Да пытання лакалізацыі тэрыторыі старажытнай Літвы
Аляксандр Пухоўскі
Выдавец: Бонэм
Памер: 40с.
Мінск 2006
Тут нельга не прыгадаць цікавы выпадак з жыцця самога Сыракомлі. Бацька паэта, па прафесіі землямер, арандаваў панскія фальваркі. Адзін з іх, Залучча, знаходзіўся непадалёку ад Міра і залежаў ад яго ў гаспадарчых справах. Уладзіслаў часта прыязджаў сюды і ад
17
ноіічы пачуў у карчме ўспаміны захмялелага чалавека, мясцовага паштальёна, аб тым, як ён зімой спяшаўся з пакетам і не дапамог чалавеку, што падаваў голас, замярзаючы ля дарогі. Чалавекам тым, як высветлілася, аказалася яго каханая дзяўчына... Сыракомлю надзвычай узрушыла такая сумная гісторыя, і ён напісаў на польскай мове верш «Паштальён». У 1844 годзе яго надрукаваў віленскі часопіс «Атэнэум». Гэта быў дэбют маладога паэта, набыўшага потым шырокую папулярнасць. А «Паштальёна» Леанід Трэфалеў пераклаў на рускую мову пад назвай «Яміцвк». Пакладзены на музыку невядомым кампазітарам твор адразу стаў папулярнай народнай песняй і хутка пакрочыў па ўсёй краіне...
Жылі ў Міры і татары, якіх пасяліў у Вялікім княстве Літоўскім яшчэ Вітаўт. Асноўным заняткам іх было агародніцтва і гарбарства. Мелі яны свайго духоўніка і мячэць.
Значную ролю ў мясцовым гаспадарчым жыцці адыгрывалі яўрэі, што вялі гандаль рознымі таварамі ў шырокім асартыменце. Таму ў Мір звычайна прыязджала навакольная шляхта купляць шлюбныя ўборы для сваіх дачок. Яўрэйскі кагал плаціў падаходны падатак (напрыклад, у 1717 годзе ён складаў 900 польскіх злотых). Мір быў далёка вядомы тым, што тут знаходзілася выівэйшая яўрэйская школа — ешабот. Адкрытая яшчэ ў 1617 годзе, яна дзейнічала аж да пачатку другой сусветнай вайны. Вучылася ў ёй штогод каля 400 яўрэяў з розных краін свету. Сярод іх сустракаліся нават дактары філасофіі. Вось як апісвае школу ўпамянёны ўжо Уладзіслаў Абрамовіч: «У галоўным асяродку яўрэйскіх бажніц на вуліцы Высокай (цяпер Кірава.— В. X.) стаіць у глыбіні, не пры вуліцы, будынак, архітэктура якога простая і нецікавая. У сярэдзіне гэтага вялікага аднапавярховага будынка чысціні не бачна: на вокнах — запыленыя фіранкі. У зале сотні «вучняў», якія схілілі
18
Рыначная плошча. У цэнтры — царква (былы касцёл св. Мікалая). Канец XIX ст.
ся над талмудам, галовы іх пакрыты чорнымі капелюшамі; мармычуць сабе пад нос «мудрасці» старажытных кніг, што стварае нейкую змрочную атмасферу».
Шырока распаўсюджана меркаванне, быццам славуты польскі паэт Адам Міцкевіч у сваёй эпапеі «Пан Тадэвуш» апісаў Мірскі замак. I падставы для гэтага ёсць. Адам Міцкевіч сябраваў з Ігнатам Дамейкам, які нарадзіўся ў вёсцы Мядзвядка — у 15 кіламетрах ад Міра, яны вучыліся разам у Віленскім універсітэце (потым Дамейка эмігрыраваў у Чылі, стаў там вядомым вучоным). У маладосці абодва часта наведвалі Мядзвядку, дзе Дамейка пазнаёміў Міцкевіча са сваёй стрыечнай сястрой Марыляй Верашчака. Паэт пакахаў дзяўчыну і яна аказала вялікае ўздзеянне на яго творчасць. У паэме ёсць і герой па прозвішчу Дамейка. Але паблізу Мядзвядкі няма больш такога замка, ды яшчэ зруйнаванага, які пададзены ў творы. Значыць, зусім лагічнай будзе тая здагадка, што Адам Міцкевіч апісаў менавіта Мірскі замак...
