• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дайсці да Каложы Малітвы, медытацыі, вершасказы Данута Бічэль

    Дайсці да Каложы

    Малітвы, медытацыі, вершасказы
    Данута Бічэль

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 96с.
    Мінск 2017
    10.39 МБ
    Хрыстос уваскрос
    Хрыстос уваскрос!
    Праменнем з нябёс раструшчыў лёд, растапіў мароз. Лужок памыўся ў возеры слёз, паплаваў, высах, за ноч падрос!
    Прачнуся, выбегу, як звярок — святлом струменіць святочны змрок, звініць аднекуль вясны званок. А дзе ж мароз? А за мора ўцёк!
    Трашчыць кляновы ў печы агмень, прыйшоў смарагдовы Вялікі дзень! Нібы пісанка, купал нябёс...
    Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос!
    Буду на небе зоркі збіраць, слоўкі на нітачкі промняў нізаць, на золку з мамай за родных душ складаць малітвы хвалебных руж!
    Добра з прымурку ў акенца глядзець — а раптам выйдзе з бору мядзведзь!
    Гасцінцам едзе святочны воз — А Хто ж там едзе?
    Хрыстос уваскрос!
    Касцёл прыбраны, ідзе Імша!
    Выносяць Гостыю з лікам Хрыста! Церні крывавяць на галаве!
    У Эўхарыстыі Хрыстос жыве!
    Святочная вулка, сонечная — хто ў вёсцы шчодры, той і сваяк!
    Хто адгавеўся, той і падрос.
    Усе спяваюць — Хрыстос уваскрос!
    Звяснею... буду варочацца ў сне...
    Мёдзікам мама палечыць мяне.
    He выцірайце шчаслівых слёз...
    Вялікі дзень!
    Хрыстос уваскрос!!!
    Сёмуха
    Сёмы тыдзень
    Хрыстовага Змёртвыхпаўстання. Касцёл у зялёным убранні...
    Зоркі ў званочкі звоняць, перапёлкі купаюцца ў збожжы... На зямельку сыходзіць Дух Святы Божы!
    Шапоча малітву дожджык на бярозак цёплыя слёзкі... Каля веснічак, каля варот, пры дзвярах і ў куце бярозкі, выйшлі з лесу — нібы дзяўчаткі, спыніліся каля хаткі, ад зямліцы жыцця напіліся, каля хаткі расці прыняліся, лек збіраюць жывымі лісткамі, дыханнем дзеляцца з намі...
    Нават зялёнае дрэўца Богу аддае сваё сэрца...
    I цябе ў бярэзнік паслала маці па зёлкі святыя, бы ў рай, — акунайся ў зялёнае шчасце, сунічкаю даспявай...
    Зоркі з неба вітаюць Хрыста... Хвала Табе, добры Божа, за Радзіму, якую нам даў і Духам Святым упрыгожыў!
    Божае Цела
    Езус Хрыстус у Гостыі
    Змяшчаецца ў сонечным крузе.
    Узвышаем Цябе, як жаданага Госця, над залатой Беларуссю!
    У вянках з каласкоў і валошкаў пойдзеш з намі, Божанька мілы...
    Нашы збітыя ногі ад Тваіх святых ножкаў няхай набіраюцца сілы...
    Нехта заплача ў натхненні.
    Будзем шчыра малітвы спяваць, хворыя нашы калені будуць брук святы цалаваць...
    Гостыя!
    Свае смуткі, цярпенні, грэх заскарузлы стары пакладзем перад Госпадам на ўсе вулічныя алтары...
    Вясёлка з душаў людскіх паўстане ў шчырым зацішку ад святога Бэрнарда да святога Францішка...
    Нехта з нас памрэ ў гэты дзень у засені вуліц, прыняўшы Божае Цела...
    Скажуць: «У адчынены рай душа яго паляцела...»
    Езус Хрыстус да Сэрца жывых і памерлых прытуліць.
    Найсвяцейшая Гостыя, сагнутых жыццём выпроствае, над узростам, над вёрстамі — у вышыні Хрыста уваскрослага!
    Збаўленчыя промні Гостыі — гаючыя... не гострыя.
    Мы — Твае падпаскі
    Маіх блуканняў светлы пачатак — па роснай траўцы пасвіла статак, да цёткі Броні, да бабы Юлі вядзёркі поўныя неслі рагулі...
    Добрую працу ў дзяцінстве мела, часта са страху, з холаду млела...
    На ножках цыпкі, ў кашульцы зрэбнай, — стамлёная, была ім патрэбнай...
    Неяк пастушцы, служцы малой, цудоўны прысніўся сон: сядзелі ў куточку пад абразом — Марыя, Езус і Ен —
    Рымскі Папа Ян Павел Другі...
    А буслік над лугам выпісваў кругі...
    Лашчыў Фаціму вясновы прамень...
    Дзяцей з пагорка зямлі
    Марыя паклікала пасвіць людзей — Пасланне яны прынялі.
