Эпоха русалкі
паэтычны зборнік
Уладзімір Несцяровіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 112с.
Мінск 2016
Уюцца ў небе стрэлы-птушкі, Затым хаваюцца ў пясок, Глядзі, Пятрусь, — берагавушкі, У норцы кожнай іх гняздо.
Які палёту іх парыў!
Яны нас быццам не баяцца, Тут так і чуецца: шчасліў... I вам шчасліва заставацца!
Пабачыць шмат нам давялося За той няпросты водны шлях — Малюнкаў сціплых і вясёлых Ды і такіх, што проста жах.
To бераг дзікі, то ён пляжны Здзіўляе нас ізноў, ізноў, Аб гэтым дзённік мой раскажа, Калі мы вернемся дамоў.
I паляўнічыя на качак Праходзяць вунь паўз чараты, Ёсць тут ахвочыя рыбачыць, А там сплаўляе хтось плыты.
На лузе дружна сена косяць, Шарэнгай стаўшы, мужыкі, Для іх пагоды ў Бога просяць, За рукі ўзяўшыся, жанкі.
Прыкметна сонца села ніжай, Каб залаціць лясныя далі, У затоку ціхую заплыўшы, Свае мы вуды разматалі.
Нарэшце іх пазакідалі.
He шанцавала на лінёў, Але мы ўсё-ткі нацягалі На юшку тлустых акунёў.
Няхай раскажа тоўсты дзённік Пра тое, як пераначуем, А мы тым часам свой законны Ласунак — юшку — прыгатуем.
He трэба нам каманды, знаем, 3 чаго пачаць сваю тут кухню, Рашылі: дроваў назбіраем, Хутчэй хай полымя ўзрухне.
Ужо і юшка закіпае,
Усё як бы ідзе па плану, Але ж істотай адчуваю: Штось падазрона ціха стала.
Замоўкла птушак шчабятанне, Прырода быццам бы знямела, I піць не просіць нават каня, Паветра густа пацямнела.
У небе бліснула маланка.
У гэты момант я пачуў (He дзіўна ж, парыла так зранку), Загрукатала: г-р-р-р-р, бум, бум-м-м!..
Яшчэ зірнуўшы раз у неба, Я зразумеў тады Пятра. Без слоў дамовіліся: трэба Аднесці юшку ад кастра.
Пачаўшы хуценька ўпраўляцца, He асцярожнічалі мы.
He мелі права памыляцца, Ды ў спешцы юшку разлілі.
Зірнуўшы ў вогненнае неба, Пятрусь мяне развесяліў: — Бог з ім, з кастром, ён нам не трэба, Яго ўсё роўна б дождж заліў.
Хто б падказаў, куды падзецца Ад неспакойнай той стыхіі, Што навальніцаю клянецца
У гэты час праліцца ліўнем.
— Пятрусь, на гэты раз павер мне, Бяжым, бо там ратунак наш, Хутчэй, мы лодку перавернем — Пад ёй хавайся, там заляж!
Вятруга гне над намі шаты, Як з луба дождж раптоўна ўліў, Пярун ударыў бы з гарматы, Яліну тут жа падпаліў.
Бяжым, бяжым, нам елка свеціць, Паспець бы, ой-ё-ё-ё-ёй!
Вось мы ўжо бачым лодку з Пецем, У наступны момант мы — пад ёй.
I назіраем, быццам з дзота, За ўсім, што робіць дзікі змей, Пад лодкай нам не так маркотна, Ды і бяспечней, чым раней.
Цяпер не страшнае і неба,
I нават радуюся я: Укрыцце — лепшага не трэба, Ідэя ж з лодкаю мая!
А вецер сілы не збаўляе, Ён гне яліны перад намі.
Такі бяды навырабляе, Дастане дрэвы з каранямі.
Пачулі мы страшэнны вэрхал: На нас алешына лягла.
Удар прышоўся ў лодку зверху — Як толькі вытрымаць магла!
Але ж мы мелі ў гэтым шчасце, А вось калі б наадварот, Дык і ў труну навошта класці, Як немцы кажуць: маін Гот!*
Бы на сапраўднай той вайне Пагібель наша побач з намі, Мы тут, пад лодкай — у труне, Аб тым не скажа нават камень.
* Божа мой!
— Чаго, — крычу, — не лямантуеш? Лічы, ў магіле я і ты!
Няўжо не бачыш і не чуеш? Павер, што зараз нам кранты.
— Ды чую, чую, не глухі, Клянуся прозвішчам і імем: Ты спінай толькі варухні, I нашу лодку прыпадымем...
Трашчаць з натугі пазванкі, Мяжа магчымасці, вядома, А лодка як валун цяжкі, Ляжыць над намі нерухома.
Мы зноў бы мёртвыя маўчым, Баляць цягліцы, ныюць косці, I вельмі цяжка на душы
Ў мяне ад крыўды горкай штосьці...
