Чытанка-маляванка
Васіль Вітка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 179с.
Мінск 1998
— Браты.
— Твае родныя?
— Стрыечныя.
— To чые ж яны?
— Авечыя.
Ой, казлішча, ой, хітрэц, Дык бяжы на паплавец!
Гэта ж нашы бараны, Век таўкуцца яны.
Разгані, Разбарані, Бо заб’юцца Бараны.
КОЗАЧКА
Козачка белая
Па гародзе бегала, Аб’елася лебяды, Нарабіла бяды:
Паваліла бабулю, Патаптала цыбулю, Пашматала часнок,— Брык-скок, брык-скок.
Ушчамілася ў плот:
— Ой, баліць, баліць жывот. Бабка, бабка, памажы,— Толькі дзеду не кажы.
сАва і савА
Прыйшоў Сава ў лес, На яліну ўзлез, Падняў галаву, Убачыў саву.
— Ты скажы, сава,— Пытаецца Сава,— А твая дзятва
Ведае забавы?
Выпусці іх на палянку, Да мяне на пагулянку. Я кожнаму савянятку Прынёс Савіну загадку:
Чые ноччу ў гушчары Зіхацяць два ліхтары,
Хто ўсю ноч рагоча, Спачываць не хоча,
Хто, пабачыўшы святло, Хутчэй лезе у дупло,—
Хто адкажа мне? Раз, два... — Наша мама — сава! —
Сонныя гукнулі совы
I палезлі зноў у сховы.
ВАСІЛЁЎ КІСЕЛЬ
— Мой клён! — сказаў Лёня. — Мой слон! — сказала Соня. Сварка ледзь не пачалася.
Добра, што сустрэўся Вася:
— Соня, твой не слон, а сон. Лёня, твой не клён, а лён. Сонін сон, Лёнеў лён, Поліна поле, Галіна голле, Ліліна лілея, Надзіна надзея, Васілёў кісель — Дзе частуюць, там і
ЛІСА I ЛІСІЧКІ
— Лісічкі, лісічкі, Вы — мае сястрычкі? А можа — дочкі?
Дык дзе вашы хітрыя вочкі Скажыце, прашу вас, галубкі, Дзе хвост ваш, дзе вострыя зубкі?
Сказалі малыя лісічкі:
— Мы між сабою — сястрычкі, Мы сваёй мамачкі — дочкі, Самыя дружныя ў лесе грыбочкі.
КАРУСЕЛЬ
Дапівайце кісель —
Мы ідзём на карусель.
Я пішу ў каманду нашу Ўсіх, хто з’еў і суп, і кашу!
— А хто — кашу і крупеню?
— Першы сядзе на аленя.
— А хто — толькі адно блюда? — Запісваю на вярблюда.
— А хто — кашу і кампот? — Абяцаю самалёт.
— А хто — кашу і катлету?
—• Калі ласка, у ракету.
Хто гатоў на карусель? — Я! I я! I мы! — Усе!
ЗНАХОДКА
Ішлі Тодар з Тадораю, Знайшлі лапаць з абораю.
Кажа Тодар да Тадоры: — Табе лапаць, мне -абора.
Стала жонка плакаць:
— Навошта мне лапаць?
Спытаў Тодар у Тадоры: — А навошта мне аборы?
Есць у мяне лодачкі 3 моднае калодачкі.
Ўзяў ён лапаць за шнурок I закінуў у равок.
Выбар мой і так вялік: Аж тры пары чаравік,
А за імі следам
Ішоў хлопчык з дзедам:
— Ты такою сеткай Лавіў рыбу, дзедка?
— Лавіў, хлопчык мой, лавіў, Пакуль гора не ўтапіў.
МЫШКА
Мышка, мышка, дзе была? — Вунь на тым канцы сяла.
Што ты там рабіла?
— Катоў лавіла, Усіх загнала ў пасткі...
А што зарабіла?
— Лычка каўбаскі, Хлеба акрайчык 3 мезены пальчык.
Дзе ж тое лычка?
— Схапіла сінічка.
Дзе ж той акрайчык?
— З’еў малы зайчык.
З’елі хлеб, каўбаску, Вам прыслалі казку.
ДУДАРЫК
Сеў у полі на каменьчыку, Узяў дудку на раменьчыку.
Ду, ду, ду — дуда гудзе, Полем водгалас ідзе.
Надакучыла іграць, Каля дуба лёг паспаць.
v
Вісіць дудка на суку, Спіць дударык на баку.
Павярнуўся дагары 1 так моцна ён захроп —
Скалануўся дуб стары, Дудка — бух у самы лоб.
Тут яму і сон не ў сон, На ілбе гудзе ўжо гуз.
He сабраў і трэсак ён, Бо ад дудкі — толькі друз.
Падняў хлопец паясок, Пайшоў з плачам у лясок:
— Куды дзецца мне цяпер?
Цікаваць пайду цяцер.
Спадцішка пад куст падпоўз
I цяцёрку — хоп за хвост.
3 пёрка выразаў дуду:
— Ой, зайграю, загуду.
