Эпоха русалкі паэтычны зборнік  Уладзімір Несцяровіч

Эпоха русалкі

паэтычны зборнік
Уладзімір Несцяровіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 112с.
Мінск 2016
13.69 МБ
Пераадольваючы боль, Нарэшце ўстаў, аж захістаўся, Ён быў нібыта сам не свой, Але ж усё-такі падняўся.
«Не хочу мяса нават мець, He трэба хлеба мне, кампоту», — Казаў тады сабе мядзведзь, Перамагаючы сумёты.
3 вядром пустым бабыль бязродны У самай жаласлівай позе Валюхаў, нібы той калоднік, Сваю шукаючы бярозу.
Ён касалапа ў снезе чухаў, Заняты клопатам сваім, А той, касы і даўгавухі, Смяяўся ціхенька над ім.
Стракаты дзяцел да бярозы Зляцеў аднекуль у той час, Калі з вачмі сваімі ў слёзах Мядзведзь з’явіўся тут якраз.
— Павер ты мне, дабрэйшы звер, He застанешся ў даўгу, Калі, Патапавіч, цяпер Табе ў бядзе дапамагу.
Стракаты з дзюбаю-стамескай За працу стаў сваю заўзята, Пасля ўнізе пад тым месцам Вядро паставіў звер касматы.
I неўзабаве цуд адбыўся:
У сакавіцкі ясны дзень
3 бярозы кручанай паліўся Празрыстых кропелек струмень...
У тую ноч мядзведзю сніцца Салодкі сон (у поўным сэнсе). Магло падобнае адбыцца Аднойчы толькі ў родным лесе:
Пераадолеўшы сумёты, Сышоў Патапавіч з гары Забраць вядро са свежым сокам, Бо смага душыць, хоць памры.
Ідзе сваім знаёмым ходам, Здалёк блішчаць ад шчасця вочы: Вядро напоўненае мёдам — Бяры ды пі хоць колькі хочаш.
Туды спяшаецца хутчэй. Ён п’е той мёд так прагна, доўга, Але ніколькі не лягчэй Мядзведзю ад пітва такога.
Прачнуўся — суха, горка ў роце, I на душы вось так якраз.
Пайшоў яшчэ раз праз сумёты — Ужо на яве ў гэты раз.
«Бяроза, мусітка, не тая Ці не на той гары стаю?» — Мядзведзь сябе штораз пытае, Усё шукаючы сваю.
Ён адыходзіў, зноў вяртаўся, Вакол разгублена глядзеў, Па дрэвах арыентаваўся, Ды не было вядра нідзе.
Яно магчыма так, але
Бяроза ўсё-ткі тая, Відаць і дзірка на ствале, Бярозавік сцякае.
Вядра няма, кудысьці знікла, Няйнакш, скацілася ў яр.
I на душы агідна, прыкра, Сумуе лесу ўладар.
У бядзе сляза — не лепшы сродак. Рашыў: абыдзецца без слёз, Каб пра сваё забыцца гора, Вядро другое ён прынёс.
Але і тое знікла потым, Куды, — таксама невядома.
Мядзведзь у роспачы, ды толькі Схадзіў яшчэ разок дадому.
Дык зразумеў: пусты занятак, Вядра ў запасе больш няма. Рашыў тайком наведаць хаты Звяроў лясных. I нездарма.
Калі ж і зайца ён падслухаў, Нарэшце злодзея пазнаў.
У гамаку сам Даўгавухі Так хвацка песню распяваў:
— Мне добра жывецца-а
У лесе ля хаты
Цяпер, па вясне-е-е!
Мядзведзь касалапы Стары і касматы Частуе мяне-е-е
Бярозавым сокам, Бяро-о-о-завым со-о-о-кам...
Напеў гучыць пад балалайку 3 наспех прыдуманага складу.
Вакол яго малыя зайкі Тут скокі ладзяць да ўпаду.
КОЖНЫ 3 ДВАНАЦЦАЦІ
Цыкл вершаў
КОЖНЫ 3 ДВАНАЦЦАЦІ
СТУДЗЕНЬ
Што за месяц сцюдзёны Новы год распачаў?
У паветры прыкольна I нязвыкла вачам.
He інакш гэта студзень Нам навязвае зімку, Яго ведаюць людзі Па суровых абдымках.
Студзень нам сваю волю Дэманструе спаўна, Вунь зіма ў наваколлі Гаспадарыць адна.
Студзень — месяц суровы, Ён такі, як і быў, Ён заўсёды гатовы Выдаць мінус любы.
У мароз ды ў вецер Можа ўсё ў нас адбыцца, Хто на дызелі едзе — Дызель можа спыніцца.
Размарозіць сістэму Ацяпляльную ўшчэнт, I шукай ёй замену У камгасе, кліент.
Студзень — месяц пажараў
3 перагрэву пячэй.
Для кватэры вяшчальнік Набывайце хутчэй.
Студзень студзіць, злуецца Ды сняжынкі зіхцяць.
