Чытанка-маляванка
Казкі замежных пісьменнікаў
Выдавец: Аверсэв
Памер: 67с.
Мінск 2016
Заплакала падчарка і пабегла да мачыхі расказаць пра сваю бяду. Тая пачала сварыцца і была такой жорсткай, што сказала:
- Раз здолела ўпусціць, здолей і дастаць.
Вярнулася дзяўчына да калодзежа і з гора кінулася ў ва- ду. Яна страціла прытомнасць, а калі прыйшла ў сябе, то ўбачыла, што ляжыць на прыгожым лузе, там
свеціць сонца і цвітуць тысячы кветак. Яна пайшла па лузе далей і ўбачыла печ, поўную хлеба. Хлеб крычаў:
- Ах, дастань мяне, дастань мяне, бо я згару! Я даўно ўжо спёкся!
Дзяўчына падышла і лапатай дастала ўсе боханы адзін за адным. Потым пайшла далей і прыйшла да яблыні, на якой было шмат спелых яблыкаў. Яблыня крычала:
- Абтрасі мяне, абтрасі мяне! Mae яблыкі ўжо саспелі!
Пачала дзяўчына трэсці дрэва, і яблыкі дажджом пасыпаліся на зямлю. Яна трэсла, пакуль не стрэсла ўсе яблыкі. Потым склала іх у кучу і пайшла далей.
Нарэшце яна прыйшла да хаткі, з акна якой выглядвала старая. У яе былі такія вялікія зубы, што дзяўчына спалоха- лася і хацела ўцякаць. Але старая крыкнула ёй:
- Чаго ты баішся, мілае дзіця? Заставайся ў мяне. Бу- дзеш добра працаваць, то і табе будзе добра. Толькі сцялі мне акуратна пасцель і старанна яе ўзбівай, каб пер'е ва ўсе бакі ляцела. Тады на зямлі ідзе снег. Я - спадарыня Завіруха.
Старая так ласкава размаўляла з дзяўчынай, што на сэрцы ў яе пацяплела і яна засталася на службе. Дзяўчына старалася ва ўсім дагаджаць старой, а пасцель узбівала так моцна, што пер'е лётала навокал, нібы сняжынкі. Таму жылося ёй добра, яна не чула ніводнага злога слова, а смажанага і варанага мела ўдосталь. Так прабыла яна колькі часу ў Завірухі і пачала сумаваць. Спачатку яна і сама не разумела, чаго ёй не xanaez а потым здагадалася, што сумуе па доме. I хоць тут ёй жылося ў тысячу разоў лепш, усё ж яна захацела вярнуцца. Нарэшце яна сказала старой:
- Я засумавала па доме. I хоць мне вельмі добра тут, я павінна падняцца і вярнуцца да сваіх.
Спадарыня Завіруха сказала:
- Мне падабаецца, што ты хочаш дадому. Ты мне добра служыла, таму я сама правяду цябе наверх.
Яна ўзяла дзяўчыну за руку і прывяла да вялікай брамы. Калі дзяўчына праходзіла пад брамай, паліўся залаты дождж і яна ўся пакрылася золатам.
- Гэта табе за стараннасць, - сказала Завіруха і дала ёй верацяно, якое звалілася ў калодзеж.
Пасля брама зачынілася, і дзяўчына аказалася наверсе, ля дома мачыхі. Калі яна зайшла на двор, певень, што сядзеў на калодзежы, закрычаў:
- Кукарэку! Наша залатая дзяўчына вярнулася!
Яна зайшла ў дом, а з-за таго, што ўся яна была ў золаце, мачыха і сястра сустрэлі яе ласкава.
Дзяўчына расказала пра ўсё, што з ёй здарылася, і ка- лі мачыха даведалася, адкуль такое багацце, захацела здабыць шчасце і для сваёй лянівай ды брыдкай дачкі.
Лянівіца таксама мусіла сесці ля калодзежа і прасці. Яна пакалола сабе рукі аб калючкі, запэцкала верацяно крывёю, кінула яго ў калодзеж і сама скочыла следам.
Яна трапіла на той самы прыгожы луг, што і сястра, і той жа сцежкай дайшла да печы. Хлеб зноў закрычаў:
- Axz дастань мяне, дастань мяне, бо я згару! Я даўно ўжо спёкся!
- Буду я праз цябе пэцкацца! - адказала гультайка і пай- шла далей.
Хутка яна дайшла да яблыні, якая крычала:
- Абтрасі мяне, абтрасі мяне! Mae яблыкі ўжо саспелі!
- Вось яшчэ! - адказала гультайка. - А раптам яблык упадзе мне на галаву?
