• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фізіка

    Фізіка


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 173с.
    Мінск 2017
    94.7 МБ
    Рашэнне
    Аднароднымі фізічнымі велічынямі ў дадзеным выпадку з’яўляюцца масы цел: m^ = 120 г і m2 = 0,048 кг. Для выканання аперацыі складання фізічныя велічыні неабходна выразіць у адных адзінках. Адну з мас, напрыклад т2, выразім у адзінках, у якіх запіса-на маса т1, г. зн. у грамах (г). Паколькі 1 кг = 1000 г, т2 = 0,048 кг = = 0,048 • 1000 г = 48 г.
    Такім чынам, т = тг + т2 = 120 г + 48 г = 168 г.
    Адказ: вынікам складання з’яўляецца маса т = 168 г.
    Фізічныя метады пазнання прыроды 23
    2.	Вызначыце фізічныя велічыні, атрыманыя ў выніку выканання наступных дзеянняў: 1) 35 г : 5 —-^; 2) 40 см • 0,25 м.
    Рашэнне
    1)	Знойдзем адносіну дзвюх фізічных велічынь, падзяліўшы іх лі-кавыя значэнні і адзінкі:
    35 г • 5 —= — см = 7 см . см3 5
    Мы атрымалі фізічную велічыню — аб’ём V = 7 см3.
    2)	Каб памножыць дзве аднародныя фізічныя велічыні, неабходна выразіць іх у адных адзінках, напрыклад у сантыметрах (см):
    40 см • 0,25 м = 40 см • 25 см = 1000 см2 = 10 дм2.
    Мы атрымалі фізічную велічыню — плошчу S = 10 дм2.
    Адказ: 1) у выніку дзялення дзвюх фізічных велічынь рознага роду (масы і шчыльнасці) атрымана трэцяя фізічная велічыня — аб’ём V = 7 см3; 2) у выніку множання дзвюх аднародных фізічных велічынь (даўжынь) атрымана трэцяя фізічная велічыня — плошча S = 10 дм2.
    Практыкаванне 2
    1.	Якія з прыведзеных значэнняў велічынь можна складаць? Вы-канайце складанне і запішыце вынік.
    1)	3,0 мін, 26 см, 5 см2, 40 с, 10 кг, 25 см3;
    2)	2,0 кг, 15 мм, 10 мм2, 60 с, 25 г, 2,5 мл.
    2.	Якія з прыведзеных значэнняў велічынь можна аднімаць? Вы-канайце адніманне і запішыце вынік.
    1)	16 см, 8,0 кг, 40 с, 64 см3, 90 мм;
    2)	2,0 г, 300 кг, 40 см3, 20 мін, 30 км, 12 т.
    3.	Параўнайце даўжыні адрэзкаў: Іх = 4,8 см, 12 = 4,8 мм, 13 = 48 мм. Якія адрэзкі маюць роўную даўжыню? Які адрэзак мае найменшую даўжыню? Адлюструйце адрэзкі ў сшытку.
    4.	Якая фізічная велічыня атрымаецца ў выніку наступных дзеян-няў?
    1)	12	• 3,0 м3;	3) 25,0 см + 150 мм;	5) ^s
    м3	2,0 м
    2)	40 см - 0,15 м;	4) 20 см • 0,50 м • 3,0 дм; 6)^^.
    9,0 м
    5.	Устаўце патрэбную фізічную велічыню.
    1)	5 м - ... = 1 м;
    2)	300 кг + ... = 0,5 т;
    3)	4 дм • ... = 20 дм2.
    24 Фізічныя метады пазнання прыроды
    Вымяральныя прыборы. Цана дзялення.
    Дакладнасць вымярэнняў
    1
    оо
    00
    Мал. 32
    Мал. 33
    Распачынаючы вымярэнні, неабходна перш за ўсё падабраць прыборы. Што трэба ведаць аб вымя-ральных прыборах?
    Мінімальнае (ніжняя мяжа) і максімальнае (верхняя мяжа) значэнні шкалы прыбора — гэта межы вымярэння. Часцей за ўсё мяжа вымярэн-ня адна, але можа быць і дзве. Напрыклад, лі-нейка мае адну мяжу — верхнюю. У лінейкі на малюнку 32 яна роўна 25 см. У тэрмометра на малюнку 33 дзве мяжы: верхняя мяжа вымярэн-ня тэмпературы роўна +50 °C; ніжняя -40 °C.
    На малюнку 34 адлюстраваны тры лінейкі з аднолькавымі верхнімі межамі (25 см). Але гэтыя лінейкі вымяраюць даўжыню з рознай даклад-насцю. Найбольш дакладныя вынікі вымярэнняў дае лінейка 1, найменш дакладныя — лінейка 3. Што ж такое дакладнасць вымярэнняў і ад чаго яна залежыць? Для адказу на гэтыя пытанні раз-гледзім спачатку паняцце цана дзялення шкалы прыбора.
    Цана дзялення — гэта значэнне найменшага дзялення шкалы прыбора.
