Чытанка-маляванка Казкі замежных пісьменнікаў

Чытанка-маляванка

Казкі замежных пісьменнікаў
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Аверсэв
Памер: 67с.
Мінск 2016
18.34 МБ
Чытанка-маляванка
Чытанка-маляванка
Чытанка-маляванка
Чытанка-маляванка
Казкі народаў свету
-	Зараз, зараз, цётачка, - сказала прыгажуня.
Яна хуценька спаласнула збан, наліла ў яго вады і падала кабеце. Каб той зручней было піць, дзяўчына ўвесь час яго падтрымлівала. Напіўшыся, кабета (а гэта была чараўніца, якая абярнулася беднай сялянкай, каб пабачыць, якое сумленне ў гэтай дзяўчыны) сказала:
-	Ты такая прыгожая, такая добрая і ветлівая, што я хачу зрабіць табе падарунак. Пры кожным слове, якое ты вымавіш, з рота ў цябе будзе выпадаць кветка або каштоўны камень.
Неўзабаве дзяўчына вярнулася дадому. Маці адразу пачала сварыцца, што яе доўга не было.
- Калі ласка, мама, даруйце за спазненне, - сказала прыгажуня.
I пры гэтых словах з рота ў яе ўпалі дзве ружы, дзве перліны і два вялікія дыяменты.
- Што такое? - здзівілася маці. - У яе з рота выпалі дзве перліны і два дыяменты?! Адкуль гэта ў цябе, дачушка? (Упершыню яна назвала яе дачушкай.)
Бедная дзяўчына шчыра распавяла пра ўсё, што з ёй здарылася, і насыпала пры гэтым безліч дыяментаў.
- Вось табе маеш! - сказала маці. - Трэба будзе паслаць туды і маю старэйшую. Чуеш, Фаншона? Хочаш мець такі дар? Тады бяры збанок ды схадзі па ваду да крыніцы, а калі якая-небудзь бедная кабета папросіць у цябе напіцца, налі ёй у збанок вады ды напаі.
- Яшчэ чаго! Hi за што не пайду! - груба адказала Фаншона.
- А я кажу, што пойдзеш, - паўтарыла маці, - і зараз жа.
Давялося старэйшай дачцэ ісці. А з сабой яна ўзяла найлепшы срэбраны збанок, які быў у доме. I ледзь яна падышла да крыніцы, як убачыла, што з лесу выйшла раскошна апранутая пані. На гэты раз чараўніца абярнулася прынцэсай, каб пабачыць, наколькі гэтая дзяўчына можа быць несумленная. Яна падышла да старэйшай сястры і папрасіла ў яе напіцца.
- Яшчэ чаго! - крыкнула фанабэрыстая дзяўчына. - Мо- жа вы думаеце, я прынесла гэты срэбраны збанок, каб пада- ваць вам піць?! Вось што я скажу: піце проста з крыніцы, калі вам так хочацца!
- Вы вельмі няветлівая, - адказала чараўніца, але на твары ў яе не выявілася ніякага гневу. - Ну што ж, раз так, я надзялю вас дарам: пры кожным слове, якое вы скажаце, з рота ў вас будзе выскокваць гадзюка ці рапуха.
Яшчэ здалёк заўважыўшы сваю любую дачушку, маці закрычала:
- Ну што, дачушка мая?
- А нічога, мая матухна, - адказала грубіянка, і з рота ў яе выскачылі дзве рапухі і дзве гадзюкі.
-	0, неба! - крыкнула маці. - Што я бачу? Усё гэта праз тваю сястрыцу! Ну, яна ўжо мне заплаціць!
I яна кінулася да малодшай дачкі, каб яе пабіць. Але бед- ная дзяўчына ўцякла і схавалася ў лесе.
Там яе і спаткаў прынц, які вяртаўся з палявання. Ён заўважыў, якая яна прыгожая, і спытаўся, чаму яна тут адна.
-	0, пане! - адказала дзяўчына. - Маці выгнала мяне з дому.
Убачыўшы, што з рота ў яе выпалі шэсць перлін і столь- кі ж дыяментаў, прынц вельмі здзівіўся і спытаў, як у яе гэта выходзіць. I дзяўчына расказала пра ўсё, што з ёй здарылася. Пачуўшы гэта, прынц вельмі ў яе закахаўся і падумаў, што такі дар не горшы за пасаг любой прынцэсы. Ён прывёз дзяўчыну ў палац да свайго бацькі караля, і там яны пажаніліся.
А яе сястра хутка так усім абрыдла, што родная маці не вытрывала ды выгнала яе з дому. Яна доўга тулялася сям і там, але ніхто не пусціў яе да сябе. Так яна і памерла адна ў нейкім глухім лясным закутку.
Шарль Перо.
