Чытанка-маляванка  Васіль Вітка

Чытанка-маляванка

Васіль Вітка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 179с.
Мінск 1998
35.65 МБ
(Вулей.)
„.З'-Л'
3 ЦЁМНАЙ ХМАРЫ
3 цёмнай хмары наўскасяк Скочыў на зямлю басяк I пусціўся басанож.
Вы яго пазналі?
(Дождж.)
ВАДАВОЗ
Заліхвацкі вадавоз Воз вады па небе вёз, Гэтак грукацеў вядром, I мы ўсе пазналі...
(Гром.)
СТРАШНЫ ЗВЕР
Пасля дожджыку ў чацвер
3 лужы вылез страшны звер:
— Ква, ква, ква! — усіх спужаў бы, Калі б мы не зналі...
(Жабы.)
СЕМ ВЯСЕЛЫХ МАЛЯРОЎ
Сем вясёлых маляроў
I такіх, што будзь здароў — Аж паўнеба распісалі.
Выйшла што — не знаюць самі. Той, напэўна, адгадае, Хто часопіс наш чытае.
(Вясёлка.)
НІВЕРМА
Пападумаў я нямала —
Намаганні ўсе дарма: У — адпала, Г — прапала, Што такое ніверма?
(Універмаг.)
ІНДЫКОВА ЗАГАДКА
Па вуліцы — дыб, дыб — Важна дыбае індык, Подбежкам індычукі, А за імі — хлапчукі.
Куды, завадатар? — Заводзіць экскаватар.
Што ты будзеш рабіць? — Гару Лысую рыць.
Што там пад Лысай? — Медная міса.
А што ў місе? — Залатая лыжка.
А што ў лыжцы, братка? — Дробнае зярнятка.
Для чаго зярнятка? — А засеяць градку.
Адцвіце градка — Будзе вам загадка: Поўная скрынка Салодкіх круп, Знізу — тычынка, Наверсе — чуб.
Хто адгадае — Той паспытае.
(Макаўка.)
ЗАГАДКА ПРА ЗЯРНЯТКА
Колькі вас усіх тут ёсць, Кожнаму дам па зярнятку, Кожны дарагі мой госць Хай паслухае загадку:
У калысцы спіць зімою, А вясною, як прачнецца, Промню цёпламу ўсміхнецца, Прыхінецца галавою
Да братоў сваіх — блізнятак.
I ўжо кожны набірае
I да сонца падымае Жменю залатых зярнятак.
Гляньце, як браты-умельцы Па зярнятку і па жменьцы Гэтулькі сабралі збожжа, Што падняць ніхто не можа.
Вунь вясёлка прабавала, Мабыць, сем разоў, не меней, Той набытак небывалы Зважыць на сваім бязмене.
Пастаяла над зямлёю, Бачыць, марна траціць сілу I, сагнуўшыся дугою, Ледзьве злезла з небасхілу.
I тады аж сем вясёлак, Сем вясёлак па сем столак Надхапіліся заўзята Зважыць ураджай нязжаты.
Прымяралі так і гэтак, Перабралі план за планам:
Як зручней падняць палетак — Ці каромыслам, ці кранам?
Разлічылі ўсё як трэба:
У сем столак трос напяты, А паміж зямлёй і небам — Каляровыя канаты.
Ды не ўсё так выйшла гладка I так лёгка, як здалося,— Аніводнага зярнятка He ўтрымалі тыя тросы, Разляцеліся канаты.
Вось які ўраджай багаты!
Бо і сейбіт, і араты Працавалі не на жарты.
Стары колас водзіць вусам, Аглядае ўсе сцяжынкі, Засцілае стол абрусам, Запрашае на зажынкі.
He сядзіцца перапёлцы, Лічыць, колькі ў нас дабра, Па каліву, па саломцы: «Жаць пара! Жаць пара!
Толькі з гэтаю сцяной, 3 неабсяжнай паласой Мне не справіцца адной Hi з сярпом і ні з касой».
