Эпоха русалкі паэтычны зборнік  Уладзімір Несцяровіч

Эпоха русалкі

паэтычны зборнік
Уладзімір Несцяровіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 112с.
Мінск 2016
13.69 МБ
Заірдзеў кастрычнік на рабіне, Гронкамі чырвонымі павіснуў:
— Бачу я: зімою не загінеш, — I кастрычнік мне руку паціснуў.
ЛІСТАПАД
Залатая мяцеліца сыпле На дол, на ваду і дах, Ціхія, звонкія, ліпкія Крылы твае, лістапад.
Дрэвы абтрос, ды зноў жа Шэпчаш на самым дне, Няўжо-такі сёння зможаш Забраць у палон мяне?
Гулка і хораша ўранні, Лес такі пышны, як сад.
Выйшаў сюды на спатканне Сёння з табой, лістапад.
Дзіўна глядзець мне пад ногі: Коўдра барвовая тут, Я не пільную дарогі, Выбраў адвольны маршрут.
Звонкі навокал малюнак У зоне крутых забаў, Мне б тут знайсці паратунак Ад невылечных спраў.
Ветлівы мой лістападзе, Сябар маіх гадоў, Я ў цябе на нарадзе Сёння сябе знайшоў.
СНЕЖАНЬ
Дачакаліся вось мы Радасці вялікай, Нашай велічнай зімы — Снежнай і нязвыклай.
He пазнаць двара свайго, Незнаёмы ганак, На якім цяпер стаю, Сустракаю ранак.
Бель вакол бязмежная, Адбірае вочы, He іначай гэта снежань Завітаўу госці.
Ён жа першынец зімы, Што сягоння рана
На завулку і двары Легла нечакана.
Бель вакол і цішыня Рэжуць слых і вочы, Мяне снежань да паўдня Адпускаць не хоча.
Тонуць куры на двары Ў снезе пульхным, рыхлым, Ім тут, што ні гавары, Дзіўна і нязвыкла.
Ці з мяне рагочуць куры, А ці, можа, не з мяне?
Выйшаў я зіму з натуры Маляваць на палатне.
Усё навокал як міраж: Белы снег, аблокі, А на фоне іх пейзаж — Рыскамі, намёкам.
Я малюю зіму ў наваколлі
I дзяцей тых, што валяць гурмой 3 недалёкай вясковае школы У сняжкі пагуляць між сабой.
ГОЛАС ПАЭТЫЧНАЙ ДУШЫ
Вершы
ОДА ХЛЕБУ
Выходзілі школьнікі ўранні Туды, дзе гамонка жніва, Дзе песню спяваюць камбайны Пра хлеб, што ўсяму галава.
Ад сонца, ад чыстага неба, Ад свежых бадзёрых вятроў Водар вялікага хлеба, Як светлая радасць, сышоў.
За буйны той збожжавы колас, Наліты чароўным святлом, Камбайны ў поўны свой голас У поле ішлі напралом.
Зашкальвае градус за трыццаць, За бортам яшчэ гарачэй, Халоднай вадзіцай абмыцца б, Было б хоць на трошкі лягчэй.
Балюча так, горача твару, Лютуе спякота, як звер, У момант, нібы на пажары, Ад поту макрэе каўнер.
Свядомасць камбайнера маніць. У скроні пульс горача б’е, I колас, нібыта ў тумане, Ізноў у вачах паўстае.
А смог, быццам горшае з ліхаў, Ізноў прад вачмі паўстае, Душу ў камбайнера ціха Да самага дна дастае.
Гарачым паветрам абдаўшы, Злуецца, выкідвае здзек: Хлусіш, ты ўтрамацца не зможаш, Упарты зямны чалавек!
Камбайнеры ў нас не з замежжа, Такімі і моцны раён, Трымаюцца ўсе незалежна, He возьмеш ты іх у палон!