Што было, тое сплыло, Пайду з дудкаю ў сяло.
Я пад першы парог,
А мне з хаты — пірог.
Я на дудцы ту-гу-гу —
Ўсе нясуць па пірагу:
Мне і матка — пірог,
Мне і татка -— пірог,
Мне і дзядзька — пірог,
Мне і цётка — пірог,
Мне і дзедка — пірог,
I суседка — пірог,
I браценік — пірог,
I пляменнік — пірог.
Назбіраў я пірагоў
Сорак восем карабоў.
Каб яшчэ адзін пірог, Я зусім бы абнямог.
Перастань, дуда, дудзець!
Дзе мне пірагі падзець?
Сабралася ўся радня, Памагчы ўсе рады мне.
Запрагаюць каня — Ён і воза не скране.
Падагналі грузавік, Для яго — груз вялік.
Папрасілі самазвала — У самазвала сілы мала.
Залучыў я камара, Магутнага званара.
Той адразу ўзяў мой Пірагі мае павёз.
Ай, камар-маладзец! Тут і казцы канец.
ГЕНЕРАЛ ВЕРАБЕЙ
Гэй, дарогу, гэй, шырэй,
Лес густы, высокі,— На машыне верабей Едзе да сарокі.
У пагонах, у шнурах, У шпорах са звонам. Белабока толькі: — Ах!— Сказала з паклонам.
— Калі ласка, ваша чэсць, Я даўно чакала.
Запрашаю за стол сесць Госця-генерала.
Налучыўся тут мядзведзь На такое дзіва.
— Цьфу, няма на што глядзець! — I ўсміхнуўся скрыва.
Усхапіўся верабей, Адважны задзіра, Як падыме крык: — He смей Зневажаць мундзіра!
Загрудкі мядзведзя — цап: — Ведай, з кім заняўся! Ледзьве з вераб’ёвых лап Мішка ўратаваўся.
КАЗКА БЕЗ КАНЦА
Выйшаў я на ганак I ем абаранак.
Падбягае Янка: — Дай абаранка.
А я кажу: — He. А ён — на мяне.
Грымнуў абаранак, Разбіўся аб ганак,
Рассыпаўся ў крошкі, Прыбеглі дзве кошю
I адзін сабака.
Я з гора заплакаў,
Пайшоў тату жаліцца, А тата пытаецца:
— Як і з-за чаго, Хто першы — каго?
Стаў я свайму татку Расказваць спачатку:
— Выйшаў я на ганак I ем абаранак...
Тата кажа: — Хлопец, Мне ўсё ясна — хопіць!
КАШЧЭЕВЫ ХАРЧЫ
Залучыў Кашчэй Чараду чарцей Паначы за харчы Карчаваць карчы.
— Я, мужчынкі, сам пашчу, Але шчодра заплачу Вам за карчаванне: Прыкачу кацёл баршчу, Цэлы чан мачання.
На пачостку абяцаю Вам чатыры чаны чаю, Ну, а хто захоча кавы — Проша, проша, пан ласкавы!
Што вучонага вучыць, Як варочаць карчы! Хто каго перакарчуе — Смачны дух баршчу пачуе. А шчасліўчыку за ўдачу Я прадбачу і прыдачу: Прыімчыць мой пасланец — Першы з прыпечка блінец Грачаны, Мой пане,
Мачаны
Ў смятане.
He шкадуючы аддзячу I таго нячысціка, Хто ачысціць ад ламачча Лядзішча да лісціка.
Сённячы ж па адвячорку Пачынайце раскарчоўку...
Нашча чэрці шчыравалі I кашчавага чакалі.
Ноч не харчаваліся — Перакарчаваліся.
Дзень чакалі і яшчэ
Ноч і дзве — не йдзе Кашчэй, He імчаць пасланцы — 3 печы, з жару блінцы, He чуваць мачанікаў, Гарачых грачанікаў.
Кончылася карчаванне Без баршчу і без мачання, I без чаю, і без кавы — Ашукаў шайтан кашчавы!
Ад нішчымніцы чарты Падкурчылі жываты, Ачмурэўшы ад карчэўя, Учарнеўшы з бесхарчэўя.
На Кашчэевых харчах Валачашчы чорт зачах. He таўчэцца на вачах, He батрачыць па начах.
Чарцяняты не лайдачаць. Гледзячы на нас, растуць. А Кашчэя як убачаць — Абмінаюць за вярсту.
3. В. Вітка
65
ЁЖКА
Я ўжо вам — не крошка, Сама ў дзетсад хаджу. Мая сяброўка — Ежка, Я з Ежкаю дружу.
3 якою? 3 тою самай, 3 даўгімі валасамі, 3 той самаю, ага, Каторая — Яга!
He хочаце — не верце, Увесь пацвердзіць сад: На Новы год к нам чэрці Прыйшлі на маскарад.
Толькі мы пасталі, Пабраліся за рукі, А тут — яны з хвастамі, I ўсе такія злюкі!
Ну, проста немагчыма ГІалохаюць дзяўчынак Настаўляюць рожкі, ІГадстаўляюць ножкі.