Хто ж абдыме
Той прастор
I падыме?
КАМ-БАЙ-НЁР.
Задачкі


ПРА ПАНЧОШКІ I РУКАВІЧКІ
— Пасядзі спакойна, Вася, Па баках не аглядайся, He чашы, браток, За вухам, А яшчэ разок Паслухай:
«Маша коціку на ножкі Падарыла панчошкі, А малой сястрыцы — Панчошкі і рукавіцы. Колькі пар было панчох, Колькі рукавіц?»
Уздыхнуў хлапчына: — Ох! Hoc павесіў ніц.
— Дзед, задача не для нас.
Трэба склікаць увесь клас.
— Ты, Васіль, не ўмееш слухаць, Вось што я табе зазначу. Набярыся, хлопча, духу, Сам рашы сваю задачу.
А пасля паклічаш клас — Есць задачкі для ўсіх вас.
(Тры пары панчох, адна пара рукавіц.)
У КОЖНЫМ КУТКУ
У кожным кутку Ў хаце па катку.
Кожны сядзіць, На траіх глядзіць.
Колькі ж куткоў
I колькі каткоў?
(Чатыры куткі, чатыры каткі.)
У СТАРОГА ВЕРАБ Я
У старога вераб’я Грашавітая сям’я:
У кожнага верабейкі Па чатыры капейкі.
Зляцеліся вераб’і — Налічылі два рублі.
У самога вераб’я Было роўна паўрубля. Кожнаму верабейку Даў стары яшчэ капейку.
Колькі ж мае дзяцей Наш багаты верабей?
(Пяцьдзесят.)
ВЕРАБІНАЯ ЗАРПЛАТА
Вераб’іная зарплата — Пяць капеек. на брата, Пяць капеек на сястрыцу. Толькі як нам палічыцца?
Раскладаем, дзелім, множым, А сябе злічыць не можам.
Два рублі рублямі,
Рубель пятакамі, Пяць капеек па капейцы. Колькі ўсіх нас у сямейцы?
(Шэсцьдзесят адзін.)
КОЛЬКІ ПАЛЬЦАЎ?
Колькі пальцаў на руцэ?
Кожны знае: — Пяць.
Добра, што адразу ў цэль Можаш ты цаляць.
Добра, толькі не спяшы, Хай другія рэшаць.
А на дзвюх руках, скажы, Колькі будзе? — Дзесяць.
He зрабіць бы нам прамах У задачцы трэцяй:
А на дзесяці руках Колькі пальцаў, дзеці?
(Пяцьдзесят.)
НА ВЯРБІНЕ
МАЯ СЯМ Я
Колькі нарвеш, Усе і паеш.
На вярбіне — Тры галіны, На кожнай галіне Па тры апельсіны.
(На вярбе апельсіны не растуць.)
Задам табе задачу я.
Паслухай, вось мая сям’я: Дзядуля, бабка, брат.
У нас парадак, лад, Заўсёды чыста ў хаце, Бо ў хаце ў нас дзве маці, Два бацькі, два сыны, Дачка, пляменнік і сястра, А самы меншы — я.
Цяпер табе злічыць пара — Якая ў нас сям’я?
(Бацька, маці, сын, нявестка, унучка і ўнук.)
РАЗРЭЖЦЕ САМІ
Шэсць метраў шоўку Купіла швачка Дочкам на абноўку, А вам — на задачку:
Штодзень ножнамі Адрэзвала маці Па метру для кожнае I шыла плацце.
Колькі дзён шоўк Рэзала швачка?
Якраз для малышоў Гэта задачка.
Размерайце самі, Раздзяліце самі, Нарэшце Разрэжце Сваімі рукамі.
(Пяць дзён.)
КОЛЬКІ САРОК?
У нядзелю на урокі Прыляцелі ўсе сарокі, Бо не ведалі яны, Што ў нядзелю выхадны
У панядзелак на урок Прыйшло сорак Сарок.
