• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фізіка

    Фізіка


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 173с.
    Мінск 2017
    94.7 МБ
    Л. А. Ісачанкава
    
    Л. А. Ісачанкава Ю. Д. Ляшчынскі
    ФІЗІКА
    Вучэбны дапаможнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
    Пад рэдакцыяй Л. А. Ісачанкавай
    Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
    Мінск «Народная асвета» 2017
    УДК 53(075.3=161.3)
    ББК 22.3я721
    Н85
    Пераклад з рускай Н. М. Алганавай
    Рэцэнзенты:
    кафедра фізікі і методыкі выкладання фізікі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» (кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт В. М. Белая);
    настаўнік фізікі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 10 г. Мінска» Т. У. Оліхвер
    ISBN 978-985-03-2751-2
    © Ісачанкава Л. А., Ляшчынскі Ю. Д., 2017
    © Алганава Н. М., пераклад на беларускую
    мову, 2017
    © Афармленне. УП «Народная асвета», 2017
    3
    ЗМЕСТ
    Ад аўтараў......................... 4
    Глава 1. Фізічныя метады пазнання прыроды
    § 1.	Фізіка — навука аб прыродзе. Су-вязь фізікі з іншымі навукамі. Фізіка і тэхніка............................ 6
    § 2.	Фізічнае цела, фізічная з’ява, фізічная велічыня.................. 8
    § 3.	Метады даследавання ў фізіцы .... 11 § 4. Роля вымярэнняў у фізіцы. Пра-мыя і ўскосныя вымярэнні ......... 14
    § 5.	Адзінкі вымярэння фізічных велі-чынь. Міжнародная сістэма адзінак (СІ) ............................. 18
    § 6.	Дзеянні над фізічнымі велічынямі 21 § 7. Вымяральныя прыборы. Цана дзя-лення. Дакладнасць вымярэнняў .... 24
    Глава 2. Будова рэчыва
    § 8.	Дыскрэтная будова рэчыва..... 30 § 9. Цеплавы рух часціц........... 34
    § 10.	Узаемадзеянне часціц рэчыва .... 37 §11. Газападобны, вадкі і цвёрды стан рэчыва ........................... 40
    §12.	Цеплавое расшырэнне ........ 43
    §13.	Тэмпература. Вымярэнне тэмпера-туры. Тэрмометры.................. 46
    Глава 3. Рух і сілы
    § 14.	Механічны рух. Адноснасць спа-кою і руху .....................   50
    § 15.	Траекторыя, шлях, час. Адзінкі шляху і часу ..................... 52
    § 16.	Раўнамерны рух. Скорасць. Адзін-кі скорасці....................... 55
    §17.	Графікі шляху і скорасці пры раў-намерным прамалінейным руху ...... 59
    § 18.	Нераўнамерны (пераменны) рух.
    Сярэдняя скорасць ................ 64
    §19.	Чаму змяняецца скорасць руху цела. Інерцыя .................... 68
    § 20.	Маса цела. Шчыльнасць рэчыва.
    Адзінкі шчыльнасці ............... 71
    §21.С	іла ........................ 76
    § 22.	З’ява прыцяжэння. Сіла цяжару 79 §23. Сіла пругкасці .............. 82
    § 24.	Вага цела................... 85
    §25.	Адзінка сілы. Вымярэнне сілы ... 87 § 26. Складанне сіл. Раўнадзейная сіла 91 §27. Трэнне. Сіла трэння........... 95
    Глава 4. Ціск § 28. Ціск. Адзінкі ціску ..........100
    § 29.	Ціск газу....................105
    § 30.	Перадача ціску газамі і вадкасця-мі. Закон Паскаля..................108
    §31.Ц	іск вадкасці, абумоўлены яе вагой	110
    §32.	Сазлучаныя сасуды ...........114
    § 33.	Газы і іх вага ..............119
    § 34.	Атмасферны ціск .............121
    § 35.	Вымярэнне атмасфернага ціску. Барометры і манометры..............126
    Глава 5. Работа. Магутнасць. Энергія
    § 36.	Механічная работа. Адзінкі работы.............................132
    §37.	Карысная і выкананая работа. Каэфіцыент карыснага дзеяння........136 § 38. Магутнасць. Адзінкі магутнасці . . 140 § 39. Кінетычная энергія ...........144
    § 40.	Патэнцыяльная энергія........147
    §41.	Разлік патэнцыяльнай энергіі .... 149 § 42. Закон захавання механічнай энергіі............................153
    Глава 6. Лабараторны эксперымент
    Лабараторная работа № 1. Вызначэнне цаны дзялення шкалы вымяральнага прыбора ............................158
    Лабараторная работа № 2. Вымярэнне даўжыні ............................159
    Лабараторная работа № 3. Вымярэнне аб’ёму..............................160
    Лабараторная работа № 4. Вывучэнне нераўнамернага руху.................162
    Лабараторная работа № 5. Вымярэнне шчыльнасці рэчыва...................163
    Лабараторная работа № 6. Вывучэнне сілы трэння ........................165
    Адказы да практыкаванняў...........166
    Прадметны паказальнік..............167
    Літаратура.......................... —
    Дарагія сямікласнікі!
