• Газеты, часопісы і г.д.
  • Да пытання лакалізацыі тэрыторыі старажытнай Літвы  Аляксандр Пухоўскі

    Да пытання лакалізацыі тэрыторыі старажытнай Літвы

    Аляксандр Пухоўскі

    Выдавец: Бонэм
    Памер: 40с.
    Мінск 2006
    13.55 МБ
    Але замак — гэта не ўвесь Мір, а толькі частка яго, і заканамерна будзе павесці гаворку пра змены, якія адбыліся ў «радзівілаўскія» часы ў самім мястэчку. Яно, як відаць, знаходзілася на скрыжаванні важных дарог.
    9
    Праз Мір праходзілі гасцінцы, што злучалі Навагрудак і Нясвіж, Баранавічы і Мінск. Некаторыя гісторыкі мяркуюць, быццам мястэчка таксама было калісьці абнесена абарончымі збудаваннямі з чатырма ўязднымі брамамі. Аднак бачпых слядоў ад іх існавання не засталося.
    У цэнтры Міра знаходзілася плошча, дзе стаялі гандлёвыя рады — крамы. Навокал плошчы месціліся аднапавярховыя камянічкі, у якіх размяшчаліся таксама крамы, майстэрні рамсснікаў. Мелася і карчма. Прыблізна так выглядаў Мір бадай і да таго, як стаў належаць Радзівілам. Але яны ўзвялі тут нямала новых пабудоў. У 1594 годзе той жа Мікалай Радзівіл Сіротка заклаў насупраць плошчы, праз дарогу, фарны касцёл святога Мікалая, які адкрыў у 1605 годзе віленскі біскуп Бенедзікт Война. Гэта быў, як сказана ў тым жа «Геаграфічным слоўніку...», «будынак у цяжкім гатычным стылі з адной вежай, нямілы для вачэй». Паводле ўспаміпаў людзей, у ім знаходзіўся абраз святога Антонія, «апекуна» згубленых ці ўкрадзеных рэчаў, таму туды прыносілі шмат ахвяравапняў. Пасля 1863 года касцёл пераўтварылі ў царкву, а потым — зноў у касцёл. Падобныя змены, як сведчаць польскія гісторыкі, адбыліся некалі і з цяперашняй Троіцкай царквой, узведзенай на ўскрайку плошчы, супрацьлеглым ад касцёла. Пабудаваная Каралем Станіславам Радзівілам як храм для уніяцкага манастыра базыльянаў, пасля скасавання ўніі яна стала праваслаўнай царквой. Гэтыя будынкі прыкметна ўпрыгожвалі мястэчка, прыдавалі яму гарадскі выгляд. Побач з імі ўводзіліся жылыя і гаспадарчыя пабудовы.
    У наваколлі Мір займаў дамінуючае становішча і з часам зрабіўся важным асяродкам грамадскага жыцця. Пры царскай уладзе тут знаходзіўся цэнтр воласці, у якую ўваходзіла 30 вёсак. У іх пражывала каля 4200 дарослых сялян мужчынскага полу (жанчыны і дзеці не
    10
    Адзін з першых з роду СвятаполкМірскіх уладальнікаў замка і іншай маёмасці на Міршчыне атаман казацкіх войск Мікалай Іванавіч СвятаполкМірскі
    ўлічваліся). Мелася ўпраўленне 4ай паліцэйскай акругі, якому падпарадкоўваліся апрача Мірскай Шчорсаўская, Нягневіцкая, Гарадзейская, Карэліцкая і Ярэміцкая воласці.
    I вось ад князёў Вітгенштэйнаў Мір перайшоў да новых уладароў — рускіх князёў СвятаполкМірскіх. Адзін з іх, Пётр Данілавіч, займаў важныя дзяржаўныя пасады ў царскім урадзе, нейкі час з’яўляўся нават міністрам унутраных спраў Расіі. Гэта, бясспрэчна, спрыяла набыццю і замка, і іншых уладанняў князёў Вітгенштэйнаў у Мірскім графстве, якое па назве было так сугучна прозвішчу СвятаполкМірскіх. Уладальнікамі Mipa яны сталі пасля 1885 юда.