У аўторак за буквар Яшчэ села дваццаць пар.
Шэсцьдзесят
Сарачанят
Пагуляць зайшлі У дзетсад.
Калі ў школу на заняткі Вернуцца сарачаняткі I пасядуць за урок — Колькі будзе ўсіх сарок?
(Сто сорак сарок.)

пяты
Чатыры салдаты Лічылі пяты, Далучыўся пяты: — Залічыце мае пяты.
Падышло дваццаць
I яшчэ пятнаццаць. Пяць сказалі: — Братцы, Трэба разабрацца:
Сорак пят
I сорак пят — Колькі ж нас Усіх салдат?
(Сорак салдат.)
ЛЯЦЕЛІ ГАЛУБЫ
Ляцелі галубы, Селі на дубы — Па пары на кожны. Зірнулі ўбок, А адзін дубок — Парожні.
Паасобку рашылі сесці — Аднаму не хапіла месца.
Колькі дубоў, Колькі галубоў?
(Чатыры галубы і тры дубы.)
ДВА САМАЗВАЛЫ
Два самазвалы грузілі пароўну: Бетон — Антону, Сымону — воўну.
Тону — Сымону, тону — Антону.
Хто на пытанне задачы адкажа:
У каторага болыпая будзе паклажа, Каторы з месца кранецца хутчэй, Катораму ехаць будзе лягчэй?
(Большая паклажа будзе на самазвале з воўнай, меншая — на самазвале з бетонам, а вага ў абодвух аднолькавая.)
ПРЫЛЯЦЕЛІ ГОСЦІ
Прыляцелі госці, Селі на памосце,
Сталі сакатаці, Просяць есці даці.
Вазьму ў сенцах сіта, Вынесу ім жыта.

3 рукаўца-мяшэчка Пачастую грэчкай.
Дам паўрукавіцы Ярыцы-пшаніцы,
Кіну ўсім патроху Бобу і гароху,
На закуску жменю Сыпану ячменю.
Прыляцелі госці — Частункі выносьце:
Старому — Арэшкі, Малому — Пацешкі.
АЛЯПКА
Там, дзе рэкі і азёры, Гэта птушка на дазоры. I мароз ёй не бяда, He замерзла б вада.
Ей не золка і не зябка — Любіць рыбку аляпка.
Як убачыць пад вадой — Р-раз нырца галавой,
Вострай пікай дзеўбане I пайшла далей па дне. Над яе няма плыўца, Няма лепшага нырца.
ТТТто там нашы маржы — Лепш пра іх не кажы!
КРЫЖАДЗЮБ
Гляньце вы на дзівачка, Што з гняздзечка-гамачка У завею, у мароз Высунуў дзюбаты нос.
Гэта смелы крыжадзюб, He баіцца ён завей.
Лес яловы вельмі ж люб Для яго малых дзяцей.
Любата для птушанятак У гняздзечку ў гэты час — Есць і шышак і зярнятак Аж на ўсю зіму запас!
ГІЛЬ
Мы яго не толькі ў кніжцы, Бачылі ў садку.
У чырвонай ён манішцы, Шэрым пінжаку.
Ссунуў шапачку на вочы, Хвосцікам — віль, віль.
Жыць у клетцы ён не хоча, Любіць волю гіль.
АМЯЛУШКА
Ці прыйшлося з вас каму Бачыць гэту весялушку?
Зрэдку, толькі на зіму, Прылятае амялушка.
Скача госця па рабінцы У чырвонай касынцы.
Адну гронку абірае, На другую паглядае.
Без турбот яна не ўседзіць, Усе кусцікі агледзіць I ядлоўцу, і амелі.
А заціхнуць мяцелі, У шчаслівую гадзіну — Зноў на поўнач, на радзіму!