19
Так ужо склаўся гістарычны лёс, што на Міршчыне панаванне князёў і памешчыкаў працягвалася да пачатку другой сусветнай вайны — да 1939 года, бо на змену царскаму самаўладству ў 1920 годзе прыйшла ўлада буржуазнапамешчыцкай Польшчы, якая захапіла заходнія землі Беларусі і Украіны. Але да гэтага тут, як і ў Еўропе наогул, адбываліся значныя гістарычныя падзеі — ішла першая сусветная вайна. Русканямецкі фронт у 1915—1917 гадах праходзіў па рэчцы Сэрвач, што ў 22— 23 кіламетрах ад мястэчка, а само яно лічылася прыфрантавым. Тут стаялі вайскавыя часці, іх штабы, a сярод вайскоўцаў вялася актыўная работа па прыцягненню салдацкіх мас да палітычнай барацьбы. Салдаты ўсё больш усведамлялі згубныя вынікі вайны, яе імперыялістычныя мэты. У прапагандзе антываенных ідэй асноўную ролю адыгрывала бальшавіцкая партыя, якая дамагалася спынення крывавай бойні і заключэння міру паміж варожымі бакамі. Палітыку бальшавікоў падтрымаў Другі з’езд салдацкіх дэпутатаў 3га Сібірскага корпуса2ой арміі, што праходзіў уМіры28—29 кастрычніка (10—11 лістапада) 1917 года.
Пералом у жыцці міран яскрава адлюстраваны ў біяграфіі аднаго з самых, як кажуць, простых жыхароў Міра Уладзіміра Емяльянавіча Раптоўскага, чый лёс цесна звязаны з падзеямі, што адбываліся ў тагачасным Міры. У 1915 годзе яму, пятнаццацігадоваму хлопцу, разам з сям’ёй давялося ісці ў бежанцы, бо Мір аказаўся непадалёку ад фронту. Апынуліся аж у самой Маскве, там Уладзімір крыху хадзіў у школу. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі сям’я Раптоўскіх вярнулася ў Мір, дзе яшчэ стаялі войскі. Юнак уладкаваўся на працу ў адну з сапёрных часцей і разам з салдатамі будаваў дарогі, узводзіў масты. Аднак, параніўшы руку, мусіў пакінуць будаўніцтва і ў хуткім часе стаў працаваць пісарам у земскай управе.
У 1918 годзе кайзераўскія войскі пачалі наступленне,
20
Вуліца Віленская. На заднім плане — Мірскі замак. 20ыя гады XX ст.
захапілі Мір. Але неўзабаве прыйшла Чырвоная Армія. Пры новаіі уладзе Уладзімір Емяльянавіч працаваў тэлеграфістам на мясцовай пошце. У 1919 годзе мястэчка захапілі легіянеры Пілсудскага. Яны не дазволілі беларусу Раптоўскаму нават разносіць тэлеграмы. Калі ж у адпаведнасці з Рыжскім мірным дагаворам Заходняя Беларусь, у тым ліку і Мір, адышлі да буржуазнай Польшчы, нацыянальны прыгнёт яшчэ больш узмацніўся. Усе кіруючыя і найлепш аплачваемыя пасады атрымоўвалі тады палякі. Людзі іншых нацыянальнасцей з цяжкасцю знаходзілі работу. Таму татары займаліся агародніцтвам і гарбарствам, беларусы і рускія — сельскай гаспадаркай ці дробным рамяством. А паколькі сям’я Уладзіміра Емяльянавіча мела малыяадзел (зямля знаходзілася пераважна ў руках памешчыкаў і
4. Зак. 2045
21
асаднікаў), ён, як і бацька, стаў ганчаром і печніком. Нейкі час яму ўдалося папрацаваць рабочым на Свержаньскім лесазаводзе. Вось тут ён і спазнаў, што азначае нацыянальная супярэчнасць і што такое нацыяналістычная палітыка.
I гэта быў далёка не адзінкавы ў Міры прыклад нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту. Паспытаў яго ў сваім жыцці і Сяргей Васільевіч Жураўлёў, таксама карэнны жыхар Міра. Бацька яго працаваў паштовым служачым. Маючы адносна нядрэнны заробак, ён імкнуўся вывучыць сына. Сяргей напачатку займаўся ў Мірскім і Ярэміцкім гарадскіх вучылішчах, затым падаўся ў Радашковіцкую беларускую гімназію. А калі апошнюю закрылі, вучыўся ў Навагрудскай беларускай гімназіі, але і яе напаткаў такі ж лёс. Прыйшлося здаваць экзамены экстэрнам пры Віленскай беларускай гімназіі, ужо па той час адзінай ва ўсёй Заходняй Беларусі. Затым юнак паступіў у Віленскі універсітэт, дзе дзейнічала тады падпольная камсамольская арганізацыя. За сувязь з яе членамі, выкананне даручэнняў яго выключылі з універсітэта. Сям’я Жураўлёвых сельскай гаспадаркай не займалася, таму Сяргею давялося шукаць сабе работу. Пасля некалькіх заходаў яго ўзялі рахункаводам у спажывецкую кааперацыю. Гэта была грамадская арганізацыя дэмакратычнага напрамку. Яна не залежала ад дзяржавы, існавала на добраахвотныя ўзносы. Таму ўлады лічылі кааперацыю прыватнай справай і не ўмешваліся ў яе дзейнасць, а значыць і ў кадравыя пытанні.