    Пра часы гаспадарання ў Міры СвятаполкМірскіх таксама засталіся скупыя звесткі пераважна ўспаміны старажылаў. Першым князем, які пасяліўся ў замку, быў Аляксандр СвятаполкМірскі. Як узгадваў міранін Яўген Ядлінскі (бацька яго служыў агароднікам у князя), Аляксандр загадаў капаць штучнас возера ля замка на тым месцы, дзе нядаўна пасадзілі сад. Вясной 1904 ці 1905 года сад толькі зацвіў, парабкі не асмельваліся яго высякаць, бо, згодна з павер’ем, гэта быў вялікі грэх. Тады князь сам высек некалькі квітнеючых дрэўцаў, a затым прыгнаныя раней з Украіны паднявольныя сяляне началі на валах вывозіць зямлю. Возера выкапалі, але неўзабаве князь памёр. Людзі казалі, што бог яго пакараў за загублены малады квітнеючы сад. А другі старажыл, Уладзімір Карабан — ён з бацькам доўгія гады вартаваў замак, сцвярджаў, што князь Аляксандр атруціў сябе, бо нібыта раней ён, з’яўляючыся гетманам казацкага войска, прысвоіў вайсковую касу. Пры жыцці Аляксандра на ўсход ад замка быў закладзены парк, узводзіліся (мабыць, потым і яго спадчыннікамі) жылыя дамы, палац, гаспадарчыя забудовы, спіртзавод. А пасля смерці князя яго жонка даручыла архітэктару Марфсльду зрабіць праект невялікай цэркаўкі. Будаў
    12
    Жонка Мікалая Іванавіча СвятаполкМірскага Клеапатра
    4. Зак. 2045
    ніцтва вялося ў парку і закончылася ў 1906 годзе. У падзямеллі гэтай «асабістай» цэркаўкі пахавалі князя Аляксандра, а потым і яго жонку, іншых родзічаў. Збудаваная з чырвонай цэглы, шэрых камянёў і бетону, пакрытая бляшаным дахам, упрыгожаная мазаічным абразом і княжацкім гербам, цэркаўканадмагілле і зараз маляўніча ўпісваецца ў зеляніну парка з блакітным люстэркам возера, трапна дапасоўваецца да замкавага комплексу. Палац жа быў спалены ў першую сусветную вайну, а затым і зусім разабраны. 3 іншых пабудоў, што знаходзіліся на супрацьлеглым ад замка канцы парка, цяпер засталіся двухпавярховы цагляны і аднапавярховы драўляны дамы (у апошнім з іх знаходзіцца мясцовая бальніца) і спіртзавод.
    Пра жыццё апошняга ўладальніка Мірскага замка князя Міхаіла СвятаполкМірскага захаваліся некалькі загадкавыя ўспаміны. Ен не быў жанаты, жыў адзінока ў замку, у адрамантаванай і абсталяванай паджыллёпаўднёваўсходняй вежы і частцы ўнутранага палаца. Апошнія гады яго прайшлі пры буржуазнай Польшчы. Менавіта пра той час, а дакладней пра 1938 год, калі памёр князь Міхаіл, ідзе гаворка ў нарысе віленскага краязнаўца Уладзіслава Абрамовіча «Навагрудскія старонкі». Наведаўшы Мір і замак, сустрэўшыся асабіста з князем, аўтар запісаў: «Ен (князь.— В. X.) нікога не прымае, нават са службай не любіць часта сустракацца. Загадаў зняць тэлефоны і жыве адзін у сярэдневяковай абстаноўцы. Гэта сівабароды стары мужчына гадоў пад 70, апрануты ў белы палатняны піджак з тканіны хатняга вырабу, бадзёры і здаровы. На маё пытанне, што мяркуе ён рабіць для адбудовы замка, адказаў: «Замак — гэта руіна, і другой руінай з’яўляюся я. Работы па адбудове замка вяду ўжо 17 гадоў, за якія аднавіў 4 вежы і некалькі палацавых пакояў. Mae фінансавыя магчымасці дазваляюць аднаўляць па пакою ў год. Пабываўшы ў мяне ў
    14
    гасцях, прэзідэнт Польшчы (Ігнацы Масціцкі.— В. X.) сказаў, што хто будуе — не памірае. Выходзіць, што я доўга буду жыць».
    Такім чынам, апошні з князёў СвятаполкМірскіх не толькі не закончыў адбудову замка, але ў значнай частцы нават не закансерваваў яго. Гэта давялося рабіць ужо ў савецкі час.
    У апісаным адрэзку гісторыі Міра выразна вызначаюцца тры перыяды дзяржаўнага падпарадкавання, рэлігійных уплываў і палітычнай арыентацыі ўладальнікаў Міршчыны. Першы з іх адметны тым, што гэтыя землі ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага, якое было самастойнай дзяржавай. Насельніцтва яго складалася пераважна з літвінаў і русінаў, а дзяржаўнай мовай лічылася старажытнабеларуская.
    У другім перыядзе Мірскім графствам і замкам валодалі Радзівілы, што належалі да знаці Рэчы Паспалітай і актыўна вялі палітыку экспансіі польскасці і каталіцызму на Беларусі. Але ў гаспадарчых справах яны ўнеслі значны ўклад у развіццё Міра.