I таму так на сэрцы — Нібы двойчы ў пяць.
Ён баіцца вясёлых, Хто сабой гаспадарыць, Тых, хто бегае ў школу 3 звонкім смехам на твары.
ЛЮТЫ
Гайсае шэрая завея Ў палях пакінутых, пустых, Галосіць так, што сэрца млее Ў час няветлівы такі.
Каторы дзень працуе шчыра, He менш шчыруе па начах, Мяце, кідае ў вочы жвірам, Што ў неба глянуць проста жах.
Вось тут, на самым відавоку, Курган стагоддзямі драмаў, Існуючы аб’ектам зроку.
Ды быццам хтось яго ўкраў.
Схавала глыбака пад снегам Яго — узгорачка няма, Над ім спынілася з разбегу, Ажно заплакала сама.
Калі ж ад слёз прасохлі вочы, Азарт гарэзіць не астыў, Сама заразліва рагоча
I замятае хмызнякі.
Незразумелыя руіны На месцы, дзе яны раслі, Няма дарожных каляінаў, Куды ні глянь, адзін цалік.
Раве завея, не змаўкае, На зайздрасць злоснаму быку, Яна ўжо новых спраў шукае Ў снягах на лузе паўз раку.
Там, дзе нядаўна быў спакой, Усім на дзіва і на жах Лятае крута над ракой, Лютуе моцна ў берагах.
Вось так ажно з самога ранку, Папрацаваўшы тут нямала, Лясную рэчку Грымічанку Пад снегам глыбака схавала.
Але забылася, відаць,
Аб тым, што з рэчышчам зрабіла, Яго цяпер ізноў шукаць Узялася горача, імкліва.
Галосіць роспачна, гукае, Чагосьці хоча дамагчыся, Настырна рэчышча шукае, Аж млее, марна злуючыся...
Калі ж нарэшце завіруха Нагаласілася ў палях, Навокал стала пуста, глуха, У небе выспеў млечны шлях.
А раніцой ледзь толькі золак, Ад крайніх хат, што ў вёсцы бліжняй, Пазначыць зноў сваю дарогу З’явіўся ў полі шпаркі лыжнік.
САКАВІК
Ён у людзей жаданы самы, Калі ўсё самім сабой Пасля зімовай соннай ямы Ў жыццё імкнецца, нібы ў бой.
3 начы мароз бамжуе хватка, 3-пад шапкі вуха дастае, А ўдзень — пяшчотнае дзіцятка — Над намі сонейка ўстае.
У лесе снег ляжыць як мёртвы, Ператварыўшыся ў жарству, А ён, хоць трэці, не чацвёрты, Вітае нашую вясну.
3 начы шарпак трывалы носіць Любога з нас, не трэба лыжаў, А ўдзень пры сонцы ўжо чагосьці Цяжкімі робяцца нам лыжы.
Да дна правальваюцца ногі Ў той набрынялы важкі снег, Тваіх сем крокаў да знямогі, Мой спадарожны чалавек.
Мядзведзь, сплючы ў сваёй бярлозе, Паварушыў душою ў сне, I сонны свой, зацёрты позірк Паслаў з надзеяю вясне.
Парою доўгаю ў зіму Рашаць здакучыла судоку, I захацелася яму Папіць бярозавага соку.
КРАСАВІК
Нарэшце сонны снег крануўся Ў яры сівыя да лагчынаў, Жаўрук у небе адгукнуўся, Там плыў худы гусіны вырай.
Вясна нясе яго жаданне
На хвалях бурнае ракі,
Пад свежы свіст шпакоў уранні, Пад звон жыцця ў красавік.
Для нас нарэшце ён узнік,
I час душою адагрэцца, Разліў Клявы нібы Палік, Дзівіся ты, як хваля б’ецца.
Крычаць у небе журавы
Сабе і нам усім на радасць: Наш ключ жывы, жывы, жывы... Няма калі ў роспач падаць.
I надуваюцца пупышкі На дрэве кожненькім да звону, Ужо рыбак свае мармышкі Адклаў да новага сезону.
У красавік — жаданы час, Калі спявае птушкай неба, Прыемна ўжо ў каторы раз Сябе адчуць вось так, як трэба.
МАЙ
Ці ж гэта май без салаўя, Без кветак бэзу ля акна, Калі ўся душа твая Бурліць і пеніцца да дна.
Ці ж гэта май без песень звонкіх Пад тугаструнную гітару, Што ўсёй працяглаю зімою Была ў душы тваёю марай.
Твой май у небе над лугамі — Які размах высокіх мар!
Ты сам ляціш нібы з крыламі, Бо ты жыцця свайго пясняр.
Твой май — калі ты ўладарыш Сваімі думкамі бясконца, Калі ўсмешкаю на твары Здзіўляеш ранкам нават сонца.
Калі ўзрываешся душою, Нібы вясновы першы гром, Калі душа твая без стомы Імкне да неба напралом.
