• Газеты, часопісы і г.д.
  • Да пытання лакалізацыі тэрыторыі старажытнай Літвы  Аляксандр Пухоўскі

    Да пытання лакалізацыі тэрыторыі старажытнай Літвы

    Аляксандр Пухоўскі

    Выдавец: Бонэм
    Памер: 40с.
    Мінск 2006
    13.55 МБ
    ...Ціхая чэрвеньская раніца толькі набірала сілу, як зза Нёмана на вёску Сіняўская Слабада наляцеў нямецкі самалёт. У вёсцы тады стаяла дазорам коннае аддзяленне разведчыкаў 1га Камсамольскага партызанскага атрада, які ў асноўным дзейнічаў у былым Мірскім раёне. Камандаваў аддзяленнем Канстанцін Канстанцінавіч Парэцкі, жыхар гэтай вёскі. Партызаны ўстрывожыліся. Налёты і бамбёжкі варожых самалётаў на прынёманскія вёскі — нярэдкая з'ява. Услед за імі ў парты
    39
    занскую зону звычайна ішлі карнікі. Аднак на гэты раз самалёт не бамбіў — ішоў, відаць, сваім курсам на фронт.
    — Уу, гад! Нізка ляцеў... Ведае, што ў партызан няма зенітнай зброі. А калі са звычайнага кулямёта стральнуць па ім? — задумаўся камандзір аддзялення і загадаў падначаленым быць гатовым да бою.
    Вось яшчэ адзін сцярвятнік нізка праляцеў, але воддаль ад вёскі. Затое трэці дакладна паўтарыў маршрут першага. Па ім партызаны і адкрылі агонь. Спераду самалёта паказаўся дымок. Ен усё павялічваўся, ператварыўся ў цэлы шлейф. Машына пачала зніжацца над лесам. «Падбілі!» — закрычалі партызаны. А Канстанцін Канстанцінавіч разам з некалькімі коннікамі паімчаўся ўслед за самалётам. На паўдарозе яны пачулі моцны выбух і ўбачылі слуп дыму, што ўзняўся ў неба. За збіты варожы самалёт камандзіра аддзялення ўзнагародзілі потым медалём «За баявыя заслугі».
    Гэты выпадак, як жартаваў потым Парэцкі, нагадваў прыгоды Васіля Цёркіна. Наогул жа падзей у партызанскім жыцці было нямала. А нямецкія самалёты так нізка ўжо не ляталі над Налібоцкай пушчай...
    Канстанцін Канстанцінавіч пасля вызвалення застаўся жыць у Міры і, як і іншыя партызаны, уладкаваўся на працу ў міліцыю. У той час ішла жорсткая барацьба з фашысцкімі прыхвастнямі, якія хаваліся па лясах ад народнага прысуду, нярэдка забівалі людзей. Сяржант Парэцкі з гонарам нёс нялёгкую міліцэйскую службу.
    ...У вёсцы Возерска (за сем кіламетраў ад Міра), абкружанай з трох бакоў лесам, жнівеньскай раніцай 1942 года адбылася крывавая трагедыя. Жыхары, якія якраз выганялі кароў на пашу, убачылі шчыльны ланцуг варожых салдат, што, як нерат, агінаў вёску, і зразумелі: зараз нешта здарыцца. На хутары Яцэвічаў, якія жылі ля самага лесу, пачалася адчайная страляніна. Людзі ахнулі: «Бяда! Паратунку не будзе!» Усе ведалі, што
    40
    здраднікі, якія прадаліся немцам, а цяпер напалі на след партызан, нікога з вёскі не выпусцяць. Калі ж запалаў хутар Яцэвічаў і змоўкла там страляніна, карнікі пачалі выганяць з хат вяскоўцаў і падпальваць забудовы. Потым стала вядома, што на хутары былі забіты сам гаспадар Іван Мацвеевіч Яцэвіч, яго жонка з двума дзецьмі і дванаццаць партызан... На помніку, узведзеным у памяць пра іх на могілках у Возерску, значацца толькі тры прозвішчы: Віктар Пятроў, Васіль Гасук і Данііл Шашко. Астатнія засталіся невядомымі. Возерцы меркавалі, што групай камандаваў Віктар Пятроў. Iншыя ж даказвалі, што ўзначальваў мясцовых партызан Рыгор Бялай (родам з Адэсы), але ці быў ён тады на хутары, добра не ведалі.
