• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка-маляванка  Васіль Вітка

    Чытанка-маляванка

    Васіль Вітка

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 179с.
    Мінск 1998
    35.65 МБ
    Чытанка-маляванка
    Чытанка-маляванка
    Казкі замежных пісьменнікаў
    Чытанка-маляванка
    Чытанка-маляванка
    Казкі народаў свету
    Як вучыцца на выдатна — Ведаюць і дзед. і бабка.
    Вучань, да навукі здатны, Ён — не кіска і не лапка.
    He рашаецца задача — Ен не хныча і не плача.
    Няхай тата з мамай самі, Самі хліпаюць насамі.
    Хай паплачуць і паскачуць — Памагаць жа трэба сыну.
    Справяцца з малой задачай — Я ім большую падкіну.
    Бо дырэктар нашай школы, Хоць і строгі, а вясёлы, Кажа, ёсць закон такі I на тым стаіць зямля, Што мы ўсе — нулевікі, Пачыналі ўсе з нуля!
    ДОКТАР HOC
    Чаго ходзяць у бальніцы? Кожны ведае — лячыцца. Там ёсць многа дактароў, I так лечаць — будзь здароў!
    Захварэў і я, пайшоў.
    Доктар кажа: — Здайце кроў. — Ой, не дам, не дам крыві! Доктар кажа: — He раві!
    Калі можаш — пацярпі:
    Усю ноч не еш, не пі I прыходзь да нас галодны, Калі ў школе ты свабодны.
    Я яшчэ мацней зароў: — Для чаго мая вам кроў? Я прыйшоў прасіць даведкі... Доктар кажа: — Ну і дзеткі!
    Што баліць?
    — Усё баліць,—
    Зноў расказваю ўрачу я.
    — У вушах звініць?
    — Звініць.
    У школу не магу хадзіць, Я настаўнікаў не чую.
    Доктар за руку мяне, Цераз калідор наўскос Паказаў на кабінет: «Вуха, Горла, Нос».
    Дактароў нам трэба слухаць, Калі ўжо бяда прыпёрла.
    Вуха... няхай будзе вуха, А пры чым, скажыце, горла?
    Я — сапраўдны эскімос, Эскімо грызу ў мароз, Мог бы з’есці цэлы воз. А пры чым, скажыце, нос?
    Вуха... Вуха хай правераць. Я пастукаў ціха ў дзверы. Думаў я, што там іх трое, Аж адзін перада мною Дзядзя з люстрам на ілбе: — Што, мой дружа, у цябе? Тут зусім ажыў я духам: — Вы па вуху?
    — Я па вуху.
    — А дзе Горла, а дзе Hoc?
    — Ах, каб ты здаровы рос!
    Я дамоў адправіў іх — Сам працую за траіх.
    Я падумаў: вось ён дзе, Хто паможа мне ў бядзе! Доктар казырок люстраны Апусціў ніжэй на лоб: — Ну, таварыш паважаны...
    — Стоп! — крычу я.— Стойце, Вы мне вушы правярайце, He чапайце вы мой нос, Лепш хутчэй даведку дайце, Каб я класнаму занёс.
    стоп!
    — Ах, даведку,— сказаў Hoc,— Так бы з самага пачатку.
    У мяне іх — цэлы стос.
    Бачыш, з подпісам, з пячаткай.
    Напішу табе па форме, Так, як мае быць:
    «Горла ў норме, вушы ў норме, Hoc — укараціць».
    Досыць галаву марочыць, Дарагі мой друг.
    — А хто будзе... укарочваць? — А я сам — хірург.
    Бачу, кончыліся штукі, Бачу, доктар мые рукі — Даў я з кабінета чосу, Рады, што застаўся з носам!
    Чаго ходзяць у бальніцы? Кожны ведае — лячыцца.
    Там ёсць многа дактароў, I так лечаць — будзь здароў!
    АГЛЕДЗІНЫ ВОСЕНІ
    Выйшаў наш дзіцячы сад Восені рабіць агляд.
