Эпоха русалкі паэтычны зборнік  Уладзімір Несцяровіч

Эпоха русалкі

паэтычны зборнік
Уладзімір Несцяровіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 112с.
Мінск 2016
13.69 МБ
Рыбак ураз змяніўся ў твары (Душы, відаць, выношваў грэх).
Нібыта ўвесь абліты варам, Ён да двара свайго пабег.
На тым і скончылася ўсё,
He бачыць і не ведаць, А мы на той раз з Петрусём Рашылі не абедаць,
Каб зберагчы каштоўны час.
«У плаванне вам заўтра, Паўдня ўсяго ў запасе ў вас!» — Загадвае «Русалка».
Паўдня ўсяго, а колькі спраў Рашыць нам прадстаяла, Хто ў нашу шкуру не трапляў, Той нам паверыць мала.
Пятрусь дык вуды рыхтаваў, Рваў яблыкі і дулі, А я вось бульбы накапаў, Дабраўся да цыбулі.
Усё, што ў градах падрасло, Прыдатнае для ежы,
У рукзак паходны наш лягло У стане самым свежым.
Ды асабліва ад таго
Душа так і плясала, Як да астатняга ўсяго Далі нам хлеба, сала.
Узялі сякерку, па нажу (Складанчыкі, вядома), Плашчы на выпадак дажджу Для нас знайшліся дома.
Да юшкі, потым, ля кастра, Прыправы ўзялі трошкі.
— Ну што, Пятрусь, дык нам пара, Прысядзем на дарожку.
Паходны дзённік адкрываю
Вось тут, на лопасці вясла: «Мы ў падарожжа адплываем Сягоння, трэцяга чысла».
Я запісаў і, загарнуўшы, У рукзак паходны палажыў, Які затым крутой падушкай Мне ночкай цёмнаю служыў.
Нас у паход праводзіць вёска, Такое, братцы, ў першы раз, Таму нязвыкла і няпроста Нам з Петрусём у гэты час.
I вось за тым вясковым плотам, Які пралёг праз агароды, Уздоўж ракі, з-за паварота, Вітае шчыра нас прырода.
Яна — душы спакуснай нота. Гэй, прыпыніся, часу бег!
Усё гэта ў дзённік ляжа потым, Як з лодкі ўстанем на начлег.
Над галавамі свеціць сонца, Гладышкі тут — рукой падаць, Вада празрыстая: на донцы Пясчынка кожная відаць.
— Пятрусь, дык колькі ўжо вякоў (Паварушы мазгамі смела) Дно паліруецца ракой, Каб гэтак радасна блішчэла?
— Ты хваткі, брат, цяпер на жарты, Мастак, відаць, пакпіць з мяне, — Такі, як там, за школьнай партай. А я яму: табе ж відней.
Штораз калышучы вясламі, Мы па вадзе ўжо доўга ходзім, He заўважаем нават самі Гадзін, што бавім на прыродзе.
Раздолле тут лугам, дубровам Ўздоўж берагоў ракі прыгожай, Усё ў фарбах каляровых — Мы адарваць вачэй не можам.
Пятрусь, глядзі, якое шчасце!
Здаецца, качкі ў трыснягу Ў затоку хочуць пахавацца, Нібыта ў цёмную смугу.
Ды не, дарослая чыранка Ўзляцела, упала, нібы камень, I, прытварыўшыся падранкам, Давай цялёпкацца прад намі.
Ты бач, ратуючы дзяцей, Сабою нават ахвяруе, А тыя — сотню нам чарцей, Бы дым, як ветрыкам падуе,
Знікаюць ціхенька з вачэй У прыбярэжных чаратах, Ім зручна гэтак і лягчэй, Яшчэ ж не ўмее лётаць птах.
Ну, чым не танец качанятаў Паўстаў на момант перад намі.
У паляўнічых жа прынята Іх клікаць проста лапунамі.
Плывём з вялікім захапленнем. Дык вось жыве дзе наша шчасце, Душы вялікае збавенне Ад суму, сораму, напасцяў!
Цікава нам, што ўбачым потым, Які малюнак будзем мець, Што там, за новым паваротам, Зноў пашанцуе нам сустрэць.
Як для мяне, то ўжо залішне, 0, вока беднае маё! —
На палявым пустым узвышшы Стаіць старое кладаўё.
Аб тым, што могілкаў баюся, Пятрусь здагадваўся і так, На гэты ж раз убычыў, мусіць: Мой твар зрабіўся бы наждак.
— Чаго дрыжаць і твар, і плечы? — Пачаў ён жартам даставаць. — Нябожчык будзе нам дарэчы, Хоць дапаможа веславаць.
— Навошта могілкі, скажы ты? — Я запытаў у Петруся, — Расло б у полі лепей жыта, Ці ніва добрага аўса...
— Няўжо дагэтуль не ўрубіўся? Падумай сам, здзіўляцца годзе, На самай справе ты забыўся? Паўз іх жа мы ў школу ходзім.
