Эпоха русалкі паэтычны зборнік  Уладзімір Несцяровіч

Эпоха русалкі

паэтычны зборнік
Уладзімір Несцяровіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 112с.
Мінск 2016
13.69 МБ
t
Уладзімір Несцяровіч •
' Эпоха ^Шрусалкі
Уладзімір Несцяровіч
ЭПОХА РУСААКІ
Уладзімір Несцяровіч
ЭПОХА РУСААКІ
Паэтычны зборнік
Мінск «Галіяфы» 2016
УДК 821.161.3-1
ББК 84(4Бем)-5
Н56
Несцяровіч, У. П.
Н56 Эпоха русалкі : паэтычны зборнік / Уладзімір Несцяровіч ; маст. Стася Сакалоўская. — Мінск : Галіяфы, 2016. — 112 с. : іл.
ISBN 978-985-7140-29-9.
У вершаванай серыі ты міжволі па-свойму пасябруеш з кожным з дванаццаці месяцаў, адчуеш непаўторнае хараство любой пары года або стану надвор’я. Гэтая серыя, як і кожны з прапанаваных аўтарам асобных вершаў, абавязкова не пакіне цябе раўнадушным, бо, чытаючы іх, ты ўласна адчуеш, як напятыя струны тваёй душы загучаць на ўсе лады.
УДК 821.161.3-1
ББК 84(4Бен)-5
ISBN 978-985-7140-29-9 © НесцяровічУ. П., 2016
© Сакалоўская С., ілюстрацыі, 2016
© Афармленне. ПВУП «Галіяфы», 2016
Пяцісотгоддзю беларускага кнігадрукарства прысвячаецца
РОЗДУМ НАД РАЗГОРНУТАЙ КНІГАЙ
Мой шаноўны чытач, ты, як і кожны з тых, хто аднойчы нарадзіўся, перажыў той шчаслівы ўзрост, калі перапоўненая цераз край душа імкнецца за межы ўласнай свядомасці. Падобная думка вынікае ў першую чаргу з умоў твайго жыцця на дадзеным этапе, калі юная, дапытлівая, але зняволеная цеснатой школьнай аўдыторыі няўрымслівая натура спрабуе знайсці той выток, які ў далейшым, набіраючы разбег, абавязкова ператворыцца ў шырокае рэчышча багатай свядомасці, дзе ёй, будзь сказана вуснамі паэта, аўтара кнігі:
...тутусё цікава, нова, Як той ля берага чарот, Як і прыроды нашай слова...
Хай сабе паэма «Эпоха русалкі» не з’яўляецца копіяй асобнай старонкі рэальнага жыцця паэта ў яго школьныя гады. Гэта, як ён сам прызнаецца, не проста тое, што аднойчы адбылося ў іх з сябруком-аднакласнікам Петрусём, а тое, што магло б адбыцца з імі ў час уяўнага падарожжа па рацэ Кляве. Гэта разважанне аб паводзінах падлетка ў момант экстрэмальнай сітуацыі.
Будуючы сюжэт паэмы паводле канонаў класічнай літаратуры, якая сфарміравала яго самога як літаратара, паэт невыпадкова знаёміць чытача з вясковым рыбаком, адпетым браканьерам Крумкачом. Той браканьер усплывае потым (у прамым сэнсе) тапельцам, якога юныя вадаплавацелі апантана выратоўваюць ад смерці.
Нягледзячы на абмежаванасць жанру прыгодніцкай паэмы, якім карыстаецца аўтар пры раскрыцці вобразаў, ён умела паказвае аб’ёмны працэс паступовага сталення юных персанажаў і маральнае ўдасканаленне іх свядомасці. Алесь і Пятрусь, якія ў пачатку твора гатовы наіўна і бесклапотна ганяцца за качанятамі-лапунамі, у далейшым ужо самастойна здольныя прыняць дзёрзкае, смелае рашэнне ў самых безвыходных абставінах, хаця падобнае з імі адбываецца ўпершыню. Алесь, які, спрабуючы захаваць лодку на мяжы бабровай плаціны, сам трапляе ў вір, ледзь не ўтапіўшыся, выпраўляе трагічнае становішча. Толькі гэта ў яго атрымліваецца пакуль безразважна, як бы спантанна, далёка не так, як пазней, калі яны апынуліся пад лодкай, прыціснутыя дрэвам у час навальніцы. Свой экзамен на сталасць яны канчаткова здаюць у выпадку з тапельцам Крумкачом, калі справа датычыць выратавання хаця б зусім выпадковага для іх чалавека.
