Дайсці да Каложы
Малітвы, медытацыі, вершасказы
Данута Бічэль
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 96с.
Мінск 2017
Данута Бічэль
ДАЙСЦІ ДА КАЛОЖЫ
Данута Бічэль
ДАЙСЦІ ДА КАЛОЖЫ
Малітвы, медытацыі, вершасказы
A Q
Мінск «ПРО ХРЫСТО» 2017
удк 821.161.3-821
ББК 84(4Бем)
Б99
На вокладцы кнігі: «Каложа». Мастак Сяргей Шэмет
ISBN 978-985-7074-82-2
© Бічэль Д.Я., 2017
© Афармленне. УП «Выдавецтва “ПРО ХРЫСТО”», 2017
Дайсці да Каложы
Беларусь — гэта дарога... Гасцінец, па якім я хадзіла ў дзяцінстве, бяжыць з Дакудава на Місуры, з поўдня на поўнач. А вайна хадзіла па нашым гасцінцы з усходу на захад і наадварот, бо простых дарог не было.
Нарэшце праклалі дарогу з Еўропы ў Мінск, перакрыжавалі наш Гасцінец, і наша хата згарэла ахвярным крыжам разам з зяцем маім Сяргеем Ільіным, які любіў гэтую хату, таму, разгублены, ускочыў у агонь і атруціўся ўгарным дымам, а цяпер прыходзіць у мае сны...
Па гасцінцах-дарогах пракочваюцца войны і ходзяць ды ездзяць добрыя людзі — хто ў сваты, хто ў госці, хто па грыбы. Усе людзі любяць хадзіць, а паэты ў рытм хады складаюць вершы, гусляры спяваюць пад гуслі, дудары на дудачках граюць... Нашы дарогі спыняюцца каля крыжа, вядуць да святыняў.
Дайсці да Каложы...
Калі трэба было ехаць у свет, я не паехала ў Мінск, як уся моладзь Беларусі, мусіць, ад страху выбрала напрамак на Захад — у Гродна, па цячэнні Нёмана. У дзявоцтве найважнейшую справу свайго жыцця я прыняла несвядома, але ж Нехта, Невідочны, кіраваў гэтым несвядомым выбарам.
Калі Эрык Загнетаў запрасіў мяне на каву ў домік, з вакна якога відаць былі Нёман і Каложа, гэтая відзежа вызначыла далейшыя мае дзействы: я прыйшла да Каложы і пры ёй засталася.
Прывяло мяне Божае слова. Бяссмерце продкаў маіх — Каложа, — напісала я ў раннім вершы. Каложа,
адчуванне несмяротнасці і глыбіні народа, грэла, натхняла, вызначала шлях, пошукі слова, усё маё шчаслівае жыццё. Шчаслівае, бо праз Каложу прысвяцілі мне вершы два вялікія айчынныя паэты — Ларыса Геніюш і Уладзімір Караткевіч. Ен і адчыніў мне дзверы царквы, калі ўпершыню прыехаў у Гародню вясной 1965 года.
Каложская Божая Маці, Адзігітрыя, абразок віленскай школы, які па легендзе насіў на шыі жабрак і перадаў у Каложу, ратавала мае вершы, дзяцей, горад, краіну. Цудоўны абраз быў вывезены ў Расію ў 1915 годзе, але адлегласці ў Бога не маюць значэння.
Каложа доўга была зачыненая, ды сцены яе нас трымалі. Я веру ў легенду пра тое, што чорныя валуны, умураваныя ў плінфы ў алтарнай частцы, вылечваюць болесці, таму прытуляюся да сцяны Каложы. Шліфаваныя каляровыя маёлікавыя пліты ў форме крыжыкаў натхняюць ткачых, мастакоў, цесляў, дойлідаў, кавалёў, музыкаў, паэтаў. Цяпер святыня адчыненая, туды можна зайсці, памаліцца на святой літургіі па-праваслаўнаму, можна і ў цішыні стаць на калені, падысці і пацалаваць абраз, запаліць свечку, прысесці на лаўку перад Маці Божай Каложскай і паразмаўляць з Ею, як з Маці. Можна пагладзіць збанкі-галаснікі, гукнуць туды, у той далёкі час, у XII стагоддзе — і адгукнуцца галасы продкаў, найвялікшы скарб!
Беларусь — гэта даліна, але Гродна пабудаванае на пагорках. Кожны сябра выбраў свой найвышэйшы пагорак. Фарны касцёл нібы і не на пагорку стаіць, але вежы яго відаць адусюль — я малюся ў фарным касцёле.