— Эге ж, цяпер я не баюся, Знаёмы мне такі маршрут, Я лепш устану, пакланюся, Бо дзед знаходзіцца мой тут.
А вербы ніцма палягаюць, Хоць ім так блізка да вады, Нібы дажджу яны чакаюць Ці мо таму, што тут клады...
Правей ад могільніку поплаў. Здаецца мне, рукой падаць, Але яшчэ нам доўга потым Было ракою веславаць.
Але нарэшце, калі глянуў 3-за берагоў крыху вышэй, Убачыў раптам Любушаны, Дык не адняць было вачэй.
Прыгожай нам паўстала вёска.
— Цалуй, Пятрусь, царкоўны крыж, Бо распазнаць зусім няпроста, To Любушаны ці Парыж.
Мы вёслы ўгору падымаем, Бо годзе ім ваду чарпаць, Ад стомы голасу не маем, Каб Любушаны прывітаць.
Кідаем позіркі наўкола, Ты, Божа, нас не асудзі, А вунь на ўзвышшы наша школа, Яна вітае нас, глядзі!
«На фланг» узялі — баявыя, Усе яны ўжо сёмы клас.
Вунь Каця, Толя і Марыя... Як шмат сяброў сягоння ў нас!
Кранальна тут гучаць фанфары, Арганізавалі ж цэлы фэст, I мы былі тады ва ўдары: У гонар нам падобны жэст.
Пасля ўручылі і пакет нам (He скажаш: сёмы — дзетвара) На ім пазначана: «Сакрэтна! Распакаваць каля кастра».
Вось развітальныя хвілінкі
(3 Пятром нам толькі б не раскіснуць) У паветры лёгкія хусцінкі, А хлопцы моцна рукі ціснуць.
Глядзяць у вочы нам адкрыта, Хоць іх з сабою забяры, Зайздросцяць, што ні гавары там, Сягоння трошачкі сябры...
# ❖ Ф
He адступаць жа нам ад планаў, Хоць падарожжа, ды — работа.
Нябачна ўжо і Любушанаў, Яны — за сёмым паваротам.
3 лугоў пацёк вільготны водар, Паплыў над рэчкай ціхі вечар, Нас атуліла прахалода.
Пятрусь задумаўся аб нечым.
3 якой прычыны не пытаю, Яго душа на самым дне, Сам адчуваю, што знікае Настрой ранейшы і ў мяне.
— Дык што, Пятрусь, на сёння хопіць?
— Але ж, але! Ужо пара нам, — Прыкметна ўзрадаваўся хлопец.
3 ракі павеяла туманам.
— To чысты бераг выбіраем, Каб зручна нам было прычаліць, Ды дроў тым часам назбіраем: Касцёр ніхто нам не распаліць.
Аднак амаль з паўкіламетра Нам давялося лодку гнаць, Пакуль знайшлося тое месца, «Русалку» дзе прышвартаваць.
Далей было ўсё вельмі проста, Яшчэ б хто болей бедаваў — Вунь Рабінзон свой дзікі востраў 3 нуля гадамі абжываў.
А гэта — кут лясной прыроды, Святы і чысты божы рай, Ты толькі вось з такой нагоды На ўходзе ногі выцірай.
Ды ў рэшце рэшт, калі прызнацца, Будзь гэта сказана да слова, Я не дазволіў бы з’яўляцца Тут грубіяну, брыдкаслову.
He толькі з бруднымі нагамі — Недапушчальна, каб хто йшоў Сюды з душой з пудовы камень, 3 цяжкой, запэцканай душой.
Пад неба тут лясныя шаты
Усталі толькі б нас хаваць Ад тых дажджоў тугіх, упартых, Што зверху здольны даставаць.
Вось дуб, стагоддзямі апеты, Равеснік ён сваіх вякоў.
Каму ж яшчэ свае сакрэты Даверым сёння з сябруком!
— Пятрусь, глядзі ты, гэта ж сімвал Краіны нашай — Беларусі, Ідзі сюды, мы дуб абдымем — 3 табою побач станаўлюся.
За рукі ўзяўшыся, з упорам Мы сталі шчыльна пры камлі, Ды толькі, мусітка, пяцёра Ў абдымкі ўзяць яго б змаглі.
Нішто сабе, дубок дарослы, Напэўна, ён адзін такі.
Мы да яго падпёрлі вёслы, Злажылі побач рукзакі.
3 кустоў, з-за дрэваў ваўкавата Сачыў за намі дзікі змрок.
— Аднак жа ён, нямы, патлаты, Агню баіцца. Га, Пятрок?
Цябе не хочам мы тут бачыць, Глядзі, хаця б не апякло, Ляці туды, дзе совы плачуць, Хавайся ў цёмнае дупло!
