• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка-маляванка Казкі замежных пісьменнікаў

    Чытанка-маляванка

    Казкі замежных пісьменнікаў

    Выдавец: Аверсэв
    Памер: 67с.
    Мінск 2016
    18.34 МБ
    Чытанка-маляванка
    Чытанка-маляванка
    Чытанка-маляванка
    Чытанка-маляванка
    Казкі народаў свету
    - Няшчасны! - закрычаў раззлаваны кароль. - Спачатку ты абрабаваў мяне, а цяпер хочаш так па-дурному падма- нуць! Закаваць яго ў ланцугі і пасадзіць у вежу!
    6
    Знойдзены ў садзе гаршчок з золатам аднеслі ў каралеў- скую скарбніцу, а Маленькага Мука пасадзілі ў вежу і пры- кавалі да сцяны кароткім жалезным ланцугом. Ён не меў на- дзеі ўратавацца, бо, хоць пантофлі ўсё яшчэ былі ў яго на нагах, ніяк нельга было павярнуцца на абцасе.
    Ранкам у вежу прыйшоў кат і загадаў Маленькаму Муку рыхтавацца да смерці. Але карлік папрасіў, каб яго завялі да караля, і расказаў яму пра чароўны кій. Каралю захацелася праверыць, падманвае яго Мук ці не. Ён загадаў закапаць у садзе некалькі залатых манет і сказаў Муку знайсці іх. Доўга шукаць карліку не давялося. Як толькі ён дайшоў да месца, дзе былі закапаныя манеты, кіёк тройчы стукнуў па зямлі. Кароль сказаў:
    - Ты, напэўна, адкрыў мне не ўсе свае таямніцы, а таму будзеш сядзець у вежы, пакуль не скажаш, чаму ты так хутка бегаеш.
    Карлік тут жа расказаў каралю пра пантофлі, але не сказаў, як іх спыніць. Кароль адабраў пантофлі, абуўся і па- бег. Хутка ён захацеў спыніцца, але не змос і бегаў да таго часу, пакуль без сіл не зваліўся на зямлю.
    Трошкі апрытомнеўшы, ён накінуўся на карліка:
    - Калі ты пасля захаду сонца яшчэ будзеш на маёй зям- лі, не чакай літасці! А пантофлі і кіёк я забяру сабе!
    7
    Маленькі Мук паспяшаўся хутчэй пакінуць краіну злога караля і, калі адышоў дастаткова далёка, адшукаў добрае месца ля азярца пад густымі дрэвамі, лёг і заснуў.
    Прачнуўшыся, ён адчуў, што прагаладаўся. Над яго га- лавой на дрэвах віселі вінныя ягады. Мук залез на дрэва, сарваў некалькі ягад і з асалодай іх з'еў. Пасля яму захаце- лася піць. Ён падышоў да азярца і схаладнеў: з вады на яго глядзела галава з аслінымі вушамі і доўгім носам. Маленькі Мук з жахам схапіўся за вушы. Яны і праўда былі як у асла. Тады ён зноў з'еў вінных ягад, але ўжо з іншага дрэва, пад- нёс рукі да галавы і радасна ўсклікнуў: вушы і нос зрабіліся звычайнымі. Ягады з першага дрэва павялічылі яго вушы і hoc, а ягады з другога вярнулі іх да нармальных памераў. Ён набраў ягад з абодвух дрэў і пайшоў назад у краіну жорст- кага караля.
    У горадзе Мук пераапрануўся, напоўніў кошык ягадамі з першага дрэва і скіраваўся да палаца. Там яго сустрэў ка- ралеўскі кухар і вельмі ўзрадаваўся.
    - Вось добры ласунак для караля! - сказаў ён. - Колькі ты хочаш за кош?
    Маленькі Мук дорага не папрасіў, і хутка ягады трапілі да караля. Убачыўшы поўную талерку ягад, прыдворныя запляскалі ад радасці. Кароль пачаў дзяліць пачастунак. Прынцы і прынцэсы атрымалі па дзве штукі, прыдворныя - па адной, астатняе ж кароль пакінуў сабе, бо быў сквапны і любіў салодкае. Падсунуўшы ягады бліжэй, ён пачаў іх есці. 52
    8
    - Што з тваімі вушамі, тата? - раптам закрычала адна прынцэса.
    Кароль памацаў свае вушы і жахнуўся: яны сталі доўгі- мі, як у асла. A hoc выцягнуўся да самага падбародка. Такія ж упрыгожанні з'явіліся ва ўсіх за сталом. Паклікалі дакта- роў, але яны нічым не змаглі дапамагчы.
    Праз два дні Маленькі Мук купіў сабе чорны плашч і каў- пак, начапіў доўгую бараду, прыйшоў у палац і сказаў, што ён лекар і можа вылечыць караля. Яму ніхто не паверыў, але Мук даў аднаму прынцу некалькі ягад, той з'еў ixz і яго нос і вушы сталі ранейшымі. Прыдворныя ўсім натоўпам кінуліся да цудоўнага лекара, але кароль апярэдзіў усіх. Ён прывёў карліка ў скарбніцу і сказаў:
    - Бяры столькі золата, колькі хочаш, толькі ўратуй мяне.