He вытрывала Ёжка: — Дзевачкі, за мною! Як дасць чарцям падножку Нагою касцяною!
Чарцей як не бывала Нібы змяла мятла.
Зазіхацела зала Усмешкамі святла.
Зноў карагод дзяўчынак
Павяла ўкруга Навакол яліны
Мілая Яга.
Так песню выцінае, Нагою тупаціць.
Няўжо ёй касцяная Ніколі не баліць?
— Ах, дарагая Ежка, Тупай, ды глядзі — Касцяную ножку He падверадзі.
Прыпыніся, мамачка/ * Адсапіся трошкі...
Яга скідае тапачкі, А пасля — панчошкі,
I ад здзіўлення карагод Да вушэй разявіў рот.
Усім такія б ножкі, Як у нашай Ежкі!
А ёй было замала Гэтакага дзіва — Ніц галавою стала, Стаяла з паўгадзіны,
Радасным урокам Цешачы гасцей
I тых, хто скокам-бокам Цёрся ля чарцей.
Глядзяць зачараваныя
I госці і дзетсад:
— Просім, паважаная, Нам зрабіць даклад.
Такіх на свеце мала, Што ні гавары, Каб так стаялі ўдала Нагамі дагары.
Дзе вы навучыліся, Хто вам дапамог, Як вы налаўчыліся? — А мой дзядуля — ёг.
Дзедаву навуку Спасціглі пакрысе I сыцы, і ўнукі, I праўнукі — усе.
Сягоння ёгі ў модзе, Але мае сябры Ўжо не стаяць, а ходзяць Нагамі дагары.
I каб пайшла навука У нас яшчэ ямчэй, Нам трэба на парукі Узяць усіх чарцей.
Я вас запытаю, Хто адказаць гатоў — Чаго нам не хапае?
Сказалі ўсе: — Хвастоў!
Яны не вінаватыя...
Вярнуцца ім пара...
Як закрычаць хвастатыя
3 усіх куткоў: — У-р-ра!
I каб віну загладзіць Хоць бы пад канец, Як пачалі вылазіць Хто з кухні, хто з сянец,
Хто з-пад стала, з-пад ложка Да нас на маскарад, Слухаючы Ежку I яе загад...
Вось якая Ежка, 3 каторай я дружу I адной дарожкай У дзетсад хаджу.
ХТО ПАМАГАЕ СОНЦУ
У вясновы доўгі дзень Так яно папрацавала, Што, зняможанае, ў цень, Дзе стаяла, там і ўпала.
I праспала усю ноч На балоце каля пушчы.
Рада ўстаць — не можа воч Hi падняць і ні расплюшчыць.
Што рабіць і як тут быць — Сонца беднае не знае.
Стаў пастух яму трубіць, Бачыць — не дапамагае.
Стаў ён выганяць кароў — Hi адна не йдзе на пасту. Між палёў, лугоў, бароў Соннае пануе царства.
He здагадваецца свет, Што мінула ўлада ночы.
Дзеці снедалі ў абед, Спалі —
хто калі захоча.
I такі пайшоў бязлад, Што не ўцяміць і старому. Дзед прывёў унука ў сад, Калі ўсе пайшлі дадому.
Мамы ў яслі малышоў Валаклі пасля работы. Тата ў магазін пайшоў, Маміны абуўшы боты.
Вучні ўсталі, зноў ляглі, Бо гадзіннікі стаялі, Ўсе ж яны па сонцу йшлі, Пеўні беспрабудна спалі.
Заблыталася ўсё ў той дзень, He разблыталася б, мусіць, Каб на вязе на гняздзе He прачнуўся стары бусел.
Выйшаў на шырокі двор, Глянуў у прастор бясконцы. He знайшоў на небе зор, А над забалаццем — сонца.
Перадаўся буслаў страх Ад суседа да суседа.
Махануў за птахам птах, Прыляцелі ўсе да дзеда.
Кожны ведаў, што рабіць. Глянулі з вяршыні вяза — Бачаць, сонейка не спіць, Сонейка ў дрыгве завязла.
Мітусня і валтузня
He па ўласнай там ахвоце. Б’ецца, беднае, паўдня, Ледзьве бачнае ў чароце.
Промень дау нырца — і ўсплыў На лістку, як на далоньцы. Падхапіліся буслы Памагчы усходу сонца.
Падчапілі — паднялі!
Колькі сілы — глянуць люба: Шар чырвоны па зямлі
Коцяць, аж мільгаюць дзюбы.
Выкацілі на грудок.
Пад нагамі прысак дыша. Сонейка ступіла крок
I пайшло ўсё вышай, вышай.
Вось смяецца з неба нам, Шле ласкавыя праменні, А сябрам сваім — буслам 3 пакалення ў пакаленне
Кожнай раніцай яно
Дзякуе за дапамогу — He забыла, як вясной
Апалілі птушкі ногі,
А не кінулі ў бядзе Аднаго з балотам біцца.
Болей сонца ўжо нідзе Спаць у багну не лажыцца.
Знае, што яму рабіць, Калі загадзя прачнецца.