Яны свой характар пакажуць — Хоць цяжка і млосна, але Ідуць грамадой экіпажы За хлеб, што ў нас на стале.
ШКОЛЬНІКАМ
Сёння ў вас, рабяты, Дзень такі багаты, Хораша наўкола, Вас вітае школа.
Школа — ваша хата, Тут ёсць вам і тата — Інтарэс няўмольны Да навукі школьнай.
Ёсць у вас і мама — Школьная праграма. Хутка час імчыцца, Толькі і вучыцца.
РАЗВІТАННЕ 3 ЛЕТАМ
Адходзіш ты за небакрай, Бо на двары ўжо верасень, Бывай жа, лецейка, бывай, Ды прыйдзе час — ты вернешся.
Цябе з сабою ластаўкі Паклічуць на зары, 3 табою сёння ў час такі I мы — твае сябры.
Нам сумна будзе трошкі,
У школу ідучы, Прысядзем на дарожку 3 табою, памаўчым.
Але ж мы рады сёння,
У школу ідучы,
3 табой для развітання Усмешку зберагчы.
Адходзіш ты за небакрай, Бо на двары ўжо верасень, Бывай жа, лецейка, бывай, Табе мы верым: вернешся.
НА НОВЫ ГОД
Дзед Мароз у поўнай гаме — Франт, вачэй не адарваць, Новы год ён разам з намі Будзе хутка святкаваць.
Век не ведаючы стомы, Ходзіць ён пад Новы год.
У кватэры, у кожным доме Сустракай яго, народ.
3 палымяным жартам, смехам, Ў кажуху такім, як ёсць, 3 торбай, поўненькай даверху Ён у нас жаданы госць.
Навагодніх падарункаў Будзе ўсім — табе і мне, Дзед гасцінны на ласункі, Ён нікога не міне.
Густ любога задаволіць, Шчодра дорачы пакет, Для сябе ў ім кожны знойдзе Таямнічы свой сусвет.
Ды не толькі падарункі Любім мы на Новы год, He адны яго ласункі Пад вясёлы карагод.
Пажаданняў шчырых слова На душу — святы бальзам, Бо яно абавязкова Ў жыцці патрэбна нам.
КОЦІКІ
Распусціліся раніцай коцікі Ля ракі на купчастай вярбе, А твае элегантныя боцікі Аддаляюць няўмольна цябе.
I паходка твая вяснакрылая Ўміг пачуцці душы закране. Азірніся, прашу цябе, мілая, Пашкадуй небараку мяне.
Коцік ззяе напорыстай сілаю, Пачынаючы песню вясны, Азірніся ў мой бок, хуткакрылая, Забяры мае мары і сны.
...Распускаліся пышныя коцікі, Усміхаліся сціпла вясне, Дык чаму твае шпаркія боцікі He паверылі ўсё-такі мне?
НАШ СЦЯГ
Сцяг беларускі горды, крылаты — Сімвал багатай душы беларуса, Горды, як птушка, што кружыць над хатай, Сімвал рэспублікі нашай.
Сцяг беларускі, створаны намі, 3 колераў трох ён прыкметны здалёку: Белае поле, строгі арнамент — Сэрца хвалюе глыбока.
Колер чырвоны, што ў кветках святочных — Промня гарачага шлях, Кроў беларусаў — сялян і рабочых, Што пралілася ў баях.
Колер зялёны на сцягу лунае
Велічна ў гордай красе — Колер лугоў беларускага краю Сцяг наш крылаты нясе.
Яркая чырвань і свежая зелень — У школьніка гальштук такі.
Сцяг наш вялікасны, мы табе верым, Ты нас абняў на вякі.
НЕБА
Плыве над намі сінява Ажно кружыцца галава, Заўсёды шмат у ёй спакою, Там свеціць сонца залатое.
Ёсць там начныя таямніцы, Як месяц выкаціцца ніцма, Пад небам хмары як палотны, Там журавель — адзін маркотны.
