Гарадзенскія запісы
Выпуск 1
Памер: 147с.
Мінск 1993
Фабрыка вырабляла курыльны і нюхальны тытунь, папяросы, цыгары, махорку. У 1867 г. было зроблена 200 цыгараў і 100 пудоў тытуню, абарот складаў ад 1.152 да 7.356 рублёў. У 1886 г. абарот фабрыкі быў ужо 460 тыс. рублёў, дзейнічалі 2 паравыя машыны. Сыравінай з 'яўляліся замежны тытунь, рускі тытунь вышэйшага гатунку, махорка. Збыт прадукцыі ажыццяўляўся па ўсёй дзяржаве і таксама за яе межы.
3 1907 г. тытунёвая фабрыка ператворана ў акцыянернае таварыства, гадавая прадукцыйнасць фабрыкі за гэты час перавышала 4 млн. рублёў.
Фабрыка Шарашэўскага была буйным прадпрыемствам і па колькасці рабочых, прычым пераважала жаночая праца, выкарыстоўвалася і дзіцячая праца. Напрыклад, у 1892 г. на фабрыцы працавалі 1.475 рабочых, з іх: 400 мужчынаў, 900 жанчынаў, 175 дзяцей. У 1900 г. з 1.442 рабочых працавала 1.114 жанчынаў. Пры фабрыцы існавала вучылішча для маленькіх дзяўчынак, у якім навучалі прафесіі будучых работніцаў. Меліся доктар і фельчар. Акты аглядаў фабрыкі старшым фабрычным інспектарам у 1885—1895 гг. сведчаць аб яе антысанітарным стане, адсутнасці вентыляцыі.
Прамысловы крызіс с пачатку 20 стагоддзя напаткаў таксама і фабрыку. Былі звольнены 64 рабочыя.
Прапанаваная падборка дакументаў ЦДГА ў Гродне дапаможа лепш пазнаць гісторыю свайго роднага краю.
Падрыхтавана дырэктарам архіва. Батраковай К. П.
110
1892 г.— Ведамасць аб стане тытунёвай фабрыкі купца I. Шарашэўскага.
Назва вырабаў
1. Колькасць
Назва вырабаў вырабаў лікамі На суму
ці вагою
Тытуню курыльнага ............ 5950 пар. 84.000 р.
Цыгараў 1294000U шт. 78.000 р.
Нанярйсаў ................. Ю70О00О0 шт. 235.000 р.
Махоркі і нюхальнага тытуню...... ^76 400 пуд. 230.000 р.
Разам: 627.000 р.
2. Пра дзейную сілу на фабрыцы ці заводзе
Лік
Колькі конскіх сілаў
Паравых машынаў............................ 2
пры іх паравых лакамабіляў............
Вадзяных рухавікоў....................
Ветраных .............................
Конных ...............................
20
3. Пра майстроў
Дарослыя Малалетнія
да 15 гадоў
мужч. жан. муж. жан.
полу полу полу полу
а) Сярэдняя колькасць рабочых 400 900 25 150
у тым ліку
Хто працуе на фабрыцы ці заводзе
Хто працуе ў іншым месцы Усе працуюць толькі на фабрыцы
б) Калі колькасць рабочых змяняецца He змяняецца
па порах года, то ў якія месяцы бывае
найбольшая і найменьшая іх лічба
в) Ці жывуць рабочыя ў будынках фаб На фабрыцы не жывуць
рыкі альбо ў іншых месцах арцелямі Арцеляў няма
г) Памер зарабатнай платы (у дзень Ад 5 руб. да 50 руб. у месяц
ці ў месяц)
д) Колькі рабочых гадзін у дзень Для дарослых 10 гадз.
Для малалетніх 8 гадз.
111
4. Колькасць выканаўчых механізмаў і 25 крышыльных станкоў,29 ступ
апаратаў (паводле роду вытворчасці: для таўчэння нюхальнага тыту
варацёнаў, станкоў, варштакоў, гор ню, 1 вальцоўка, 3 жорнаў і 2
наў, вагранак, кубаў,’ чанаў, плаўных паперарэзальныя машыны
■ печаў і т. п.)
5. Колькі на працягу года ідзе на выт Замежнага тытуню 750 пудоў
ворчасць матэрыялу, сырых і паўапра Рускага тытуню вышэйшага га
цаваных, менавіта якіх рускага тунку 16 000 пудоў
ці замежнага паходжання? Рускай махоркі і бакуну
73 000 пудоў
6. Дзе збываюцца вырабы? Па ўсёй Расіі
7. Колькі ідзе ў год паліва: дроў, вугалю 450 сажаняў дроў
ці торфу і на якую суму?
8. У якіх будынках мураваных ці У мураваных
драўляных
9. Вытворчасць ідзе круглы год, а калі Круглы год
не, то з якога і да якога месяца?
10. Асоба ці асобы (колькі іменна), за Рускія падданыя.
гадчыкі вытворчасці ці рускія пад Адукацыя хатняя.
даныя ці чужаземцы, атрымалі агуль
ную ці тэхнічную адукацыю і дзе?
11. Ці ёсць пры мануфактуры, фабрыцы Ёсць вучылішча для 100 мала
ці заводзе вучылішча або навучальныя летніх дзяўчынак. Ашчадная ка
класы, бальніца, ашчадная каса і інш. са, доктар, фельшар, а таксама
установы? Калі ёсць, даць пра іх ка даюць рабочым усе медыкаменты
роткія звесткі. па 10 кап. з рэцэпта
12. Год заснавання фабрыкі ці завода 3 1862
Подпіс уладальніка фабрыкі ці завода, арандатара ці ўпраўленца.