Звярнуўся я да Петруся:
— Мы апынуліся ў пастцы.
У рай спяшаецца душа, А цела дзеліцца на часткі.
Спантанных думак цэлы рой,
У галаве гучыць пагроза, I ад няўцешнасці такой Ў вачах нагортваюцца слёзы.
Я доўга, доўга моўчкі плачу, Бо невыказна хочу жыць. Пятрусь таксама не іначай У слязах увесь цяпер ляжыць.
А час ад часу не лягчэй.
Мяне нарэшце асяніла: — Падкоп давай рабіць хутчэй, Інакш і праўда нам магіла.
3-пад лодкі ход я сам раблю, На боль у пальцах не зважаю, Пятрусь адсоўвае зямлю, Святых і грэшных дакарае.
Працую шпарка я, заўзята, Як крот, вылазячы з нары.
А грунт цяжкі такі. Пракляты, He паддаецца, хоць памры.
Я працаваў, ламаў пазногці, На пальцах скуру сваю рваў, Бы прагна грабячы кагосьці, Але цярпеў жа і трываў.
Ужо і сілы пакідаюць,
I дыхаць цяжка, нібы ў нетрах, У гэты час удушша давіць, Ад недахопу тут паветра.
Капаў з надзеяй патаемнай, Хоць і было зусім няпроста, Але няўжо ўсё дарэмна: Натрапіў я на корань тоўсты.
Таму капаць мне давялося Глыбей яшчэ, пад корань той, Нарэшце мабыць удалося, Пралезці можна — Божа мой!
— Пятрусь, хутчэй, — спрабую клікаць, А той мне ціха: не магу, Вады хачу... вадзіцы б выпіць...
— Хутчэй-хутчэй, дапамагу.
Хацеў хлапца праціснуць першым, Каб даць паветра Петраку, Але яго на гвозд хоць вешай.
— Тады я першы, дай руку!..
Мы побач з лодкай нібы трупы — Хто ўгору тварам, а хто ніц.
Устае усход на небе скупа, Hi ліўня ўжо, ні навальніц...
❖ * ❖
Пасля рабінавай начы, Што ўчора трэсла дол і дрэвы, Мы заклапочана маўчым, Але жывыя — хто б паверыў!
У шлях рыхтуемся мы дбайна, Хмяліць душу азона водар, Якім, наіўных ды адчайных, Нас частаваў Пярун учора.
Мы зноў у лодачку-гайдалку Свае ўклалі рукзакі, Затым прымае нас «Русалка» На борт над хвалямі ракі.
Бывай, наш слаўны родны бераг, Цябе запомнім назаўжды, He трэба новых нам амерык, He трэба іншае вады.
Хаця палову дня праспалі, Ды аніякае бяды.
Ужо Клявы празрыстай хвалі Змываюць нашыя сляды...
Здаецца, рыбу ўжо лавілі, Цяпер так хочацца грыбоў, Якіх, сказаў бы я, павінна Шмат нарасці пасля дажджоў.
Вось так аднойчы на світанні Мы абмяркоўвалі свой план, Пры тым сур’ёзна вырашалі, Чым лепш заняцца сёння нам.
Грыбы ў нас! На тым і кропка, — Рашылі мы на гэты раз, Тым больш хадзіць жа недалёка, Бары пры беразе якраз.
Грыбы — вялікае жаданне, Пульсуе радасць да нябес, Бы на вялікае спатканне Мы з Петрусём ідзем у лес.
Пасля паходнай марш-вандроўкі (Аб тым хоць дзякуй лес маўчыць) Без папярэдняй трэніроўкі — Нам давялося адпачыць.
У торбах нашых — ні лісічкі, Ці я на іх зусім сляпы? Гудзелі ногі з непрывычкі, Бы тэлеграфныя слупы.
Ва ўласных думках патануўшы, 3 нас кожны стомлена маўчаў.
— Лепш на вадзе там, чым на сушы, — Пятрусь узрушана пачаў, —
Бо там, у лодцы, на вадзе, Ніяк не стаптваюцца ногі, Там гэтак лёгка, як нідзе — Без стомы нуднай і трывогі.
У час размовы нашай простай Мы нейкім чынам адпачылі, Нарэшце ўспомнілі, навошта Прыйсці сягоння ў лес рашылі.
Але чаму ж няма ў бары Грыбоў цяперака, у жніўні, У дні такой грыбной пары, Пасля густых, вялікіх ліўняў?
— Давайма думаць галавой, Пятрусь, а мне здаецца, Належыць нам грыбы з табой Шукаць у іншых месцах?
— Але ж але, я заяўлю Аб тым, што й мне карцела, Дзе сонца лашчыла зямлю, Грыбніца там паспела.
У мясцінах, дзе расце чабор, У верасовых месцах.
Выходзім з бору на прастор, Гайда шукаць узлескі!