    Як вызначыць цану дзялення шкалы? Для гэ-тага неабходна:
    1)	выбраць на шкале лінейкі два суседнія зна-чэнні, напрыклад 3 см і 4 см;
    2)	падлічыць колькасць дзяленняў (не штры-хоў!) паміж гэтымі значэннямі; напрыклад, на лінейцы 1 (гл. мал. 34) колькасць дзяленняў па-між значэннямі 3 см і 4 см роўна 10;
    3)	адняць ад большага значэння меншае (4 см - 3 см = 1 см) і атрыманы вынік падзяліць на колькасць дзяленняў.
    Атрыманае значэнне і будзе цаной дзялення шкалы прыбора. Абазначым яе літарай С.
    Фізічныя метады пазнання прыроды 25
    шкалы
    шкалы
    С
    Для лінейкі 3: С3
    Для лінейкі 2: С2
    Для лінейкі 1: (\
    1 CM	= 0,1	см дзял.	1 5	мл —50
    10 дзял.				
    1 CM	= 0,2	CM		—40
    5 дзял.		дзял. ’		
    1 см	= 0,5	CM		— 30
    2 дзял.		дзял. ’		—20
    Гэтаксама можна вызначыць і цану дзялення
    — 10
    мензурак 112 (мал. 35). Цана дзялення мензуркі1:
    30 мл - 20 мл _ мл ---z------- = 5-----.
    2дзял.
    дзял.
    Цана дзялення шкалы мензуркі 2:
    С2 —
    30 мл - 20 мл _ і мл
    10 дзял.
    дзял.
    А якімі лінейкай і мензуркай можна вымераць больш дакладна?
    Вымераем адзін і той жа аб’ём мензуркамі 1 і 2. Па паказаннях шкал у мензурцы 1 аб’ём вады V = 35 мл; у мензурцы 2 — 7 = 37 мл.
    Зразумела, што вады мензуркай 2, (^ МЛ < g МЛ | дзял. дзял. Г
    дакладней вымераны аб’ём цана дзялення якой меншая
    Значыць, чым меншая цана
    Мал. 35
    мл —50
    40
    30
    20
    10
    
    дзялення шкалы, тым дакладней можна вымераць дадзеным прыборам. Гавораць: мензуркай 1 мы вымералі аб’ём з дакладнасцю да 5 мл (параўнайце з цаной дзялення шкалы Сі = 5 мл ), мензуркай дзял.
    2 — з дакладнасцю да 1 мл (параўнайце з цаной дзялення С2 = 1 мл--). Дакладнасць вымярэн-дзял.
    ня тэмперашуры тэрмометрамі 1 і 2 (мал. 36) вызначыце самастойна.
    Такім чынам, любым прыборам, які мае шка-лу, вымераць фізічную велічыню можна з даклад-насцю, якая не перавышае цаны дзялення шкалы.
    Лінейкай 1 (гл. мал. 34) можна вымераць даўжыню з дакладнасцю да 1 мм. Дакладнасць вымярэння даўжыні лінейкамі 2 і 3 вы.значы.це самастойна.
    с
    ---50
    ---40
    ---30
    ---20
    ----10
    ---0
    Мал. 36
    ІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІ
    26 Фізічныя метады пазнання прыроды
    Галоўныя вывады
    1.	Верхняя і ніжняя межы вымярэння — гэта максімальнае і мінімальнае зна-чэнні шкалы прыбора.
    2.	Цана дзялення шкалы роўна значэнню найменшага дзялення шкалы.
    3.	Чым меншая цана дзялення шкалы, тым дакладней будуць праведзены вы-мярэнні дадзеным прыборам.
    Кантрольныя пытанні
    1.	Што называюць цаной дзялення?
    2.	Як вызначыць цану дзялення шкалы прыбора?
    3.	Ад чаго залежыць дакладнасць вымярэння дадзеным прыборам?
    4.	На малюнку 37 прадстаўлены вы-мяральныя прыборы. Як яны на-зываюцца? Якія фізічныя велічыні яны вымяраюць? Якая цана дзя-лення шкалы кожнага з іх?
    5.	Якія значэнні верхняй і ніжняй меж вымярэння гэтых прыбораў?
    6.	Ці можна выкарыстоўваць тэрмо-метр, паказаны на малюнку 37, б,
    на Поўначы? Чаму?
    7.	На якіх відах транспарту можна выкарыстоўваць
    адлюстраваны на малюн-
    ку 37, в спідометр: на самалёце, аўтамабілі, веласіпедзе? Чаму?
    Для дапытлівых
    У гісторыі навукі ёсць нямала выпадкаў, калі павышэнне даклад-насці вымярэнняў давала штуршок да новых адкрыццяў. Больш дакладныя вымярэнні шчыльнасці азоту, вылучанага з паветра, дазволілі ў 1894 г. адкрыць новы інертны газ — аргон. Павышэнне дакладнасці вымярэнняў шчыльнасці вады прывяло да адкрыцця ў 1932 г. адной з разнавіднасцей цяжкіх атамаў вадароду — дэйтэрыю. Пазней дэйтэрый увайшоў у склад ядзернага паліва. Ацаніць адлег-ласці да зорак і стварыць іх дакладныя каталогі вучоныя змаглі дзя-куючы павышэнню дакладнасці пры вымярэнні месцазнаходжання яркіх зорак на небе.