Прыстаў 2 часці гор. Гродна (подпіс)
Уладальнік фабрыкі I. Л. Шарашэўскі
ЦДГА ў Гродне, ф. 14, on. 1, спр. 401, л. 159. Арыгінал. Рукапіс.'
112
6 кастрычніка 1895 г.— Ведамасць Гродзенскага паліцмайстра аб колькасці рабочых на тытунёвай фабрыцы
I. Шарашэўскага
С П I с
фабрыкаў і заводаў у горадзе Гродна, на якіх працуе не менш як 100 чалавек
Колькі рабочых
№№ Назва фабрыкі ці завода дарослых малалетак Усяго
муж. | жан. муж. жан. муж. жан
1. Тытунёвая фабрыка купца Еселя Шарашэўскага па Маставой вуліцы ......................... 311 1085 47 119 358 1204
1562
Паліцмайстар (подпіс нечытэльна)
Сакратар (подпіс нечытэльна)
ЦДГА ў г. Гродна, ф. 9, воп. 1, спр. 1576, л. 34. Арыгінал. Рукапіс.
1872 г.— Ведамасць аб стане тытунёвай фабрыкі Л. Шарашэўскага і А. Гардона
Коль За 1872 г.
Назва вырабаў і іх цана кі выраблена Пра фабрычных
стан колькі на рабочых
коў вырабаў суму
Тытунь, сігары і папяросы На заводзе, акрамя руч
ад 4 руб. 80 кап. да 80 руб. ных станкоў і кола, ніякіх
пуд з бандэролямі .... 2500 3 0000 іншых машынаў няма.
На фабрыцы ёсць 3 руч Майстравых 10 і рабо
ныя станкі для рэзання чых 20 чалавек з яўрэяў.
тытуню і таўчэння яго,
ёсць кола, якое рухаецца
конскаю сілай 4
Асобныя звесткі
Для вырабу сігараў і папяросаў табак ідзе з Расіі зза мяжы. Вырабы ідуць на ўсю імперыю. Фабрыка месціцца ў казённым доме спадчыннікаў Беркі Ранеса пры Саборнаў вуліцы...
Прыказчык купцоў Гардон і Шарашэўскага Арон Левін
ЦДГА ў г. Гродна, ф. 1, воп. 23, спр. 165, л. 306. Арыгінал. Рукапіс.
114
Янка Трацяк
(Гродна)
ПАЛЕТКУ НАШАГА АРАТЫ...
У грамадскім і палітычным жыцці Заходняй Беларусі і міжваенны час добра ведалі імя аднаго з самых актыўных дзеячаў беларускага адраджэння, ксяндзабеларуса Вінцэнта Гаддеўскага.
He было той улады на Беларусі з 1917 года па 1942 год, якая не мела б прэтэнзій да смелых нацыянальных патрабаванняў гэтага рупліўцы беларускае справы: ці гаворка ішла пра вяртанне роднай мовы ў касцёлы, ці пра духоўнае адраджэнне народу, ці пра дзяржаўную незалежнасць...
Судовы працэс над ім і турма (1926 г.) паказалі, што народ не толькі ведае свайго ксяндзабеларуса, але і любіць яго. Вось што пісалі пра гэтыя падзеі газеты таго часу:
«1га марта ў Віленскім Акружным Судзе распачаўся разгляд справы беларускага нацыянальнага дзеяча Кс. Гадлеўскага. Старшынстваў на судзе судзьдзя Овсянко, сталы старшыня ўсіх даразных судоў, канчаючыхся пераважна сьмяротнымі прысудамі. Баранілі ксяндза Гадлеўскага адвакаты паслы Сьмяроўскі і Лібэрман, абодва прадстаўнікі польскае радыкальнае дэмакратыі. Суд адбываўся пры зачыненых дзьвярох. У салю суда быў дапушчаны як «муж даверыя» падсуднага пасол кс. Станкевіч. 3 другоіа боку як «муж даверыя» пракуратуры быў дапушчаны ведамы «доктар» Павлюкевіч, які і сядзеў разам з начальствам дэфэнзывы і агентамі палітычнае паліцыі.
Разам з кс. Гадлеўскім судзілі і грам. Рагача. Абодвух вінавацілі ў «антыпанствовай» агітацыі — на карысьць незалежнасьці Беларусі і за адарваньне Зах. Беларусі ад Польшчы.
Суд закончыўся 2га сакавіка ў 2 гадзіны папал абвяшчэньнем прыгавору, якім кс. Гадлеўскі прызнаны вінаватым у падбураньні людзей у прыватных гутарках да паўстаньня, да адарваньня Зах. Беларусі ад Польшчы і стварэньне незалежнае Беларусі. Абвінавачваньне, якое паўтараецца бадай у ва ўсіх палітычных працэсах беларускіх нацыянальных дзеячоў... За гэта кс. Гадлеўскага засудзілі на два гады крэпасьці. Грам. Рагач судом апраўданы.
Мы не ведаем, на падставе якіх даных і доказаў суд прыйшоў да перакананьня аб «праступнасьці» нацыянальнае працы кс. Гадлеўскага, які, як каталіцкі ксёндз, хіба ж ня мог агітаваць за паўстаньне, бо гэта нязгодна з духам каталіцкае царквы. Нам ведама толькі тое, што кс. Гадлеўскі вёў рашучую ўпартую барацьбу за правы беларускае мовы ў каталіцкім касьцёле і гаварыў казаньні пабеларуску..