Ён задрыжэў азябла ў лісцях, Затым асклабіўся ганебна, Пакурчыў рожы — растварыўся У вышыні начнога неба.
Як у такіх выпадках кажуць, Змрок уладарыць да пары.
А мы ўзяліся сала смажыць У час вечаровы пры кастры.
Ды ледзь вады не абпіліся, Падмацаваўшыся як след, Тады заўзята ўзяліся Мы распакоўваць той пакет.
У ім для нас знайшоўся компас, Ляжалі грошы і пісьмо.
— Чытайма! — крыкнуў я ўголас, — Аб чым паведаміць яно?
Пятрусь, хутчэй чытай услых!
Я ж слова кожнае лаўлю: «Вітаем вас, адважных, смелых, Вы пакараеце Кляву.
Мы любім вас і паважаем»...
3 ліста рабілася вядома, Што грошы гэтыя сабралі Нам на зваротны шлях дадому.
«...Умова: з лодкай развітацца, Як з непатрэбнаю нікому».
Самім параілі дабрацца Дарожным транспартам дадому.
А лодку потым датараняць
Ужо зусім чужыя людзі, Маўляў, каб нам праблем убавіць. Таму і клопату не будзе.
— Дык трэба гэтае пасланне (Пятрусь пажваў чагосьці ротам) Цяпер прыняць за прадпісанне I як загад выконваць потым.
>;< >;<
—Русалку бачыў ты ці не, — Пятра спытаў я не адразу.
—Аднойчы бачылася ў сне, Аднак прыгожая, зараза.
— To раскажы, паслухаць хочу, — Я бы між іншым папрасіў.
Амо няварта супраць ночы?
Каб ты ў сне не галасіў.
— Я не ўражлівы быў змалку.
— Дык слухай, як такі ахвочы, He пра каго, а пра русалку, — Сказаў Пятрусь, зрабіўшы «вочы».
Ну і дзівак! Ды болып таго,
У гэты час, я без падвоху, У вачах гарачых у яго Мільгнула цэлая эпоха.
3 мяне і гэтага хапіла б, Але Пятра ўжо не спыніць, Гародзіць так заўзята, з пылам, Дык гэта праўда, ці маніць?
Пятрусь як быццам з меншым братам, Каб адпачыць аднойчы ў смак, Прыйшоў да рэчкі, зухавата Між дрэў падвесіў свой гамак.
Навокал стомленая ціша, П’ючы ваду, сапуць каровы, Пятрусь гамак усё калыша, Сам задрамаць ужо гатовы.
Бы ў тумане гамак-качалка,
Яго рука не адчувае, Ды бачыць — тут з вады русалка Спакойна, ціха выплывае.
Русалка ў вобразе дзяўчыны, У яе круты, увесь голы, бюст, А вось ніжэй, ад палавіны, У лускавінках рыбін хвост.
Сама ад берага ўжо блізка, Вачасты твар аж дух займае — Пятрусь сваю гамак-калыску Ў адчаі позіркам шукае.
А гэта ўжо не гулі ў цацкі, Блукае позірк, ды дарма, У грудзях застыла ўсё мярцвяцкі, Каб крыкнуць — голасу няма.
— He бойся, твой гамак на месцы, Ты бач, які прыгожы брацік, Ад шчасця бацька засмяецца, А як узрадуецца маці!..
I паказала Петраку.
Дык ён тут ледзьве не самлеў: Прад ім ягнятка ў гамаку, Хоць ты нясі яго ў хлеў.
— Што пазіраеш з недаверам, Ці, можа, браціку не рады? Яго магу зрабіць я зверам, А калі хочаш, будзе гадам.
Прачнуўся ўвесь абліты потам, Нібы вадою з чарпака, I як узрадаваўся потым, Што знік гамак, а з ім — рака.
...Усход на небе ружавее, У нас начлег нібыта ўкралі, Касцёр наш зыркі толькі тлее, А мы амаль што і не спалі.
Але Пятрусь як дзіцяня, Наогул хлопец ён забаўны, Вунь спіць, нібы прадаў каня, Хоць размаўляў зусім нядаўна.
Я ж палахлівы вось такі, Нібы начная курапатка, Улёгся тварам да ракі Ды варушу плячыма зябка.
Блукае позірк па Кляве, Хоць сам я гэтага не хочу: А ці русалка не ўсплыве, Ці да мяне не зарагоча...
Зноў па вадзе імкне «Русалка», Мы з Петрусём у лодцы самі Плывем упэўнена і шпарка На вёслах, як пад парусамі.
Плывем праз тоні і брады Удалячынь па грэбнях хваляў, Усё туды, усё туды, Дзе мы ніколі не бывалі.
Нам тут усё цікава, нова, Як той ля берага чарот, Як і прыроды нашай слова, Як рэчкі новы паварот.
А за наступным паваротам Узнік бярозавы масток, За ім жа бераг без чароту, Пад ім як ёсць жаўцяк-пясок.