• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка-маляванка Казкі народаў свету

    Чытанка-маляванка

    Казкі народаў свету

    Выдавец: Аверсэв
    Памер: 67с.
    Мінск 2016
    16.41 МБ
    Чытанка-маляванка
    Чытанка-маляванка
    Чытанка-маляванка
    Чытанка-маляванка
    Казкі замежных пісьменнікаў
    Пасля Яллеля загадаў сякеры высекчы дубінку такую, каб ледзь падняць можна было. Сеў у сані:
    -	Па шчупаковым казанні і па маім жаданні едзьце, сані, дадому.
    Зноў едзе Ямеля праз той горад, дзе нядаўна падушыў шмат люду, а там яго ўжо чакаюць. Схапілі, лаюць і б'юць.
    Бачыць ён, што справы дрэнь, і ціхенька кажа:
    -	Па шчупаковым казанні і па маім жаданні дубінка, надавай ім пад бакі.
    Дубінка выскачыла і пачала ўсіх навокал біць. Людзі кінуліся прэч, а Ямеля прыехаў дадому і залез на печ.
    Пачуў неўзабаве цар пра Ямелевы выхадкі і паслаў па яго свайго найвялікшага вяльможу, каб прывёз дурня ў палац.
    Накупіў вяльможа разынак, чарнасліву, пернікаў, прыехаў у Ямелеву хату і пачаў пытаць братавых, што Ямеля любіць.
    -	Калі яго ласкава папросяць і каптан чырвоны паабяцаюць тады ўсё зробіць.
    Даў вяльможа Ямелю разынак, чарнасліву, пернікаў і кажа:
    -	Чаго ты, Ямеля, на печы ляжыш? Паехалі да цара.
    -	Мне і тут цёпла.
    -	У цара цябе будуць добра карміць-паіць, паехалі, калі ласка.
    -	Няма ахвоты...
    Цар табе чырвоны каптан падорыць, шапку і боты.
    Ну, добра, ідзі наперад, а я за табой.
    Паехаў вяльможа, а Ямеля паляжаў яшчэ і кажа:
    Па шчупаковым казанні і па маім жаданні едзь, печ, да цара.
    Тут хата затрашчала, дах захістаўся, сцяна развалілася, і печ сама пайшла да цара.
    Глядзіць цар у акно, дзівіцца:
    Што за цуд?
    Гэта Ямеля на печцы едзе.
    Выйшаў цар на ганак:
    Нешта, Ямеля, на цябе скаргаў шмат! Людзей санямі падушыў.
    А навошта яны пад сані лезлі?
    А з акна на яго глядзела царская дачка Мар'я-царэўна. Ямеля ўбачыў яе і ціхенька кажа:
    Па шчупаковым казанні і па маім жаданні хай царская дачка ў мяне закахаецца.
    I загадаў печы ісці дадому. Тая павярнулася і пайшла. Зноў Ямеля дома ляжыць.
    А ў царскім палацы крык і слёзы. Мар'яцарэўна жыць без Ямелі не можа, просіць бацьку, каб выдаў яе за Ямелю замуж. Зажурыўся цар і кажа вяльможу:
    Прывядзі да мяне Ямелю.
    Накупіў вяльможа вінаў ды ласункаў, паехаў да Яллелі. Той напіўся-наеўся, захмялеў і заснуў. А вяльможа паклаў яго ў воз і павёз да цара, які загадаў пасадзіць Ямелю і Мар'ю ў вялікую бочку, засмаліць і ў мора кінуць.
    Прачынаецца Ямеля, бачыць цёмна, цесна:
    Дзе гэта я?
    А яму ў адказ:
    Нас у бочку пасадзілі, засмалілі і кінулі ў мора.
    А ты хто?
    Я Мар'я-царэўна.
    Па шчупаковым казанні і па маім жаданні выкаціце, вятры, бочку на бераг.
    Выкацілі вятры бочку на бераг, выйшлі з яе Ямеля і Мар'я-царэўна.
    Дзе ж мы жыць будзем, Ямеля? Пабудуй якую хацінку.
    Па шчупаковым казанні і па маім жаданні пабудуйся, каменны палац з залатым дахам.
    Толькі сказаў з'явіўся неверагодны палац. А вакол яго яшчэ і зялёны сад. Зайшлі Мар'я-царэўна і Ямеля ў палац, селі ля акенца.
    Тым часам цар ехаў на паляванне і бачыць стаіць палац, дзе раней нічога не было.
    Хто гэта без майго дазволу палац паставіў?
    I паслаў запытаць, хто ў палацы жыве. Прыбеглі пасланцы, а Ямеля ім кажа:
    Клічце цара да мяне ў госці.
    Цар прыехаў, а Ямеля яму кажа:
    Што ж ты мяне са сваёй дачкой у бочцы засмаліў, у мора кінуў? Захачу усё тваё царства падпалю.
    Цар спужаўся, пачаў прабачэння прасіць:
    Жаніся з маёй дачкой, Ямелька, бяры маё царства, толькі не губі!
    Зладзілі тут вяселле на ўвесь свет, і Ямеля пачаў правіць царствам.