Змест паэмы — гэта свайго роду глыбокае захапленне веліччу той звышзямной сілы, што фарміруе ў чалавеку сталасць. Аўтар, як бачна, не выдзяляе з агульнага асяроддзя кагосьці мудрага як народжаную асобу вышэйшай касты. Для яго мудрасць — гэта рыса характару, што ў той ці іншай ступені праяўляецца ў асобе чалавека, з гадамі напаўняючы яго душу да так званай мяжы мудрасці:
...Папі вадзіцы, не сумуй, Тады напэўна мудрым станеш.
Але на думку аўтара, напоўнены карэц — зусім не эліксір жывой вады. У дадзеным выпадку звы-
чайны да незвычайнасці глыток, які Алесь прапануе Петрусю, дае магчымасць не толькі адчуць асалоду паспяховага завяршэння іх доўгага і ў той жа час небяспечнага падарожжа, але таксама атрымаць сваю долю жыццёвай мудрасці, такой неабходнай кожнаму з нас.
Вядома, аўтар не адразу стаў на пазіцыю падобных смелых разважанняў, выкладзеных у паэме. Стварыў Несцяровіча як літаратара той загадкавы свет казак, што паланіў яго з ранняга дзяцінства, калі толькі навучыўся хадзіць і захапляцца тымі малюнкамі, якімі быў напоўнены акаляючы яго свет, народжаны самой прыродай. У далейшым у свядомасці паэта фарміруецца свой светапогляд на навакольныя з’явы жыцця. Вось чаму паэму можна лічыць у пэўнай меры аўтабіяграфічнай.
У паэта ёсць высакародная рыса выхоўваць у свайго чытача дапытліваць, здольнасць разважаць. А яшчэ, апроч таго, навучаць бачыць у зусім звычайных з’явах, нават калі яны адбываюцца ў дзікай прыродзе, зусім незвычайнае. Думаецца, казка «Падмануты мядзведзь» і ёсць выдатная спроба аўтара паказаць дзецям тое, што непадуладна звычайнаму воку (серыя вершаў «Кожны з дванаццаці»).
Іван Ярашэвіч, член саюза пісьменнікаў Беларусі
ЭПОХА РУСАЛКІ
Прыгодніцкая паэма
ЭПОХА РУСАЛКІ
Адкуль Клява бярэ пачатак? — Аднойчы ў бацькі я спытаў, Калі мы пасвілі з ім статак Сярод густых мурожных траў.
I адказаў мне мудры тата: — Аб тым здагадваюцца сны.
Адкуль Клява бярэ пачатак, Ты сам даведайся, мой сын.
Пасля такой яго інтрыгі Хадзіў я доўга сам не свой.
Дзянькі плылі, як тыя крыгі Вясновай бурнаю Клявой.
Прыкметна высахла і пойма, Травіцай свежай парасла, А я ранейшы, неспакойны — Душа кіпела і цвіла.
I вось заканчваўся мой шосты, Калі аднойчы пад урок Крануў я сябра свайго локцем: — Ці чуеш ты мяне, Пятрок?
Я план свой горача выкладваў, Які бярог часіну ўсю, Ў парыве страсці неадкладна Тут на ўроку Петрусю.
Пасля мяне чакала кара, Яе чыніла красамоўна Як промень вострая Тамара, За ўсіх мацнейшая Пятроўна.
Усёй душой за дысцыпліну — Выкладчык алгебры сухой Тады сказала мне: не кінеш — Век працаваць табе з сахой.
Яна мяне, малога блазна, Вяла ў настаўніцкую здаць, А там яшчэ крутую лазню Паабяцала паказаць.
Лягла на стол і дакладная: To быццам я сарваў урок.
Дык на мяне Тамара злая — Шаптаўся ж я, а не Пятрок.
Хвядос Міхайлавіч, дырэктар, Зацята некалькі маўчаў, А мне, прызнаюся канкрэтна, Лягчэй-ма, каб жа ён крычаў.
Была і з завучам «размова», Як з тымі, што і да яго.
3 нямым нявылітым дакорам У мой бок зірнуў — не больш таго.
Усе прыгнечана маўчалі,
I нават класны кіраўнік, Як піянер Марозаў Паўлік, У падлогу позіркам панік.
Нібы не я — малы кірпаты I неспакойны, як сарока, А гэта сам ён вінаваты
У зрыве нашага урока.
Тады сказаў: ідзі, дзіцятка.
Я больш нічога не пачуў.
А сам мяне бы родны татка,
К дзвярам пяшчотна падштурхнуў...
Пасля апошняга ўрока
Я закрычаў, нібы вар’ят:
— Мы паплывём, Пятрусь, далёка Між берагоў, стажкоў і хат!
I нам ужо не да рагатак — Страляць, палохаць вераб’ёў. Сярод бабровых ціхіх хатак Мы неўзабаве паплывём.
Я разумеў: няма рэзону Дарослых штучкамі злаваць, Але ў «Палескіх рабінзонаў» Урок сам вырашыў узяць.
