• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фізіка

    Фізіка


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 173с.
    Мінск 2017
    94.7 МБ
    Памеры бруска			Аб’ём бруска	
    Даўжыня а, мм	Шырыня Ь, мм	Вышыня с, мм	V, мм3	V, см3
    Мал. 256
    162 Лабараторны эксперымент
    3.	Вымерайце пры дапамозе мензуркі аб’ёмы цвёрдых цел няпра-вільнай формы, якія можна змясціць у мензурку. Вынікі запішыце ў табліцу.
    Мал. 257
    Назва цела	Аб’ём вады Ур мл	Аб’ём вады з целам V2, мл	Аб’ём цела V=V2- Vu cm3
    			
    			
    Кантрольныя пытанні
    1.	Прамымі або ўскоснымі вымярэннямі былі вызначаны аб’ёмы бруска і цел няправільнай формы?
    2.	Як можна павысіць дакладнасць вымярэння ёмістасці пасу-дзіны (чайнай і сталовай лыжак)?
    Вывады
    Суперзаданне
    Прапануйце і апішыце ў дэталях спосаб вымярэння аб’ёму цвёрда-га цела, якое немагчыма змясціць у мензурку (мал. 257).
    4 Лабараторная работа № 4
    Вывучэнне нераўнамернага руху
    Мэта: навучыцца вымяраць сярэднюю скорасць нераўнамернага руху.
    Абсталяванне: лабараторны штатыў, металічны жолаб, шарык, мерная стужка, цыліндрычны ўпор, транспарцір, секундамер.
    Праверце сябе
    1.	Што трэба ведаць, каб вызначыць сярэднюю скорасць руху?
    2.	Ці залежыць значэнне сярэдняй скорасці ад абранага прамежку часу?
    Мал. 258
    Ход работы
    1.	Прыборныя вымярэнні.
    Замацуйце жолаб у штатыве (мал. 258), па-дабраўшы ўхіл прыкладна 1 : 20 (ухілам называ-юць адносіну вышыні пад’ёму h да даўжыні I). У ніжняй частцы жолаба размясціце ўпор А.
    2.	Адпусціце шарык з верхняга пункта жола-ба адначасова з запускам секундамера і вымерай-це час руху шарыка да ўдару аб упор А.
    Лабараторны эксперымент 163
    3.	Вымерайце мернай стужкай пройдзены шарыкам шлях s і знай-
    дзіце сярэднюю скорасць  яго руху.
    4.	Павялічце ў 2 разы ўхіл жолаба і паўтарыце вымярэнні пунк-
    таў 2—4. Запішыце вынікі ў табліцу.
    УхІЛ у	Шлях s, CM	Час спуску t, с	Сярэдняя скорасць м спуску , — с
    			
    			
    Кантрольныя пытанні
    1.	Які фізічны сэнс велічыні , што вымяраецца?
    2.	У якім вымярэнні (пры большым або меншым ухіле) скорасць была знойдзена з большай дакладнасцю? Чаму?
    3.	Ці можна сцвярджаць, што змяненне ўхілу ў 2 разы прыводзіць да змянення сярэдняй скорасці руху ў 2 разы?
    Вывады
    Суперзаданне
    Выкарыстаўшы мерную стужку, секундамер і транс-парцір, вымерайце сярэднюю скорасць руху шарыка, што вагаецца на нітцы. Вазьміце нітку даўжынёй 30—40 см, вугал паміж крайнімі становішчамі ніткі 20—30°.
    © Лабараторная работа № 5
    Вымярэнне шчыльнасці рэчыва
    Мэта: навучыцца вымяраць шчыльнасць рэчыва.
    Абсталяванне: вагі, разнавагі, прамавугольны брусок, лінейка, кавалак пластыліну, мензурка, колба з вадой (мал. 259).
    Праверце сябе
    1.	Якія характарыстыкі цела неабходна ведаць, каб вызначыць шчыльнасць яго рэчыва?