Твой май тады цябе натоліць Сваёй жывіцельнай вадой, Калі ты вучышся ў школе I марыш свет здзівіць сабой.
ЧЭРВЕНЬ
Ён шчыры сябар твой, адкрыты, Пачатак лета, чэрвень вольны, Бадзёрай свежасцю абмыты, Сабой цябе пацешыць здольны.
Дзянькамі спраў вясёлых, зычных У час канікулаў крутых Ты па жыцці без рухаў лішніх Нібы на крылах паляціш.
Ён завязе ў цырк сталічны,
У гай заманіць салаўём, Дзе слаўны птах у песні зычнай Цябе ўсхваліць на жыццё.
У час канікулаў жаданых He трэба казачнага раю. Ты — неспакойны і цікаўны, Як многа спраў цябе чакае!
У паход з табою чэрвень пойдзе, Там іншы свет, там ёсць прыгоды, Давай даверымся прыродзе — Які то чэрвень без пахода!
ЛІПЕНЬ
У зеніце сонечнае лета, Маладзее роднае сяло, I жыццём, і працаю сагрэтае. Птушаняты ўсталі на крыло.
Нездарма нібы для нараджэння Выбіраем гэтую пару.
Любім мы дзівосныя здарэнні, Летні дождж, світальную зару.
А дзянькі жаданыя стаяць, Усе яны адмераныя сонцам, У лугах чакае сенажаць, Як жыцця адвечная бясконцасць.
Неўзабаве збожжавая ніва Шчодра свой адважыць ураджай.
Дык жыві багата і шчасліва, Наш цудоўны беларускі край.
ЖНІВЕНЬ
Я жніўня слухаю хадзьбу
I рух стваральных спраў ягоных, У палях ліхую малацьбу, Яе гарачы зыркі подых.
3 аблокаў рухам, з шумам рэк — Вось так прыдумана адвеку — Усё, стварыў што чалавек, I прыналежыць чалавеку.
Я чую жніўня гучны дух, Яго бадзёрыя акорды
I непаўторны той узрух Даспелай, велічнай прыроды.
Калі ты моцны, варты двух, Ужо цябе не кіне жнівень — У ёмкі сноп, як у ланцуг, Усё знітуе ён рупліва.
ВЕРАСЕНЬ
Я, збіраючы грыбы, Вандраваў па лесе, Заўважаючы тады Павуцінне ў верасе.
У маладой жывой pace Выкупаны верас, I яны ва ўсёй красе — Тыя кросны верасня.
Зіхаткія ў промнях сонца. Датыкнуўся я да іх, Толькі гэтыя красёнцы Ўжо не тыя з рук маіх.
Прыгажосць уся ўпала Долу хуценька з расой, I шкадую я нямала За бяздумны ўчынак свой.
Цішыня вакол у доле Паміж дрэў глухіх ляжыць, Бы нікому і ніколі He хацелася б тут жыць.
У такім цудоўным царстве Сумна штось было тады, Дзе ўзяць таго лякарства, Дзе знайсці жывой вады,
Каб звярком мяне зрабіла Ці то птушкаю лясной, Мне было б заўсёды міла На сасне ці пад сасной.
Грыб падняў, перавярнуў, 3 дапамогаю нажа
Я з яго тады згарнуў Бесклапотнага смаўжа.
Хоць якая, ды істота Ўрэшце трапілася мне Ў ціхім лесе вераснёўскім Аж на самым яго дне.
Запытацца быў гатовы: Дзе насельнікам мяжа? Ды прыйшоў я да высновы: Лес мой толькі для смаўжа.
Света, Косця, Макс, Марыя — Mae юныя сябры, Адкажыце, дарагія, Хто жыве яшчэ ў бары?
КАСТРЫЧНІК
Кастрычнік бабінага лета
(Як шкада: ні ўбачыць, ні дагнаць) Пад гару імчыць яго карэта, А куды? — даведацца б, дазнаць.
Шпарка мчыцца, хоць і без матора — Так ляціць, напэўна, толькі вецер.
I кастрычнік да мяне ўчора Завітаў раненька, на дасвецці.
Запытаў мяне ён прынцыпова: Як зіму ты будзеш зімаваці?
А ці ёсць распал, таксама дровы Для жыцця ў тваёй сялянскай хаце?
У хляўчук наведаўся кастрычнік, Дзе спакойна рохкаў парсючок.
— Мне цікава, — запытаўся зычна, — Да зімы ты маеш кумпячок?
А цяпер паказвай: для кароўкі На зіму кармы ты маеш, брат?
Калі не — рагулю на вяроўку Ды вядзі на мясакамбінат.
Зазірнуў кастрычнік у кладоўку: — Дзе мука ў скрыні для бліноў?
Потым вочы на маю ватоўку Ён падняў, пытаецца ізноў.
Паказаў яму тады валёнкі, Кажушкі і нават рукавіцы — Для сябе, для дзетачак, для жонкі — Усё яго цікавіць да драбніцаў.