• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка-маляванка  Васіль Вітка

    Чытанка-маляванка

    Васіль Вітка

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 179с.
    Мінск 1998
    35.65 МБ
    Чытанка-маляванка
    Чытанка-маляванка
    Казкі замежных пісьменнікаў
    Чытанка-маляванка
    Чытанка-маляванка
    Казкі народаў свету
    Ды што паробіш: плач не плач — Ганебна скончыўся той матч. Асёл як апантаны
    He мог утаймавацца...
    — На плошчу да фантана Фатаграфа-вацца, Увесь мой клас, збірайся! — Паклікаў вучняў Вася...
    Фацэтны выйшаў здымак — Цудоўны напамінак Настаўніку і вучням Аб дружбе неразлучнай.
    X
    Хаця хітрун хамелеон He сапсаваў ледзь увесь фон. To з галавы да самых пят У хатні хутаўся халат, To захінаўся ў хусту, Халву з капустай хрумстаў, Высоўваў доўгі свой язык, Лізаў жырафе чаравік, I, хвалячы свой спрыт і рух, Хапаў па-заліхвацку мух.
    I гэтак надзімаўся, I ў колерах мяняўся,
    Што ўсе не клаліся траха Ад смеху ўпокат: ха-ха-ха!
    Аб Васілёвай школе Прачула ўсё наўколле. Да нашае экскурсіі Прыбіліся тры гусі, Два худыя харты — Валацужныя браты, Варона-пабіраха, Шакал і чарапаха.
    Прыцялёпкала здаля Адно пацешнае цяля:
    А я ў цырку пабывала, Я прынесла вам цымбалы. Залічыце ў клас мяне, Я ўсё на свеце знаю: м-мВасіль сказаў: — Паба Задам табе задачу:
    На градзе яна расце, Пачынаецца на Цэ. Аж падскочыла цялятка: — Знаю, знаю — шакаладка!
    Засмяяўся Вася:
    — Падумай, не спяшайся. Я лічу да трох: раз, два... — Ах, я ўспомніла — халва!
    — Памыляешся, красуля,— На градзе расце цыбуля.
    I хоць яна не шакаладка, А есці трэба, для парадку, Бо ўсе мы знаем як адзін, Што Цэ — найлепшы вітамін.
    Ч
    Вось чарапашычын сынок Есць і цыбулю, і часнок. Няхай яшчэ сыночак ' На выгляд — чарапочак, Затое ў нас у школе ён Ужо вядомы чэмпіён.
    Малы чарапашонак He носіць распашонак. Выходзячы на шпацыр, Ен надзявае панцыр, Таму не гнецца пад мячом, He хіліцца пад молатам. Расце выдатным с’лачом I незвычайным волатам.
    Ш
    Мы не змаглі б вучыцца Hi з воўкам, ні з ваўчыцай. А вось прыйшоў да нас шакал I ледзь усіх не ашукаў.
    Ён доўга носам шморгаў I Васіля ўгаворваў, Нібы прасіўся ў школу, А сам пры шаблі, ў шпорах, Прынёс дзве торбы толу, Шнур, дынаміт і порах.
    He, ашуканец шэры, Табе не будзе веры. Ты з выгляду — лагоднік, А сам — шпіён і шкоднік.
    Ы
    Есць літары у буквары, 3 іх не пачнеш ты слова.
    Але запомніце, сябры, Вы іх абавязкова.
    Ну, хто мнс іх напіша?
    — Мы,— адказалі мышы.— Каб не было на свеце Ы,— Запелі хорам мышкі,— Былі б мядзведзямі ўсе мы, Нас дзеці б звалі — мішкі.
    Была дзяўчынка ў нас адна, Рукамі пляснула яна, Прызналася ўсім шчыра: — Як добра, што я — Іра!
    Ь
    Каню прысніўся страшны сон, Што ён не конь, а кон.