Лес прапануе пільным быць, Уважлівым, як вока, Каб незнарок не заблудзіць, Забрыўшы ў гай далёка.
Ды гэта мабыць не пра нас...
Калі ж зірнулі ў неба: Мы тут нямераны ўжо час, Спяшаць на базу трэба.
Бяжым праз лес, танцуюць дрэвы, Навокал шэрая імгла Нас як і справа, так і злева Даволі шчыльна апляла.
Усё замгліла, нават неба, Але ж якія мы разявы!
Цяпер нам компас, компас трэба, Бо будзе ноч ліхой забавай.
Навошта компас — кожны знае.
Няма з сабой, бо ён у нас Як рэч нікчэмная якая, У рукзаку ў гэты час.
Дарэмна нам ужо старацца
У мітусні пустой бясконцай, Нам ночку ў лесе пратрымацца, А раніцой наш компас — сонца.
Так цяжка, прыкра на душы, 3 сабою хлебца б нам кавалак, Ды хоць патыліцу чашы, Мы ў лесе нават без запалак.
Мы спалі, нібы партызаны, Сярод дубоў, ялін высокіх, Хто нерухома распластаны, Ахто спалохана, з падскокам...
>;< >;<
Вада і вёслы — вось забава, Калі ты небу, сонцу свой, Калі цябе вітае брава Ракі разгорнуты сувой.
Калі ў характары ты здольны Бясконца полымем згараць, Калі ляціш душою вольнай Рачныя мілі пакараць.
Рачныя мілі — то не вёрсты, Калі ты ногі б’еш свае.
А тут узмах крылатых вёслаў Разгон, дынаміку дае.
На вёслах мы ўжо дзень каторы Працуем весела, старанна, Ды вось рака свой дзікі нораў Нам паказала нечакана.
Спакойна, шырака, глыбока, Адкуль чакаць ліхой бяды?
Але ж наперадзе пратока, Адтуль нясецца шум вады.
Пятрусь выкідвае свой палец: Ты глянь туды, мой дарагі, Бабры плаціну збудавалі, Ваду пусцілі на лугі.
Падплыўшы ціха, сузіраем
На незвычайнейшы відок: Як праз плаціну льецца, грае Тугі, напорысты паток.
I дзіва, што плаціну тую Звяры ўзвялі на ўзрух ракі, Сплялі трывалую такую Бабры, нібыта на вякі.
Сцяна з галін крывых, кашлатых, Як дот вайсковы паўстае.
Непадалёк відаць іх хатка, Цікава бачыць нам яе.
Стаіць нібыта на паляне
Сярод кустоў, дзе лысы ўзгорак, А там далей, на іншым плане, Вадой залітая прастора.
He ўявіць нам, не прыдумаць, Што гэта водныя звяры, Жывёлы дзікія — не людзі Тут цэлы комплекс узвялі.
У захапленні разам з гэтым Мы з Петрусём не заўважаем, Што наша лодка непрыкметна Да вадаспада падплывае.
— Пятрусь, хапайся за альху, — Крычу (хаця б ён мне паверыў), А я тым часам узмахнуў Вяслом і ўпёрся ў цвёрды бераг.
Скачу і сам хутчэй туды, Наперад выкінуў руку, Але, набраўшы ў рот вады, Трапляю ў бурную раку.
Ды толькі й там (самому дзіўна) Усёй душою я кіпеў, Жаданнем вытрымаць плаціну — Здаецца, вытрымаў, паспеў.
Тут у змаганні са стыхіяй Усё, што можна, мы змаглі, I як тады, няхай ёй ліха, На гэты раз перамаглі.
>!< >1«
Клява гайдае нас, калыша Па вольнай гладзі, як раней, Мы падымаемся ўсё вышай Да вусця свежага яе.
Далёкі шлях ты запаветны, Сярод раскінутых лугоў Бяжыш крывой імклівай сцежкай, Наш водны шлях, між берагоў.
Ужо і дзень стаў больш кароткім, I ночка дыхае свяжэй, He абяцае сноў салодкіх — Бліжэй да восені, бліжэй.
Нам прапануе вечар шэры: Турысты, свой рыхтуй начлег, Бо непрыкметна ўжо на бераг Туман кладзецца, нібы снег.
Мы рыхтаваць начлег павінны, Звычайны ціхі свой бівак, Уверсе, недзе на ляшчыне, Вавёрка возіцца, як птах.
Яна нас нават не баіцца, Сваім хвастом махае туга, Той смешна сноўгае і б’ецца — Нібы пастух гуляе пугай.
Ёй, як сабе, ахвотна веру (Каб з тога месца не сысці): Арэхаў поўных на вячэру Няйначай хоча там знайсці.
I я тады не памыліўся: На галаву мне градам колкім Настырна, з выклікам паліўся Паток арэхавых асколкаў.