• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка-маляванка  Васіль Вітка

    Чытанка-маляванка

    Васіль Вітка

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 179с.
    Мінск 1998
    35.65 МБ
    Чытанка-маляванка
    Чытанка-маляванка
    Казкі замежных пісьменнікаў
    Чытанка-маляванка
    Чытанка-маляванка
    Казкі народаў свету
    I адкуль у вас на дошцы Тут кляновыя лісты?
    Растлумач, дзяжурны, ты.
    Нешта я не разбяруся: Палачкі, кручкі, калябкі...
    — Пётр Пятровіч, гэта ж гусі Малявалі свае лапкі!
    — Дзе сціралка?
    — Ўкрала галка.
    — Бачыш, пылам клас пакрыты? А чаму ты сам няўмыты?
    Непарадак, ГІіятух!
    А Яўтух той — хітры зух:
    -— Пётр Пятровіч, скажу вам, Дык я ж — сан і ўсюды сам:
    Я ж і тут, я ж і там, Хоць вазьмі ты разарвіся...
    — А які ж у цябе сан?
    — Старшыня ж я
    Сан-
    Камісіі.
    От якая ППШ, Лепш маўчыце, дзеці, ша. Нізашто больш не вазьмуся Я туды вадзіць экскурсіі.
    Даў зарок
    I падпісаўся: Ваш дружок — Вясёлкін Вася.
    АЗБУКА
    ВАСІ ВЯСЁЛКІНА
    Рашыў Вясёлкін Вася: — Сам адкрываю школу. Збіраю ў першым класе I птушак, і жывёлу, Усіх звяроў на свеце.
    I вы прыходзьце, дзеці.
    У мяне такая кніжка ёсць, Што рады будзе кожны госць.
    Я літары вам пакажу, Пра ўсе малюнкі раскажу.
    Глядзіць Васіль наўкола:
    Хто ж першы прыйдзе ў школу?
    А тут з двара:
    — Здароў, Вясёл!
    — А ты хто будзеш?
    — Я асёл.
    Стаіць і дзівіцца Васіль: — Нашто аслу аўтамабіль? Куды вязеш ты агуркі?
    — А гэта звычай мой такі,— Яму адказвае асёл.— Саджуся з кнігаю за стол —
    У рот адразу ж агурок. — Нашто?
    — Каб ведаць лепіп урок.
    Давай, вучы мяне, Вясёл, Саджай хутчэй за парту. Ты ж ведаеш, сярод жывёл Я самы, брат, упарты.
    — Па-першае, я не Вясёл,— Сказаў Вясёлкін Вася,— А па-другое, стаўлю кол За панібрацтва ў класе.
    A
    Буквар мы пачынаем з А, I я заўважыць мушу: He вельмі цяміць галава, Хоць і даўгія вушы.
    Хапае слоў апроч асла, ТТТто пачынаюцца на А: Арол, акварыум, алень, Аса, акула, авадзень, Авёс, алмаз, атара, Алена і Алеся
    I нават акуляры, Што ты на нос павесіў.
    Як закрычыць асёл: — Браткі, Вось для чаго мне агуркі!
    Ў мяне іх — цэлая гара.
    За розум брацца мне пара.
    Як з’ем апошні агурок — Урок засвою назубок.
    Б
    А гэта, дзеці, што за франт: Завіты ўвесь, на шыі — бант, I так ілбом у бубен б’е: — Прыміце ў клас, Я знаю: Бэ-э-э!
    Прыняць выдатніка, прыняць! Ён заслужыў адразу 5.
    Хто гэта лісця нанізаў На вострыя іголкі? А вожык Васю так — Вітаю вас, Вясёлкін. — Я рад,— прызнаўся
    Ды чым жа ты заняўся? — Навошта льеш,— 3 вядра ваду на вераб’я? — Мы з вераб’ём у пары Збіралі вам гербарый. Дружок мой запыліўся, Хачу, каб ён памыўся.