    Перапалохаўся бядак:
    — Куды падзеўся мяккі знак? Мне без яго жыцця няма...
    Прыбег задоўга да відна Да нас буланы госць:
    —Ці мяккі знак яшчэ ў вас ёсць? Яму сказаў Вясёлкін так:
    — Вось, калі ласка, мяккі знак.
    Яго сабе ты забірай, Бяжы і весела гуляй.
    I так быў рады, небарак, Што зноў знайшоў свой мяккі знак.
    — Эх,— схапіўся Вася,— Экскурсія ўдалася, Ды час дамоў збірацца, Зноў за навуку брацца.
    э
    Я заказаў вам эшалон. Сядайце кожны ў свой вагон.
    Купэ — для насарога, Жырафу — на платформу. Адзеньцеся ў дарогу
    У школьную ўсе форму...
    Гудуць па рэйках колы. Дадому едзе школа.
    Ад песень і ад смеху Чуваць далёка рэха. Мільгнуўся элеватар, А вунь — электрастанцыя, Торф рэжа экскаватар На рэчцы Балачанцы. Між родных сосен і бяроз Імчыцца наш электравоз.
    Ю
    Вучыцца зноў прыйшла пара. — Ура! — гучыць сярод двара.
    На выстаўку юннаты Выносяць экспанаты: Капусту, рэпу, буракі, Фасолю, моркву, агуркі.
    Зірніце на цыбулю! Яе расціла Юля!
    Умела пастарацца Яна на школьнай градцы. Цяпер усе мы як адзін Цыбулю Юліну ядзім.
    Я
    А вось малая Ядзя Сабрала ў нашьтм садзе Пад яблыняю ягады — He паядзім за два гады.
    Так вучыцца, стараецца Дружная сям’я.
    На гэтым і канчаецца Азбука мая.
    Добры знак
    ВАРТАВЫ ЧАСУ
    Ён — лепшы наш прыхільнік, Спаць позна не дае.
    Вы скажаце — будзільнік, Э, не, сябры мае.
    Вы скажаце, напэўна,— Найлепш вартуе час Гарласты бабін певень, Што нас будзіў не раз.
    Прычыну знойдзе кожны, Хто сам паспаць ахвоч. Вартаўніку няможна, I ён не зводзіць воч.
    Ноч цемраю агорне Навокала зямлю — Упарты, непакорны, Ён кажа: — Я не сплю!
    Праб’е шчыліну ў небе, Уважліва глядзіць — Каму на працу трэба, Каго пара будзіць.
    I ночы шкарлупіну Крамсае на шматкі, He знаючы спачыну Бяссонныя вякі.
    Світаннем пачынае Ён свой працоўны дзень, Ён першы нас вітае, Сонечны прамень.
    ВЯСНА
    Паміж снегу ў лесе — дзіва.
    Хто ні гляне, скажа: ах!
    Я агеньчык зіхатлівы Радасна нясу ў руках.
    Горнуцца дубы, бярозы Голлем да майго цяпла. Больш не вернуцца марозы — Я пралеску прынясла.
    СОНЕЙКУ
    Соня, Соня, Сонейка!
    Зашумела голлейка.
    Пачынаецца
    Вясна, Прачынаецца Сасна.
    Точыць Дзяцел Долата, Сыпле Долу Золата.
    Соня, сонейка, ўставай, Дзень шчаслівы пачынай, I мне весела свяці Ты заўсёды У жыцці.
    ДВА БРАТЫ I СОНЦА
    Скрозь мукой пазасыпаны Усе яры, лагчыны.
    Бор стары прачнуўся рана, Лыпае вачыма.
    Лысай галавой панік, Уздыхае горна:
    — Што так доўга сакавік Круціць свае жорны?
    Ельнік
    Белы, Белы, Белы. Мельнік Меле, Меле, Меле.
    Выйшаў з лесу красавік: — Хопіць, браце-чараўнік.
    Лепш зірні на мой пірог, Кагадзе што з печы.