І60Т У БоШ
Памёр адзін млынар і пакінуў сваім тром сынам толькі млын, асла ды ката. Спадчыну дзялілі нядоўга. Старэйшы брат узяў сабе млын, сярэдні - асла, а малодшаму дастаўся кот.
Вельмі смуткаваў малодшы брат, што выпаў яму такі горкі лёс.
-	Добра маім братам! Калі будуць жыць разам, дык і на хлеб змогуць сабе зарабіць. А я - з'ем ката, зраблю са шкуры рукавіцы, а потым - хоць ты з голаду пухні.
Пачуў Кот гэтыя словы, але выгляду не падаў. I сказаў такім разважным і сур'ёзным голасам:
-	He журыцеся, мой гаспадар, дайце мне лепей якую торбу ды купіце боты, каб мне было ў чым лазіць па кустах. А тады ўбачыце, што не такая ўжо благая вам выпала доля, як здаецца.
Хлопец, вядома, не даў Катовым словам вялікае веры. Але і не губляў надзеі, бо хто яго ведае, можа, і праўда, Кот дасць яму якое рады ў няшчасці.
Неўзабаве Кот атрымаў усё, чаго прасіў. Ён адразу хвацка нацягнуў боты, закінуў за плечы торбу і рушыў у лес, дзе вадзілася многа трусоў. У торбу ён насыпаў вотруб'я, заечай капусты, а сам лёг на зямлі і, прыкінуўшыся мёртвым, пачаў чакаць, калі якое трусяня залезе ў торбу пачаставацца пакладзенымі туды ласункамі.
I толькі паспеў ён легчы, як адразу нейкае легкадумнае трусяня трапіла ў торбу. Кот хутка зашморгнуў матуз, схапіў труса і забіў яго.
Горды здабычай, ён рушыў да караля і папрасіў мовіць перад ім слова. Калі Ката пусцілі ў пакоі Яго Вялікасці, ён нізка пакланіўся каралю і сказаў:
- Вашамосць, гэтага труса мне даручыў паднесці вам ад свайго імя маркіз дэ Карабас.
- Ну што ж, - адказаў кароль, - скажы свайму гаспадару, што я вельмі рады яго падарунку.
Другі раз Кот схаваўся ў жыце і зноў разгарнуў сваю тор- бу, а калі ў яе ўлезлі дзве курапаткі, зацягнуў матуз і злавіў абедзвюх, а потым занёс курапатак да караля. Кароль прыняў падарунак ізноў з вялікім задавальненнем і загадаў даць Кату гасцінец.
Так два ці тры месяцы Кот насіў каралю дзічыну і адной- чы даведаўся, што кароль са сваёю дачкой, найпрыгажэй- шаю прынцэсаю ў свеце, збіраецца на шпацыр па беразе рэчкі. Вось і кажа ён свайму гаспадару:
- Калі вы паслухаецеся маёй парады, дык будзеце шчаслівы да канца сваіх дзён. А дзеля гэтага вам трэба пайсці да рэчкі і там, дзе я пакажу, залезці ў ваду. Усё астатняе я зраблю сам.
Маркіз дэ Карабас паслухаўся Ката і зрабіў усё, як той яму параіў.
I вось сядзіць ён у вадзе, а побач якраз праязджае кароль. Тут Кот як закрычыць:
- Ратуйце! Ратуйце! Маркіз дэ Карабас топіцца!
Пачуўшы гэтыя крыкі, кароль высунуў галаву з карэты і, пазнаўшы Ката, адразу загадаў сваёй варце хутчэй бегчы ды дапамагчы маркізу дэ Карабасу.
Пакуль небараку маркіза выцягвалі з рэчкі, Кот падышоў да карэты і сказаў каралю, што, калі яго гаспадар купаўся, нечакана з'явіліся злодзеі і ўкралі ўсё яго адзенне (якое хіт- рун схаваў пад вялікім каменем).
Кароль адразу загадаў служкам прывезці маркізу дэ Ка- рабасу адзін з найлепшых сваіх гарнітураў. Калі той апра- нуўся, кароль сустрэў яго вельмі ласкава. Прыгожае адзенне вельмі ма ркізу пасавала (а ён і сам з сябе хлопец быў ладны), і каралеўская дачка адразу яго ўпадабала. Варта было мар- кізу дэ Карабасу два-тры разы зірнуць на каралеўну з паша- най і трошкі з пяшчотай, як яна закахалася ў яго без памяці.
Кароль запрасіў маркіза ў карэту, і далей яны паехалі разам. Кот пабег наперад I убачыўшы на сенажаці касцоў, сказаў ім:
-	Гэй, людзі добрыя, касцы! Калі вы не скажаце каралю, што гэта сенажаць маркіза дэ Карабаса, вас усіх патаўкуць на дробны мак!