    У гэтым навучальным годзе вам давядзецца ўзысці на першую прыступку навуковай лесвіцы, якая называецца «фізіка». Вывучаю-чы фізіку, вы пазнаёміцеся з мноствам цікавых з’яў, якія адбыва-юцца вакол вас, і зможаце растлумачыць, як працуюць розныя ма-шыны і механізмы; чаму тэмпература вады на дне вадаёма ў самы моцны мароз +3—4 градусы; чаму па мабільным тэлефоне і скайпе можна з любога месца пагаварыць з бацькамі і сябрамі.
    Вывучаючы фізіку, вы пазнаёміцеся з рознымі вымяральнымі прыборамі, адзінкамі вымярэння, навучыцеся самастойна вымяраць і ацэньваць дакладнасць вымярэнняў. У далейшым гэтыя ўменні спатрэбяцца вам пры вывучэнні не толькі фізікі, але і іншых прад-метаў.
    Вучэбны дапаможнік складаецца з глаў, а главы — з параграфаў. Кожная глава пачынаецца з ілюстраванай старонкі, на якой прыве-дзены пытанні, што вывучаюцца ў гэтай главе. У тэксце некато-рых параграфаў ёсць пытанні і заданні. He пакідайце іх без адказу. Уважліва чытайце апісанні доследаў. Многія з іх можна паўтарыць дома. Сур’ёзна стаўцеся да галоўных вывадаў, якія выражаюць асноўнае ў змесце параграфа. Для праверкі разумення матэрыялу ў канцы параграфаў прадугледжаны кантрольныя пытанні. Старайце-ся даць адказ на кожнае з іх, нават калі для гэтага спатрэбіцца вы-карыстаць дадатковую літаратуру або Інтэрнэт.
    Вучэбны дапаможнік змяшчае практычную частку — дамашнія заданні і практыкаванні.
    Найбольш складаныя задачы і кантрольныя пытанні адзначаны знакам '^. Заданні са знакам 0 прадугледжваюць выкарыстанне электроннага адукацыйнага рэсурсу «Фізіка. 7 клас» і інтэрактыў-ных мадэлей, размешчаных на нацыянальным адукацыйным парта-ле http://e-vedy.adu.by.
    У канцы некаторых параграфаў змяшчаецца матэрыял для дапыт-лівых. Ён можа быць вывучаны па жаданні.
    У стварэнні вучэбнага дапаможніка прымаў удзел вялікі калек-тыў спецыялістаў. Шануйце працу і намаганні ўсіх, хто працаваў над кнігай, — беражыце яе!
    Жадаем вам творчасці і поспехаў пры вывучэнні фізікі.
    Фізічныя метады пазнання прыроды
    Навошта трэба вывучаць фізіку? Які шлях пазнання навакольнага свету?
    Як дакладней вымераць фізічную велічыню?
    Як складаць, памнажаць, дзяліць фізічныя велічыні?
    6 Фізічныя метады пазнання прыроды
    Мал. 1
    Мал. 2
    Мал. 3
    Фізіка — навука аб прыродзе. Сувязь фізікі з іншымі навукамі. Фізіка і тэхніка
    Раней людзі ездзілі на тарантасах, запрэжаных конь-мі, жалі сярпамі жыта, праводзілі вечары пры святле лучын. А ў казках марылі пра цуды: кілім-самалёт, сякеру-самаруб і інш. Ці стала казка быллю? Так. Сёння людзі лятаюць на самалётах (мал. 1). Камбайны жнуць жыта (мал. 2). Электрапілы ў лічаныя мінуты спілоўваюць дрэ-вы, энергазберагальныя лямпы асвятляюць памяшканні. Распрацаваны сучасныя радыёлакацыйныя ўстаноўкі (мал. 3). Мабільная сувязь пашырыла магчымасці зносін паміж людзьмі. Ракеты выводзяць на арбіту штучныя спадарожнікі Зямлі. Чалавек дасягнуў космасу.