    Сягоння ўсе глядзяць на нас, Бо мы прыйшлі ж у першы клас.
    Г
    Напэўна, дзеці, вы змаглі б Сказаць і самі: гэта — грыб. I прозвішча, як у людзей, У вучня — Баравік.
    I ён у школу ўжо ідзе, Хоць ростам невялік.
    Хай невялік, хай невысок, А ведае здавён
    I той лясок, і верасок, Дзе нарадзіўся ён.
    д
    I дзяцел ведае свой дом На дрэве са старым дуплом Калі і непагадзь —ну што ж, He страшны дзецям снег і дождж.
    Як добра ў дзятла пад крылом, Калі такі выдатны дом!
    Хто знае,Дэ знайсці нам дзе? Пытайце ў бацькі, ў маці, Шукайце ў дзятлавым гняздзе — Падкажа добры дзяцел.
    Е Ё
    А за дзвярыма: тук-тук-тук. Пытае Вася: — Што за стук? Зноў дзяцел? He, зусім не ён — Прыйшоў у школу паштальён:
    — Вам тэлеграма ёсць адна. Здзівіўся Вася: — Ад каго ж?
    — Напэўна, што з рачнога дна, Бо тут унізе подпіс: Ерш.
    — Ну што ж, якраз да часу.
    Чытайце ўсяму класу.
    Ш-ша, слухайце, што піша ёрш: «Жыву за іншых я не горш.
    Малым паставіў ёлку.
    Выпісваю «Вясёлку».
    Ды вось бяда: сыны мае
    He ведаюць ні Е, ні Е.
    Да вас у школу трэба плыць, Але парайце, як нам быць.
    Калі паступім мы туды, Дык жа загінем без вады...»
    Сказаў Вясёлкін: — Точна, Хай вучацца завочна.
    Ж 3
    Тут Вася адчыніў акно:
    — А гэта што там за яно —
    Ці не пад’ёмны гэта кран?
    Зірні на вуліцу, баран.
    Зірнуў баран, спужаўся: — Яно з хвастом, з нагамі, 3 вушамі і рагамі, Пад стол хавайся, Вася, А я залезу ў шафу!..
    Вясёлкін рассмяяўся: — Ды гэта, брат, жырафа. Яна паспела ў самы раз. Прашу, прашу, заходзьце ў клас. Сядайце, калі ласка, ў нас!
    Жырафа рада б сесці, Ды ў школу ёй не ўлезці.
    Заўважыў заяц звера, Збялеў і — шмыг за дзверы, Па калідоры — скок-скок-скок. Ен думаў, што з’явіўся воўк.
    На парту ўскочыў з перапуду: — Вучыцца болей я не буду! — Хапіў адзін, другі званок: Хутчэй канчай, Васіль, урок!
    Цягнуўся цэлы месяц У класе перапынак, Шукалі зайца ў лесе Ля ўсіх дубоў, асінак. Уцёк са школы Зай, уцёк.
    — Што ж, без яго пачнём урок,— Сказаў Вясёлкін Вася
    I за журнал узяўся, Бо цвёрдую меў звычку — Штодня вёў пераклічку.
    I Й
    — Індык! — спытаўся Вася,— А ты куды сабраўся —
    Ў гурток шыцця і кройкі? Дзеля чаго ў запасе Ў хвасце ў цябе іголкі? Чаго ты так падзьмуўся, Ад вучняў адвярнуўся?
    — Хаджу я важна па зямлі, Затрос індык бародкаю,— Бо ведаю, што ёсць два I: I доўгае, й кароткае.
    Усё я ведаю, пытай. Напрыклад: іней, гай і май, Ігнат, Іван, Іран...
    — А бэ-э-э? —
    He вытрымаў баран.— He паважаю я цябе, Бо ты сказаць не ўмееш: бэ!
    Спакойна Васева рука Лягла на дзённік інды^а^
    — Ты адказаў мне бойка, Сказаў настаўнік Вася,— Але я стаўлю тройку, Каб больш не зазнаваўся.
