Дайсці да Каложы Малітвы, медытацыі, вершасказы Данута Бічэль

Дайсці да Каложы

Малітвы, медытацыі, вершасказы
Данута Бічэль
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 96с.
Мінск 2017
10.39 МБ
Косці нам не балелі, удараў мы не лічылі...
Нікчэмныя — мы драмалі ў дрымоце салодкіх мараў... Божага Сына бічуюць за нашы нікчэмныя ўчынкі.
Як ахвяру прымайце зямныя бічынкі!
3.	Укаранаванне Езуса цернем
Укаранаваны цярнёвай каронай, будзь пахвалёны! Твой вечны боль за людзей баліць без канца.
А людзі з ляснога Твайго Івянца — церпяць і з болем ідуць за Табой да сканчэння, укаранаваныя цернем прадвызначэння...
4.	Езус нясе крыж на гару Кальварыйскую
Самы цяжкі крыж падняць і несці з Табой на гару! He пакідай, добры Божа, калі я пад крыжам памру! Няхай простыя людзі з Тваім святым Іменем пад крыжам Тваім стануць мне сувязнымі.
Самы цяжкі Твой крыж разам з Табой падніму!
5.	Укрыжаванне і смерць Езуса
Пакуль што не паміраю — сплю і сню сон, розныя дзіўныя рэчы мне бачацца ў сне... Укрыжаваны Сын Божы абяцае шмат светлых дзён! У старасці, у нямогласці Ты не пакінеш мяне!
Рукі, ногі баляць, іх да крыжа прыбілі цвікі.
Гэта сон ачышчэння. Прыйдзе час — і боль праміне...
Хвалебныя таямніцы
1.	уваскрасенне Хрыста
Мы таму і трымаемся тут, што Хрыстос уваскрос... у няўтульным, бяздольным, нішчымным кутку.
Так сцяжынку з вясёлкі ад рэчкі да возера тку — слова — уток і аснова... ад слёз да нябёс...
2.	ўнебаўшэсце
He пакідай нас у высахлай багне на дне!
He пакідай, пакінутай таталл і мамай, мяне...
Унебаўшэсце Хрыстова ўздымае з заўчасных магіл... Вочы ўзнімайце ў нябёсы — узлятайце за небасхіл!
3.	Спасланне J\yxa Святога
Духу Святы! Сена духмянага стог...
Душы тых, каго любім, прыходзяць адтуль, — слоўцам начным, уздыханнем, куваннем зязюль... Ветрам, праменнем, Духам Святым дыхае Бог.
4.	ўнебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі
Божая Маці ўзляцела ў нябёсы з душою і целам, засталіся жывыя кветкі на зямлі вяночкамі слоў.
Я высока ўзлятаю ў сне, ды падаю ў цемру...
Маці Божая, цемру жыцця асвятляе Твая любоў.
5.	ўкаранаванне Найсвяцейшай Панны Марыі
Дванаццаць цудоўных зорак разліваюць святло, зоркі Тваёй кароны трымаюць людское зло...
Богам Укаранаваная Уладарка Зямлі, блякнуць зямныя кароны
ў кроплі Сына Твайго крыві.
КРЫЖОВЫ шлях
Разважанні маці
Уступ
Езус маліўся ў вялікім смутку адзін...
Ведаў: прыходзіць час прыняць пакутную смерць... Умацуй маё хворае сэрца, Бог Айцец, Божы Сын! Навучы за людзей разам з Табой цярпець.
Бывае, у вялікім смутку такое сніцца: дзеці дома збяруцца, я імі цешыцца буду...
Прашу ў Цябе, Божа, не звышдзівоснага цуду, толькі б сын атрымаў здароўе
з цярпення Твайго крыніцы...
Стацыя 1.
Езус асуджаны на смерць
Узбуджаны дзікі натоўп Езуса судзіць смялей. Пілат для свайго спакою аддаў ім Збаўцу на здзек... Адмаўляцца ад Бога для дробных сваіх прывілей? Сын мой — апошні калека сярод апошніх калек...
Дрыжу за сына, бы ў полі асінка дрыжыць...
Праз п’янкі яго марную сваю душу.
Шчыра малю сына майго лячыць, — іншага, лепшага сына, у Езуса не прашу.
Стацыя 2.
Езус бярэ крыж
Езус абнімецца з крыжам, як з братам жывым.
Крыж панясе на Галготу. Сканае на ім...
Божа! Плачу па-бабску, Ты — змучаны і маўчыш?! Цягну непрытомнага сына — гэта мой крыж!
Плачу пад крыжам — збянтэжаная, не святая, Бацька даўно памёр, ці з Богам — не ведаю я...
Ды калі наш сын на дне бутэлькі канае, то разам з сынавай, п’янай, канае душа мая...