    Некаторым з той групы ўсё ж удалося выратавацца. Сярод іх была і Маргарыта Андрэеўна Раманава. Жыхаркай Міра яна стала ў 1945 годзе, калі дэмабілізавалася з арміі, зведаўшы да гэтага ваеннае ліхалецце. А пачалося яно для яе менавіта ў Возерску, адкуль родам маці Маргарыты Андрэсўны. Бацьку шаснаццацігадовай тады дзяўчыны з Горкага накіравалі на работу ў Мір. Яго прызначылі намеснікам дырэктара спіртзавода. Дачка стала старшай піянерважатай у сельскай сямігодцы. Перад прыходам немцаў бацькі паспелі эвакуіравацца на ўсход, а Маргарыта не здолела. Знайшла прытулак у родных па маці ў Возерску. У вёсцы затрымалася каля дзесятка байцоў Чырвонай Арміі, якія трапілі ў акружэнне. За зіму яны аб'ядналіся ў партызанскую ірупу, а вясной 1942 года выйшлі ў лес. Да іх далучылася і Маргарыта Андрэеўна, была за медыцынскую сястру
    У той страшны жнівеньскі дзень Раманава разам з Аляксеем Батурыным, цяжка параненым партызанам іх групы, хавалася каля суседняга з Яцэвічавым хутара ў жыце. Карнікі іх не заўважылі. А ноччу яны і яшчэ некалькі партызан, якія знаходзіліся ў лесе, пакінулі
    41
    Возерска і падаліся на ўсход, у Быхаўскім раёне далучыліся да 810га партызанскага атрада. Тыя блуканні падарвалі здароўе маладой дзяўчыны, і хворая Маргарыта Андрэеўна эвакуіравалася на самалёце на Вялікую зямлю. Пасля лячэння ў падмаскоўным вайскавым шпіталі была накіравана ў дзеючую армію, на 3і Беларускі фронт. Удзельнічала ў штурме Кёнігсберга. Вярнуўшыся пасля вайны ў Мір да бацькоў, Раманава актыўна ўдзельнічала ў станаўленні мірнага жыцця, працавала на розных гаспадарчых пасадах.
    Застаўся жыць у Міры і Міхаіл Уладзіміравіч Навіцкі, былы партызан, начальнік разведкі Стаўбцоўскага падпольнага міжрайпартцэнтра. Яго жонка, Нона Сяргееўна Карповіч, таксама была партызанскай сувязной. Адзін эпізод з жыцця Міхаіла Уладзіміравіча варты Taro, каб расказаць пра яго падрабязней. У 1944 годзе, адступаючы з Беларусі, гітлераўцы стараліся забраць або знішчыць усю маёмасць. На спіртзаводзе ў Міры было падрыхтавана для адпраўкі ў Нямеччыну некалькі цыстэрнаў спірту. Партызанскім разведчыкам гэта стала вядома, і яны атрымалі загад узарваць цыстэрны. Па аперацыю прызначылі групу М. У. Навіцкага, якая з задачай паспяхова справілася. А калі пасёлак вызвалілі ад ворага, першы сакратар Мірскага райкома партыі К. К. Скараходкін выклікаў Міхаіла Уладзіміравіча да сябе і сказаў: «Ты падарваў спіртзавод — вось цяпер і назначаешся яго дырэктарам. I пастарайся, каб яшчэ ў гэтым годзе ён даў сваю прадукцыю». Так М. У. Навіцкі стаў дырэктарам мірскага спіртзавода і працаваў на гэтай пасадзе больш за сорак гадоў.
    Напачатку 1979 года, калі святкавалася 60годдзе Кампартыі Беларусі і БССР, у Мірскай сярэдняй школе імя Г. I. Сташэўскай падвялі вынікі работы за пасляваенны перыяд. Аказалася, што ў школе адбылося 33 выпускі. Сярэднюю адукацыю тут атрымалі болып 2160 юнакоў і дзяўчат. Існуе і такая статыстыка: 22 выпус
    42
    кнікі маюць вучоныя ступені і званні, 40 — працуюць урачамі, больш за 200 — настаўнікамі, каля 100 — медработнікамі сярэдняй кваліфікацыі, больш за 80 — інжынерамі, не менш 50 чалавек набылі вышэйшую сельскагаспадарчую адукацыю. Школа ганарыцца сваімі былымі выхаванцамі, сярод якіх кандыдат філалагічных навук У. I. Крамко, кандыдат медыцынскіх навук М. I. Лабоцкі, доктар медыцынскіх навук 3. К. Трушынскі, доктар тэхнічных навук Б. К Дземідовіч, капдыдат гістарычных навук А. У. Богуш, архітэктар Карэліцкага раёна A. С. Шэгідзевіч, паэт Раман Тармола. Школа падрыхтавала сотні юнакоў і дзяўчат, якія працуюць механізатарамі, шафёрамі, даяркамі, будаўнікамі і сваімі рукамі памнажаюць багацці роднага краю. Навучанне тут вядуць вопытныя педагогі. Чатыром з іх прысвоены ганаровыя званні заслужаных настаўнікаў БССР, а дванаццаці — выдатнікаў народнай асветы. Шмат гадоў кіраваў настаўніцкім калектывам заслужаны настаўнік Анатоль Канстанцінавіч Цобкала, які за педагагічную дзейнасць узнагароджаны ордэнам Леніна. I далейшы аповяд — пра яго.
