Чытанка-маляванка Казкі народаў свету

Чытанка-маляванка

Казкі народаў свету
Выдавец: Аверсэв
Памер: 67с.
Мінск 2016
16.41 МБ
Чытанка-маляванка
Чытанка-маляванка
Чытанка-маляванка
Чытанка-маляванка
Казкі замежных пісьменнікаў
Праз тры дні цар зноў рассылае пасланцоў, каб увесь люд, колькі яго ёсць у царстве, сабраўся да яго на баляванне. Выправіліся браты да цара і павезлі з сабой Іванку-дурня. Прыехалі, селі за сталы дубовыя, за абрусы ўзорыстыя, п'юць-ядуць і размову вядуць. А Іванка залез за печку, у куток, і сядзіць там.
Ходзіць Алена Прыгожая і гасцей частуе. Кожнаму падносіць віна і мёду, а сама глядзіць, ці няма ў каго на руцэ яе пярсцёнка. Абышла яна ўсіх, падыходзіць да апошняга да Іванкі. Падае Алена Прыгожая Іванку віна і пытае:
А чаго гэта ў цябе рука анучай заматаная? Разматай анучу, пакажы мне руку!
Разматаў Іванка анучу, а на пальцы ў яго пярсцёнак царэўны так і ззяе, так і палае!
Узрадавалася Алена Прыгожая. Памылі Іванку, прычасалі, прыгожа апранулі, і зрабіўся ён не Іванкам-дурнем, а сапраўдным зухам!
Доўга не чакалі і не разважалі, а радаснае вяселле згулялі! Я на тым вяселлі быў, мёд-піва піў, па вусах цякло, а ў роце не было.
ІІЛРЭ?М-ЖАБІ6Л \
Руская народная казка
Былі ў цара тры сыны. Вырашыў ён іх ажаніць. Загадаў кожнаму выйсці ў поле і выпусціць па страле: куды тыя ўпадуць, там і лёс свой сыны знойдуць.
У старэйшага сына страла ўпала на баярскі двор, у сярэдняга на купецкі двор, а ў малодшага Івана-царэвіча на балота, да жабкі. Іван-царэвіч ёй кажа:
-	Аддай маю стралу, жабка.
А тая яму:
-	Бяры мяне замуж!
Засумаваў Іван-царэвіч, але што рабіць.
Згулялі тры вяселлі.
Паклікаў цар сыноў і загадаў, каб іх жонкі сшылі за ноч па кашулі.
Прыходзіць Іван-царэвіч сумны дадому. Жабка пыта-
Бацька загадаў табе за ноч сшыць кашулю.
He маркоцься, а кладзіся спаць. Пераначуем болей пачуем.
Лёг Іван-царэвіч спаць, а жабка ператварылася ў мудрую Васілісу, пляснула ў далоні:
Служкі-дружкі, сшыйце да ранку кашулю!
Прачнуўся ранкам Іван-царэвіч, а на стале кашуля ляжыць. Узяў яе і панёс цару.
Кашулі старэйшых сыноў цар адаслаў слугам, а пра кашулю Івана-царэвіча, золатам і срэбрам расшытую, сказаў:
Гэтую кашулю толькі на свята і насіць.
Зноў паклікаў цар сыноў, загадаў іх жонкам спячы за ноч хлеб.
Прыходзіць Іван-царэвіч сумны дадому. Жабка яго пытае:
Чаго затужыў?
Бацька загадаў табе за ноч спячы хлеб.
He тужы, а кладзіся спаць. Пераначуем болей пачуем.
Ператварылася жабка ў мудрую Васілісу, пляснула ў далоні:
Служкі-дружкі, спячыце да ранку хлеб!
Прачнуўся ранкам Іван-царэвіч, а на стале хлеб ляжыць. Узрадаваўся і панёс яго цару. Той якраз адаслаў хлябы старэйшага і сярэдняга братоў слугам, а пра хлеб Іванацарэвіча сказаў:
Вось гэта хлеб, такі толькі на свята і есці.
Загадаў цар сынам з'явіцца заўтра з жонкамі на баляванне.
Зноў вярнуўся сумны Іван-царэвіч дадому. Жабка крумкае:
-	Чаго, Іван-царэвіч, зажурыўся?
-	Бацька загадаў прыйсці з табой на баляванне.
-	He журыся, а ідзі на баляванне адзін. Як пачуеш стукат ды грукат, не пужайся, а скажы ўсім: «Гэта мая жабкажоначка едзе ў скарбоначцы».
Пайшоў Іван-царэвіч адзін. Браты ўжо сталі з яго пасмейвацца, як раптам пачуўся стукат-грукат. Г осці спужаліся, а Іван-царэвіч кажа:
-	Гэта мая жабка-жоначка едзе ў скарбоначцы.
Падляцела да царскага ганка пазалочаная карэта, і адтуль выйшла Васіліса.