    К
    А качаня і кацяня Паміж сабою як радня. Усюды разам, удваіх, He разальеш вадою іх.
    У клас увойдуць, знімуць шапкі, Пасядуць і — угору лапкі, Бо качанятка і каток Заўсёды ведаюць урок.
    Выдатнікам настаўнік рад. А хто іх выхаваў?
    Дзетсад.
    Л
    — А што нам скажа Ліска?
    — Нічога не скажу.
    He падыходзьце блізка:
    Вы ж бачыце, сяджу
    Ўвесь дзень перад люстэркам, Занятая прымеркай.
    Напэўна, што завузка Нейлонавая блузка, А модная спадніца Так цісне ў паясніцы...
    — Ліса і лісяняткі, Пакіньце вы заняткі!
    У вас, у модніц,— свой прыцэл. Мы вывучым і самі Л.
    М
    Зірнуў Васіль у кніжку: — А дзе маленькі Мішка?
    — А вунь на школьным ён двары, Сам у акно пабач.
    Прыйшоў да нас мядзведзь стары, Купіў унуку мяч.
    Старому сумна ў лесе На персанальнай пенсіі.
    Сюды штодня хадзіць ён рад, Насіць малому мармелад.
    Такі ж ужо чуллівы дзед, Вунь прывалок веласіпед: «Бяры веласіпедзік, Катайся, мой мядзведзік!»
    Сказаў настаўнік: — Ой, дзяды, Нямала мне ад вас бяды, Так песціце вы ўнукаў — Зрываеце навуку.
    Н
    Навуку любіць насарог, Калі здалёк прыехаць мог, Аж з Афрыкі, з Нігерыі. Але ступіў ён на парог — He можа ўлезці ў дзверы.
    Жырафа рада земляку: — Жаданы мой, чаканы... — А ты, жырафачка, адкуль? — Твая суседка — з Ганы.
    — Канікулы,— сказаў Васіль, Браткі, не пашкадуем сіл. Пашырыць трэба школу, Пляцоўку для футболу, А для гасцей замежных Паставіць клас сумежны
    — Ура! — абрадваўся баран, Я зараз намалюю план.
    I пачалася праца, Рад кожны быў старацца.
    Стаў за учотчыка індык, Сам працаваць ён не прывык. Пляцоўку расчышчаў асёл, Бо вельмі ж ён любіў футбол. — Ёсць разгарнуцца дзе цяпер! — Сказаў мядзведзь-пенсіянер.
    Стаў пілаваць бярвенні.
    Ён пілыпчык быў адменны. Уважліва сачыў унук, Каб не парваць пілы аб сук. Знайшлі і вучні-малышы Сабе занятак па душы.
    Тут завіхаліся штодня
    I качаня, і кацяня. I нават зай-зайчына Вярнуўся, малайчына, I стаў на дапамогу Самому насарогу.
    Пыхцеў, Стараўся Насарог, Ажно пацеў
    I нос, I рог.
    Жырафа следам бегла
    I падавала цэглу.
    Упраўна брала з долу Яна любыя высі...
    Пабудавалі школу — Спыніся і дзівіся, Якія гмахі ўзніклі. Вось гэта дык канікулы!
    Э
    I зноў увесь сабраўся клас. Зірнуў у кнігу Вася:
    — На чым спыніліся той раз? — Ён у крата спытаўся.
    Разявіў крот шырока рот I прастаяў бы, можа, год.
    Была ў гасцях у школе 3 дзетсада ляля Оля. Сама не знаючы таго, Яна і адказала: О!
    Адкрыла лялечка Маленькі, роўненькі кружок.
    I насарог адкрыў свайго — Жахнуўся клас увесь: — Ого!
    П
    — Навошта пеўню парасон, Чаго стаіць на плоце ён Якраз ля нашых жа акон?
    — Схаваўся, дзеці, я ў цянёк, Каб добра вывучыць урок.
    — Скажы нам літару сваю!