    Да вайны Анатоль Цобкала яшчэ хадзіў у школу. Педагагічны інстытут закончыў ужо пасля вайны. А паміж школай і інстытутам была строгая праверка жыццём, выпрабаванне на мужнасць, грамадзянскую сталасць. У першыя гады фашысцай акупацыі Цобкала разам з такімі ж маладымі аднавяскоўцамі камсамольцамі арганізаваў у сваёй роднай вёсцы Пагарэлка групу супраціўлення захопнікам. Патрыёты збіралі і захоўвалі зброю, дапамагалі воінам Чырвонай Арміі, што трапілі ў акружэнне, прабірацца на ўсход, лячылі параненых, распаўсюджвалі зводкі Савінфармбюро аб становішчы на франтах. Урэшце вясной пайшлі са зброяй у лес, дзе стварылі Камсамольскі атрад, які потым перарос у брыгаду «Камсамолец». У ёй Анатоль Канстанцінавіч ка
    43
    Група партызан, савецкіх і партыйных кіраўнікоў былога Мірскага раёна. Сядзіць першы злева — П. I. Жалязняковіч, камісар 1га Камсамольскага атрада; стаяць: першы справа — Г. М. Буй, камандзір 2га Камсамольскага атрада, трэці с права — Д. А.Дзенісенка, камандзір 1ой Беларускай кавалерыйскай брыгады, трэці злева — I. М. Мацко, першы сакратар Мірскага падпольнага райкома ЛКСМБ
    Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль (у цэнтры) і пісьменнікі — ураджэнцы былога Мірскага раёна Уладзімір Калеснік і Яўген Крамко (злева ад яго) сустрэліся з супрацоўнікамі рэдакцыі карэліцкай раённай газеты «Полымя»
    мандаваў ротай, адначасова з’яўляўся членам Мірскага падпольнага райкома камсамола.
    Пра баявую дзейнасць A. К. Цобкалы, як і наогул пра справы партызанскіх брыгад «Камсамолец», імя Жукава і Першая Беларуская кавалерыйская, што ў асноўным дзейнічалі на тэрыторыі некалі Мірскага раёна, падрабязна расказваецца ў зборніку ўспамінаў партызан і падпольшчыкаў былой Баранавіцкай вобласці «За край родны» (выйшаў у 1978 годзе ў выдавецтве «Беларусь»). А пра Першую Беларускую кавалерыйскую народным пісьменнікам Беларусі Янкам Брылём напісаны, як кажуць, па гарачых слядах асобны нарыс «Нёманскія казакі», падрыхтаваны да друку ў 1947 годзе Дзяржаўным выдавецтвам БССР. Дарэчы сказаць, сам
    45
    Іван Ангонавіч Брыль, будучы ў партызанах, працаваў у падпольнай газеце «Сцяг свабоды» Мірскага райкома партыі, якая выходзіла ў Налібоцкай пушчы разам з інпіымі падпольнымі раённымі газетамі.
    Вось як апавядае пісьменнік пра дзейнасць партызан у гэтым краі: «На Міршчыне пачалося, бадай, таксама, як і ўсюды, у кожным іншым кутку былой Заходняй Беларусі. На прадвесні сорак другога года прыбітую і сумную з выгляду зямлю прарвала помстай. Спачатку ў адным толькі месцы, падкінуўшы трэскамі ў неба неабходны для захопнікаў мост. Потым аднойчы ў Мір прыплёўся ў крыві фанабэрысты жандарскі афіцэр, зусім незадаволены новым спосабам беларускага абыходжання. Людзі з палёгкай адчулі, што і тут паказаліся, нарэшце, першыя ластаўкі новай вясны.
    Вясной, як толькі зерне сямтам пачало прабівацца наверх, — выйшлі з падполля першыя партызанскія групы... Камсамольцы таксама не сталі пазніцца. Закончыўся час падрыхтоўкі і пошукаў зброі. Пайшлі дзе двух, дзе трох, а дзе — адразу гуртам. Так было ў Беражне, Сіняўскай Слабадзе і Пагарэлцы, дзе з пачатку акупацыі найлепш дзейнічаў камсамольскі актыў. Налібоцкая пушча, да якой Мірскі раён прымыкае ад поўдня, ператварылася ў адно з вогнішчаў усенароднай партызанскай барацьбы».