    Фізічныя метады пазнання прыроды 27
    ^ Дамашняе заданне
    Вазьміце пластыкавую бутэльку і мерную шклянку, вырабіце мензурку. Вы-значыце цану дзялення, дакладнасць вымярэння вырабленай вамі мензуркі. Для вырабу шкалы выкарыстайце вузкі лейкапластыр.
    Прыклады рашэння задач
    Для вымярэння велічыні вугла выкарыстоўваюць транспарцір. Вызначыце: 1) цану дзялення кожнай шкалы транспарціра, адлюст-раванага на малюнку 38; 2) значэнне вугла ВАС, выкарыстоўваючы кожную шкалу; пазначце дакладнасць вымярэння вугла ВАС у кож-ным выпадку.
    Рашэнне
    1)	Цана дзялення ніжняй шкалы:
    130°-120° ю°
    1 дзял. дзял.
    Цана дзялення сярэдняй шкалы:
    130°-120°	5°
    2 дзял. дзял.
    Цана дзялення верхняй шкалы:
    130°-120° _	1°
    Юдзял. дзял.
    Мал. 38
    2)	Вызначаны па ніжняй шкале з дакладнасцю да 10° ABAC = 120°; вызначаны па сярэдняй шкале з дакладнасцю да 5° ABAC = 125°; вы-значаны па верхняй шкале з дакладнасцю да 1° ABAC = 127°.
    Практыкаванне 3
    1.	Вызначыце цану дзялення шкалы гадзінніка, калі паміж штры-хамі, якія адпавядаюць значэнням 15 мін і 30 мін, маецца 3 дзяленні.
    2.	Тэмпература паветра ў пакоі £ = 16 °C. Пасля таго як уключылі абагравальнік, узровень вадкасці ў пакаёвым тэрмометры падняўся на 4 дзяленні. Вызначыце, якая тэмпература паветра ўсталявалася ў
    пакоі, калі цана дзялення тэрмометра С = 2,0
    дзял.
    28 Фізічныя метады пазнання прыроды
    км
    3.	Цана дзялення шкалы спідометра С = 10 „ г . ца колькі дзя-ленняў зрушылася стрэлка спідометра пры выездзе аўтамабіля з на-селенага пункта на трасу, калі яго скорасць змянілася ад У1 = 60 ^ да v2 = 90 ^? г	г
    4.	Якую тэмпературу паказвае тэрмометр на малюнку 39? 3 якой дакладнасцю можна вымераць тэмпературу дадзеным тэрмометрам?
    5.	На малюнку 40 паказаны чатыры мензуркі. Вызначыце цану дзялення кожнай мензуркі і аб’ёмы вадкасцей, якія ў іх наліты.
    6.	Вызначыце, ці аднолькавыя аб’ёмы вадкасцей наліты ў мензур-кі (мал. 41). Якая з мензурак дазваляе вызначыць аб’ём вадкасці з большай дакладнасцю?
    Мал. 41
    Будова рэчыва
    Чаму алмаз цвёрды, а графіт мяккі?
    Кавалкі пластыліну лёгка злучыць у адзін, а асколкі разбітага кубка — не. Чаму?
    Ці магчыма ўбачыць атамы і малекулы?
    30 Будова рэчыва
    § 8.
    Дыскрэтная будова рэчыва
    Мал. 42
    Мал. 43
    Другого ннчего в прнроде нет.
    Нн здесь, нм там, в косммческнх глубмнах: Все — от песчннок малых до планет — Нз элементов состонт еднных.
    С. Шчыпачоў [5]
    Пра якія элементы ідзе гаворка ў змешчаных вы-шэй радках з верша «Чытаючы Мендзялеева»?
    Усе целы складаюцца з якіх-небудзь рэчываў: ручка — з пластмасы, аловак — з драўніны і гра-фіту.
    Рэчывы валодаюць рознымі, толькі для іх характэрнымі ўласцівасцямі: колерам, пахам, шчыльнасцю, цякучасцю і інш. А што агульнае маюць усе рэчывы?
    Правядзём дослед. У шклянку з чаем пакла-дзём кавалачак цукру (мал. 42, а) і размяшаем. Крышталікі цукру сталі нябачнымі, а чай — са-лодкім. Значыць, цукар не знік. Ён застаўся ў чаі. Але чаму мы не бачым крышталікі? Яны распалі-ся на найдрабнейшыя часціцы, нябачныя вокам.
    Найдрабнейшыя часціцы рэчыва, здольныя існаваць самастойна і захоўваць асноўныя ўлас-цівасці рэчыва, называюцца малекуламі.
    He толькі цукар, але і ўсе іншыя рэчывы складаюцца з найдрабнейшых часціц, г. зн. ма-юць дыскрэтную (перарывістую) будову. Розныя рэчывы складаюцца з розных малекул, таму і ўласцівасці іх адрозніваюцца.