    Пажаўцелі ўжо кусты, 3 дрэваў падаюць лісты.
    — Асцярожна! — сказаў Вова, I падняў ён ліст ліповы.
    — Гляньце, гляньце, Гэта ж — сэрца.
    Набяру лістоў вядзерца,
    Панясу я іх дадому Браціку свайму малому.
    Сам букет яму зраблю, Вельмі ж я яго люблю.
    Дзве сястрычкі, Маша з Юляй, Назбіралі для бабулі
    I сабе на імяніны Кошык буйнае рабіны.
    — Што ў нас будуць за каралі! — Ўсе сяброўкі прымяралі.
    А што ў нашага Івана?
    У Івана — ліст каштана.
    Як магутная рука —
    Кулаком заб’еш цвіка.
    Каб такія ў нас былі, Мы пайшлі б у кавалі.
    — Ой,— узрадавалася Волька,— Я знайшла сабе іголку,
    Новую, сасновую, Іголку адмысловую.
    I цяпер я разам з маці Буду шыць сястрыцам плацці.
    Паглядзіце вы, што ў Лёвы! Чысты, светлы ліст кляновы —
    Трапяткі, высокі парус, Падхапіў ён хлопца мару
    I панёс, панёс па хвалях, Па нявыведаных далях...
    А што ў Мішы, Пеці, Колі? Кожны выбраў ліст таполі —
    Лёгкі, зручны, нібы кельма.
    Нашы хлопцы рады вельмі.
    Ім самім цагліны класці
    У падмурак свайго шчасця.
    СЯБРОЎКІ
    Хто там грукае ў акно?
    Гэта вы, сінічкі?
    Я прачнулася даўно, Запляла касічкі.
    Вось надзену кажушок, Выбегу на ганак, 3 лесвіцы змяту сняжок, Вынесу сняданак.
    Тут халва і тваражок, Скрылічак каўбаскі, Цёплы з мясам піражок — Ешце, калі ласка.
    У абед, сінічкі, зноў Прылятайце смела.
    Ну, а мне — пара дамоў, Я ж сама не ела.
    ЛІСТАПАД
    Як малое птушанятка, Перабег лісток дарожку. Кінуўся за жоўтым статкам, Мільганулі толькі ножкі.
    Закружылі па асфальце За чародкаю чародка.
    Любыя, ке адлятайце — Будзе вырай ваш кароткі.
    Зменіцца зіма вясною, Узляціце зноў на дрэвы. Зноў шчасліваю парою Я пачую вашы спевы.
    РАЗВІТАННЕ 3 «БУКВАРОМ»
    3 табой прыйшлі мы ў першы клас Асеннім цёплым ранкам, А сёння ўжо нам брацца час За новую чытанку.
    Ляцяць, ляцяць сняжынкі з хмар
    I над зямлёю кружаць.
    Табе мы дзякуем, «Буквар», Бывай, наш добры дружа!
    Да нас прыйшла твая сястра
    У клас сяброўкай новай. Прыйшла шчаслівая пара Дружыць нам з «Родным словам».
    БЕЛЫ БЫЧОК
    Харошых свят багата, Я ўсе святкую іх.
    Ды не люблю я свята Дзеля чытання кніг.
    Нагрузкі мнагавата, Ажно на семярых.
    Ну што гэта за свята — Сем дзён без выхадных?
    Цяжкія абавязкі, Каб гладка, без сучка
    Сем дзён чытаць вам казку Пра белага бычка.
    Сябры ад ранку клікалі На лыжы, на канькі. Плакалі канікулы, Вясёлыя дзянькі.
    Пракляты бык! Няхай бы Мядзведзь цябе задзёр, Ганяюць хлопцы шайбу, Ажно раве наш двор.
    Чацвёрты дзень чытаю, Амаль не ем, не п’ю.
    Начэй недасыпаю, Трымаюся, цярплю.