    2.	У якіх адзінках у СІ вымяраецца шчыльнасць?
    Ход работы	Мал- 259
    1.	Вывучыце правілы карыстання рычажнымі вагамі.
    Ураўнаважце вагі, дадаючы на больш лёгкую шалю кавалачкі паперы. На левую шалю ўраўнаважаных вагаў пакладзіце цела, якое трэба ўзважыць.
    164 Лабараторны эксперымент
    На шалі вагаў нельга класці мокрыя, брудныя, гарачыя целы, насыпаць без выкарыстання падкладкі парашкі, наліваць вадкасці.
    Прытрымліваючы шалі рукой, асцярожна пастаўце на правую шалю гіру, маса якой, на вашу думку, блізкая да масы цела. Калі атрымаецца, што маса гіры большая за масу цела, то зніміце гіру і пастаўце іншую, меншай масы. Дабіцеся раўнавагі вагаў, дадаючы дробныя гіркі (гіркі ад 500 да 10 мг даставайце з футляра пінцэтам).
    Падлічыце агульную масу ўсіх гірак. Яна роўна масе цела, якое ўзважвалася.
    Скончыўшы ўзважванне, размясціце гіркі па сваіх гнёздах у скрыначцы.
    2.	Вымерайце шчыльнасць рэчыва прамавугольнага бруска.
    2.1.	Пры дапамозе лінейкі знайдзіце аб’ём прамавугольнага бруска.
    2.2.	Пры дапамозе вагаў знайдзіце яго масу.
    2.3.	Вылічыце шчыльнасць рэчыва бруска. Вынікі вымярэнняў і вылічэнняў запішыце ў табліцу.
    Назва цела	Даўжыня a, см	Шырыня b, см	Вышыня с, CM	Аб’ём V, см3	Маса т, г	Шчыльнасць	
    						Р’ см3	„ кг Р’ 3 м
    Брусок							
    Кавалак пластыліну	—	—	—				
    2.4.	Вызначыце па табліцы шчыльнасцей (гл. с. 73), з якога рэчыва выраблены брусок.
    3.	Вымерайце шчыльнасць пластыліну. Пры дапамозе вагаў і мен-зуркі вызначыце масу і аб’ём кавалка пластыліну. Вылічыце шчыль-насць пластыліну. Вынікі вымярэнняў і вылічэнняў запішыце ў табліцу.
    Кантрольныя пытанні
    1.	Шляхам прамых або ўскосных вымярэнняў вамі была вызнача-на шчыльнасць рэчыва? Патлумачце свой адказ.
    2.	Якая са шчыльнасцей (рэчыва бруска або пластыліну) была вызначана з большай дакладнасцю? Адказ абгрунтуйце.
    3.	Шчыльнасць якіх цел (цвёрдых, вадкіх, газападобных) вызна-чаць найбольш цяжка? Чаму?
    Вывады
    Суперзаданне
    Як вымераць шчыльнасць рэчыва цвікоў і вызначыць, што гэта за рэчыва, выкарыстаўшы толькі вагі і мензурку з вадой?
    Лабараторны эксперымент 165
    0 Лабараторная работа № 6
    Вывучэнне сілы трэння
    Мэта: навучыцца вызначаць сілу трэння слізгання; высветліць фактары, якія ўплываюць на яе значэнне, і параўнаць сілы трэння слізгання і качэння.
    Абсталяванне: дошка драўляная, палоска пластмасы (можна вы-карыстоўваць пластмасавую стальніцу), драўляны брусок, набор гру-заў, дзве цыліндрычныя палачкі або два алоўка, дынамометр.
    Праверце сябе
    1.	Калі ўзнікае сіла трэння слізгання? Сіла трэння качэння?
    2.	Як вымераць сілу трэння?
    Ход работы
    1.	Вымерайце з дапамогай дынамометра вагу драўлянага бруска з адтулінамі.
