• Газеты, часопісы і г.д.
  • Да пытання лакалізацыі тэрыторыі старажытнай Літвы  Аляксандр Пухоўскі

    Да пытання лакалізацыі тэрыторыі старажытнай Літвы

    Аляксандр Пухоўскі

    Выдавец: Бонэм
    Памер: 40с.
    Мінск 2006
    13.55 МБ
    МІРАНЕ — ЛЮДЗІ МОЦНАГА ГАРТУ
    Бой за гарадскі пасёлак Мір пачаўся на досвітку 5 ліпеня 1944 года. У ім прымаў удзел другі батальён 856га Чырванасцяжнага ордэпа Кутузава стралковага палка, які ўваходзіў у склад Гомельскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава 283яй стралковай дывізіі пад камандаваннем палкоўніка (потым генералмаёр) В. А. Канавалава. Успамінае адзін з удзельнікаў таго бою — I. I. Вігінскі (на той час старшы лейтэнант, дарэчы, ураджэнец Капыльшчыны):
    «Фашысты пакінулі ў Міры некалькі кулямётных пунктаў і снайпераў. Яны адстрэльваліся заядла. Наш батальён іх знішчыў. Аднак, калі мы ўвайшлі ў пасёлак, па нас гітлераўцы адкрылі моцны артылерыйскі агонь. Асабліва інтэнсіўна абстрэльвалі яны вышыню за Мірам, на якой знаходзіліся могілкі з невялікай царквой. Потым рушыла пяхота пры падтрымцы нашых бронетранспарцёраў. Бой працягваўся на рацэ Ушы.
    Пры вызваленні Міра нашы салдаты падбілі легкавую аўтамашыну, дзе знаходзіліся тры нямецкія афіцэры, сярод іх — начальнік штаба аднаго нямецкага палка. Ен разам са сцягам свайго палка быў узяты ў палон».
    Цікавыя ўспаміны яшчэ аднаго вызваліцеля пасёлка жыхара Магнітагорска Аляксея Мікітавіча Юдзіна. Ен сустракаўся з вучнямі мясцовай школы, пабываў з імі на месцы бою. Пасля таго як узвод, у якім ён служыў стралком супрацьтанкавага ружжа, ачысціў ад фашыстаў вуліцу Першамайскую, з могілкаў ударылі варожыя кулямёты і мінамёты. Страляў адтуль і фашысцкі
    32
    Помнік воінамвызватцелям. Пакланіцца магіле сына прыехала маці Фелікса Бароўскага
    бронетранспарцёр. Юдзін атрымаў загад знішчыць яго. Адразу воін быў цяжка паранены, але усё ж падбіў бр.онетранспарцёр праціўніка і тым самым адкрыў шлях нашай пяхоце для наступлення.
    Гарадскі пасёлак Мір, цэнтр былога Мірскага раёна, вызвалены ад нямецкафашысцкіх захопнікаў 7 ліпеня 1944 года, а ўвесь раён ачышчаны ад ворага 8 ліпеня. Гэтыя даты для міран і жыхароў раёна такія ж векапомныя, як 17 верасня 1939 года і 9 мая 1945 года.
    ...У цэнтры пасёлка, насупраць плошчы, у абрамленпі дрэў стаіць помнік: фігура савецкага салдата са сцягам у руцэ. На п’едэстале выпісаны прозвішчы воінаў, якія загінулі, вызваляючы Мір у тым жа ліпені сорак чацвёртага. Іх сорак чатыры: падпалкоўнік Г. I. Казлоў, капітан С. Г. Гаўрылаў, старшыны Е. I. Пічкевіч, I. А. Батаеў, Н. А. Радзівонаў, Н. В. Галавізнін, Ф. С. Мядзведзеў, старшыя сяржанты Н. А. Дзямідаў, Б. Ф. Андрэяшкін, Ф. I. Бароўскі, Н. П. Задарожны, В. I. Папоў, I. Г. Герасімаў, яфрэйтар Ф. М. Быкадораў, радавыя Н. 1. Варонушкін, С. I. Хітроў, I. I. Фінько, С. I. Еўтушэнка, I. В. Вахрушчаў, П. Д. Крыгер, A. А. Сокалаў, I. А. Цітоў, ГІ. Т. Сыскоў, I. П. Бабыкін, I. П. Барадулін, А. П. Зіноўеў, А. П. Бакламажэнка, I. Ф. Калышаў, К. С. Карп, Фёдараў, ГІ. Н. Дземент, I. Т. Лешчанка, А. Г. Грамавой, В. I. Кіпра, М. Сцёпкін, В. Ф. Шаўчэнка, П. П. Чумачэнка, I. С. Шываноў, П. Д. Гарбачэнка, I. Т. Іўчанка, П. М. Лутаў, А. Я. Трафімаў, А. Ф. Межырыцкі, казак П. I. Зінчанка.