    Пасля раздзелаў Рэчы Паспалітай Мір увайшоў у склад Расійскай імперыі, пачалася русіфікацыя насельніцтва Беларусі. Гэтым і вызначаецца трэці перыяд гісторыі мястэчка. Князі Вітгенштэйны і СвятаполкМірскія з’яўляліся стаўпамі царскага самадзяржаўя, якія не дбалі пра інтарэсы і запатрабаванні мясцовых жыхароў.
    У ЧАСЫ ПАДНЯВОЛЛЯ
    Як жылі міране даўней, чым займаліся? Якія былі паміж імі ўзаемаадносіны? Дакладна адказаць на гэтыя пытанні, зразумела, тут не ўдасца. Бо адпаведныя звесткі, якія дайшлі да нас, далёка няпоўныя і датычаць пераважна жыцця і дзейнасці «важ
    ных» асоб — князёў, грамадскіх дзеячаў. I то ў некаторыя, больш блізкія часы.
    Вось, скажам, што вядома нам пра мірскія ўладанні князёў Вітгенштэйнаў: складаліся яны з 16 фальваркаў і 15 засценкаў, у якіх было каля 1760 валок зямлі. Усе фальваркі здаваліся ў арэнду, прыносілі значны даход. Што ж датычыць самога Міра, дык у ім налічвалася каля 700 драўляных і некалькі цагляных дамоў, пражывала прыблізна 4 тысячы жыхароў. Меліся вясковыя школа, бальніца і аптэка. Па складу насельніцтва Мір адрозніваўся ад іншых паселішчаў. Карэннымі жыхарамі тут былі мясцовыя сялянебеларусы праваслаўнага веравызнання. Як вядома, Радзівілы задаволілі іх настойлівае запатрабаванне мець сваю царкву. Інакш выглядалі справы з католікамі, для якіх таксама пабудавалі касцёл. Іх, па нацыянальнасці пераважна палякаў, сярод міран сустракалася нямнога, галоўным чынам прыезджыя. Католікамі ў асноўным з’яўляліся апалячаныя памешчыкі з навакольных маёнткаў: Храптовічы, Несялоўскія, Рудултоўскія, Верашчакі, Вайніловічы і іншыя, а таксама жыхары некаторых вёсачакзасценкаў, што парадніліся з панскімі сем’ямі,— іх звычайна называлі засцянковай шляхтаіі.
    Аседлымі ў Міры лічыліся і цыганы. Гэта была іх «сталіца» — на ўсё Вялікае княства Літоўскае. Цыган
    16
    скія каралі вялі тут раскошнае жыццё, наладжвалі пышныя балі для сваіх «апекуноў» — нясвіжскіх магнатаў, у асобах якіх старажытнае племя часам знаходзіла абаронцаў, бо нібыта прызнавала адну і тую ж, каталіцкую, веру. Дарэчы, апошні цыганскі кароль — нейкі Марцінкевіч, памёр у 1790 годзе. Пасля яго смерці мірскія цыганы пачалі раз’язджацца з гэтых мясцін, у большай частцы бсручы накірунак і спыняючыся ў Бесарабіі і Малдавіі.
    Звычайна цыганы займаліся дробнымі рамёствамі, гандлем, a то і проста кралі коней, чаму спрыяла такая акалічнасць: два разы ў год у Міры праводзіліся славутыя конскія кірмашы — 9 мая і 6 снежня (па старому стылю), адначасова з фэстамі ў гонар свята Міколы. Потым фэсты выйшлі з моды, а кірмашы адбываліся да самага пачатку другой сусветнай вайны. Наладжванню іх садзейнічала і тое, што навакольныя памешчыкі разводзілі пародзістых коней і стараліся прадаваць іх па высокай цане. Вось і звілі сабе ў Міры гняздо «конскія» злодзеі (у асноўным, канешне, цыганскага паходжання), піто наводзілі жах на міран і жыхароў усяго наваколля.
    Пра мірскіх цыганоў упамінае ў сваёй кнізе «Падарожжы па маіх былых ваколіцах» Уладзіслаў Сыракомля: «Коней тут кралі асабліва часта. У Міры калісьці жыў цыганскі кароль, які выязджаў са двара ў суправаджэнні атрада маладых коннікаў, аматараў зазірнуць у чужыя канюшні...» Менавіта яны сталіся прычынай таго, што мясцовыя гаспадары прыносілі ахвяры ў касцёл святога Мікалая і маліліся, каб вярнуць згубу — украдзеных коней.