Чытанка-маляванка
Казкі замежных пісьменнікаў
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Аверсэв
Памер: 67с.
Мінск 2016
А в е р с э в
Прадмова
Шаноўныя дарослыя!
Кніга, якую вы трымаеце ў руках, створана для дзяцей ад пяці гадоў. У ёй сабраны вядомыя творы Шарля Перо, братоў Грым і Вільгельма Гаўфа ў перакладзе на беларус- кую мову. Дзеці адчуюць сябе сапраўднымі чараўнікамі, калі будуць расфарбоўваць малюнкі і ствараць свой каля- ровы казачны свет.
«Чытанкі-маляванкі» змяшчаюць літаратурныя творы дашкольнай праграмы розных жанраў: вершы і забаўлян- кі, аўтарскія і народныя казкі, легенды і паданні. Кожная кніга падрыхтавана з улікам узроставых асаблівасцей.
Заняткі з «Чытанкамі-маляванкамі» будуць спрыяць развіццю ўважлівасці і эмацыйнай рэакцыі на чытанне, да- памогуць выхаваць у дзяцей любоў да роднага слова, вы- клікаць інтарэс да літаратуры і самастойнай творчай дзей- насці.
Жадаем поспехаў!
ПЛП^ЛУШІбЛ, ЦІ ІбРЫШТШВЫ ПЛНТ0ФДІІ6
Жыў адзін удавец, і вырашыў ён ажаніцца другі раз. Ды ўзяў сабе ў жонкі саллую ганарыстую кабету ў свеце. Ад першага мужа былі ў яе дзве дачкі, такія ж злосныя, як і маці. А ў чалавека таксама была дачка, але характару добрага і ласкавага, які яна пераняла ад маці-нябожчыцы.
He паспелі згуляць вяселле, як мачаха пачала паказваць свой злы нораў: яна прымусіла бедную дзяўчыну рабіць са- мую чорную работу. Падчарка павінна была мыць падлогу і посуд, прыбіраць у спальнях, а сама жыла ў маленькім пакойчыку на гарышчы, дзе ложкам ёй быў мулкі сяннік. У сястрыных пакоях стаялі модныя ложкі і віселі вялікія люстры, у якіх можна было агледзець сябе з галавы да ног. Але бедная дзяўчына моўчкі цярпела і не адважвала- ся паскардзіцца бацьку, які толькі насварыўся б на яе, бо ва ўсім дагаджаў новай жонцы.
Скончыўшы працу, дзяўчына ціхутка сядала каля каміна ў закутку, у які звычайна змяталі попел. I таму ў доме яе пра- звалі Папялушкай. Але нават у беднай вопратцы Папялушка была ў сто разоў прыгажэйшая за сваіх раскошна прыбраных сясцёр.
Аднойчы сын караля даваў баль і запрасіў на яго ўсіх знатных асоб. Дзвюм нашым паненкам таксама прыйшло запрашэнне. Вось ужо яны ўзрадаваліся! Кінуліся адразу выбіраць найлепшыя гарнітуры, прыдумляць прычоскі. Але больш за ўсё клопату выпала зноў Папялушцы.
Каб пашыць паненкам сукенкі, паслалі па найлепшую мадыстку, у найлепшай краме купілі ім банты. Нарэшце па- клікалі спытаць парады і Папялушку, бо густ у яе быў вельмі добры. Папялушка агледзела сястрыц, шчыра параіла ім, як ды што паправіць, і нават сама ўзялася іх прычасаць, на што сёстры адразу згадзіліся.
Пакуль Папялушка прычэсвала іх, сёстры ў яе пыталіся:
- Папялушка, а ты была б радая паехаць на баль?
- Што вы, паненкі, кпіце? Хіба ж мне туды можна?
- I to праўда. Вось бы пасмяяліся ўсе, калі б убачылі, як Папялушка на баль сунецца!
За такія кпіны іншая наўмысна прычасала б іх дрэнна, але ў Папялушкі было добрае сэрца, і яна пастаралася зрабіць сёстрам самыя прыгожыя прычоскі.
Нарэшце Папялушка праводзіла іх на баль, а калі карэта знікла за павароткай, горка заплакала. Хросная ўбачыла, што дзяўчына плача, і спыталася, што здарылася.
- Мне так хацелася б... мне так хацелася б...
I Папялушка заплакала яшчэ мацней.
Тады хросная, якая была чараўніцай, сказала:
- Ты, напэўна, вельмі хочаш на баль?
- Але! Вельмі хачу, - сумна адказала Папялушка.
- Ну што ж, слухайся мяне - і патрапіш. Ідзі ў сад ды прынясі мне гарбуз.