Стацыя 3.
Езус падае першы раз
Упасці пад крыжам, падняцца і крыж падняць!
Езус першым упадкам нам пакорнымі быць наказаў! Пакорны, цярплівы, стары беларускі народ стаіць на каленях пад крыжам чатырыста год...
Ды як жа такім пакорным падняцца з каленяў? — Баімся, губляем свой гістарычны час ...
Мову-душу губляем, ад страху не маем ценяў...
Езус пад крыжам падае за ўсіх нас!
Стацыя 4.
Езус сустракае сваю Маці
Стала Марыя з прабітым Матчыным Сэрцам. Стомленымі вачамі Езус Маці вітае.
Мой сын шукае адхлання толысі ў бутэльцы.
Прабач нам, такім нікчэмным, Марыя Святая...
Сорамна мне, ды нястомна малюся аб гэтым, каб не знаходзілі п’яных, замерзлых, зімой, спечаных на сонцаспёку гарачым летам, — з залежнымі ад бутэлькі сябруе сын мой...
Стацыя 5.
Сымон Кірынэец дапамагае Езусу несці крыж
Сымон Кірынэец пакінуў коней і плуг.
Крыж на Галготу з Езусам цягнуць удвух.
Кленчу ў касцёле між верных, нібы адна...
Баліць, сціскаецца сэрца, а Сымона няма.
Пастарэлі мае сябры, паехалі — хто куды...
Як захварэю, хто ж мне падасць вады?
3 кім мне слоўцам абмовіцца, абмяняцца слязой? На ружанчыку з коцяй малюся пад абразом...
Стацыя 6.
Еераніка выцірае твар Езуса
Выцерла Езусу пот Вераніка хусцінкай звычайнай на відавоку ў п’яных акупантаў-салдат...
Езус упаў пад крыжам, штурхануў яго кат ...
Сын мой жыве з жанчынай, бутэлькай звянчаны.
Ён хістаецца, падае, нібы калека, і не спрабуе падняцца на поўны рост, перад крыжам укленчыць, вочы падняць да неба, папрасіць прабачэння ў Езуса ў Вялікі пост...
Стацыя 7.
Езус падае другі раз
Езус з крыжам на камень падае другі раз — другі раз збівае калені, збаўляючы нас...
Знясілены сын заснуў. Гэта ўсё праз мяне — мае правіны мучаць п’янага сына ў сне?!..
Калі мы з табой засталіся без бацькі адны, ты з працы вяртаўся, я чакала цябе, як з вайны... Праз п’янку страціў сталярку, нешчаслівы, ляжыш?! Унутры твайго хворага сэрца драўляны твой крыж!
Стацыя 8.
Езус суцяшае ерузалемскіх жанчын
Езус сказаў жанчынам: «Вы за сваіх сыноў плачце, чаму яны не знаёмы са Мной?!»
Сын — калі спіць, спакойны, нібы малы...
Укрыжаваны Сын Божы, схіліся над ім...
Нездарма ж белы буслік з высокіх нябёс на прадаўжэнне роду мне сыночка прынёс з прыгожай, чыстай, такой наіўнай душой, каб ратаваў Тваіх птахаў, звяроў, паўзуноў, вужоў...
Стацыя 9.
Езус падае трэці раз
Трэці раз падаеш з крыжам, Езус, Божаныса мой!
Цела скалечыў — сыну майму дапамог... Збірайцеся ў маё сэрца, калекі, мне вас шкада!
Езус за вас сканаў, на трэці дзень Змёртвыхустаў.
Вяртаецца сын, як зямелька пасля дажджу. П’яны, як голы... Прапіў у карчме душу.
Голаму сорамна, п’яны ляжыць у гразі...
Апраніся ў малітву — прабачэння ў Бога прасі!
Стацыя 10.
3 Езуса здзіраюць адзенне
Якія ёсць здзекі, азвярэлы натоўп перабраў, у самым нялюдскім здзеку з Езуса шаты сарваў!.. Так бандыты звярэюць ад бясконцай вайны... Думаюць — замест Бога светам правяць яны.
А на зямлі нашай войны пачынаюцца зноў, забіваюць, ламаюць косці, калечаць сыноў...
Уставай, мой сын, абмывайся гаючай вадой — на зямлі нашай людзі звязаны доляй адной...
Стацыя 11.
Укрыжаванне Езуса
Божае Цела, нібы крывавая рана, прыбіта да крыжа цвікамі, укрыжавана — з крыжам Сын Божы над грэхам людзей узняты... Трэцяе тысячагоддзе крыжуюць невінаватых.
Трэцяе тысячагоддзе не канчаецца гэта вайна... Цяпер у нашых суседзяў нянавісць не мае дна.