    Усё гэта стала магчымым дзякуючы дасягненням розных навук, адной з якіх з’яўляецца фізіка.
    Слова «фізіка» ў перакладзе з грэчаскай мовы азначае «прырода». Фізіка — навука аб прыродзе. Прырода — гэта вада, зямля, паветра, лясы, горы, жывёльны і раслінны свет і ўсё, што існуе вакол нас. Чалавек таксама з’яўляецца часткай прыроды. Але тое, што адбываецца ў прыродзе, вывучаюць і такія навукі, як біялогія, біяфізіка, хімія, астраномія, астрафізіка, геагра-фія, геалогія і інш. Ці могуць гэтыя навукі абыс-ціся без фізікі? Вядома ж, не. Напрыклад, на ўроках біялогіі вы будзеце працаваць з мікраско-пам (мал. 4). Яго будова і прынцып дзеяння за-снаваны на законах фізікі.
    Але і іншыя навукі дапамагаюць фізіцы. На-прыклад, матэматыка. 3 яе дапамогай апісваюц-ца фізічныя з’явы і законы.
    Фізіка, з’яўляючыся падмуркам тэхнікі, разві-вае яе. А тэхніка стварае прыборы, якія дазваля-юць фізіцы пранікаць у неразгаданыя таямніцы прыроды, адкрываць новыя з’явы.
    Але якімі б разумнымі ні былі прыборы, га-лоўнае ў развіцці фізікі — гэта геніяльнасць і
    Фізічныя метады пазнання прыроды 7
    ўпартая праца вучоных усяго свету. У працэсе вывучэння прадмета вы пазнаёміцеся з імёнамі і ўкладам у фізіку многіх выдатных вучоных, у тым ліку і беларускіх.
    Веды, атрыманыя пры вывучэнні фізікі, спа-трэбяцца вам у паўсядзённым жыцці, паспрыяюць развіццю вашых інтэлектуальных здольнасцей. Яны сфарміруюць у вас навуковае ўяўленне аб навакольным свеце і дапамогуць пры выбары бу-дучай прафесіі.
    Галоўныя вывады
    1.	Фізіка — навука аб прыродзе.
    2.	Фізіка развівае тэхніку.
    3.	Фізіка дапамагае чалавеку жыць у навакольным свеце больш бяспечна і камфортна.
    Для дапытлівых
    Да XIX ст. не існавала самастойнай прафесіі «фізік». Гэтай наву-кай займаліся ўрачы, матэматыкі, інжынеры, філосафы і інш.
    За час свайго існавання фізіка раскрыла перад чалавекам многія таямніцы навакольнага свету. У цяперашні час інтарэсы вучоных, якія займаюцца гэтай навукай, распасціраюцца далёка за межы Зямлі. Фізікі імкнуцца вызначыць законы, на аснове якіх будуецца Сусвет; знайсці планеты, прыгодныя для жыцця.
    Кантрольныя пытанні
    1.	Што азначае слова «фізіка»?
    2.	Для чаго трэба вывучаць фізіку?
    3.	Як уплываюць адна на адну фізіка і тэхніка? Фізіка і матэматыка?
    ^ Дамашняе заданне
    1.	Адкажыце пісьмова на пытанне: імёны якіх выдатных вучоных і з якой воб-ласці навукі вам ужо вядомыя?
    2.	Стварыце аўтарскую эмблему фізікі. Лепшая эмблема атрымае права зна-ходзіцца на вокладцы сшыткаў па фізіцы.
    8 Фізічныя метады пазнання прыроды
    л Фізічнае цела,
    § фізічная з’ява, фізічная велічыня
    Мал. 7
    Мал. 8
    Агледзьцеся навокал. Вы ўбачыце вялізную раз-настайнасць прадметаў. Гэта людзі, жывёлы, дрэвы. Гэта тэлевізар, аўтамабіль, яблык, камень, лямпачка, аловак і інш. А што ўяўляюць сабой гэтыя прадметы з пункту гледжання фізікі?
    У фізіцы любы прадмет называюць фізічным целам. Чым адрозніваецца адно фізічнае цела ад другога? Вельмі многім. Напрыклад, яны могуць складацца з розных рэчываў або ў іх могуць быць розныя аб’ём і форма. Сярэбраная і залатая лыж-кі (мал. 5) маюць аднолькавыя аб’ём і форму, але складаюцца яны з розных рэчываў — з сераб-ра і золата. Драўляныя кубік і шарык (мал. 6) маюць розныя аб’ём і форму. Гэта розныя фізіч-ныя целы, але выраблены яны з аднаго і таго ж рэчыва — драўніны.