Калі яна прыйшла да дома спадарыні Завірухі, то зусім не баялася, бо ўжо чула пра яе вялікія зубы, і адразу нанялася на працу. У першы дзень яна яшчэ старалася, рабіла ўсё, што казала гаспадыня, бо думала пра золата, якое атрымае ў падарунак. На другі ж дзень пачала ленавацца, на трэці яшчэ больш, а потым і зусім не захацела рана падымацца з ложка. Яна дрэнна засцілала пасцель і не ўзбівала яе так, каб nepze ляцела ва ўсе бакі. Хутка гэта надакучыла спадарыні Завірусе, і яна сказала дзяўчыне ісці дадому. Гультайка ўзрадавалася, думала, што зараз і на яе пальецца залаты дождж. Спадарыня Завіруха давяла яе да брамы, але калі гультайка пад ёй праходзіла, на яе выліўся кацёл смалы.
- Гэта табе за працу, - сказала Завіруха і зачыніла браму.
Вярнулася гультайка ўся ў смале, а пеўнік, што сядзеў на калодзежы, закрычаў:
- Кукарэку! Наша брудная дзяўчына вярнулася!
А смала так моцна да яе прыліпла, што не змылася да канца жыцця.
Браты Грым.
ЯЛЛБНЫЫ Ж
1
У горадзе Нікеі ў невялікім старым доме жыў карлік, якога звалі Маленькі Мук. Бацька яго быў чалавекам паважаным, але небагатым. Аднойчы ён занядужаў і памёр, не пакінуўшы Маленькаму Муку ніякіх грошай, і сваякі выгналі малога з дому. Ён абматаў галаву вялізным бацькавым турбаном, прычапіў да пояса кінжал і пайшоў у белы свет.
Два дні ён ішоў без адпачынку па вялікай дарозе, а на трэці ўбачыў з пагорка прыгожы горад і апоўдні з апошніх сіл дацягнуўся да гарадской брамы. Стомлена блукаў ён па вуліцах, не ведаючы, куды падацца, але ўбачыў, што ў адным доме расчынілася акно і нейкая старая кабета заспявала:
Суседка, сусед,
Гатовы абед!
Столік накрыты, Каб кожны быў сыты. Суседка, сусед, Чакае абед!
Дзверы тут жа адчыніліся, і туды пачалі заходзіць каты і сабакі. Мук таксама зайшоў. Старая заўважыла яго і сяр- дзіта спытала:
- Чаго табе?
-Ты клікала на абед, - адказаў Мук, - а я вельмі галодны.
Старая засмяялася і сказала:
- Усе ведаюць, што я гатую ежу толькі для сваіх мілых котачак. А каб ім не было сумна, запрашаю суседзяў.
- Пакармі заадно і мяне, - папрасіў Мук.
Старая пашкадавала карліка, накарміла яго і сказала:
- Заставайся ў мяне на службе. Праца лёгкая, жыць ты будзеш добра.
2
Так Мук застаўся служыць старой пані. Ён даглядаў катоў і сабак, але моцна нудзіўся. Да таго ж, гаспадыня ніколі не плаціла абяцаны заробак.
Аднойчы, калі яе не было, да Мука падбег сабачка і па- цягнуў яго за крысо ў спальню. Там ён штурхануў маленькія дзверы і зайшоў у пакой. Мук пайшоў следам. У пакоі было шмат старых сукенак і дзівоснага старадаўняга посуду.
Карліку найбольш спадабаўся адзін крышталёвы збан. Ён узяў яго і пачаў разглядаць, але раптам накрыўка звалілася на падлогу і разбілася.
Карлік спалохаўся і хацеў ужо ўцякаць, але раптам заўважыў у куце вялікія непрыгожыя пантофлі. Яго ўласны абутак зусілл разваліўся, таму ён абуў іх, захапіўшы заадно і тоненькі кіёк, які стаяў побач.
Мук вылецеў з дому і бег, пакуль горад не застаўся зусім далёка. Здаецца, ногі самі неслі яго наперад. Нарэшце ён захацеў спыніцца, але нічога не атрымалася, бо новыя пантофлі неслі яго далей. Ён адчайна замахаў рукамі і за-
- Тпру! Стой!
Пантофлі тут жа спыніліся, а змучаны малы паваліўся на траву і заснуў.
3
Яму прысніўся дзіўны сон. Быццам той сабачка сказаў: «Гэта чароўныя пантофлі. Тройчы павярніся на абцасе - і яны перанясуць цябе, куды захочаш. А кіёк дапаможа шукаць скарбы. Там, дзе закапанае золата, ён стукне тройчы, а там, дзе срэбра, - двойчы».