    Маленькі Мук убачыў у куце свой чароўны кіёк і пантофлі- скараходы, незаўважна падышоў да ixz абуўся, схапіў кіёк і сарваў бараду.
    - Злы кароль! - закрычаў карлік. - Вось як ты заплаціў мне за верную службу! Дык заставайся ж на ўсё жыццё даўгавухім!
    Ён тройчы павярнуўся на абцасе, і пакуль кароль паспеў яму хоць нешта сказаць, быў ужо далёка.
    Пасля гэтага Маленькі Мук вярнуўся ў свой родны го- рад, і хоць выглядаў ён смешна, жыхары ставіліся да яго з павагай.
    Паводле Вільгельма Гаўфа.
    І6ЛРЖ Hoc
    У адным нямецкім горадзе жыў шавец з жонкай, і быў у іх сын Якаб. Жонка прадавала на рынку агародніну, а Якаб ёй дапамагаў. Аднойчы, калі ллаці з сыналл гандлявалі, да іх падышла старая з доўгім носам, што вісеў да самага пад- бародка. Старая пачала абнюхваць пучкі з зелянінай і пры- гаворваць:
    - Кепскі тавар! Кепскі тавар!
    - Гэй ты, бессаромная старая! - крыкнуў Якаб. - Нюха- еш тут сваім доўгім носам нашу зеляніну ды яшчэ і лаеш яе!
    Старая хрыпла адказала:
    - Табе не падабаецца мой цудоўны hoc? I ў цябе будзе такі ж.
    - He кажыце хлопчыку глупстваў! - прамовіла маці. - Калі хочаце нешта купіць, дык купляйце!
    - Я куплю шэсць галовак капусты, - прабурчала старая. - Хай твой сын занясе мне іх дадому.
    Хлопчык паклаў капусту ў кошык і пайшоў за старой. Калі яны ўвайшлі ў яе маленькі дамок, старая сказала:
    - Сядай, хлопча, адпачні. Ты, мабыць, стаміўся, бо чала- вечыя галовы - цяжкая ноша.
    3 гэтымі словамі яна выцягнула з кошыка шэсць чала- вечых галоў. Якаб так спалохаўся, што ледзь не ўпаў. А ста- рая спакойна працягвала:
    - Цябе трэба ўзнагародзіць за паслухмянасць. Зараз я звару табе суп.
    Тут яна свіснула ў свісток, і на кухню прыбеглі марскія свінкі і вавёркі, якія пачалі падаваць старой місы і патэльні, 56
    яйкі і муку. А ля пліты мітусілася сама гаспадыня. Вось у гар- шку нешта забулькатала, па пакоі разнёсся прыемны пах, старая зняла гаршчок з пліты і наліла Якабу супу. Як толькі хлопчык даеў, свінкі запалілі ў жароўні нейкую духмянасць. Па пакоі паплыў шызаваты дым, наганяючы на малога дрымоту, так што ён незаўважна для сябе заснуў на канапе.
    Яму прысніўся дзіўны сон. Нібыта яго ўхуталі ў вавёрчыну шкуру, ён ператварыўся ў вавёрку і зрабіўся слугой у доме. Спачатку ён чысціў абутак. Праз год пачаў лавіць у сонеч- ных прамянях пылінкі і прасейваць іх праз сіта, каб пячы з іх хлеб. Яшчэ праз год Якабу даручылі здабываць для старой ваду. Потым ён націраў у пакоях падлогу адмысловымі шчоткамі. А на пяты год Якабу нарэшце дазволілі служыць на кухні. Гэта была пачэсная праца, і хлопчык зрабіўся выдат- ным кухарам.
    Сем гадоў служыў Якаб старой. I вось аднойчы, калі яна сышла, ён палез у кладоўку па травы і раптам убачыў там маленькую шафку, якой раней не заўважаў. Якаб з цікаў- насцю зазірнуў туды і знайшоў маленькія кошыкі з ярка- чырвонымі кветачкамі. Ён панюхаў іх і адчуў знаёмы водар: такі самы ішоў ад супу, якім у першы дзень накарміла яго старая. Хлопчык гучна чхнуў і прачнуўся.
    Ён спалохаўся, што задрамаў у чужым доме, і паімчаўся хутчэй да маці, не звяртаючы ўвагі на тое, што яго цела зрабілася быццам драўлянае, a hoc раз за разам чапляўся за сцены. Дабраўшыся да рынку, Якаб заўважыў, што маці вельмі сумная.
    - Мама, што з табой? - закрычаў ён.