Хітрыя ворагі-д’яблы дабро замешваюць злом, Да крыжа людзей прыбіваюць услед за Хрыстом.
Стацыя 12.
Езус памірае на крыжы
Езус апошнім парывам да Бога ўзнімае вочы — святое жыццё аддае на Божую волю...
Самотная, ты баішся сынавай смерці духовай? Так, гэты сынаў грэх мучыць мяне найболей...
Маці дзяцей пахаваюць, губляюць розум, з гора выплакваюць святло вачэй са слязьмі.
Маці Святая пад крыжам з Сынам канае разам — Дапамагае падняць нашых сыноў з гразі.
Стацыя 13.
Езуса здымаюць з крыжа
Жанчыне самотнай уяўляецца гэта дрэнна, як прыбіваюць і як здымаюць з крыжовага дрэва... Як на каленях Маці Сына люляе зноў — на адкупленне грахоў блудных сыноў...
Бывае, грэшныя людзі лічаць сябе святымі...
Людзі не кажуць праўды, калі іх збіраецца ўтрох... Але Ты, Хто смерць перамог, змілуйся над імі!
Прабач і прымі зблуканых, усемагутны Бог!
Стацыя 14.
Езуса кладуць у грабніцу
У Вялікую пятніцу
перад Вялікай нядзеляй:
Сын Божы звычайны парадак жыцця нарушыў. Грабніца Яго стала месцам нашай надзеі, Санктуарыем бессмяротных, збаўленых душаў.
3 надзеяй пад Крыжам Хрыстовым, самотныя, кленчым,
з вялікай верай молімся за сыноў: хворых, пабітых, знявечаных, пакалечаных, няхай усіх адагрэе Хрыстова Любоў!
Заключная малітва
Так, мы паднімем крыж і збярэмся ў Фаціме. Памолімся на пагорках выбранай Маці-Радзіме.
Укленчым прад Божым Сынам там, на аддалі, адмолім сваю Айчыну, якую так занядбалі...
Малітвай шчырай залечым грахоўныя раны... Пакаемся перад Табою, наш Збаўца ўкрыжаваны. Ясная Панна з’явіцца нам, як выбраным дзецям, і сагрэе людзей Яе Беззаганнае Сэрца. Амэн.
ЕДЗЕ-ЕДЗЕ
НА САНАЧКАХ СВЯТЫ МІКАЛАЙ
Пакідаю вам кветкі
На папялішчы спаленай хаты паразмаўляла з мамай і з татам — мае нябесныя адвакаты.
Каля парога куст брызгліны застаўся, ёсць дзе схавацца душам і птахам.
Пахадзіла па вёсачцы воблачным ценем, напілася ў цётчынай студні піцення — Бога маўчання, выцерла з вуснаў святлінкі надзеі — і да спаткання...
Госць нечаканы ў шчаслівым сюжэце, над галавой парасон, вольны вецер.
Мой белы свет, няўтульны, вялікі. Зялёныя конікі, гнёзды ў траве, слонкі, рамонкі, валошкі, музыкі... тут памяняецца ўсё без мяне.
Хворыя сёстры, боль гэты востры... на скрыжаваннях бусліныя гнёзды. У шчасці наплакалася, пагасціла... Дзякуй, мая залатая радзіма!
Як табе ў гэткім спакоі спаліцца выпала доля, зяць мой Сярожа?
Горка мне плакаць і горка маліцца... Дапамагай нам адтуль, калі можаш.
Вечаровы смутак
Лепш не вяртацца ў пусты закутак збіраць вечаровы смутак.
Іржышча злое направа, налева, пацямнела самотнае дрэва.
Вецер крылаты кружыць ля хаты, хата згарэла, толькі быльнёг на папялішчы не ссох...
Бачыш або ўяўляеш, як сіраціна малая, каласкі па пожні збірае, Езуса з неба кліча — запэцканае аблічча, але не мае цярпення, каб дачакацца да наступлення ўсяму збаўлення-цямна.
У чыстым полі адна...
Чаму адна?
А перапёлкі, а месячык і анёлкі?
А зоркі-званочкі на дрэве? Цямна баяцца не трэба на папялішчы спаленай хаты, з духамі Эрыка, мамы і таты...
Дзе вы цяпер, па-за светамі, ва ўспамінах, у светлым сне... Разгубіліся перад «саветамі» і здалі «саветам» мяне.
А Міхал Арханёл, добры Княжа, у Якога было столькі спраў, Ен мяне, як прапажу, заўважыў, прытуліў, ад «саветаў» забраў...
Вецер
Вецер з усіх старон у Нёман страсае звон.
Са звонам страсаецца час у Нёман... Гэта пра нас.
Вецер віхуру родзіць на агародзе.
Імчыць на прастору ў згодзе, горад злучае з полем, дражніцца з голым голлем.