Святая Каложа стаіць на самым высокім пагорку — гэта архітэктурная пярлінка, унікальны помнік мураванага дойлідства майстроў гродзенскай архітэктурнай школы, пабудаваная ў гонар святых Барыса і Глеба ў 1180-х гадах на правым крутым беразе Нёмана, адзіны помнік, што захаваўся ва ўсёй Усходняй Еўропе і не мае аналагаў у тагачасным дойлідстве. Назва Каложань — ад месца, дзе б’юць крыніцы. Унутры шасціслупковы (слупкі круглыя) трохапсідны храм з дадатковай прасторай у перадалтарнай частцы. Нават фрэскі былі знойдзены ў 1970 годзе.
Колькі, нібы з апраметнай, падала бомбаў, снарадаў, розных выбухаў, пажараў, але Каложы яны не зруйнавалі...
У ноч на 2 красавіка 1853 года сцяна Каложы абвалілася ў Нёман, але рака не вінаватая. Каложа так прастаяла 40 гадоў. У 1906 г. храм умацавалі больш лёгкай драўлянай сцяной, на даху збудавалі невялікі купал з ажурным крыжам. Умацавалі круты бераг. А якраз цяпер, восенню, пачалі рэстаўрацыю драўлянай сцяны Каложы.
Дайсці да Каложы... Вярнуцца да сваіх, не заблудзіць, не пераблытаць сцяжынку, якая вядзе да святыні, да Бога, да таты і мамы, да продкаў, пакінуць гэты шлях сваім дзецям, унукам, сябрам, родным людзям, не страціць душы...
кўтар
ЦІШЫНЯ
Вадохрышча
Ксёндз Казімірас Жыліс на літоўскіх азёрах вырас. Служыў Пану Богу шчыра над рэкамі і ставамі, — пасля дожджыку ў небе вясёлкі над касцёламі паўставалі... збаночкі, кнігаўкі, зёлкі...
Казімірас купаўся на золку, будзіў на возеры хвалі, пакуль жабкі на возеры спалі...
Мова Жыліса — гэта нібы немаўля нешта шчабеча да мамы...
I вернікі гэтаксама разумелі Казіміраса Жыліса, калі з ім шчыра маліліся.
На Вадохрышча па-праваслаўнаму ксёндз за Хрысціцелем Янам акунаўся ў хвалі святога Ярдану, грудзі прыкрыўшы толькі Хрыстовым крыжам...
Але ж ён штодзень гэтак робіць — на глыбіні і вышай да анёльскіх палётаў верных людзей выводзіць гэтых аматараў экстрэмальных прыгодаў...
Ад невылечных хваробаў адна дапамога — вера ў Змёртвыхпаўстанне і ў Духа Святога...
Цяпер ксёндз Жыліс не з намі — у законе сваім, за святымі мурамі...
Зрэдку наведвае Гродна, — прыцягвае вадзіца родная...
Але настане Хрыстова хрышчэнне, і ксёндз перапыніць сваё лячэнне, распранецца ўвішна, як хлопчык, першы з крыжам у проламку ўскочыць.
Грамнічка
Цінысае зранку сінічка: — Прыйдзе, прыйдзе вяснічка!
Каташкі, як свечачкі, — вербы ў гаі ды на беразе сонечнай Гаўі...
Запаліцца свечка-грамнічка, Святога Духа прамень, Маці Божае завушнічка, святлічка, жывы агмень...
Ахова людскога дому, аберагай нас ад грому... Знакам крыжа ачысці ад змроку куткі-закуткі, выганяй нашы смуткі, замарочкі і баламуткі...
Т аямніца-грамніца, ты нашай смерці сястрыца.
Душу вымеш з цела, як з дрэва, — няхай ляціць, куды трэба...
Пагрэй нас, халодных, употай перад зямной адзінотай...
Крыж на ўзгорку наведвай часцей, ад жывых адганяй чарцей, не спальвайся да астанку, хавайся ў шклянку!
He баімся цябе, злы дух, ты нам не зробіш нічога...
Знішчае твой чортаў нюх дыханне Духа Святога...
На святыя Грамніцы ў палавіне зіміцы будзем шчыра маліцца, каб самім не спаліцца.
Папялец
Ты пярэчыш, што гэта версет?
He, гэта проза-верш.
Я пра вершы, мілы сусед, ведаю лепш...
Дзве вярбінкі, ад княскай Вільні падарункі — адна ад Вікі, другая — ад Сапач Тані... спальваюцца на світанні...
Попел святар пасыпаў на лоб. Благаславіў і рукі паскроб на развітанне.
Благаславі нас, Божа...
Благаславі нас, ксёнжа, святым попелам...
Спаленым полем...
Спаленай доляй...
Самі сагрэемся болем зблізку на прысаку, дзе мелі прапіску... паслухаем пліску.