    Ты падняць бы мне памог, Падстаўляй, брат, плечы.
    Сталі падымаць удвох.
    Ох, і цяжкі пірог.
    Ледзь узвалаклі на дуба, Паглядзелі — сэрцу люба,
    Палажылі на сасонцы, Глянулі, аж гэта — сонца!
    ДОБРЫ ЗНАК
    I шафёр, і пешаход — Кожны знае ў свеце Знак увагі: «Пераход! Асцярожна: дзеці!»
    Грузавік спыніў свой ход, Сталі легкавушкі, Асцярожна: пералёт!
    Асцярожна: птушкі!
    Кожны падарожны рад Прывітаць, прывеціць: — Добрай раніцы, дзетсад! Добры шлях вам, дзеці!
    Нават сонца маладзей Глянула з блакіту.
    Гэта будучыні дзень Выйшаў на арбіту.
    Хай заўсёды з веку ў век Добрым знакам будзе: Асцярожна — чалавек! Асцярожна — людзі!
    дожджык
    Быў жа ён зусім малы, А як стаў на ножкі, Абабег усе вуглы, Абскакаў дарожкі.
    Што гарэзніку гара, Дрэвы, агароджа! Выбег з нашага двара I ўстаяць не можа.
    Дыб, дыб, дыб — і на сцяну, Шлях далейшы сочыць.
    У завулак сігануў, На трамвай ускочыў.
    На прыпынку святлафор Лыпнуў грозным вокам, Ен — з падножкі і папёр Вуліцай шырокай.
    He зважае на агні, Смаліць на чырвоны. Калі хочаш — дагані, Дзе там — не дагоніш!
    Толькі пырскі ад вады, Мільгаценне ножак...
    Ой, наробіш ты бяды, Непаслушны дожджык!
    ВЯСЁЛКА НА ВАДАПОІ
    Зірніце, вунь дзіва якое — вясёлка на вадапоі!
    Адразу ж пасля навальніцы прыпала дадолу ніцам па абодва бакі — адным да крыніцы, другім да ракі.
    Мусіць, добра сасмагла-такі і знясілела, знемагла.
    Вельмі ж доўга піла і піла.
    Напілася, устала, зноў да самага неба дастала і ў сем столак, у сем новых вясёлак ярка-ярка над намі зайграла.
    МАЙСКАЯ ГОСЦЯ
    Прыляцела, прыляцела Першаю паштоўкаю.
    Пад акном на дроце села, Радасна зашчоўкала:
    — Я ляцела гарадамі, Вёскамі і сёламі, Над палямі, над садамі За вясной вясёлаю.
    Несці навіну на крылах Памагалі гусанькі.
    Я сама сабе пашыла Хвартушок бялюсенькі.
    Выгладжу сваю абнову, Вычышчу ўсе пёрачкі, Каб у дзённіку вясновым Мець адны пяцёрачкі.
    Калі ў вас іх малавата Ці даўно ўжо меліся, He хачу быць вінаватай — Давайце падзелімся.
    Кожны, хто мяне пазнае, Няхай павітаецца: — 3 добрым маем, 3 цёплым маем, 3 сонечнаю раніцай!
    — А мы ўсе цябе пазналі, Просім, калі ласачка, Сябраваць заўсёды з намі, Ластавачка, ластаўка!
    ДЗЕ ХАВАЕЦЦА ВАЙНА
    — Дзе хаваецца вайна? — Запытаўся ўнук у дзеда.
    — Хто яго, унучак, зна...— Адным словам, дзед не ведаў.
    А хаваецца вайна Недалёка ад людзей. Хлопчык ведаў, дзе яна, I павёў дзеда ў музей.
    Цэлы дзень яго вадзіў, Паказаў усё падрад.
    Колькі там усякіх дзіў: Мін, снарадаў і гармат!
    Есць зямлянка, дот і дзот, Танк з чырвонаю звяздой, А на дрэве — кулямёт, Як буслінае гняздо.
