Эпоха русалкі
паэтычны зборнік
Уладзімір Несцяровіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 112с.
Мінск 2016
Але ў адказ мы засвяцілі Касцёр гарачы, моцны свой
I на вавёрку напусцілі Ружовых іскраў цэлы рой.
He пакідаючы злавацца, Малы задзірлівы звярок Ў даўгу не хоча заставацца, Шле з вышыні нам свой папрок.
Але ўжо гэта, мусіць, з лішкам, Ты бач, нахабніца якая!
3 яліны ўжо зрывае шышку
I тут жа ў нас яе кідае.
Нам добра, весела і дзіўна. Вавёрка, зноў што-небудзь выкінь! Было так хораша, прыемна, Што не адны мы ў лесе дзікім.
Так, не адны былі тады, Мы не адны — на самай справе, Хоць не чакалася бяды, Яна з’явілася на яве.
За поўнач, мусітка, было, Як на рацэ агеньчык бліснуў, «А можа, у тым баку сяло?» — Падумаў я і вочы сціснуў.
Расплюшчыў зноў — няма агню, Няйначай гэта падалося, Цяпер напэўна я засну Спакойна сном сваім глыбокім.
Аднак, нібы на тое ліха, Сон не прыходзіць да мяне, А на душы зусім не ціха, Агеньчык з цемры лье і лье.
Вунь ён варушыцца, мільгае, Згасае быццам ад вятроў, Ды зноў упарта ўзнікае Між палахлівых чаратоў.
Я сябрука будзіць спрабую, Яго варушачы руку, Той не адразу, але чуе: — Пятрусь, зірні ты на раку.
Цяпер мы ўжо глядзім абодва Ў той бок. Агеньчык як бы знік, I хоць зусім неверагодна, Пачулі нейкі ціхі ўскрык.
Пятрусь мне ў твар глядзіць трывожна, I я лаўлю ягоны позірк, Таксама нейкі насцярожаны: — To, можа, крык аб дапамозе?
Пятрусь схапіўся за ліхтар, Гучыць ягоны голас строга Загадам бегчы на пажар: — Хутчэй, хутчэй на дапамогу!
Бяжым уночы з ім да рэчкі,
Дзе ні дарогі, ні святла, Вясло хапаю я ў спешцы, Бо мне нязручна без вясла.
Бяжым мы з ім — адлегласць з гакам,
I тут ля самае вады На нас накінуўся сабака, Жахліва нам было тады!
Я настаўляю самапал,
Фіціль успыхвае імгненна, Нібы з гарматы грымнуў стрэл.
Упаў сабака здаравенны.
Вунь ён з прабітай галавою, Сам у агоніі страшэннай, Увёсь, сцякаючы крывёю...
Застыла бурбалкамі пена.
На нас сабака больш не гаўкаў, Ён у траве ўжо спруцянелы, Смярдзіць навокал тухлым яйкам. Да рэчкі мы падходзім смела.
Пятрусь наперадзе і моўчкі Ліхтар на рэчышча наводзіць, Перад сабою сярод ночы Мы бачым сетку ў цёмным бродзе.
— Глядзі, Пятрусь, там чалавек...
Ды як вачам было паверыць? У сетцы той, не бачыць век, Ляжаў заблытаны тапелец.
— Пятрусь, дык гэта ж сам Крумкач, Які, раскідваючы сетку,
У ёй заблытаўся, ты бач? — Што ні кажы — выпадак рэдкі.
He панікуючы, без слоў, Без рухаўлішніх і прымерак, Пакарыстаўшыся вяслом, Мы сець выцягваем на бераг.
Трывогі цяжкай не ўняць, Яе не мець бы лепш да веку — Мы неадкладна ратаваць
3 Пятром пачалі чалавека.
Але ж не ўмеем каля рэчкі Адказнай справаю займацца, Мы, безгаловыя авечкі, Паміж сабой давай спрачацца.
— Пятрусь, за ногі ты бяры, Пакуль хвіліначка ў запасе, Бо так вучылі дактары Калісьці нас на класным часе.
Падымем, выліць каб ваду, Што ў лёгкіх зараз у тапельца, Я потым рукі прывяду
У рух. Паслухаем і сэрца.
Яго старанна мы трасём, To на карысць пайшла «нарада» Нам тут нарэшце з Петрусём, Дайшлі мы з ім-такі да ладу.
Тапелец наш не божы дар, Адчуў я гэта тварам: Ён прыкра дыхаў мне ў твар Смярдзючым перагарам.
Пасля блукаў вачмі вакол, Відаць, шукаў сабаку.
Тады — о жах, які прыкол! — На нас ён рынуўся ў атаку:
— Вы што ўначы рабілі тут? Жуллё, бандыты, тарбахваты, Я на бацькоў падам у суд Ды ўпяку і вас за краты!
Маць вашу так!
Маць вашу гэтак!
Вы развялі ў рацэ бардак, Вы панаставілі мне сетак!