    — He, дзеці, лепей я спяю. Хоць з граматаю не ў ладах, Але спяваю па складах.
    Ніхто так на маім вяку Яшчэ не пеў: Ку-ка-рэ-ку!
    — Ты ўмеў бы значна Калі б вучыўся ў школе. Прыходзьце, пеўні, ўсе вы Да нас у клас на спевы.
    — Паслухайце, здаецца, Хтось ля дзвярэй шкрабецца. Чакайце, сам праверу.
    Зірнуў Васіль на дзверы:
    — Дык гэта ж рак.
    Адкуль, бядак?
    Чаго такі распараны, Як кіпенем абвараны?
    Падняўшы стрэльбу ў клюшні, Рак адказаў: — Мне душна.
    — Нашто ты стрэльбу ў клас валок? Яшчэ націснеш на курок.
    — Так,— адказаў ён горда,— так, Я — лепшы паляўнічы...
    Нічога дзіўнага, што рак
    У школу не залічан.
    Калі не верыш, дык правер, Пакуль у рэчцы мелка.
    С
    — А хто ў нас на чарзе цяпер? Сказалі дзеці: — Стрэлка!
    — А дзе яна ў нас, дзеці?
    — У космасе, ў ракеце! Абкружыць Сонца сорак раз I прыляціць ізноў у клас.
    Т
    — Я добра бачу па ўсіх вас, Ваш пазнаю характар — Нам тэхнікай заняцца час, Прыйшоў якраз і трактар.
    А гэта вось механік сам,
    Славуты на ўсім свеце, Пакажа ўсе машыны вам, Пракаціць на ракеце.
    Наўрад ці ёсць яму раўня Паважны і вусаты...
    Падняла лапку кацяня: — Дык гэта мой жа тата!
    Механік тут сынка абняў: — Як вучышся, дзіцятка?
    I адказаў сыночак: — М-мяў
    А я — выдатнік, татка...
    I загадала татку Кацяня загадку:
    У
    — У галаве У доўгае, Кароткае ў хвасце. Выкручваецца, поўзае На тоўстым жываце. Уміг жывога зайца Глыне — і не падавіцца. Ну, што? He адгадаў? Я падкажу — удаў.
    Такая ўродзіна удаў, Убачыш — зойме дух. Каб ты, пачварына, прапаў, Так напалохаў — ух!
    Яго не пусцім мы ў свой клас, Бо праглыне ўсіх нас зараз,
    I СТОЛ, i школьны глобус, I новы наш аўтобус.
    На чым жа мы, татуся, Паедзем на экскурсію?
    I вось ужо завёў матор Механік дзядзя Коця.
    Ён вельмі строгі быў шафёр, Суровы на рабоце.
    I да сябе ў кабіну
    He ўзяў ён нават сына: — Мне на машыне не радня Hi сват, ні брат, ні кацяня.
    Ф
    Сказаў Вясёлкін Вася: — Хвалю за дысцыпліну. Мой клас увесь сабраўся. Гані, шафёр, машыну...
    Ляціць аўтобус па шашы. Глядзяць з акенца малышы. Мігцяць фіранкі, як флажкі, I шоўкавыя фартушкі, I новыя фуражкі.
    Лагодна і пакорна, Адзетыя па форме, Сядзяць індык з барашкам. А за машынай пеша
    Услед жырафа чэша, А за жырафай — ох-ох-ох — Цялёпкаецца насарог, Ажно дрыжыць пад імі дол.
    — А вы куды?
    — Мы на футбол.
    — А хіба ў нас сягоння матч? — Спытаў шафёр з кабіны.
    сЖ
    А вы — балельшчык, Кот Вусач? Дык самі знаць павінны, Што ў нас на стадыёне Выдатны дзень сягоння: Аслам забілі гол зайцы.
    Вось малайцы дык малайцы!
    Як усхапіўся тут асёл: — Шафёр, вязі нас на футбол! Хутчэй, хутчэй на стадыён! Зароў ад горкай крыўды ён.