    Па прозвішчах можна меркаваць, што гэта былі людзі розных нацыянальнасцей. Больш дакладныя звесткі пра іх сабралі і захоўваюць у сваім музеі чырвоныя следапыты Мірскай сярэдняй школы імя Г. I. Сташэўскай. Там ёсць асобны стэнд з фатаграфіямі амаль усіх вызваліцеляў Міра, пісьмы ад іх родных і аднапалчан. Школьнікі аформілі таксама «Летапіс народнай славы», дзе названы імёны, прыведзены кароткія біяграфіі і ўспа
    34
    міны міран — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Ураджэнцаў пасёлка і населеных пунктаў Мірскага пасялковага Савета, якія змагаліся супраць фашыстаў на франтах, у партызанскіх атрадах, у падполлі, — больш трохсот.
    I цяпер жывуць у Міры былыя франтавікі: жонка і муж Паваротныя — Алена Аляксандраўна і Валянцін Рыгоравіч (між іншым, сын Г. I. Сташэўскай), Марыя Цімафееўна Макарава, Сяргей Сцяпанавіч Лапіцкі, Барыс Якаўлевіч Заяц, Леанід Паўлавіч Барышчык, Георгій Іванавіч Язерскі, Барыс Іванавіч Грушэўскі, Аляксандр Сцяпанавіч Шпак, Аляксандр Андрэевіч Пенязь, Акім Андрэевіч Кравец. Загінулі Барыс і Іларыён Гайсюкі, Пётр і Канстанцін Саковічы, Валянцін Ісакавіч Бойчанка. У партызанскіх атрадах змагаліся Лізавета Альбертаўна Рагацінская, Маргарыта Андрэеўна Раманава, Любоў Рубінаўна Варановіч, Нона Сяргееўна КарповічНавіцкая, Платон Фаміч Клаўсуць, Павел Захаравіч Сініца, Анатоль Канстанцінавіч Цобкала і іншыя. Усе яны ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі, актыўна ўдзельнічалі ў аднаўленні народнай гаспадаркі, шмат сіл прыклалі для далейшага яе развіцця.
    Пра некаторых патрыётаўземлякоў варта расказаць падрабязней — каб не толькі адно прозвішча засталося ў памяці нашчадкаў. Ваенныя падзеі, зразумела, занялі ў іх жыццяпісе выключнае месца.
    ...Валянцін Паваротны да вайны хадзіў, як і яго мірскія аднагодкі, у адзіную даступную тады польскую сямігодку. Разам з сястрой Ларысай дапамагаў маці па гаспадарцы. Ведаў, што яна працуе ў падполлі. Радаваўся, калі пасля вызвалення Заходняй Беларусі Ганну Іванаўну прызначылі дырэктарам школы ў родным пасёлку. У 1940 годзе Валянціна прызвалі ў Чырвоную Армію. Трапіў у Ленінград, у палкавую артылерыйскую іпколу. Было нялёгка, і ён пажаліўся маці. А тая напісала сыну пісьмо (так здарылася, што яно стала апош
    35
    С. С. Лапіцкі (сядзіць першы злева) сярод воінаў супрацьтанкавага артылерыйскага палка 30ай знішчальнай артылерыйскай брыгады. Стаіць першы справа — сын палка A. С. Любенка, якога С. С. Лапіцкі ўсынавіў
    нім), якое ён хаваў пры сабе ўсю вайну: «Сынок, веру, што ваенная служба нелёгкая, але ты павінен быць добрым воінам. Ведай, што стаіш на варце Радзімы. Нашай з табой Радзімы, якой мы дагэтуль былі пазбаўлены. I Савецкая ўлада — наша ўлада. Мы абавязаны яе ўмацоўваць і абараняць».
    Наказ маці Валянцін Рыгоравіч выканаў сумленна: ваяваў на фронце, удзельнічаў у прарыве блакады Ленінграда, затым у складзе 194га сапёрнага батальёна, падпарадкаванага 25му танкаваму корпусу, у бітве на Курскай дузе, вызваляў Кіеў, змагаўся на Сандамірскім плацдарме, у Карпатах, у самой Германіі. Там у канцы красавіка 1945 года атрымаў цяжкае (у другі раз) раненне і дзень Перамогі сустрэў у ваенным шпіталі.
    Жонка Валянціна Рыгоравіча, Алена Аляксандраўна, таксама франтавічка. Пазнаёміліся яны і пажаніліся ў тыя грозныя гады. На вайне Алена Аляксандраўна была медсястрой, а ў мірны час — акушэркай, працавала ў Мірскай пасялковай бальніцы. Валянцін Рыгоравіч пасля дэмабілізацыі застаўся ў райваенкамаце, затым выбіраўся сакратаром партыйных арганізацый блізкіх ад Міра калгасаў «Расія» і «Першае мая».