    2.	Перасоўваючы брусок з дапамогай дынамометра (мал. 260, a) раўнамерна па гарызантальнай драўлянай дошцы, вымерайце сілу пругкасці Fnp спружыны дынамометра, якая колькасна роўна сіле трэння. Паўтарыце вымярэнні не менш за тры разы, знайдзіце сярэд-няе значэнне гэтай сілы.
    3.	Паўтарыце вымярэнні, перасоўваючы брусок са змешчанымі на ім грузамі (мал. 260, б) масай па 100 г (па чарзе з двума, чатырма і шасцю грузамі). Зрабіце выснову аб прычынах змянення сілы трэння.
    4.	Захоўваючы на бруску шэсць грузаў, вымерайце сілу трэння слізгання бруска па пластмасавай паверхні. Параўнайце яе значэнне з сілай трэння па драўлянай паверхні. Зрабіце выснову.
    5.	Выкарыстоўваючы брусок з шасцю грузамі, змясціце пад яго дзве круглыя палачкі і вымерайце сілу трэння качэння. Параўнайце сілы трэння слізгання і качэння і зрабіце выснову.
    Складзіце табліцу і ўнясіце ў яе даныя праве-дзеных вамі вымярэнняў.
    Кантрольныя пытанні
    1.	Якія прычыны ўзнікнення сілы трэння?
    2.	Чаму ва ўсіх вымярэннях неабходна пера-соўваць брусок раўнамерна?
    Вывады
    Суперзаданне
    Даследуйце, як сіла трэння слізгання залежыць ад плошчы судакранання цел, якія труцца.
    166
    Адказы да практыкаванняў
    Практыкаванне 3. 1. С = 5 —. 2. t = 24 °C. 3. ^ = 3 дзяленні. дзял
    4.	t = 26 °C; з дакладнасцю да 2 °C.
    Практыкаванне 4. 3. s = 4,3 км. 4. ^= 2,5. 5. Z = 6 мін.
    Практыкаванне 5. 1.  = 3,3 —. 3.  = 3 —. 4.  = 10 “.
    5.	 = 1 ^. 6.  = 2,7 ^. 7. s = 56 м;  = 4,1 ^. 8. Z = c	c	c
    = 16 r 30 мін.
    Практыкаванне 6. 3. m = 3,6 t. 5. Полая. 6. Z = 40 m.
    Практыкаванне 7. 3.	= 13,6. 5. — = — = 4. 6. -^- = Л2.
    РДв)	к2 т2	F^
    Практыкаванне 9. 2. Р = Fu = 14 Н. 5. m = 0,1 кг. 6. Чыгун; Р = Fn = = 70 Н.
    Практыкаванне 10. 3. Fp = 200 Н. 4. Zx = 5 см.
    Практыкаванне 12. 6. Павялічыцца ў 12 разоў. 8. р = 0,18 МПа.
    10.	6 = 25 см; с = 10 см.
    Практыкаванне 13. 2. р = 200 кПа; F = 16 Н. 3. Ьг = 0,10 мм; h2 = 10 м. 4. S = 60 см2. 5. hB = 9,0 cm; hM = 10 cm; h'B = h'M = 9,5 cm. 6. — = 2. Практыкаванне 14. 4. P = 0,6 H. 5. h = 9,0 cm. 6. ДЙ = 2,0 cm. Практыкаванне 15. 6. p = 90 кПа. 9. F = 0,26 kH.
    Практыкаванне 16. 3. Ap = 15,8 мм рт. сл. 4. p = 48 кПа.
    Практыкаванне 17. 4. a) А1 = 100 Дж; б) А2 = -100 Дж. 7. Нераўнамер-на. 9. FTap = 2,0 кН; Fnpi F^. 10. h = 100 м; Ац = 80 кДж; Ар = 40 кДж. Практыкаванне 18. 2. Авык = 5,0 МДж; Акар = 3,5 МДж. 3. г| = 89 %. 5. T] = 83 %. 6. п = 90 %.