    ЛЛЎРОШАЧКЛ
    Руская народная казка
    У адной беднай удавы была дачка Хаўрошачка. Жылі яны шчасліва, ды прыйшла бяда: памерла ўдава. Сірату ўзяла да сябе цётка, у якой былі свае тры дачкі: Аднавочка, Двухвочка і Трохвочка.
    Кепска жылося Хаўрошачцы. Адно было суцяшэнне Кароўка, што засталася пасля смерці маці. Часам заваліць цётка дзяўчыну работай, а яна пойдзе да Кароўкі:
    -	Кароўка мудрая галоўка! Наказала мне цётка напрасці, наткаць, набяліць палатна!
    -	Залезь мне ў адно вушка, вылезь у другое усё будзе гатовае.
    Вылезе Хаўрошачка з вушка, а палатно і праўда гатовае.
    Дзівіцца цётка, што дзяўчына ўсё паспявае, і яшчэ больш ёй работы дае. Але Хаўрошачка ўсё адно з ёй спраўляецца.
    Вырашыла цётка дазнацца, хто ёй дапамагае. Паклікала да сябе старэйшую дачку і загадала сачыць за сіратой.
    Пайшла Аднавочка разам з Хаўрошачкай у поле. Селі на траўку, а Хаўрошачка прыгаворвае:
    -	Вочка, cniz вочка, засні!
    Заснула Аднавочка, а Кароўка ўсе справы зрабіла.
    Прыйшлі дзяўчаты дадому. Спытала маці Аднавочку, але нічога не даведалася. Раззлавалася і назаўтра паслала Двухвочку. Тая таксама разлеглася на траўцы, дрэмле, а Хаўрошачка прыгаворвае:
    -	Вочка, cniz другое, засні!
    Кароўка работу зрабіла, а Двухвочка ўсё спіць.
    I гэтым разам нічога не дазналася цётка. Раззлавалася і ў трэці дзень паслала Трохвочку.
    Прыйшлі дзяўчаты ў поле. Пасядзела Трохвочка, лягла на траўку, а Хаўрошачка прыгаворвае:
    Вочка, cniz другое, засні!
    А пра трэцяе забыла яно ўсё ўбачыла. Прыйшла Трохвочка дадому, расказала ўсё маці. Тая загадала мужу зарэзаць Карову.
    Пачаў ён нож тачыць, а Хаўрошачка кінулася да Кароўкі, абдымае яе, слязамі заліваецца:
    Кароўка мудрая галоўка! Хочуць цябе зарэзаць.
    -	He плач, а зрабі, як я скажу. Костачкі мае збяры і ў садзе закапай, кожны дзень іх крынічнай вадой палівай.
    Зрабіла Хаўрошачка так, як ёй Кароўка сказала. Вырасла ў садзе яблыня, ды з сакаўнымі яблычкамі. Хто міма ні ідзе любуецца.
    Гулялі аднойчы дзяўчаты ў садзе, а міма ехаў малады прыгожы пан. Убачыў ён сакаўныя яблычкі і кажа:
    -	Вітаю вас, дзяўчаты! Прыгожыя ў вас яблычкі. Якая з вас мне адзін дасць, з той і ажанюся.
    Кінуліся сёстры да яблыні, а галіны з пладамі высока не дацягнуцца. Падышла Хаўрошачка галіны самі нахіліліся, яблычкі ў рукі ўпалі.
    Падала яна яблык пану, той пасадзіў сірату ў брычку і павёз ад злой цёткі. Выйшла Хаўрошачка за пана замуж, і пачалі яны жыць-пажываць і дабра нажываць.
    ШЛЫЖІІЫШІ Ш
    Украінская народная казка
    Жылі ў адной вёсцы дзед і баба. Жылі адны, бо дзяцей не мел і.
    Неяк пайшлі яны ў лес грыбы-ягады збіраць. Раптам бачыць бабка: пад кусцікам гняздзечка, а ў гняздзечку Качка.
    Кажа бабка дзеду:
    -	Давай возьмем яе з сабой, хай у нас жыве.
    Убачылі яны, што ў Качкі ножка зламаная. Узялі яе асцярожненька, прынеслі дадому, зладзілі ўтульнае гняздзечка, абклалі яго пёркамі і пасадзілі туды Качку, а самі зноў у грыбы пайшлі.
    Неўзабаве вярнуліся і бачаць: у хаце нехта прыбраў, боршч зварыў, на стале ўсё для абеду расклаў.
    Пачалі старыя распытваць суседзяў:
    -	Хто гэта ў нас пагаспадарыў?
    Але ніхто нічога не бачыў.
    Назаўтра зноў пайшлі дзед і бабка ў грыбы, а калі вярнуліся зноў нехта ўсё прыбраў, пасцель памяняў, ручнікі чыстыя, на вокнах фіранкі новыя. 		
    Зноў старыя суседзяў распытваюць.
    А ў вас дзяўчына прыгожая жыве, адказалі ім, ходзіць па ваду да крыніцы. Толькі кульгае трошкі на адну ножку.