Як сталі баляваць, Васіліса выпіла віна, а рэшткі сабе ў левы рукаў выліла. Пачаставалася лебедзем, а костачкі ў правы рукаў кінула. Жонкі старэйшых братоў гэта ўбачылі і паўтарылі.
Прыйшоў час танцаваць. Васіліса махнула левым рукавом з'явілася возера, махнула правым паплылі па ім лебедзі.
А старэйшыя жонкі толькі гасцей запырскалі ды косці параскідалі, адна ў вока цару трапіла. Ён раззлаваўся і абедзвюх выгнаў.
Іван-царэвіч тым часам збег дадому, знайшоў жабіну скурку і спаліў яе. Вярнулася мудрая Васіліса а скуркі няма. Зажурылася яна і кажа:
Што ж ты нарабіў! Яшчэ тры дні і я б тваёй навечна была. А цяпер бывай. Шукай мяне ў трыдзясятым царстве, у Кашчэя Бессмяротнага.
Ператварылася ў зязюлю і паляцела, а Іван-царэвіч пайшоў яе шукаць.
У чыстым полі сустрэўся яму мядзведзь. Іван-царэвіч лук ускінуў, а мядзведзь кажа:
-	He бі мяне, я табе яшчэ спатрэблюся.
Пашкадаваў яго царэвіч. Бачыць ляціць качар. Ускінуў лук, а качар кажа:
-	He бі мяне, я табе яшчэ спатрэблюся.
Пашкадаваў яго царэвіч і пайшоў далей. Бачыць бяжыць заяц. Зноў ускінуў лук, а заяц кажа:
-	He бі мяне, я табе яшчэ спатрэблюся.
Пашкадаваў яго царэвіч і пайшоў далей. Падышоў да мора, бачыць на пяску шчупак ляжыць:
-	Пашкадуй мяне кінь у сіняе мора!
Кінуў ён шчупака ў мора, а сам далей ідзе. Прыйшоў у лес, бачыць хатка на курыных лапках.
Кажа Іван-царэвіч:
-	Хатка, хатка, павярніся да лесу задам, а да мяне перадам!
TJ
Хатка па яго загадзе павярнулася да лесу задам, а да яго перадам. Зайшоў, а там на печы Баба-Яга касцяная нага. Убачыла яна царэвіча і кажа:
Навошта да мяне завітаў?
Ах, Баба-Яга касцяная нага, ты б мяне спачатку напаіла, накарміла, у лазні папарыла, а тады ўжо пыталася!
I тое праўда! адказвае Баба-Яга. Накарміла яна Івана-царэвіча, напаіла, у лазні папарыла, а царэвіч ёй расказаў, што шукае ён жонку сваю, Васілісу.
Жонка твая цяпер у Кашчэя Бессмяротнага, сказала Баба-Яга. Цяжка з ім справіцца: яго смерць на канцы іголкі, іголка ў яйку, яйка ў качцы, качка ў зайцы, заяц сядзіць у куфры, а куфар вісіць на высокім дубе, і дуб той Кашчэй як зрэнку вока беражэ.
Іван-царэвіч у Бабы-Ягі пераначаваў, а ранкам яна яму паказала, дзе расце высокі дуб. Пайшоў туды Іван-царэвіч і бачыць стаіць, шуміць дуб высокі, а на ім куфар вісіць, і дастаць той куфар цяжка.
Раптам прыбег мядзведзь і вывернуў дуб з карэннем. Куфар упаў і разбіўся. 3 куфра выскачыў заяц і штосілы пабег прэч. А за ім іншы заяц, дагнаў і на кавалкі разарваў. Вылецела з зайца качка і ўзнялася ў самае неба. I тут на яе качар як напаў, як ударыў качка яйка ўпусціла, упала яно ў сіняе мора. I вось падплывае да берага шчупак і падаё яйка Івану-царэвічу. Іван-царэвіч яйка разбіў, дастаў адтуль іголку і зламаў яе. Так Кашчэй Бессмяротны і памёр.
Пайшоў Іван-царэвіч у Кашчэеў палац белакаменны. Выбегла да яго мудрая Васіліса. Іван-царэвіч вярнуўся з ёй дадому, і жылі яны доўга і шчасліва.
Руская народная казка
Жылі-былі дзед ды баба. У дзеда была дачка і ў бабы была дачка. Што бабіна родная дачка ні зробіць, за ўсё яе хваляць, а як падчарка дык усё кепска. Вецер хоць пашуміць і заціхне, а злы чалавек разыдзецца не хутка спыніцца.
Вырашыла мачыха падчарку выгнаць:
-	Звязі яе, стары, каб вочы мае яе не бачылі, каб вушы мае пра яе не чулі, вязі не да сваякоў, а ў чыстае поле на мароз!
30
Стары замаркоціўся, але пасадзіў дачку на сані, хацеў прыкрыць коўдрай але пабаяўся, павёз у поле, пасадзіў на сумёт, перахрысціў, а сам хутчэй дадому, каб не бачыць яе смерці.