    ...42і знішчальны артылерыйскі полк, дзе служыў капітан Сяргей Сцяпанавіч Лапіцкі, уваходзіў у склад 30ай знішчальнай супрацьтанкавай артылерыйскай брыгады, якую ў першыя дні ліпеня 1943 года накіравалі пад Курск на тавканебяспечны ўчастак. За ноч яна павінна была ў поўнай цемнаце (захоўвалася строгая светамаскіроўка) пераадолець каля двухсот кіламетраў, выйсці на перадавую і заняць абарону, акапацца. А на досвітку пачалося...
    «Фашысцкія танкі паўзлі на нас па ўсяму ўчастку фронту, — расказваў Сяргей Сцяпанавіч.— Ад грукату гармат — нашых і нямецкіх — здавалася, што лопнуць у вушах перапонкі. У небе ішлі паветраныя баі. Адзін падбіты варожы самалёт упаў амаль на нашу батарэю.
    37
    Гарматы на працягу не менш дзесяці гадзін вялі безупынны агонь. Ужо палала больш паўдзесятка фашысцкіх танкаў, а ззаду паўзлі новыя і новыя... Пад вечар наступленне гітлераўцаў спынілася. Перад намі на полі бою дагаралі чатырнаццаць варожых танкаў. Яно было ўсеяна трупамі салдат. Немалыя страты панеслі і мы — быў паранены камандзір палка Фёдараў, забіты начальнік штаба і зампаліт. Камандаванне палком прыняўя...» За праяўлсную мужнасць С. С. Лапіцкі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, прадстаўлены да звання маёра. Пасля перафарміравання і папаўнення 30ая знішчальная ўступіла ў новыя баі — на Дняпры, за Кіеў і Будапешт, у Чэхаславакіі і, урэшце, у Аўстрыі... А пасля вайны, як і да яе, Сяргей Сцяпанавіч займаўся самай мірнай працай — вучыў дзяцей.
    ...Любоў Рубінаўна Варановіч успамінае сваё дзяцінства з горкай іроніяй. У сям’і яе бацькі, Рубіна Крыніцкага, які арандаваў у князя СвятаполкМірскага невялікі хутар ва ўрочышчы Крынічнае, што ў дванаццаці кіламетрах ад пасёлка, было васьмёра дзяцей, ды яшчэ двое памерлі. Неяк перабіваліся, як кажуць, з гарачай вады на халодную. А калі князь адмовіў у арэндзе і загадаў выселіцца з яго хаты, Крыніцкім давялося перабрацца да суседзяў і жыць з аднаго гектара зямлі, які бацька купіў. «Якое там жыццё было,— гаварыла Любоў Рубінаўна,— вораг нават пашкадаваў бы».
    Але ворагі, напэўна, не пашкадавалі б ні самой Любові Рубінаўны, ні яе чацвёра дзяцей. Фашысты праводзілі масавыя расстрэлы яўрэяў і савецкіх актывістаў. Любоў Рубінаўна ж адносілася і да тых, і да другіх. У маладосці яна пазнаёмілася і выйшла замуж за Сямёна Варановіча, што жыў на хутары Ціхова, непадалёку ад вёскі Сіняўская Слабада. Ен быў падпольшчыкам і, зразумела, уцягнуў у нелегальную работу і сваю жонку. Пры Савецкай уладзе, у 1939 і 1940 гадах, Любоў Рубінаўна актыўна ўключылася ў будаўніцтва новага жыц
    38
    ця, чаго, вядома, не даравалі б ёй фашысты. Таму давялося шукаць прытулку ў лесе, жыць па ласку добрых людзей з навакольных вёсак. На спачувапне супляменнікаў, якія таксама хаваліся ў лесе, спадзявацца яна не магла, бо калі выходзіла замуж за Варановіча, адмовілася ад іудзейскай і прыняла праваслаўную веру, пайшла супраць волі бацькоў і ўсяго кагалу... Пакінуўшы дзяцей на тую ласку добрых людзей, яна падалася на ўсход, дзе ўжо дзейнічалі партызаны, і ў маі 1942 года ўступіла ў партызанскі атрад, што ўваходзіў у 2ую Мінскую партызанскую брыгаду і дзейнічаў у Пухавіцкім раёне. Трэба зразумець Любоў Рубінаўну і як чалавека, і як маці, якая даверыла дзяцей невядома каму, без надзеі, што яны выжывуць. Але жанчына зацялася: «Не, не здамся перад цяжкасцямі і буду змагацца да апошняга!». I выжыла, перамагла, дзяцей адшукала і выгадавала. Вярнуўшыся ў Мір, працавала там, як сама казала, куды накіроўвала партыя. Загадвала аддзелам гандлю Мірскага райвыканкома, была інструктарам жаночага аддзела райкома партыі, двойчы выбіралася старшынёй праўлення райспажыўсаюза, тройчы — спажывецкага таварыства, загадвала Домам культуры і г. д. За актыўны ўдзел у партыйнай, савецкай і грамадскай рабоце ўзнагароджана многімі ганаровымі граматамі. Сярод іх асабліва ёй дарагая Грамата Савета ветэранаў вайны СССР за подпісамі А. П. Марэсьева і генерала арміі П. I. Батава.