шчыгол
Крыльцамі крутнуў, Бліснуў лампаскай, Дзюбай праткнуў Чырвоную маску,
Насунуў на вочкі I рад, што схаваўся, А я па званочку Твайму здагадаўся -
Хто на галінцы Завязь патузвае, Хто на былінцы Зярняткі вылузвае,
Хто на дасвецці Раніцай чыстаю Дзецям на флейце Песні высвіствае.
ДЗЯТЛІК
Часта ён ад дзеда Чуў, калі падрос: — Хто б цябе, брат Каб не доўгі нос.
ведау
Няпраўда нялюба, А ўнучак прывык, Хоць даўжэй за дзюбу У яго — язык.
ЖАУНА
Чорны дзяцел здаўна Называецца — жаўна.
У чорнага волата — Магутнае долата.
Дзеўбане ў сасновы сук — Па ўсім лесе грыміць грук.
Ен не думае пра спевы — Чорны дзяцел лечыць дрэвы.
ПЛІСКА
Каля рэчкі блізка
Скача, скача пліска На цыбатых ножках У чорных панчошках.
Хвосцік толекі бліскае — To ўгары, то нізка ён.
Плісачка ківаецца, Дзеці пацяшаюцца:
— Вазьмі мяне, птушка, На хвасце пагушкай.
БУСЕЛ
Даўганогі землямер Схапіў жабу за каўнер,
Па траве павалачыў, У канаве намачыў,
Вострым носам дзеўбануў, Уздыхнуў і — праглынуў.
чыж
Чыж у госці хадзіў, Чыж з савою піва піў.
Як глынуў ён кроплі дзве — Зашумела ў галаве,
Ледзьве бедны не самлеў, Зусім чыжык асавеў.
Трэба нам яго злавіць, Зноў у клетку пасадзіць.
— Чы-чы-чы, не хачу, Лепш з савою паскачу.
СЛАЎКА
— Чым праславілася, слаўка? — Запытаў спявачку Слаўка.— Чалавек — другая справа, А табе завошта слава?
За ўсіх птушак выдатней Пеў сягоння салавей.
Славачка-чарнагалоўка
Ледзьве вымавіла слоўка: — Я з табою згодна, Слава, Што на славу трэба права, I віна у тым мая, Што заместа салаўя Для цябе спявала я.
ПЕРАСМЕШКА
Што гэта за смешкі 3 малога Цярэшкі, 3 нашага пастуха?
Просіць Цярэшка: — Прынясі арэшка, А перасмешка: — Ха-ха, ха-ха-ха!
Кажа перасмешнік:
Палячу ў арэшнік, Набяру арэшкаў Аж чатыры мяхі, Для равеснічкаў Перасмешнічкаў: Хі хі, хі-хі-хі, хі!
Перасмешнік-жартаўнік, He хачу з табой дружыць. Да людзей ты не прывык, Толькі ўмееш дражніць.
СЫЧ I САВА
Сядзіць сыч на капе, А сава на слупе.
У савы пытае сыч:
Ці ты чуеш, соўка, кліч?
Паляўнічы затрубіў У трубу.
Каб хоць нас не загубіў — Бу-бу-бу.
А сава сказала: — He, Ты паслухай лепш мяне:
Паляўнічыя ідуць —
Ух, ух-ух.
Усіх ваўкоў яны паб’юць Пух, пух, пух!
СТРЫЖ
Стрыж, стрыж, пастрыжы. Кажа стрыж: — He магу.
А чаму ты, стрыж, скажы? — Я паветра стрыгу.
Пакуль дзетак накармлю Аблятаю ўсю зямлю.
ДРАЧ
Драч, Драч, Бяры Дзяркач, Дзяры Дзёран.
А драч — У плач: — Я і так зморан.
Краў дровы на дрывотні, ГІрастудзіўся ў падваротні. Занядужаў нешта, Саслабеў дарэшты.
He кажы, Драч, Дарэшты — Горла добра Дзярэш ты.