Да пытання лакалізацыі тэрыторыі старажытнай Літвы
Аляксандр Пухоўскі
Выдавец: Бонэм
Памер: 40с.
Мінск 2006
А вось як выглядалі справы пад канец акупацыі: «Увесь поўдзень пушчы ідзе на «жалезку», на апошні заключны «канцэрт». На ўсім асядланым адрэзку чыгункі над сотнямі выбухаў з прарэзлівым візгам узвіваюцца пакручаныя рэйкі. He спіць уся партызанская Беларусь».
He загаснуць у памяці народнай і справы людзей, што змагаліся і выстаялі ў жорсткай бітве з фашызмам, перамаглі яго, адстаялі мір на зямлі. Гэта людзі моцнага гарту, высокага патрыятызму і духоўнасці, якія і ў вайну, і ў мірны час паказалі высокія чалавечыя якасці.
46
У САПРАЎДНАСЦІ I У ПЕРСПЕКТЫВЕ
(ЗАМЕСТ ПАСЛЯСЛОУЯ)
Вялікія разбурэнні пакінула на беларускай зямлі апошняя вайна. Вядома, не быў выключэннем і Мір, дзе толькі 20 працэнтаў будынкаў уцалела з даваенных часоў, і ў першыя гады
пасля вызвалення многія міране жылі ў зямлянках альбо ў на скорую руку адрамантаваных мурах. Для жылля выкарыстоўваўся і замак. Як сцвярджае М. Ф. Гурьш, аўтар гістарычнаэканамічнага нарыса «Мір» (Мн., 1985), у пасёлку ў 1944 годзе налічвалася толькі 1547 жыхароў. Жыццё трэба было пачынаць, як кажуць, з нуля. Адраджэнне, узнаўленне краю давалася вельмі цяжка, таму значныя зрухі сталі відавочнымі хіба віто праз колькі гадоў пасля вайны. Вельмі падрабязна пасляваенны Мір апісаны ў таго ж М. Ф. Гурына, таму аўтар гэтай кніжкі мае мэтай дапоўніць выказанае ў тым нарысе. У пасляваенныя часы ў пасёлку знаходзіліся машыннатрактарная і машыннамеліярацыйная станцыі, аўтабаза, маслазавод, завод кармавых антыбіётыкаў, участак электрасетак, дзіцячы дом, многія раённыя ўстановы, якія значна садзейнічалі яго развіццю. Аднак у сувязі з тым, што ў 1956 годзе Мірскі раён быў скасаваны і ўвайшоў у склад Карэліцкага, а таксама па іншых прычынах гэтыя арганізацыі перасталі існаваць альбо іх перавялі ў раённы цэнтр Карэлічы. Тым не менш і сёння Мір з'яўляецца важным асяродкам гаспадарчага і культурнага жыцця Гродзеншчыны.
У сакавіку 1964 года на базе прыёмнаадкормачнага пункта ў Міры арганізаваўся саўгас «Мірскі», дзе напачатку мелася ўсяго два трактары і два грузавыя аўта
47
Лдзін са старых будынкаў, якія адноўлены і добра служаць людзям. Зараз тут знаходзіцца Мірскі пасялковы Савет народных дэпутатаў
мабілі, з будынкаў — два валоўнікі і дом, у якім жылі рабочыя і размяшчалася кантора. Потым саўгасу перадалі мірскую брыгаду калгаса імя Мічурына, што раней з’яўлялася самастойным калгасам «Зара». Ураджайнасць у гаспадарцы гадоў колькі была зусім нізкая. Але ў 1977 годзе да саўгаса далучылі калгас «Першае мая», і «Мірскі» значна ўмацаваўся эканамічна, пачаў атрымліваць высокія ўраджаі сельскагаспадарчых культур, прывагу жывёлы, на адкорме якой спецыялізаваўся. У 1989 годзе саўгас перайшоў на калгасную сістэму гаспадарання, адначасова да яго быў далучаны яшчэ адзін калгас — «Нёман». Цяпер «Мірскі» лічыцца гаспадаркай буйнейшай у раёне і асноўнай у Міры. Тут працуе шматдобрых людзей, якія ўнеслі важкі ўклад у развіццё
48
Мірскі замак да рэстаўрацыі. Так ён выглядаў на працягу амаль ста гадоў
калгаса. Многія з іх узнагароджаны ордэнамі, медалямі j граматамі. Гэта — В. Я. Шакуля, В. Я. Кізік, В. К Лабанок, В. Ф. Катлоўскі, Г. Я Цвірка, Ф. А. Кананенка і многія іншыя.
У пасёлку ёсць яшчэ прадпрыемства сельскагаспадарчай вытворчасці — птушкафабрыка «Чырвонаармейская». Створаная ў 1961 годзе на базе міжкалгаснага завода кармавых антыбіётыкаў, яна з кожным годам прагрэсіўна павялічвала выпуск сваёй прадукцыі — курыных яек і дыетычнага мяса. Ўжо ў 1971 годзе вытворчасць тут дасягнула 6,6 мільёна яек. Зараз фабрыка лічыцца значным прадпрыемствам птушкагадоўлі ў рэспубліцы. Назавём імёны яе перадавікоў: А. П. Есьман, А. П. Груша, A. А. Шункевіч, В. Т. Кніга, К. М. Карповіч, В. В. Ла
49
боцкі, А. Ф. Пятаў. А асновы прадпрыемства закладвалі некалі В. П. Груша (першы дырэктар фабрыкі), Л. В. Кудзін (першая птушніца; узнагароджана ордэнам Леніна), тыя ж А. П. Груша, А. Ф. Пятаў і яшчэ A. Р. Юшка, В. В. Іванец, В. Р. Паваротны.