Папялушка адразу пабегла і прынесла гарбуз хроснай, тая вычысціла яго, пакінуўшы адну лупіну, дакранулася да яго чарадзейнаю палачкай, і гарбуз ператварыўся ў чароў- ную залачоную карэту.
Потым хросная пайшла да мышынай пасткі, дзе знай- шла шэсць мышак і пацука. Калі яна адчыніла дзверцы і да-
кранулася да кожнага з іх чарадзейнаю палачкай, мышы адразу ператварыліся ў выдатных шэрых коней, а пацук - у пузатага фурмана.
Як толькі хросная дакранулася сваёй палачкай да Папя- лушкі, старая сукенка ператварылася ў дзівоснае ўбранне, абсыпанае каштоўнымі камянямі. Потым яна дала дзяўчыне найпрыгажэйшыя ў свеце крышталёвыя пантофлікі.
Калі Папялушка, багата прыбраная, ужо села ў карэту, хросная яе папярэдзіла, што, як бы там ні было, але на балі яна не павінна заставацца пазней за поўнач, бо калі запозніцца хоць на хвіл і ну, яе карэта зноў зробіцца гарбузом, коні - мышамі, фурман - пацуком, а адзенне набудзе свой ранейшы выгляд.
Дзяўчына паабяцала хроснай, што да поўначы абавяз- кова пакіне баль, і, не помнячы сябе ад радасці ад'ехала.
Сын караля, якому паведамілі аб прыездзе нікому не вядомай важнай і багатай прынцэсы, сам выйшаў яе сустракаць. Каб дапамагчы ёй выйсці з карэты, ён падаў ёй руку і правёў у залу, дзе сабраліся госці. Адразу ж запанавала поўная цішыня, усе кінулі танцаваць, скрыпкі змоўклі - так моцна ўсе былі ўражаныя незвычайнаю прыгажосцю незнаёмай прынцэсы. Чуўся толькі прыглушаны шэпт: «Ах! Якая яна прыгажуня!» Нават кароль, хоць быў ужо вельмі стары, не мог звесці з яе вачэй і ціхутка прызнаўся каралеве, што даўно ўжо не бачыў такой прыгожай і прыемнай асобы, Усе паненкі ўважліва разглядалі яе прычоску і вопратку, каб заўтра зрабіць сабе такую самую, калі знойдуцца прыдатная тканіна і ўмелыя швачкі.
Сын караля пасадзіў прынцэсу на самае пачэснае месца, а потым запрасіў яе на танец. Яна танцавала так зграбна, што ўсе яшчэ больш замілаваліся ёю. Потым прынеслі самыя раскошныя стравы, але малады прынц амаль нічога не еў: ён увесь час толькі і пазіраў на Папялушку. А яна села побач з сёстрамі і пачала іх усяляк хваліць. Яна пачаставала іх апельсінамі, якія падаў ёй прынц, і гэта іх вельмі здзівіла, бо яны зусілл не пазнавалі Папялушкі.
Але тут, гамонячы з сёстрамі, Папялушка пачула, як га- дзіннік прабіў без чвэрткі поўнач. Яна адразу раскланялася перад гасцямі і як мага хутчэй пабегла з палаца.
Калі яна вярнулася дадому, то пайшла да хроснай і вельмі ёй падзякавала. А потым прызналася, што і заўтра таксама хацела б паехаць на баль, бо яе запрашаў каралевіч.
Калі сёстры вярнуліся, яны распавялі Папялушцы, што на балі была вельмі прыгожая прынцэса, імя якой ніхто не ве- даех і што сын караля аддаў бы ўсё на свеце, каб даведацца, хто яна і адкуль. Папялушка ўсміхнулася і сказала:
- Няўжо яна была такая прыгожая? Божа мой! Якія вы шчаслівыя! Як бы я хацела хоць раз зірнуць на яе!
Наступным вечарам абедзве сястры зноў былі на балі, і Папялушка - таксама, але ў яшчэ прыгажэйшым убранні, чым мінулы раз. Сын караля ўвесь час завіхаўся вакол яе і безупынна абсыпаў рознымі пяшчотамі. Дзяўчыне зусім не было часу нудзіцца, і яна забылася на тое, пра што яе папярэджвала хросная. Ёй здавалася, што яшчэ толькі адзінаццаць, калі раптам гадзіннік выбіў першы ўдар, аб- вяшчаючы поўнач. Яна падскочыла і жвава, як казуля, кіну- лася ўпрочкі. Прынц пабег быў за ёю, але дагнаць так і не здолеў. Па дарозе дзяўчына згубіла адзін крышталёвы пан- тофлік, і прынц пяшчотна падабраў яго. Без карэты, зады- ханая, Папялушка прыбегла дамоў. Яна зноў была ў сваім агідным адзенні, і з усёй пышнасці ў яе застаўся толькі адзін пантофлік - такі самы, як той, што яна згубіла.