    Клекаталі там «буслы», Што зямля гула вакол... Паказаў унук малы Дзеду «мінскі кацёл».
    Хочаш — вер ты ці не вер, А кіпела ў тым катле Так, што страшна і цяпер.
    — Ты баішся, дзед?
    — Але.
    I здзівіўся ўнук: — А ты ж Быў адважны партызан... — Слухай, мілы мой малыш,— Уздыхнуў дзед і сказаў:
    — Болей страшнай, чым вайна, У жыцці няма бяды, Застанецца хай яна У музеі назаўжды.
    ЛОСЬ У ГАРОСЕ
    Ой, улавілі лося ў гаросе, а па ім ласіха ў лесе галосе: — Што ж гэта будзе, добрыя людзі?
    Вы паўшчувайце, строгае слова скажыце, ды мне, беднай, паспачувайце, не карайце задужа,
    не вяжыце, ой, не вяжыце вяроўкамі майго любага мужа.
    Рваць гарох пры дарозе — спрадвек не злачынны занятак. He для сябе ён стараўся — для ласянятак, для любімай пястункі, малога дзіцятка, што чакала ласунку — гарошку ў лапатках.
    Дык завошта аблава і такая няслава?
    Вунь стаіць ля дарогі ўвесь аблытаны — ногі і рогі, як цянётамі сеткі.
    Заступіцеся, дзеткі!
    Ён не выцерпіць гэтакай мукі. Ой, вазьміце лася на парукі!
    НУЛЕВІКІ
    Мы з ім — даўнія знаёмцы
    I сябруем з першых дзён, А сустрэліся ў нулёўцы, Як прыйшоў у школу ён.
    — Як нам зваць цябе? — спытаўся Сябрука малога я.
    I, адзіны ва ўсім класе, Ён не знаў свайго імя.
    Пачалі пытаць таксама
    Дзеці ўсе, увесь наш клас:
    — Як жа кліча цябе мама: Пеця, Павел, Апанас?
    — He,— сказаў нам незнаёмы,— У мяне імёнаў шмат.
    Называюся я дома:
    Сын, унук, нляменнік, брат.
    Ну, а клічуць, хто як хоча: Баба — коцік, дзед — каточак. Тата кажа: — Любата Ў хаце мець свайго ката.
    Вельмі ж любяць яго мышы, Ім каток дзяцей калыша...
    Мяў!— сястра мяне гукае, Што зусім яшчэ малая,— I мяне пакалышы, Хвосцікам паварушы!
    Калі ладжу я з сястрою, Мама ў радасным настроі I заўсёды дадае:
    — Ах вы, лапачкі мае!..
    Прыязджае ў госці цёця, Называе мяне: коця.
    Паспрабуй не адгукніся: — Дзе ты, коця, дзе ты, кіса?
    Ну, і людзі, ну, народ, Проста не хапае сіл. Хіба ж я і праўда — кот? Я шэсць год ужо Васіль!
    Строгі ў нас дырэктар школы, Але добры і вясёлы.
    Ён сказаў: — Наталля Іванаўна, Пачынайце
    Усё нанава.
    Пачынайце ўсё з нуля, Буду памагаць вам я. Бачу, вартыя ў вас хлопцы I дзяўчаткі — у нулёўцы.
    Падабраўся ў самы раз Лепшы клас якраз для вас, Той, які хацелі вы.
    Для ўсёй школы ён апорны, Паказальны і узорны, Бо вядома ж — нулявы!
    Мы Іванаўну Наталлю Палюбілі з таго дня, Мы з настаўніцаю сталі, Як найлепшая радня.
    — Добры дзень! Надзеньце тапкі, Сядзьце ўсе і хорам гучна Адкажыце, хто вы, лапкі?
    — Нат Іванаўна, мы — вучні!
    3 вамі пачалі здаля, 3 вамі пачалі з нуля, А што школе невядома — Кожны наганяе дома.