Што, нацкаваць на вас Быка? Прад ім і смелы струсіць, Ды ўжо ж няма, цецерука, Дадому ўцёк ён, мусіць.
Але чамусьці сам тады Ён кінуўся на ўцёкі, Падумаць толькі, і куды? Падаўся ў лес высокі.
Знікалі гукі ў кустах — Сляды ліхой пачвары, Усхапіўся чуйна сонны птах I месяц знік за хмарай...
Бавай жа ты, прывал наш горкі, Аб тым сава хай не рагоча, Ён пачынаўся ў нас з вавёркі, Ды стаў зусім бяссоннай ноччу.
Усё, што здарылася тут, Схавалі ноч, вады патокі, Але ж яшчэ ёсць божы суд, Сам Бог — суддзя яго высокі.
Ледзь толькі раніцу замгліла Ад белі высыпаных рос, Мы пакідалі тут магілу: Даруй ты сёння нам, барбос.
I хоць ужо зусім няважна Казаць што-небудзь тут цяпер, Ды бараніў ты безразважна Гаспадара — як дзікі звер.
Таму і выйшла ўсё спантанна, Аб тым нам суджана тужыць. Табе зямля наканавана, Ды ён затое будзе жыць.
Мы пакідалі свой начлег Без гаманы, без слоў узнёслых, I неўзабаве на Кляве
Быў чуцен плёскат нашых вёслаў...
Мінула некалькі начэй
Такіх вось дымных, пад загадку, Але без слёзаў для вачэй, Ў душы без горкага ападку.
I я, працуючы вяслом, Тут для сябе адкрыў між іншым, Што існуе на свеце зло — Мне гэта ўжо было залішне.
Мацней за намі пісягі Па хуткай гладзі пралягаюць, Цясняцца бліжай трыснягі, Ад нас прастор сабой хаваюць.
Мы разумелі, што Клява Пакажа хутка свой выток, Дык вандравалі не здарма, У тым і ёсць вялікі толк.
Даўно няма тых вольных плёсаў, Што сустракалі нас раней, Куды глядзеліся нябёсы, Дзе рыба плавае вальней.
Ды што казаць: вунь наша лодка Трэ ў цеснаце свае барты, Нібы самотная лябёдка, Што знікнуць хоча ў чараты.
Мы пачалі вачамі мерыць Раку і пільна прыглядацца, Дзе выбраць зручны чысты бераг, Каб на ваду больш не вяртацца.
А тут i вечар ціхай песняй, Яму адному толькі ведаць, Дзе дым начлежніцкі павесім, Дзе раніцою будзем снедаць.
У даўгу дымок не застаецца, Выводзіць лінію сваю, Я да кастра прысеў пагрэцца I пухлы дзённік дастаю:
«Апошняй ночы дым свой ловім, А заўтра ўжо выходзім пешкі Ў паход туды, дзе вецер волен, Вадой заліўшы галавешкі».
Я запісаў радкі такія
I вочы ў роздуме закрыў.
Брады ўсе, віры глухія, На рэчцы кожненькі разліў —
Усё закруцілася на месцы, Нібы ва ўскораным кіно. Чамусь не хочу нават есці, Хаця не еў ужо даўно...
А вось і ранак з-за ракі Ўстае, здаецца, у дзесяць сонцаў. Бярэм з сабою рукзакі
I крочым берагам бясконцым.
Мы недалёка ад сяла,
Як шыльда сведчыць, гэта Клёўка, Дык вось чаму ты ў нас Клява 3 такой прыгожай назвай, звонкай!
Далей мы берагам ідзем, Пільнуем водную дарогу, Якая нас усё вядзе I па якой плылі так доўга.
Яна як дзіва дарагое, Пятляе крута між алешын, Паўз хмызнякі, куп’ё тугое, Душу казыча мне і цешыць.
I мы спакойныя: не зблудзім, Няхай лясун на нас раве, Мы хвалявацца больш не будзем, Бо давяраемся Кляве.
Клява — выдатны праваднік, Яна надзейная сяброўка, Пры ёй не трапім у тупік, Мы з ёю вернемся да Клёўкі.
Шыбуем лесам, хмызнякамі, Ужо сонца хіліцца на вечар, Адно жаданне толькі з намі, Але пакуль хваліцца нечым.
— Клява, Клява, скажы мне прама, Ты дзе хаваеш свой выток? — Бы з навальніцы, нечакана Як стрэліў, выгукнуў Пятрок.
— Ды вунь ён там, глядзі, мудрэц! — Я паказаў на берасцяны Старанна зроблены карэц, А сам ад шчасця нібы п’яны.
Карэц узяў я, нахіліўся,
Вады набраў з крынічкі той, Адкуль клубок празрысты біўся, Што ўдалячынь пабег Клявой.
— Пятрусь, ты мне цяпер даруй, Сваю душу навошта раніш?