    Паказала ім пекла і брамы нябёс... Таго, хто сябе ў ахвяру прынёс: на пляцы Пятровым у сонечны дзень турак з натоўпу ва ўпор страляў пасярод людзей — Папа святы не памёр...
    Журавы ахрыплымі галасамі Курлычуць: «Панна Марыя з намі!»
    Вітай, Марыя, поўная ласкі! — вяночак ружаў ля ног!
    Мы — твае пастушкі, падпаскі, Наш Пастух — міласэрны Бог!
    Фаціма
    Дык вось дзе злучаецца неба з зямлёй, звязаныя хмаркай малой.
    Далёка-далёка святая Фаціма, а ў нас яна перад вачыма.
    Прачыстая Панна трымае лілеі, пташыны Ей ножкі сагрэлі...
    I сонейка цуды ўтварае над намі, і хмаркі плывуць пад нагамі.
    Фаціма!
    Люцыя, Францішак, Жасінта...
    з прадонняў зямных небяспека. Прынята супольная наша малітва — і пекла звалілася ў пекла.
    Аб чым дзеці шчыра прасілі, іх просьбы збыліся прароча, і вочы Францішка, Жасінты, Люцыі над светам пранізліва сочаць...
    Бо кожны жывы чалавек мае шанец — трымацца мацней за Ружанец!
    Ды як пачаліся, так скончацца войны, з малітвай сусвет будзе вольным!
    А дзеці, Прачыстай Марыі прэм’еры, вядуць несупынна да веры.
    Без веры наш свет утрымаць немагчыма. Маліся з намі, Фаціма.
    Вітай, Мадонна Фацімы!
    Вітай, Мадонна Фацімы!
    Табе квітнеюць кусты шыпшыны, дзікія ружы радзімы!
    Малітвы, ружанцы, кветкі...
    Ва ўсіх прыгожых старых капліцах — у вянках Твае статуэткі!
    У яснай жывой іпастаці...
    На ўсіх алтарыках пад абразамі Хрыстовай Божае Маці.
    Спыняй святлом нашы бітвы!
    Матулі вёсачак і мястэчак Табе ўскладаюць малітвы.
    Вяночак спяваюць з болем...
    Мы без Цябе — як ягняткі бяз статка.
    He пакідай нас ніколі!
    Маці Божая ў Багданаве...
    Ясна Панна на возе на ціхай Каштанцы, гаспадынька ў хусцінцы на сівой галаве, — так мне хочацца з вамі, як малой, пакатацца, нібы ў чарадзейным сне...
    Ад Назарэта да святое Фацімы, Міласэрная Панна, за Табою ішлі мы — то пад горачку беглі, то праз далочкі, след у след у святыя траплялі слядочкі...
    Ты вітаеш нас — ясная, чыстая, бы зара-зараніца агністая...
    Усміхнута, загадкава-дзіўная, бы святая горка Аліўная.
    А зямелька наша ўрадлівая, бо вандруеш па ёй Ты, шчаслівая.
    А вадзіца наша спажыўная, бо любоў да Цябе ў нас наіўная.
    Ты, як цёплы дожджык, што абтрасае першыя дажджынкі на Нёман, мы за Табою па родным краі — плывем, як плыты за паромам.
    Ты, нібы лясная палянка, дзе выспелі ў траўні суніцы. Ты, нібы ў цемры маланка, і першы гром на Грамніцы.
    Ты — як водар белай шыпшыны, як мёдзік спелай маліны, як вясновы крык жураўліны, Ты суцішваеш востры боль...
    Мы ляцім за Тваім Божым Сынам. Праз Цябе нас слухае Бог.
    Фацімская малітва
    Паміж Фацімай і Рашам, дзе газ і нафту знаходзяць, — Радзіма, зямліца наша, буслы на сухім балоце...
    Фаціма, ратуй ад злосці!
    Ад неспакою, расчаравання, роспачы, смутку і страху...
    He пакідай нас на выміранне, жыўцом не кладзі на плаху.
    Унукі, якіх на руках калыхалі, у белы свет паўцякалі.
    Сыны спіліся, здзічэлі дочкі, ад нас паехалі ў прочкі.
    А нам, самотным, куды падзецца? Фаціма, пусці пагрэцца!
    Як адзінокім дажыць да смерці? Сагрэй нам Камуніяй сэрцы!
    Каб зноў не ранілі і так параненых прышэльцы ў абліччы звера, — перамяні нас Хрыстовым Целам, Яго крывёй і аплаткай белай!
    Унебаўзяцце
    Найсвяцейшай Панны Марыі...
    У Гетсіманіі на Аліўнай гары, у духмяным пракосе на беразе Гаўі — Анёл Божы з галінкаю пальмы ранкам з’явіўся да Прачыстае Панны... Ян і Якуб пры Марыі былі...
    Марыя стамлёныя вочы самкнула, заснула, болю ў сне не адчула...
    А пры гэтым...
