• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія запісы Выпуск 1

    Гарадзенскія запісы

    Выпуск 1

    Памер: 147с.
    Мінск 1993
    93.14 МБ
        38.      1.XI.—60 гадоў з народзінаў Вячаслава Адамчыка, беларускага пісьменніка. 3 вёскі Варакомшчына (Дзятлаўскі рн).
        39.      1.XI.— 60 гадоў назад нарадзіўся Амялян Вітун, беларускі навуковец, педагог. Кандыдат эканамічных навук, прафесар. Працуе ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце.
        40.      7.ХІ.—50 гадоў з народзінаў Марыі Канюшкевіч, беларускага і рускага мовазнаўцы, педагога, доктара філалагічных навук, прафесара. 3 вёскі Погіры (Дзятлаўскі рн).^Працуе ў Гродзенскім універсітэце з 1975 г.
        41.      7.ХІ.—50 гадоў назац нарадзіўся Валера Юрчанка, беларускі навуковец, дацэнт. Працуе ў Гродзенскім медінстытуце.
        42.      8.ХІ.— 90 гадоў з народзінаў Міхася Явара, беларускага паэта. 3 вёскі Міневічы (Мастоўскі рн).
        43.      11.XI.— 60 гадоў назад нарадзіўся Здзіслаў Пашэнка, беларускі навуковец, педагог. Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт. 3 вёскі Скамарошкі (Гродзенскі рн). Працуе ў Гродзенскім медінстытуце.
        44.      14.XI.— 90 гадоў з народзінаў Піліпа Пестрака, беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі. У часы санацыі адбыў каля 10ці гадоў турмы ў Гродне. Жыў у Гродне ў 1939—1941 гг. Памёр у 1973 г.
        45.      15.XI.—50 гадоў з народзінаў Хрысціны Вербавай, беларускага навукоўца, педагога, кандыдата педагагічных навук, дацэнта. 3 вёскі Радагошча (Наваградскі рн). Працуе ў Гродзенскім універсітэце з 1966 г.
        46.      16.XI.— 50 гадоў назад нарадзіўся Генадзь Крывашчокі, беларускі педагог, дацзнт. Працуе ў Гродзенскім універсітэце.
        47.      5.ХІІ.—60 гадоў з народзінаў Міколы Кедышкі, беларускага навукоўца, педагога, кандыдата медыцынскіх навук, дацэнта. 3 вёскі Купіск (Наваградскі рн). Працуе ў Гродзенскім медінстытуце.
        48.      10.XII.— 60 гадоў назад нарадзіўся Рыгор Самойла, беларускі навуковец, педагог. Кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт. 3 вёскі Канявічы (Гродзенскі рн). Працуе ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце.
        49.      31.XII.— 60 гадоў з народзінаў Тамары Кавалеўскай, беларускага навукоўца, педагога, кандыдата фізікаматэматычных навук, дацэнта. Працуе ў Гродзенскім універсітэце.
    
    
         Складальнікі: А. ПЯТКЕВІЧ, Я. ТРАЦЯК.
    
    149
    
    Здадзена ў набор 25.01.93 г. Падпісана да друку 12.05.93 г. Фармат 60x84 1/16. Папера пісчая № 1. Гарнітура Tin Таймс Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 8,84. Тыраж 1000. Заказ 5137
    Выдавец: Абласное аддзяленне Савецкага фонду культуры
    
    
    
    Гродзенская абласная ўзбуйнёная друкарня 230003, г. Гродна, вул. Паліграфістаў, 2