Засталася бедная падчарка адна, трасецца і ціха моліцца. Прыходзіць Мароз, паскоквае, на дзяўчыну паглядае:
-	Я Мароз чырвоны нос!
Вітаю цябе, Мароз! Відаць, Бог прынёс цябе па маю душу.
Мароз хацеў дзяўчыну замарозіць, але спадабаліся яе словы, пашкадаваў кінуў футра. Апранулася падчарка, падціснула ножкі, сядзіць.
Зноў ідзе Мароз чырвоны нос, паскоквае, на дзяўчыну паглядае. Зноў дзяўчына яго прывітала, а той падарыў ёй куфар, поўны ўсялякага дабра. Села падчарка ў футры на куфар, такая вясёленькая, такая ( прыгожанькая!
Зноў ідзе Мароз чырвоны нос, паскоквае, на дзяўчыну паглядае. Зноў дзяўчына яго прывітала, а ён падарыў ёй сукенку, вышытую срэбрам і золатам. Надзела яе дзяўчына і зрабілася такой прыгожай!
А мачыха па ёй хаўтуры ладзіць, бліны пячэ.
Вязі, муж, сваю дачку на пахаванне.
Стары паехаў, а сабачка пад сталом зацяўкаў:
Дзедаву дачку ў золаце і срэбры вязуць!
Старая і бліны яму давала, і біла, а сабачка ўсё сваё паўтараў.
Адчынілася брама, нясуць куфар цяжкі, ідзе падчарка чыстая паненка! Мачыха зірнула і як закрычыць:
Запрагай коней, стары, вязі хутчэй ллаю дачку на тое ж полех на той жа сумёт!
Павёз стары дачку мачыхі на тое ж поле, на той жа сумёт. Прыйшоў і Мароз чырвоны нос, паскакаў, а добрых слоў не дачакаўся і замарозіў яе.
Хуткіх коней запрагай, стары, маю дачку вязі ды глядзі, каб куфар не паваліўся!
А сабачка пад сталом:
Ад бабінай дачкі адны косткі ў торбачцы вязуць!
He паверыла яму старая, але адчынілася брама, выбегла яна сустракаць дачку, але абняла толькі халоднае цела. Заплакала ды позна!
ПЛ ШЧУпАІбОВЫМ І6ЛЗЛННІ
Руская народная казка
Жыў стары, і былі ў яго тры сыны: двое разумныя, а трэці дурань-Ямеля.
Тыя браты працуюць, а Ямеля цэлы дзень на печы ляжыць.
Аднойчы браты паехалі на кірмаш, а іх жонкі пачалі прасіць Ямелю:
Схадзі па ваду.
Няма ахвоты...
Схадзі, a то браты з кірмашу пачастункаў не прывязуць. Злез Ямеля з печкі, узяў вёдры і сякеру і пайшоў на рэчку.
Прарубіў лёд, набраў вады і глядзіць у палонку. А там шчупак. Схітрыўся і схапіў рыбіну:
Вось дык юшкі наварым!
Раптам шчупак яму кажа:
Адпусці мяне, я табе паслужу.
Чым ты мне паслужыш? Hez панясу цябе дадому, скажу братавым юшкі наварыць.
Шчупак зноў пачаў маліць-прасіць.
Добра, кажа Ямеля. Толькі спачатку пакажы, што не падманваеш мяне.
Скажы, а чаго ты цяпер хочаш?
Каб вёдры самі пайшлі дадому.
Як толькі табе чаго захочацца, скажы: «Па шчупаковым казанні і па маім жаданні» і ўсё будзе.
Ямеля і кажа:
Па шчупаковым казанні і па маім жаданні ідзіце, вёдры, самі дадому.
Толькі вымавіў, як вёдры пайшлі ўгару. Адпусціў Ямеля шчупака, а сам пайшоў за вёдрамі.
Ідуць вёдры праз вёску, людзі дзівяцца, а Ямеля ідзе ззаду, пасмейваецца. Зайшлі вёдры ў хату і самі сталі на лаўку, а Ямеля палез на печку.
Праз некаторы час братавыя кажуць яму:
-	Насек бы ты, Ямеля, у лесе дроў.
-	Няма ахвоты...
-	Ну і не будзе табе пачастункаў.
Злез Ямеля з печы, узяў вяроўку і сякеру, выйшаў на двор і сеў у сані:
-	Адчыняйце браму!
Братавыя пасмяяліся з дурня, што хоча без каня ехаць, але браму адчынілі. А Ямеля ціхенька і кажа:
-	Па шчупаковым казанні і па маім жаданні едзьце, сані, у лес.
Паехалі сані, ды так хутка на кані не дагнаць.
А ў лес ехаць трэба было праз горад, дзе Ямелевы сані шмат людзей падушылі.
Прыехаў ён у лес:
-	Па шчупаковым казанні і па ллаілл жаданні насячы, сякера, саллых сухіх дроў, а вы, дровы, падайце ў сані і звязвайцеся.