    светлыя хмаркі з усіх канцоў свету пазбіралі Апосталаў-сведкаў...
    Апостал Павел з Цімафеем і Дзіянісіем, і сямюдзесяццю яшчэ ў хмарках з’явіліся.
    Апостал Тамаш прыбывае з Індыі, шукае Яе магілу, падняў вочы ўгору —
    Марыя з неба маланкамі благаславіла!
    Прырода любоў сваю так праявіла да Маці Божага Сына — даспела гародніна і садавіна, і жытцо-ярына на нівах, у лесе ягадкі, грыбы, чабарок, каб елі-пілі ды незнарок не падалі з голаду...
    і духмянае сенца, і кожная зёлка...
    і з дванаццаці зорак
    над Унебаўзятай вясёлка...
    Маці Божае Унебаўзяцце, для святых нябёс нараджэнне!
    Кожнаму дому людскому спакой і благаслаўленне!
    Унебаўзятая, у яснай кароне — Уладарка зямлі-нябёсаў!
    Ты на гербе Менска-сталіцы — апякуешся нашым лёсам!
    Жанчыны святой Беларусі, Твае адданыя служкі, каласкі збіраюць і краскі, яблыкі збіраюць і грушкі, ды ўпрыгожваюць свае кошыкі ў шаўковыя стужкі, упрыгожваюць абразочкі ў свянцоныя зёлкі ды загойваюць імі цялесныя і душэўныя болькі.
    Ты — наша лекарка, наша аптэкарка, наша святое збаўленне!
    Праз Цябе мы просім у Бога нябеснага нараджэння!
    Нараджэнне
    Найсвяцейшай Панны Марыі
    Дзяўчат-анёлкаў сцішаны спеў з лецейкам у паднябессе ляцеў. Божа здзіўляе цудамі нас!
    I выбірае лагодны час...
    Хвалі рачныя гайдалі чаўны, лісце ў гаях — залатыя званы, сцеле падножжа вецер скразны, плёны, загоны, стагі, валуны...
    Птушкі збіраюцца ў цёплы край. Нараджэнне Марыі дае нам рай!
    Божа стварыў найцудоўнейшы твор — вернаму люду на свой узор...
    Што спела, на дол звалілася, у вобразе ясным адбілася. Сонейка ўжо не гарачае, Богу за цуд аддзячвае.
    Птушкі цішэй ужо ценькаюць, хваляць дзяўчынку худзенькую. Хвалу аддаюць Яснай Панне і бацькам Яўхіму і Ганне за цудоўнае Нараджэнне, адданае Богу служэнне...
    Ясная, Чыстая, Дзіўная — бы тая горка Аліўная!
    Нарадзілася Панна Марыя, нарадзіла Божага Сына!
    Малітва да Маці Божай
    Маці Божая нашай самоты, прытулі бяздольных сіротаў на ўсіх кантынентах зямлі, каб знявечыць нас не змаглі...
    Маці Божая шчырай веры, нібы грушы страсае вецер, нібы дзеці з пяску ці з воску, Ты збіраеш з нас сваё войска...
    Маці Божая нашай любові, нібы жэмчуг з пясчынак мора...
    Гэты жэмчуг з нашага болю толысі Ты супакоіць зможаш...
    У кантэмпляцыі
    Прагну ў душы схаваць Цябе, Збаўца, а самой пад крыжам застацца.
    Цярнёвы вянок укладваю так, каб Тваю галаву не параніў — каб церняў іголкі
    не ўпіваліся ў скроні, каб даспелі на добрым сонейку Крыві Тваёй збаўчыя гронкі...
    Да Маці Тваёй, Абаронкі, малюся, аж пакуль не звалюся стамлёна пад крыж у траву, прытулюся і ажыву...
    Нехта стракоча ў цёплай pace, дыханнем Духа Святога мне краплінку жыцця страсае...
    Падарунак ад Пана Бога ў пачатку траўня, ці мая.
    НаЯна
    Як на Яна сонейка грала, ночка не заплюшчвала вейкі, не змаўкалі ў ноч кароткую на Яна галасістыя салавейкі.
    Як апоўначы на Купалле
    ад Усвят да Крынак было весела: памаліліся ў Божым храме, вогнішчам купальскім — сагрэліся.
    Як Купалкі заходзілі ў хвалі ракі, Русалкі дзяўчат казыталі, як знікалі са знічкамі ў хвалях вянкі, дзецюкі вяночкі лапалі...
    На калок прымацоўвалі кола, гэта вогнік вясёла сваволіў.
    А вянок са слязінак дзявочых на святы дарожны крыж ускочыў...
    Ян Хрысціцель у хрысцільні акунаў, Ясыса, тата мой, плыты па Нёмане гнаў... А Марылыса кросенцы снавала ды слязінкамі перабірала, Яську з таго свету выклікала...
    Хоць купальская ночка кароткая, — жыццейка і пад старасць салодкае прыгодамі сваімі нявіннымі, цудамі, шчаслівымі ўспамінамі.