Таму хутчэй, як толькі можна, Дзяліў сакрэт я з Петрусём: — За лёс у гэтым падарожжы Адказнасць самі мы нясём.
Вандроўка наша не для кволых, Палюе ж хоць твой дзед Піліп?! Ў яго, ты ведай, ёсць жа порах, Ды шроту воўчага адсып.
Павер, спатрэбіцца. Дарэчы, Я прынясу на наш прычал У рукзаку сваім заплечным Адмайстраваны самапал.
Спяшае сонечнае лета Крывой сцяжынкай да ракі, Мы ж, апантаныя, з імпэтам Заняты справай, бы жукі.
А вунь і лодка каля ганка Чакае моўчкі на двары, Яе пасля налітай шклянкі Рыбак нам шчодра падарыў.
Рыбак па прозвішчы Крумкач — Бабыль вясковы, больш таго, Даруй, шаноўны мой чытач, He паважалі ў нас яго.
Было за што, бо сам Крумкач На лодцы гэтай браканьерыў, Тады яе якісь смяльчак Пашкодзіў трохі грук-сякерай.
Таму рамонту просіць трошкі, Нібыта нам з Пятром на зло: У борце не хапала дошкі, У другім — таксама не было.
Але ж і дно патрэбна ладзіць Нам заадно, калі ўлічыць, Што праз яго сабака лазіў Пад лодку ў спёку адпачыць...
Мы рыхтавалі ўсё з парывам: Матэрыялы, інструмент, I калі вам прызнацца шчыра, To прытаміліся ўшчэнт.
У нас работа так кіпела, Бы ў тога мудрага Пятра, Што для Расіі каравелы Рабіў, лічы, з-пад тапара.
А мы з такім жа вось імпэтам Рамантавалі свой «баркас», To каб не канула ў лету Задумка наша па той раз.
У дне, бартах рэстаўраваных, Дарэчы, шчыліны былі, Мы іх усе пасля старанна Кудзеляй туга затаўклі.
Затым у лесе пабывалі — Была ў тым свая патрэба: Мы там смалы тады надралі Ў сасны высокай, аж пад неба.
Чакала тонкая работа Пасля мяне і Петруся, Касцёр гарэў ля лодкі потым, Нібыта смажылі гуся.
Ды не гусём тут пахла справа, Смалілі лодку — аж раўлі, 3-за гэтай нуднае «забавы» Балюча рукі папяклі.
Бінтоў баяліся, не бралі, Тады было не да бінтоў, Каб дома нас не дакаралі Хоць проста так за будзь здароў.
I тут паймелі мы навуку, Пра тое лепей не казаць, Бо тыдні з два насілі рукі Ў кішэнях, каб не паказаць.
Але ж не скончана работа,
To зразумела і аслу:
Каб на вадзе трымацца потым, Нам неабходна па вяслу.
Бяда: балючымі рукамі
He зробіш вёслаў, хоць памры — Мы нібы ўспёрліся на камень Ці апынуліся ў муры.
❖ ❖
Сяло сканчае касавіцу, Яно жыве на поўны голас, Ужо малацьба, палёў царыца, На зуб спрабуе буйны колас.
Нядаўна ліпы адцвілі
I пчолы мёду нанасілі, — Вы нас паклічаце калі, Ракі нязведаныя мілі?
Ды наша лодка на вадзе, На ёй плыві ты колькі хочаш У падарожжа хоць удзень, А хоць сярод пахмурай ночы.
Яна ўжо вазіла нас,
Мы шчасце мелі ў ёй катацца, Ніхто, дарэчы, у той час 3 нас не асмельваўся смяяцца.
На лодцы зручна на Кляве, Яна блішчыць ад фарбы яркай, Караблік наш цяпер жыве Пад звонкай назваю «Русалка».
У промнях сонечных, ты бач, Заззяла, быццам бы пад лакам. Аж вочы вырачыў Крумкач, Калі яе заўважыў раптам.
— Спытаў бы я на гэты раз, Чыя ў вас лодка, дзеткі?
Вось на такой і я б якраз У тонях кідаў свае сеткі.
Пятрусь яму тут нагадаў: — Мы лодку не ўкралі, Прабач, ты нам яе аддаў, Дык мы пафарбавалі.
А ён тады ажно ўспацеў, Ніколькі не здаецца, Маўляў, спаліць яе хацеў, Каб хоць адно пагрэцца.
— Ды годзе ўжо ваду муціць, За борт такі харошы
Вы мне павінны заплаціць Яшчэ ў дадатак грошы.
Пятрусь тлумачыў, ледзь не плакаў, I мне было таксама горка, Ды дзякуй, выручыў сабака, Які загаўкаў на падворку.
Зароў так моцна ваўкадаў, Што чутна каля рэчкі, Нібыта конь яго таптаў, Ці ўдарылі карцеччу.