Так склаліся лёсы двух жыхароў Міра «за польскім часам» — рабочага і інтэлігента, але яны былі характэрныя і для іншых міран (як і наогул для вельмі многіх жыхароў тагачаснай Заходняй Беларусі), асабліва няпольскай нацыяпальнасці.
Варты ўвагі абразок з тагачаснага жыцця, які намаляваў у «Навагрудскіх старонках» той жа Уладзіслаў
Абрамовіч: «Вечарамі моладзь выходзіць на гасцінец, кружыцца каля замкавага парку (бо туды ім заходзіць князем было забаронена) або сядзіць пад платамі ля сваіх дамоў. Старэйшыя займаюць ганкі, вядуць доўгія размовы, якім акампануе крумканне жабаў у рэчцы і возеры або клёкат буслоў».
У 1938 годзе ў Міры налічвалася каля 6 тысяч жыхароў — гэтая лічба таксама з таго нарыса.
У ЦЯЖКІЯ ГАДЫ БАРАЦЬБЫ
Сацыяльны і нацыянальны прыгнёт, узведзены буржуазнапамешчыцкай Польшчай на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў ранг дзяржаўнай палітыкі, давёў працоўныя масы да крайняй беднасці: сярод рабочых расло бес
працоўе, усё больш абеззямельваліся сяляне. У выніку ліквідацыі беларускамоўных школ, за
бароны карыстацца роднай мовай у дзяржаў
ных установах, цяжкадаступнасці навучання ў сярэдніх (гімназіях) і вышэйшых навучальных установах, дзе трэба было многа плаціць, значная частка беларускага насельніцтва заставалася непісьменнай ці малапісьменнай, такой жа цёмнай, як і пры царызме. Немалых грошай патрабавала і медыцынскае абслугоўванне. Напрыклад, аперацыя ці колькідзённае знаходжапне ў бальніцы абыходзілася столькі ж, колькі каштавала карова ці конь, а за наведвапне ўрача плацілі, як за два пуды жыта.
У Міры, даволі буйным (не толькі сярод навакольных вёсак, але і мястэчак) населеным пункце, народная асвета і культура дасягала вышэйшай на той час ступені магчымага. Пры царызме тут працавала гарадское вучылішча, на жаночым і мужчынскім аддзяленнях якога займалася да ста пяцідзесяці чалавек, пераважна дачок і сыноў заможных мяшчан і сялян. Пры ўладзе ж буржуазнай Польшчы дзеці міран вучыліся папольску ў сямігадовай «паўшэхнай» школе. На гэтым іх адукацыя, за рэдкім выключэннем, і заканчвалася. Уся навука, якая вялася пад прымусам на няроднай мове, хутка выветрывалася і забывалася, а колькасць малапісьмепных не памяпшалася.
24
Існавала ў мястэчку і бібліятэка — адзіная на тую пару кулыурпаграмадская ўстанова. Мяркуецца, што ў яе стварэнні яшчэ ў дарэвалюцыйны час прымаў удзел Максім Горкі, які прыслаў некалькі сваіх кніжак. Аднак, калі Мір знаходзіўся ў зоне ваенных дзеянняў, тая бібліятэка была знішчана. Замянілі яе — ужо за буржуазнапамешчыцкай Польшчай — дзве аналагічныя ўстановы. Першая працавала адразу пры мясцовай арганізацыі Беларускай сялянскарабочай грамады (БСРГ), а затым — пры Таварыстве беларускай школы (ТБШ), што дзейнічала тут у дваццатыя гады. Яна перастала існаваць, як толькі ўлады забаранілі названыя арганізацыі. Была ў тагачасным Міры і прыватная бібліятэка, за карыстанне кнігамі якой даводзілася плаціць. Там меліся выданні на польскай, яўрэйскай і рускай мовах. Пасля 1939 года яна стала дзяржаўнай, значна папоўнілася кніжкамі з прыватнай бібліятэкі князя СвятаполкМірскага. Загадвала Мірскай дзяржаўнай бібліятэкай Хана Ратнер. У час Вялікай Айчыннай вайны яе пазверску замучылі гітлераўцы. Іх жа бандыцкімі рукамі спалены і кніжкі. Бібліятэка ўзнавіла сваю дзейнасць у 1944 годзе, дзякуючы дапамозе жыхароў пасёлка, што здавалі сюды свае ўласныя ці захаваныя бібліятэчныя кніжкі. Варта адзначыць, што пад першымі нумарамі былі зарэгістраваны творы К. Маркса, Ф. Энгельса і У. I. Леніна, якія міране збераглі ў чорныя дні фашысцкай акупацыі.