    Я пяты дзень пацею, Над кнігаю сяджу, Я шосты дзень па тэле Хакея не гляджу.
    Цяпер адна ўжо мама Няспынна сёмы дзень
    Хварэе за «Дынама», Лік за мяне вядзе.
    Вы ўсе зрабілі ўрокі?
    А я... але — маўчок. Вось да якой марокі Давёў мяне бычок.
    Адстаў я па футболу — Ў свае вароты б’ю.
    Хутчэй, хутчэй у школу, На ўроках хоць пасплю!
    ПРА ВЯРОВАЧКУ
    Тоненькая Томачка, Лёгкая, як пёрачка.
    Запрашаю Томачку Скакаць цераз вяровачку.
    Запрашаю Томачку
    Я ў школу на ёлачку: Зіхаціць, як зорачка, Святочная Томачка.
    Запрашаю Томачку На трасуху-полечку.
    Скача, скача Томачка, Т омачка-няўтомачка.
    He магу ніколечкі
    Я цяпер без Томачкі — Мілай перапёлачкі
    I руплівай пчолачкі.
    Калі побач Томачка, Я не знаю горачка. Звязаныя з Томачкай Мы адной вяровачкай.
    W
    ЗМЕСТ
    КАЗКІ ДЗЕДА ВАСІЛЯ
    Ладачкі-ладкі
    Ай і ой	 8
    Бабіны госці	8
    Дарожка	9
    Мама мыла раму	 10
    За дзве місы	 10
    Коця і Каця	 10
    Млын	 11
    Сарочыны блінцы . ...	12
    Калыханка	 13
    Іванка	 14
    Пацешкі
    Мастак	 16
    Барабанка	 16
    Пажар	 17
    Бабры	 17
    Піла 	 18
    Тачыльшчык	 18
    Падабед	 19
    Гасцінцы	 19
    Ад самага ранку	 20
    Цяляткам	 20
    От я даў	 20
    Бычок 	 21
    Забіякі	 21
    Дожджык з сонцам ... 22
    Пгста	22
    Прастакваша	22
    Чутка	 23
    Блёкат	 23
    Благата	23
    Пан	 23
    Музыкі	 24
    Тук 	 24
    Абыяк	 25
    Пажаданне	 25
    Тыдзень	25
    Месяцы	26
    У абутковым магазіне . . 26
    Пальцы	27
    Партрэт	28
    Скорагаворкі
    Рак 	30
    Крот	30
    Шпачок	31
    Пасярод двара	31
    Скача грак	31
    Кобра	32
    Добры госць	32
    Ці лілі	32
    Дежань, седзень	33
    Воўк 	33
    Сорак сарок	33
    Тарарам 	34
    Дудар дудару	34
    Капялюш 	35
    Капыльская горка .... 35
    Лічылкі
    Раз, два, тры, чатыры... 38
    Булава	38
    Малыя аленікі	39
    Палачка-стукалачка . . 39
    Попел, попел	40
    Валакуча	40
    Нуль 	41
    Нуль Буль-Буль	41
    Гульні
    Праводзіны снежнай бабы	46
    Класы	48
    Леў 	48
    Ірыс і барбарыс	49
    Кажух 	50
    Куды едзеш, хлапчына? 51
    Казёл	52
    Козачка	54
    Сава і сава	54
    Васілёў кісель	55
    Ліса і лісічкі	55
    Карусель	56
    Знаходка	56
    Мышка	58
    Казкі
    Дударык	60
    Генерал Верабей	62
    Казка без канца	63
    Кашчэевы харчы	64
    Ёжка 	66
    Хто памагае сонцу .... 69
    Лідачка і хмара	72
    Казка пра зязюлю .... 75
    Казкі і краскі	76
    Загадкі
    Дзедаў карабец 	 82
    Браты	83
    У дзвюх матак	83
    Повен хлявец	83
    Сёстры	84
    Круглы, як сонца .... 84
    На палачцы	84
    Сядзіць Мікіта	85
    Траву тру	85
    Брат і сястра	85
    Сям’я	86
    Конь 	  86
    Маці, дачка, сын	87