Знайшла іржавы кручок, якім зашчаплялася ў спаленай хаце акенца... Куды падзецца?
Усяму прыходзіць канец. Папялец...
He шкада мне зіміцы — замятае яна сурова...
Але каму будзе сніцца маё ціхае слова?
Звеставанне
Прачыстая Панна Марыя ў крынічцы сувой паласкала, Арханёла Габрыэла спаткала, Богу праз яго адказала, па-дзявоцку, нібы выпадкова: — Вось Я, Слуга Пана, няхай Мне станецца паводле Твайго Слова...
I прыйшло нам Збаўленне...
Нёман разліўся паводкай на зёлкавым лузе, на прыступку з халоднага каменя паклаў мяне ў клуначку буслік!
Буслік, буслік, чырвоныя боты, на світанні падкінь пад паветку прывітанне ці новую вестку, ад святой наіўноты пра тую святую паводку, у якой бялілі палотны мае аднагодкі і мае шчаслівыя цёткі, пра той пастаўнік, у якім у гразі паласкаўся ценячок, твой двайнік, пра залатую лотаць, над якою ты
ўсё яшчэ рассыпаеш свой малады, шчаслівы бусліны клёкат, узнімаючы нашы мары
ад Сожа да Шчары
пра бусліную нашу краіну,
за якую жыццё спапяліць мы павінны.
Буслік, буслік,
ты наш Богам абраны край з анёламі ў небе злучай!
Добры Божа!
Што з волі Тваёй пачалося, закруцілася, пераплялося, — тое бясследна знікнуць не можа!
Вербніца
Простыя людзі таго не ведаюць — агонь з вадою злучаецца вербамі. Ды ёсць жа лекі з Божай аптэкі на ўсе хваробы і небяспекі...
Нарэшце ўсё нанова пачнецца...
На золку дубчык вярбы прачнецца, Нехта заплача ці засмяецца, Нехта адчыніць кляновыя сенцы...
Нехта святлом асвеціць хацінку, дубчыкам злёгку палечыць дзяўчынку,
ў збанок паставіць тоненькі дубчык — хвораму сэрцу збаўленне-любчык...
Усмешкай сонейка заіскрыцца... Вярба — дачушка мерзлай зямліцы, нап’ецца з возера ці з крыніцы, ў адно імгненне ўся распушыцца.
— He мама б’е, вярбінка б’е!
За тыдзень Вялікдзень! Бог любіць цябе! — Святая Вербніца — жыццё адменіцца! Сын Божы з неба дадому вернецца!
Прачнуся ранкам чакаць Вялікдзень, 3 простай малітвай сяду паснедаць, зялёны луг праб’ецца з-пад снегу, і мама ў сон на досвітку прыйдзе!
Светла пра маму і тату думаю!
Светла за іх прымаю Камунію. Найпрыгажэйшыя шчасця дарункі — дубчык свянцоны, маміны рукі.
Споведзь
Мама кажа: — Хачу да споведзі.
Кажу ёй:
— У брыгітак цяплей...
— He, давядзі мяне да Ружанцовай!
Яна мяне разумее найлепш.
Падняла, як дзіцятка, да спавядніцы. I пачалася святая Імша...
Людзі не бачаць у кантэмпляцыі, што мама стаіць, а ёй трэба ляжаць.
Прыняла святую Камунію. Езус Хрыстус даў моцы крыху... Зусім аслабла, як выйшлі на вуліцу — а я на руках яе не данясу...
Езус заўважыў, і цуд адбыўся: прыслаў насустрач нашу Марысю — з Марысяй рукі сплялі, як на крэсле, так да кватэры маму данеслі...
Надзея на адпушчэнне грахоў
Везла я грахі свае цяжкія да айца Уладзіслава Чарняўскага — ён маё апраўданне паслухаў крыху, перабіў... і пачаў ад пачатку, ад першых крокаў і па парадку — выцягваў з мяне па граху, без наркозу, як з цела занозы, як змяіныя ўкусы, як трывожныя восы, як пчаліныя джалы, як з сэрца кінжалы, як вострыя стрэлы, — мне так балела, ды я цярпела,
нібы па прысаку, вёў мяне босую, нібы выцягваў цвікі з падковаў...
Так мне сорамна было перад Божанькам, перад Маці Божай Вішнёвай...
I забраў айцец мае болі, закапаў пад кустамі вязу... Мне сказаў:
— He грашы так ніколі болей і гэтых грахоў другім ксяндзам не расказвай!
3 Богам буду сам дамаўляцца, каб дараваў
беларускай паганцы...
Зрыфмаваць можна новы верш, а спачатку жыццё не пачнеш.