Папі вадзіцы, не сумуй, Тады напэўна мудрым станеш...
ЗАМЕСТ ЭПІЛОГА
Ужо і восень на двары, Яна нібыта чарадзейка. А сёння ў школьнай дзетвары Ідзе ўрачыстая лінейка.
Раўняцца сказана на флаг. Зайгралі голасна гарністы, А потым стала ціха так I незвычайна ўрачыста.
Застыў іх строй, як перад бітвай,
I як заўжды, на гэты раз, Даўно завучанай малітвай Гучыць тут школьнікам наказ.
На курс вучобы йдзе наводка, Але ж звярніце вы ўвагу: Пры гэтым бачная і лодка На іншым плане крыху з фланга.
Якая лодка — не сакрэт,
Лічы, з легенды тая «брычка», Яе трымае пастамент, На ім красуецца таблічка:
«Алесь, Пятрусь на гэтай лодцы Кляву хадзілі пакараць.
Хвала адважным, смелым хлопцам!» Ім пажадана: «Так трымаць!»
А дзённік той, сказаць да слова,
Як гэта сёння ні забаўна, На класны час не выпадкова Запланаваў пасля настаўнік.
ПАДМАНУТЫ МЯДЗВЕДЗЬ
Вершаваная казка
Брату Анатолію прысвячаю
ПАДМАНУТЫ МЯДЗВЕДЗЬ
Быў сакавік. Мядзведзь у бярлозе Паварушыў вушамі ў сне: — Здаецца, не. He адмарозіў — I ўсміхнуўся ён вясне.
Цяжкім было вясны чаканне, Таму, адкрыўшы толькі вока, Адчуў найпершае жаданне Папіць бярозавага соку.
Ды ў берлагу глухім і цесным Ён сіл сваіх патраціў шмат, Таму не здолеў сам у лесе Сваю бярозу адшукаць.
Дык хто паможа бедалагу
I хто яго бяду пачуе, Налье хоць колечкі ў біклагу, Мядзведзя сокам пачастуе?
«То, можа, воўк нарэшце б змог Мне аказаць такую ласку, Яму ж я двойчы дапамог Пазбыцца злой сталёвай пасткі», —
Падумаў так стары мядзведзь
I ўраз яму пахарашэла, Лягчэй зрабілася хварэць, Калі ўбачыў тога звера.
— Кузьма, ваўчочак дарагі, Прашу, прыслухайся да слова, Табе ж знаёмыя шляхі Ў гай бярозавы вясновы.
Прасіў бы я, каб ты туды Схадзіў з маёй біклагай, I мы з табой замест вады Прагналі б сокам смагу.
— Э не, ты чуеш? У бары Сабакі гаўкаюць заўзята, Усе хаваюцца звяры, Аблава ж воўчая пачата.
Табе аддаў я часу многа.
He пазірай з дакорам хмура, Лепш абысці тваю бярлогу, Чым мець прастрэленую шкуру...
Ваўчыдла ў пушчу заспяшаўся, Яму і сораму няма, А ў бярлозе ўсталяваўся Зноў шэры сум, як цішыня.
Прыгожы звер ляснога краю Шыбуе сцішана, як цень, Мядзведзь ажыў, ён зноў гукае: — Чакай, лісічка, добры дзень!
Мяне паслухайся, кума, Хачу бярозавага соку, Але ў самога сіл няма Цягацца ў лес глухі далёка.
— Даруй, Патапавіч, спяшаю Ў нару сваю да лісянят, Інакш табе дапамагла б я, Ты ж мне радней, чым родны брат.
Ліса пабегла пад пагост, Дзе курганы, дзе нетры-норы, I толькі бліснуў рыжы хвост — Навошта ёй чужое гора...
Мядзведзь услед ёй пазірае, He адарве сваіх вачэй, Ад смагі ледзь не памірае, Бо з цягам часу не лягчэй.
Але ж надзея не кідае.
Ён ловіць зноў чыесьці крокі: Паблізу заяц шкандыбае.
Чуваць навокал яго скокі...
— Адну хвіліначку, касы, — Паклікаў голасам трывогі, — Біклагу соку прынясі, Бо паміраю ад знямогі.
Атой (згубіць яму штаны): — Ды не, спяшаюся дахаты, Ты што, Патапавіч, дурны? У мяне адны там зайчаняты.
Яны ж яшчэ зусім малыя, Ўсяго чакай ад той шпаны.
Бяды б якой не нарабілі, Калі знаходзяцца адны.
Малых пакінуць не магу Надоўга ў хаце без нагляду, Дык як табе дапамагу, Хоць памагчы заўсёды рады.
Сваёй не вытрымаў маны, Пабег, уносячы няўмольна, Ён тыя белыя штаны, Што ўсю зіму насіў прыкольна.
I зразумеўтады мядзведзь: Ніякі звер не дапаможа, Калі ты сам не будзеш мець Хоць крыху сіл, каб іх памножыць.