    Практыкаванне 19. 2. A = 2,12 • 108 Дж (59 кВт • г). 3. Z = 4 с. 4. т = = 0,20 т. 5. FcvnD = 3,0 кН. 6. Р = 60 кН.
    Практыкаванне 20. 2. К = 0,20 МДж. 6. [Атр| = 20 кДж. 9.  = = 2 Н.
    Практыкаванне 21. 6. |ДЛ| = 17,5 кДж; SK = 0. 8. A = 66 кДж.
    Практыкаванне 22. 3. /г = 20 м. 5. Е = 9,6 Дж; П = 3,0 Дж; К = = 6,6 Дж. 6. /г = 80 м. 8. h = 15 м.
    167
    ПРАДМЕТНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
    Атам 31
    Барометры 127
    Вымярэнні
    — прамыя 15
    — ускосныя 15
    Графік
    — скорасці 60
    — шляху 59
    Дыфузія 34
    Законы
    — захавання механічнай энергіі 154, 155
    — Паскаля 109
    Інерцыя 69
    Каэфіцыент карыснага дзеяння 136
    Магутнасць 140
    Малекулы 30
    Манометры 127
    Маса 71
    Механічная работа 132
    Механічны рух
    — паступальны 55
    — пераменны 64
    — раўнамерны 56
    Міжнародная сістэма адзінак 18
    Сазлучаныя сасуды 114
    Сіла
    — вага 85
    — пругкасці 82
    — раўнадзейная 91
    — трэння 95
    — цяжару 79
    Скорасць руху
    — нераўнамернага 64
    — раўнамернага 56
    Стан рэчыва
    — вадкі 31, 40, 41
    — газападобны 31, 40, 41
    — цвёрды 31, 40, 41
    Тэмпература 46
    Тэрмометр 46
    Цеплавое расшырэнне 43
    Цеплавы рух 34
    Узаемадзеянне малекул 37, 38
    Фізіка 6
    Фізічнае цела 9
    Фізічная велічыня 8
    Фізічная з’ява 8
    Цана дзялення шкалы 24
    Ціск
    — атмасферны 121
    — гідрастатычны 110
    — цвёрдых цел 100
    Шчыльнасць рэчыва 72
    Энергія
    — кінетычная 144
    — патэнцыяльная 147, 148
    Літаратура
    1.	Пушкнн, A. С. Собранне сочнненнй : в 10 т. / A. С. Пушкнн ; под обіц. ред. Д. Д. Благого [н др.]. — М. : Художественная лнтература, 1959— 1962. — Т. 1 : стнхотворення 1814—1822. — 1959. — С. 594.
    2.	Савнцкая, С. Распутай время : роман [Электронный pecypc] / С. Савнц-кая // Золотое перо Русн. Пнсатель Светлана Савнцкая. — Режнм доступа : http://svetskaz.ru/shablon.phtml?lnk=2. — Дата доступа : 09.02.2017.
    3.	Толстой, Л. Н. Собранне сочнненнй : в 22 т. / Л. Н. Толстой. — М. : Художественная лнтература, 1978—1985. — Т. 10 : повестн н рассказы 1872—1886. — 1982. — С. 143—144.
    4.	Храмов, Ю. А. Фнзнкн : бнографнческнй справочннк. — М. : Наука, 1983.
    5.	ІЦнпачев, С. Нзбранные пронзведення : в 2 т. / С. ІЦнпачев. — М. : Художественная лнтература, 1970.
    (Назва і нумар установы адукацыі)
    Навучальны год	Імя і прозвішча навучэнца	Стан вучэбнага дапаможніка пры атрыманні	Адзнака навучэнцу за карыстанне вучэбным дапаможнікам
    2(_,			
    20			
    20	/			
    20	/			
    20	/			
    Вучэбнае выданне
    Ісачанкава Ларыса Арцёмаўна Ляшчынскі Юрый Дзмітрыевіч