    Маці паглядзела на Якаба, але не пазнала яго і ўскрык- нула ад жаху:
    - Чаго табе трэба, страшны карлік? Ты палохаеш маіх пакупнікоў ды яшчэ смяешся з майго гора! Сем гадоў я не бачыла сына!
    Бедны Якаб не ведаў, што і думаць. Што здарылася? Хлопчык памацаў свой нос - ён быў доўгі і тоўсты. Старая ператварыла яго ў насатага карліка! Значыць, ён сапраўды сем гадоў быў вавёркай, усё гэта яму не прыснілася?
    Пабадзяўшыся па горадзе, Якаб успомніў, што ўмее добра гатаваць, і вырашыў пайсці на службу да герцага.
    Агледзеўшы Якаба з галавы да ног, галоўны герцагскі кухар зарагатаў:
    - Няўжо ты хочаш тут працаваць? Ты ж нават да пліты не дацягнешся!
    Аднак Якаб не збянтэжыўся.
    - Даручыце мне прыгатаваць што-небудзь смачнае, - сказаў ён, - і я пакажу вам сваё майстэрства.
    - Яго светласць жадае на сняданак дацкага супу з чыр- вонымі клёцкамі. Вось і гатуй дацкі суп!
    Якаб узрадаваўся, бо калі ён быў вавёркай, то часта гатаваў старой менавіта гэты суп. Ён зрабіў усё найлепшым чынам, і герцаг з апетытам з'еў усё, што было ў талерцы.
    - Сняданак быў смачнейшы, чым звычайна, - сказаў герцаг. - Паклічце сюды кухара, які яго гатаваў.
    Калі слугі прывялі да яго карліка, герцаг здзівіўся, але сказаў:
    - Заставайся ў палацы. Будзеш звацца Карлік Hoc і атры- маеш пасаду памочніка галоўнага кухара.
    Мінула два гады. Якаб працаваў кухарам і быў амаль задаволены сваім лёсам, але часта сумаваў па маці і бацьку.
    Аднойчы ён купіў на рынку гуску і спяшаўся як мага хут- чэй зарэзаць яе на абед. Але раптам птушка, быццам пра- чытаўшы яго думкі, сказала:
    - Карлік, ты мяне не рэж, бо адразу ж і памрэш!
    - Вось дык дзіва! - сказаў Якаб.
    - Я не заўсёды была птушкай, - прамовіла гуска. - Мяне завуць Мімі, і я дачка чарадзея Ветэрбока. А ў гуску мяне ператварыла злая вядзьмарка.
    Карлік таксама расказаў ёй сваю гісторыю. Мімі сказала:
    - Я сама трошкі чарадзейка, і таму здагадваюся, што старая зачаравала цябе з дапамогай траўкі, якую паклала ў суп. Калі ты панюхаеш яе яшчэ раз, то зробішся самім са- бой. Бацька навучыў мяне разбірацца ў травах, і я магу яе знайсці. Ці ёсць каля палаца каштаны?
    - Так! - радасна закрычаў карлік.
    -	Гэтая трава расце толькі пад каштанамі, - сказала Мімі.
    Карлік узяў яе на рукі і вынес да каштанаў на беразе возера. Мімі замахала крыламі, засунула дзюбу ў траву, са- рвала нейкую кветку і працягнула яе Якабу:
    -	Вось яна!
    Карлік панюхаў кветку, і тут яго шыя пачала выцягвацца, нос зрабіўся карацейшым, а ногі - даўжэйшымі. Ён зноў стаў такім жа, як быў раней. Мімі расплакалася ад шчасця, а Якаб узяў яе на рукі, і яны патаемна выправіліся на востраў, дзе жыў бацька Мімі. Чараўнік адразу ж вярнуў дачцэ чалавечае аблічча і даў Якабу шмат падарункаў, з якімі хлопец пайшоў да сваіх бацькоў. Як жа яны ўзрадаваліся, зноў убачыўшы свайго сына!
    Вось і ўся казка пра Карліка Носа.
    Паводле Вільгельма Гаўфа.
    Змест
    Прадмова 	1
    Папялушка, ці Крышталёвы пантофлік. Шарль Перо 	2
    Чараўніца. Шарль Перо	16
    Кот у ботах. Шарль Перо	23
    Спадарыня Завіруха. Браты Грым	32
    Маленькі Мук. Паводле Вільгельма Гаўфа 	41
    Карлік Hoc. Паводле Вільгельма Гаўфа	56
    EHt
    Серыя заснавана ў 2016 годзе
    Рэцэнзент
    старшыня Рэсп. тэрмінал. камісіі пры НАН Беларусі, д-р філал. навук, праф., чл.-кар. НАН Беларусі A. М. Булыка
    Выданне развіваючага навучання
    ВУЧЫМСЯ РАЗАМ
    ЧЫТАНКА-МАЛЯВАНКА
    Для дзяцей ад пяці гадоў Казкі замежных пісьменнікаў (Ш. Перо, браты Грым, В. Гаўф)