У брамнікаў запыталіся, ці не бачылі яны, каб з палаца выходзіла прынцэса. Але яны адказалі, што бачылі толькі 10
нейкую вельллі неахайную дзяўчыну, падобную больш да сялянкі, чым да паненкі.
Калі сёстры вярнуліся з балю7 Папялушка спытала, ці добра яны прабавілі час і ці была на балі тая прыгожая пані. Сёстры адказалі, што была, але калі гадзіннік адбіў поўнач, яна так хутка пабегла, што нават згубіла адзін кры- шталёвы пантофлік, такі прыгожы, што ва ўсім свеце такіх ні ў кога няма. Сёстры сказалі, што сын караля падабраў той пантофлік і да канца балю ўжо толькі на яго і глядзеў, таму што, вядома ж, вельмі закахаўся ў чароўную ўладальніцу гэ- тага пантофліка.
Яны казалі праўду, бо праз некалькі дзён сын караля пры ўсім народзе абвясціў, што ажэніцца з той, каму гэты пантофлік будзе акурат па назе. Спачатку яго перамералі ўсе прынцэсы, потым графіні і ўсе прыдворныя дамы, але ўсё дарма. Нікому ён не падыходзіў.
Прынеслі яго і да дзвюх сясцёр. Як толькі яны не высіль- валіся, каб усунуць нагу ў пантофлік! Ды нічога ў іх не вый- шла. Папялушка пазнала свой пантофлік L з усмешкай гле- дзячы на сясцёр, сказала:
- Дайце, я памераю, ці не падыдзе ён мне?
Сёстры пачалі смяяцца і кпіць з дзяўчыны. Але пры- дворны, які насіў пантофлік, зірнуўшы на Папялушку, заўва- жыў, што яна прыгожая, і сказаў, што яна мае рацыю, бо ён атрымаў загад даваць мераць пантофлік усім дзяўчатам. Ён запрасіў Папялушку сесці і паднёс пантофлік да яе нож- кі. I тут усе ўбачылі, што пантофлік лёгка надзеўся на нагу і аказаўся ў самы акурат, нібыта быў на яе зроблены. Здзіў-
ленне ў сясцёр яшчэ больш павялічылася, калі Папялушка дастала з кішэні другі такі самы пантофлік і надзела яго на другую нагу. У гэты момант у пакой увайшла хросная. Яна дакранулася да Папялушчынага адзення чарадзейнаю палачкай, і яно зрабілася яшчэ прыгажэйшым, чым раней- шыя два разы.
I тады нарэшце сёстры прызналі ў ёй тую прыгожую пры- нцэсу, якую бачылі на балі. Яны кінуліся Папялушцы ў ногі, пачалі прасіць прабачэння за ўсё дрэннае, што ёй даводзі- лася ад іх цярпець. Але Папялушка папрасіла іх падняцца і сказала, што ўсё шчыра ім даравала і хоча, каб яны заўсёды яе любілі.
Ва ўсілл гэтылл прыгожылл убранні Папялушку правялі да маладога прынца. Прынцу яна здалася яшчэ прыгажэйшаю, чым раней, і праз некалькі дзён яны пажаніліся. Папялушка, у якой дабрыні было не меней, чым прыгажосці, запрасіла сясцёр жыць у палац і ў той самы дзень аддала іх замуж за двух знатных паноў.
Шарль Перо.
ЧЛРЛУНІЦЛ
У адной удавы былі дзве дачкі. Старэйшая і характарам, і з твару была так падобная да маці, што іх нельга было ад- розніць. Абедзве былі такія агідныя і фанабэрыстыя, што проста жах. А меншая дачка сваёй дабрынёй і сумленнасцю нагадвала бацьку. I да таго ж яна была вельмі прыгожая. Ды, вядома, падобнага да сябе любяць болей, і таму ўда- ва вельмі любіла старэйшую дачку і трываць не магла малодшай. Яна прымушала яе есці на кухні і ўвесь час дава- ла ёй цяжкую працу.
Абавязкам дзяўчыны было двойчы на дзень хадзіць па ваду аж за дзве вярсты ад дома з вялізным збанам. I вось аднойчы, калі яна была ля крыніцы, да яе падышла бедная кабета і папрасіла напіцца.