    He пытайся ў мамы ... 87
    Пад адным брылём .... 88
    Бабуля	88
    У яры хаваюся	88
    Сяку, сяку	89
    За тры вазы	89
    3-пад капелюша	89
    У маленькай хаце .... 90
    3 цёмнай хмары	90
    Вадавоз	91
    Страшны звер	91
    Сем вясёлых маляроў . . 91
    Ніверма 	91
    Індыкова загадка .... 92
    Загадка пра зярнятка . . 93
    Задачкі
    Пра панчошкі і рукавічкі	96
    У кожным кутку .... 97
    У старога вераб’я .... 97
    Вераб’іная зарплата ... 98
    Колькі пальцаў?	98
    На вярбіне	99
    Мая сям’я	99
    Разрэжце самі	Ю0
    Колькі сарок?	100
    Пяты 	101
    Ляцелі галубы	102
    Два самазвалы	Ю2
    Госці
    Прыляцелі госці	Ю4
    Аляпка	Ю5
    Крыжадзюб	Ю5
    Гіль	юб
    Амялушка	юб
    Шчыгол 	Ю7
    Дзятлік 	Ю7
    Жаўна	Ю8
    Пліска	108
    Бусел	Ю8
    Чыж	Ю9
    Слаўка	109
    Перасмешка	110
    Сыч і сава	110
    Стрыж 	111
    Драч	111
    Верабей	112
    Чачотка	112
    Перапёлка	113
    Шпак	114
    Ястраб 	 114
    Г алка	114
    Хто гэтак спявае	115
    Лебедзі	116
    Салавей	116
    Сініца	117
    Пеначка	118
    Гарыхвостка	118
    Дрозд	119
    Зязюля	119
    фазан	120
    Птушыная школа
    Званок 	122
    Удод 	122
    Сойка	123
    Цяцёрка	123
    Сарока	124
    Круцігалоўка 	124
    Сіваваронка	125
    Крапіўнік 	125
    Івалга	126
    ППШ	126
    Азбука Васі Вясёлкіна 133
    Добры знак
    Вартавы часу	153
    Вясна	4	54
    Сонейку	J54
    Два браты і сонца ■ • • • 155
    Добры знак	156
    Дожджык	157
    Вясёлка на вадапоі . . -158
    Майская госця	158
    Дзе хаваецца вайна . . .159
    Лось у гаросе	160
    Нулевікі 	161
    Доктар Hoc	164
    Агледзіны восені .... 166
    Сяброўкі	168
    Лістапад	169
    Развітанне з «Буква-
    ром»	170
    Белы бычок	170
    Пра вяровачку	172
    
    Літаратурна-мастацкае выданне ВІТКА Васіль (КРЫСЬКО Цімох Васільевіч) ЧЫТАНКА-МАЛЯВАНКА
    Ладачкі-ладкі, лічылкі, загадкі, байкі, самагудкі, жарты, перакруткі, казкі, пацешкі, вясёлыя ўсмешкі.
    Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту
    Рэдактар Н. I. Мірончык. Мастак A. В. Александровіч. Мастацкі рэдактар ІО. Ц. Цярэшчанка. Тэхнічны рэдактар С. А. Абрамчук.
    Здадзена ў набор 14.05.91. Падпісана да друку 03.03.92. Фармат 60x90'/16.
    Папера афс. №1. Гарнітура Кудрашэўская энцыклапедычная. Афсетны друк. Ум.-друк. арк. 11,0. Ум. фарб.-адб. 44,50. Ул.-выд. арк. 9,21. Тыраж 4000 экз. Зак. 92.
    Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ №7, 16.03.1993 г. 220600, Мінск, Машэрава, 11.
    Мінская фабрыка каляровага друку. 220024, Мінск, Каржанеўскага, 20. Дыяпазітывы тэксту падрыхтаваны Мінскім ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінатам МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
    юнацтва;