Прачнуўшыся, Мук вырашыў праверыць, ці праўда гэта. Ён тройчы павярнуўся на адной назе і сказаў пантофлям:
- Перанясіце мяне ў суседні горад!
I праз імгненне Маленькі Мук апынуўся на базары ў не- знаёмым горадзе.
«Можа, пантофлі прынясуць мне пажытак? - падумаў ён. - Паспрабую наняцца да караля скараходам».
Ён пайшоў да палаца і папрасіў варту правесці яго да начальніка рабоў, каб наняцца на службу.
- Жартуеш? У цябе ножкі тоненькія, як палачкі! - пагард- ліва засмяяўся начальнік.
- Шаноўны спадар, - адказаў Мук, -я не жартую. Давайце паспрачаемся, што я абганю вашага найлепшага скарахода.
Карлік падаўся начальніку рабоў забаўным, і ён вырашыў пацешыць караля і зладзіць вечарам на вялікім лузе спаборніцтвы.
4
Калі кароль з каралевай селі на свае месцы, Маленькі Мук выйшаў на луг і нізка ўсім пакланіўся. Вось з'явіўся са- 44
мы хуткі каралеўскі скараход. Прынцэса махнула насоўкай, і абодва сапернікі стралой паімчаліся праз луг. Але не паспеў скараход прабегчы і двух крокаў, як Маленькі Мук ужо быў ля фінішу. Кароль і каралева запляскалі ў далоні, а карлік зноў нізка пакланіўся і сказаў:
- 0 магутны кароль! Вазьмі мяне на службу.
- Добра, - сказаў кароль. - Ты будзеш маім асабістым скараходам.
Кароль палюбіў Мука і часта дарыў яму падарункі, таму астатнія слугі зайздросцілі яму. Карлік доўга спрабаваў нешта прыдумаць, каб яго палюбілі, і нарэшце згадаў пра чароўны кіёк.
«Калі я знайду скарб, - думаў Мук, - то гэтыя ганарліўцы, мабыць, перастануць мяне ненавідзець. Кажуць, стары ка- роль, бацька цяперашняга, закапаў у садзе вялікае багацце, калі да горада падступіліся ворагі».
5
Пры кожнай магчымасці Маленькі Мук ішоў у сад і шу- каў скарб старога караля. I вось аднойчы кіёк у яго руках за- дрыжаў і тройчы стукнуў па зямлі. Калі сцямнела, Малень- кі Мук незаўважна прыйшоў на тое месца і пачаў капаць.
Нарэшце рыдлёўка наткнулася на жалезную накрыўку. Падняўшы яе, Мук абамлеў: у яміне стаяў вялікі гаршчок, поўны золата. Выцягнуць гаршчок Маленькі Мук не мог, а таму напхаў у кішэні як мага больш залатых манет і ціхут- ка вярнуўся ў палац.
Наступным ранкам карлік пачаў направа і налева раздаваць золата, але іншыя слугі сталі зайздросціць яму яшчэ больш і вырашылі дазнацца, адкуль у яго столькі грошай. Улюбёны слуга караля Кархуз прыйшоў у палац сумны і маркотны. Кароль адразу гэта заўважыў і спытаў:
- Што з табой сёння, Кархуз? Чаго ты такі сумны?
- Я сумны, бо кароль пазбавіў мяне сваёй міласці.
- Што ты балбочаш, мой добры Кархуз? Калі гэта я па- збавіў цябе міласці?
- Тады, Ваша Вялікасць, калі да вас прыйшоў працаваць ваш асабісты скараход, - адказаў Кархуз. - Вы асыпаеце яго золатам, а нам, вашым верным слугам, нічога не даяце.
I ён расказаў каралю, што ў Маленькага Мука з'явілася аднекуль шмат золата, якое ён раздае ўсім прыдворным. Кароль загадаў прасачыць за карлікам.
На бяду, якраз у той дзень Маленькі Мук зноў пайшоў у сад па грошы. Каралеўскія слугі высачылі яго і, калі ён набіў золатам поўныя кішэні, схапілі і завялі да караля.
- Ваша Вялікасць, - сказалі каралю слугі, - мы схапілі гэтага нягодніка, калі ён закопваў золата ў зямлю.
- Гэта праўда? - спытаўся ў Маленькага Мука кароль. - Адкуль у цябе столькі грошай?
- Літасцівы кароль, - прастадушна адказаў карлік, - я ні ў чым не вінаваты. Калі вашы людзі мяне схапілі, я не закопваў золата ў яму, а, наадварот, даставаў яго адтуль.