Кароль сапраўды спытаў у касцоў, чыя гэта сенажаць.
-	Маркіза дэ Карабаса, - адказалі яны хорам.
-	У вас добрыя землі, - сказаў кароль маркізу дэ Кара- басу.
-	Так, Ваша Вялікасць, - адказаў маркіз. - Гэтая сенажаць кожны год дае багаты прыбытак.
Потым Кот напаткаў жняцоў і сказаў ім:
-	Гэй, людзі добрыя, жняцы! Ведайце: калі вы не скажаце, што ўсё гэтае жыта належыць маркізу дэ Карабасу, вас усіх патаўкуць на дробны мак!
Кароль, які ехаў следам, захацеў даведацца, чыё гэта жыта расце ўздоўж дарогі.
-	Маркіза дэ Карабаса, - адказалі жняцы.
I кароль зноў парадаваўся такому адказу.
А Кот усё бег наперадзе карэты і ўсім, каго ні сустракаў, паўтараў тое самае.
Нарэшце Кот прыбег у раскошны замак, дзе гаспадаром быў Людаед, найбагацейшы з усіх людаедаў у свеце, бо ўсе землі, па якіх праязджаў кароль, былі пад уладаю гэтага замка.
Кот, які загадзя паклапаціўся праведаць, хто такі гэты Лю- даед і што ён умее рабіць, папрасіў дазволу пагутарыць з ім.
Людаед прыняў яго так ветліва, як толькі можа прыняць людаед, і запрасіў сесці.
-	Мяне запэўнівалі, - раптам сказаў Кот, - што вы нібыта здольны ператварацца ва ўсякіх жывёл, што вы можаце зрабіцца, напрыклад, ільвом ці сланом.
-	Гэта праўда, - грубым голасам адказаў Людаед. - I каб ты болей не сумняваўся, я зараз на тваіх вачах абярнуся ў ільва.
Кот так напалохаўся, убачыўшы перад сабой ільва, што стрымгалоў ускараскаўся аж на самы дах, хоць рабіць гэта было цяжка і небяспечна, бо хадзіць у ботах па гонце вельмі нязручна.
Калі Людаед набыў свой ранейшы выгляд, Кот спусціўся з даху і прызнаўся, што леў нагнаў на яго добрага страху.
-	А яшчэ мне бажыліся, - сказаў Кот, - ды ў гэта я ўжо зусім не веру, быццам вы ўмееце абарочвацца ў самых драбнюткіх звяркоў, напрыклад у пацука ці ў мыш. Але мне, прызнаюся, здаецца, што гэта абсалютна немагчыма.
- Немагчыма? - зароў Людаед. - Зараз пабачыш.
I ён імгненна ператварыўся ў мыш. Кот адразу кінуўся на яе і з'еў.
Тым часам побач якраз праязджаў кароль. Ён заўважыў раскошны замак і захацеў паглядзець на яго зблізу.
Кот пачуў грукат карэты, выбег насустрач і сказаў:
- Сардэчна запрашаем Вашу Вялікасць у замак маркіза дэ Карабаса!
- Няўжо, пане маркізе?! - крыкнуў кароль. - I гэты за- мак таксама ваш? Хіба можа быць штось прыгажэйшае за гэты двор і будынкі?! Калі дазволіце, хацелася б зірнуць і на вашыя пакоі.
Маркіз падаў прынцэсе руку, і следам за каралём яны ўвайшлі ў вялікую залу. Там стаяў стол з дзівоснымі стравамі, прыгатаванымі для сяброў Людаеда, якія пабаяліся сёння завітаць да яго, убачыўшы карэту караля.
Кароль быў зачараваны знатнасцю маркіза дэ Карабаса, а яго дачка ад кахання ледзь зусім не страціла розум. I вось, выпіўшы пяць ці шэсць кубкаў запар, кароль прамовіў:
- А ці не хочаце вы, пане маркізе, быць мне зяцем?
3 нізкім паклонам маркіз падзякаваў каралю за такі вялікі гонар і ў той самы дзень ажаніўся з прынцэсай. А Кот зажыў вялікім панам і болей ужо не лавіў мышэй. Хіба што зрэдку - дзеля забавы.
Шарль Перо.
СПМЛРЫНІІ ЗЛВІРШ
Ва ўдавы было дзве дачкі. Адна была прыгожая і працавітая, а другая - брыдкая і лянівая. Але ўдава больш любіла лянівую, бо гэта была яе родная дачка, а падчарку прымушала рабіць усю працу ў доме.
Бедная дзяўчына шторанку ллусіла сядаць ля калодзе- жа і прасці так шмат, што на яе пальцах выступала кроў. Аднойчы кроў заліла ўсё верацяно, дзяўчына нахілілася, каб памыць яго, але верацяно выскачыла ў яе з рук і ўпала ў калодзеж.