На сённяшні дзень у Міры маюцца пякарня, спіртзавод, каўбасны цэх. Да паслуг жыхароў майстэрні і пункт бытавога абслугоўвання, пошта, бальніца, паліклініка, аптэка. Вольны час міране могуць правесці ў дзвюх бібліятэках, Доме культуры.
Гэты аповяд пра Мір будзе няпоўным, калі не назваць некаторых людзей пасёлка, што працавалі ці цяпер працуюць у розных яго арганізацыях, установах, на прадпрыемствах. Добрымі справамі вызначаецца калектыў аддзялення сувязі — яго ўзначальвае 3. В. Лабачова, Вялікую пашану ад пасялкоўцаў заслужылі сваім прафесіяналізмам, чулымі адносінамі да хворых медыкі: 3. М. Пазняк і Л. А. Рагацінская — былыя партызанскія ўрачы, Л. Л. Дземідовіч, М. I. Жыхар — медыцынскія сёстры. I зараз працуюць галоўпы ўрач бальніцы С. А. Кшэвіцкі, загадчыца паліклінікі Л. С. Дзівакова, медыцынская сястра Т. I. Стрытула, рэгістратар паліклінікі К П. Грушава. Ветэранамі бібліятэчнай справы з’яўляюцца Т. М. Чышэвіч, Т. Я Хілімон, Л. Н. Хацяшова. Гэтыя і многія іншыя міране прыклалі пямала сіл, каб родны пасёлак прыгажэў, каб людзі ў ім жылі лепш, культурна і заможна.
Далейшае развіццё, перспектыва Міра бачацца даволі прывабнымі. Будзе працягвацца рэстаўрацыя замка, побач з якім ужо ўзведзены жылыя і вучэбныя карпусы мастацкарэстаўрацыйнага прафесіянальнатэхнічнага вучылішча № 234. У 1988/89 навучальпым годзе яно прыняло першых навучэнцаў.
Намячаецца будаўніцтва Дома культуры, Дома быту, гандлёвага цэнтра. Кладзецца цеплатраса, газіфіцыруюцца прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыем
50
«•’em
Мірскі замак адбудоўваецца
ствы і ўстановы, жылыя дамы, плануецца каналізацыя.
У замку пасля яго аднаўлення адкрыюцца два музеі — рэстаўрацыі і палацавазамкавага быту Беларусі XVI—XIX стагоддзяў, а таксама канферэнцзала, майстэрні вучэбнавытворчага цэнтра для заняткаў навучэнцаў вучылішча, што мае садзейнічаць адраджэнню гістарычных промыслаў. У замку адкрыюцца магазін сувеніраў і летняе кафэ, у канферэнцзале будуць праводзіцца заняткі з навучэнцамі, розныя семінары і канферэнцыі, пачне дзейнічаць кінаўстаноўка.
Для ажыўлення і развіцця грамадскага жыцця жыхароў Міра плануецца адраджэнне святаў мастацкіх рамёслаў з вясёлымі кірмашамі і тэатралізаванымі прадстаўленнямі, на якіх выхаванцы вучылішча змогуць прадэманстраваць свае работы і сувеніры.
Гэта будзе новая старонка ў гісторыі Міра.
ЗМ ECT
Прадмова ..............................................3
Радаводная ........................................... 5
У часы падняволля.....................................16
У цяжкія гады барацьбы................................24
Міране — людзі моцнага гарту.......................32
У сапраўднасці і ў перспектыве........................47
Научнопопулярное нзданне
Хйлймонов Вячеслав Антоновйч
МНРСКНЕ БЫЛМ
Нсторнческнй очерк
Мннск, нздательство «Полымя»
На белорусском языке
Навуковапапулярнае выданне
Хілімонаў Вячаслаў Антонавіч
МІРСКІЯ БЫЛІ
Гістарычны нарыс
Загадчыца рэдакцыі Л. I. Круглова Рэдактар В. I. Дрозд Мастак Г. С. Грак
Мастацкі рэдактар В. А. Ярмоленка
Тэхнічны рэдактар С. I. Стараверава Карэктары Г. В. Алешка, Л. М. Сцяпанава
ІБ № 707
Здадзена ў набор 14.11.89. Падпісана да друку 19.06.90. AT 14965. Фармат 7ОХ1О8'/М. Папера друк № '1. Гарнітура літаратурная. Высокі друк. Ум. друк. арк. 2,45. Ум. фарб.адб. 2,8. Ул.выд. арк. 2,16. Тыраж 10000 экз. Выд. № 4486. Зак. 2045. Цана 10 к.
Выдавецтва «Полымя> Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па друку. 220600, Мінск, пр. Машэрава, 11.
Друкарня «Победа». 222310, Маладзечна, В. Таўлая 11.
Хілімонаў В. A.
X 45 Мірскія былі: Гіст. нарыс. — Мн.: Полымя, 1990. — 53 с.: іл.
ISBN 5—345—00128—6.
Хнлнмонов В. А. Мнрскне былн: Нст. очерк.
Расказваецца пра гісторыю гарадскога пасёлка Мір на Гродзеншчыне, пра адзін з цікавеіішых помнікаў мураванага дойлідства пачатку XVI ст„ што захаваліся на тэрыторыі Беларусі,— Мірскі замак.
Адрасуецца масаваму чытачу.
х 0503020903—080