Мяне дражнілі з неба гусі, Ляцеўшы зноў над Белай Руссю. У небе думкам спрыт і воля — Маім. He прыкмячаў чужых ніколі.
Бывала я, не меўшы сіл, Да неба рукі ўзнасіў...
У небе нашы ястрабкі Нямецкіх месераў таўклі.
Таму яго мы бачым розным — Пахмурым дужа, нават грозным. Я ў неба дожджыка прасіў — У ім жа дна няма зусім.
Там усявышняга ўладанні 3 часоў сусвету самых ранніх.
У небе шмат і хараства: Палітра фарбаў мастака.
Каб мне не мець такой прычыны, Глядзеў бы доўга ў неба шчыра: Звышгукавы зямны гарэза, Навошта неба перарэзаў?!
АБЯЦАННЕ
У спадзяванні я ляжу ў бальніцы Шмат аўторкаў, пятніц і нядзель, Ужо не снег, а грому бліскавіцы Ў акне зіхцяць каторы дзень.
Без мяне зімой блішчэлі лункі,
I не я тады хадзіў на лёд, Там цяпер шукае паратунку Веснавы змарнелы крыгаход.
He мяне вітаюць з неба гусі, Без мяне бярозавік цячэ
I клякоча заліхвацка бусел, I глушэц цярэбіцца яшчэ.
Я ўстану з ложка раным рана, Абяцаю (гэта ж не канец), Бо вясной ад шлюбнай песні п’яны Старажытны птах лясны глушэц.
Абяцаю вам сягоння, гусі, Што спіхну з сябе халодны лёд, Я ўстану з ложка, я вярнуся Ўлавіць імклівы ваш палёт.
I табе, знаёмы гучны клёкат Нашай птушкі, слаўнага бусла, Што да нас у апусцелы покут Зноў прынесла бурная вясна.
Я вярнуся, шчыра абяцаю, Каб на ліха ўсім сваім напасцям Узляцець над нашым ціхім краем, Лебядзінай песняю ўпасці.
КОРАТКА ПРА СЯБЕ
Аўтар кнігі нарадзіўся ў 1949 годзе на Бярэзіншчыне. Журналіст паводле адукацыі. Член Беларускага саюза журналістаў, саюза пісьменнікаў Беларусі. Доўгі час працаваў у мясцовай прэсе, адначасова займаўся літаратурай. На яго рахунку паэтычны зборнік «Сто дарог», аповесці «Непрыручанае рэха», «Круты ўзлёт», разлічаныя на чытача школьнага ўзросту.
ЗМЕСТ
Роздум над разгорнутай кнігай	7
Эпоха русалкі	13
Падмануты мядзведзь	67
Кожны з дванаццаці	79
Голас паэтычнай душы
Ода хлебу	97
Школьнікам	99
Развітанне з летам	100
На Новы год	101
Коцікі	103
Наш сцяг	104
Неба	105
Абяцанне	107
Коратка пра сябе	109
Літаратурна-мастацкае выданне
Несцяровіч Уладзімір Паўлавіч
ЭПОХА РУСААКІ
Паэтычны зборнік
Адказны за выпуск Зміцер Вішнёў Рэдактар Лізавета Таран Мастак Стася Сакалоўская Вёрстка Валерыя Шкляр Карэктар Лізавета Таран
Падпісана да друку 02.12.2016. Фармат 84x108/32.
Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 5,88. Ул.-выд. арк. 4,02. Наклад 500 асоб. Замова 2628.
Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Галіяфы». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/48 ад 03.10.2013.
Пр. Партызанскі, 77А, 220107, Мінск.
E-mail: vish@bk.ru www.halijafy.by
ТДА «НоваПрынт».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/54 ад 25.02.2014.
Вул. Геалагічная, 59, корп. 4, каб. 10, 220138, Мінск.