    Тады бабка кажа дзеду:
    А давай заўтра зноў пойдзем быццам у грыбы, а самі схаваемся і пабачым, хто ў нас гаспадарыць.
    Назаўтра яны быццам сабраліся ў лес ісці, а самі за свірнам схаваліся. Раптам бачаць выходзіць з хаты прыгожая дзяўчына і з каромыслам і вёдрамі ідзе да крыніцы. Толькі трошкі кульгае на адну ножку. Зайшлі старыя ў хату, а там гняздзечка пустое, толькі пер'е вакол яго раскіданае. Схапілі гняздзечка і выкінулі ў печку. Яно і згарэла.
    А дзяўчына вярнулася ў хату, убачыла, што старыя зрабілі, і горка заплакала. Пачалі яе суцяшаць:
    He плач, мілая, не плач, красуня! Зажывём разам, будзеш нам замест дачкі. Будзем цябе любіць і песціць.
    А дзяўчына ілл адказвае:
    Век бы я ў вас жыла, толькі навошта вы спалілі маё гняздзечка і за мной падглядалі? Цяпер я ў вас застацца не магу! Зрабі мнех дзядуля, калаўрот і верацяно, я ад вас сыду.
    Як ні ўгаворвалі яе старыя, дзяўчына не згаджалася. Прыйшлося старому зрабіць ёй калаўрот і верацяно. Села дзяўчына на двары і пачала прасці.
    Тут удалечыні паказалася чародка качак. Убачылі яны дзяўчыну, падляцелі бліжэй і заспявалі:
    -	Гэта ж нашая сваячка, Нашая сястрыца-качка! Мы ёй скінем па пяры, Хай палётае ўгары!
    А дзяўчына ім адказвае:
    -	He хачу я з вамі ляцець. Калі я зламала ножку, Вы сабраліся ў дарожку, Мне ж ніхто не дапамог: Вы з усіх ляцелі ног!
    Скінулі ёй качкі па пяры, а самі далей паляцелі. Вось ляціць другая чародка качак і таксама спявае:
    -	Гэта ж нашая сваячка, Нашая сястрыца-качка! Мы ёй скінем па пяры, Хай палётае ўгары!
    Дзяўчына і ім адмовіла. Тады яны скінулі ёй па пяры і таксама паляцелі.
    Ляціць трэцяя чародка качак. Убачылі яны дзяўчыну, скінулі ёй па пяры, дзяўчына абляпілася імі, ператварылася ў кульгавенькую Качку і паляцела разам з чародкай.
    А дзедка і бабка зноў засталіся адны.
    а СоН&Ш 7 WW
    Славацкая народная казка
    Аднойчы вялікая хмара схавала неба. Сонца тры дні не паказвалася. Засумавалі без яго Кураняты.
    Куды гэта Сонейка падзелася? Трэба яго хутчэй на неба вярнуць.
    Дзе ж вы яго знойдзеце? заквахтала Курка-нясушка. Хіба вы ведаеце, дзе яно жыве?
    Пакуль не ведаем, але як сустрэнем каго, дык спытаем, адказалі Кураняты.
    Сабрала іх Нясушка ў дарогу. Дала мяшэчак і торбачку.
    У мяшэчку зярнятка, у торбачцы макавінка.
    Выправіліся Кураняты ў дарогу.
    Ішлі-ішлі і бачаць: на агародзе сядзіць Слімак. Сам вялікі, рагаты, а на спіне-хатка.
    Спыніліся Кураняты і пытаюць:
    Слімак-Слімак, дзе Сонейка жыве?
    He ведаю. Вунь на жываплоце Сарока сядзіць, можа.
    яна ведае.
    А Сарока і не чакала, пакуль Кураняты да яе падыдуць. Падляцела, засакатала, забалбатала:
    Кураняты, вы куды ідзяце, куды?
    Тыя адказваюць:
    Ды вось Сонейка схавалася. Ідзём яго шукаць.
    -1 я пайду з вамі! I я пайду з вамі!
    А ты ведаеш, дзе яно жыве?
    Я сама не ведаю, а Заяц, можа, ведае, засакатала Сарока.
    Пайшлі яны да Зайца.
    Заяц-Заяц, запішчалі Кураняты, засакатала Сарока, можа, ты ведаеш, дзе Сонейка жыве?
    Я сам не ведаю, а вось мая суседка, Качка, напэўна, ведае. Дом яе ў чароце ля ручая.
    Павёў Заяц усіх да ручая. А там Качыны дамок стаіць і човен побач прывязаны.
    -	Гэй, суседка, крыкнуў Заяц, мы Сонейка ідзёлл шукаць не ведаеш, дзе яно жыве?
    -	Я сама не ведаю, а вось за ручаём, пад дуплістым букам, стаіць хатка Вожыка ён ведае.
    Перабраліся яны на чоўне праз ручай і пайшлі Вожыка шукаць. А той драмаў пад букам.
    -	Вожык-Вожык, закрычалі Кураняты, Сарока, Заяц і Качка, ты не ведаеш, дзе Сонейка жыве? Тры дні не было