Гарадзенскія запісы
Выпуск 1
Памер: 147с.
Мінск 1993
У Нясвіжы, польскашляхецкім месце, з старым Радзівілаўскім замкам, акружаным возерамі, валамі і равамі, я прабыў ад 1918 г. да 1921 г., значыць роўна тры гады. Назначаны туды я быў як вікары,— разам як прэфэкт польскай гімназіі і рэктар Бенедыктынскага касцёла. Гэтыя абавязкі адрывалі мяне ад якойколечы грамадскай работы ды ўрэшце нада мною выспела палітычная суспенса біскупа Лазінскага. Аднак ужо ў 1919 годзе (пасля прыходу Палякаў) мяне выбіраюць нясвіжскія мяшчане ў Мейскую раду. Сябрам рады я быў аж да выезду з Нясвіжу. На гэты мой выбар трэба было спецыяльнага дазволу біскупа Лазінскага. Гэта была першая ўступа са стараны біскупа. Ад гэтага часу пачынаецца мая не толькі рэлігійная, звычайная, звязаная з маім становішчам праца, але і грамадская. У Радзе м. Нясвіжа заўсёды быў павадыром і кіраўніком усіх справаў. А справы ішлі даволі добра. Бюджэт ніколі не выказваў дэфіцыту, гэта пазваляла абярнуць лішні даход на грамадскія патрэбы, як утрыманне прытулку для дзяцей, падмогу для прыватных школаў, урэшце на закладзіны мейскай бібліятэкі. Быў старшынёй прыватнай і бібліятэчнай камісіі. Прытулак для дзяцей быў на маёй галаве.
У гімназіі пасярод моладзі павёў усведамляльную работу, і яна пачала ўжо пашырацца. Былі свядомыя Беларусы ў старшых класах, як Вінч, Рымашэўскі, Чаінскі, Сікорскі і шмат другіх. Дзе яны цяпер, і як яны чуюцца? Апроч польскіх прэлекцыяў чытаў таксама пабеларуску на тэмы гістарычныя і культурныя. Адзін раз было такое здарэнне. Калі пачаў ужо адну польскую лекцыю, нехта з пасярод слухачоў зажадаў, каб чытаць лекцыю пабеларуску. На пробу зрабіў я тады галасаванне. Дык за беларускую мову галасавала добрая палавіна... чытаць аднак пабеларуску не прыйшлося, бо абвесткі і паведамленні ўладаў былі аб польскай лекцыі. Гэта паказвае аднак, што найболей спольшчаныя нашыя мястэчкі і найбольш шляхецкія засценкі яшчэ не прапалі для Беларусі, трэба толькі працаўнікоў... Будучы ў Нясвіжы, я як вікатары тамашняй парафіі, даязджаў адпраўляць набажэнства ў вёску
128
Ушанка (што каля станцыі Гарадзея) і там пачаў гаварыць пабеларуску, дык біскуп Лазінскі загадаў зрабіць цэлае следства. Сялян вызывалі на дапрос, пісалі пратаколы, словам, зрабілі цэлую гісторыю. Перапужаныя сяляне прыходзілі да мяне пытацца, што будзе з гэтага, можа яны будуць вінаваты, што слухалі пабеларуску ў касцёле. «Няўжо ж не можна сказацца па нашаму? — пыталіся».
У Нясвіжы і наогул у Менску пад загадам біскупа Лазінскага мне ўжо рабілася цесна., Дык пакінуў Нясвіж і паехаў у Вільню. Тут ад біскупа Матулевіча атрымаў парафію Жодзішкі, куды прыбыў 1 верасня 1921 году. Едучы ў гэтую прыгожую мясціну, я і не думаў, што трэба будзе перажыць столькі змагання дзеля праўды. Стройныя Жодзішкі. Над Вяллёю, на высокім беразе размясцілася мястэчка, з белым мураваным касцёлам. Як глянеш у даль перад сабою за раку, усюды сінее лес — малады сасняк, з аднае стараны і з другой, і цудоўныя берагі Вяллі, якая сваім гібкім станам размясцілася на сваім спрадвечным ложы ў нашым краі.
Жодзішкі — беларуская мясціна. Тут чутна чыстая беларуская мова і беларуская абрадавая песня. У гэтай мясціне давялося мне працаваць і залажыць моцны вуглавы камень пад адраджаючуюся беларускую рэлігійную культуру. Пашырэнне духоўнага слова — гутаркі з сялянамі, спагаданне іхняму палажэнню прыхіліла сялян да маёй ідэі. Пачалі адчуваць нястачу роднага слова і ў рэлігійным жыцці. Дык дня 7 верасня 1924 году я пачаў гаварыць пабеларуску навуку. Народ прыняў з душою слова Божае ў роднай мове. Галасаванне дня 24. IV.1925 г. прайшло на карысць Беларусаў. Камісія зложаная з ксяндзоўпалякаў: Голака, Кудэрэйскага і Паўловіча прызнала 60 проц. Беларусаў і 40 проц. Палякаў. Рэзультаі перапужаў уладу—дык 22. VI. т.г. быў я абвінавачаны з 129 ст., ч. 1, п. 1 і пасаджаны на Лукішкі. Па васьмі днях быў звольнены пад залог 1000 зл. За віну мне лічылі тады некаторыя звароты з майго казання, якое я гаварыў на 400лецце беларускага друку 25. 111.1925. Дзеля нястачы довадаў справу гэту скора спынілі. Аднак сваю няўдачу ўлады пастанавілі на мне спагнаць з працэнтам, дык абвінавацілі ўжо па 130 ст. ч. 1, п. 1 за пашырэнне быццам у прыватных гутарках рэвалюцыйных ідэяў, заклікаючых да адарвання Беларусі ад Польшчы, і дня 29 верасня таго ж 1925 г. следавацелям быў зноў арыштаваны і адпраўлены таксама, як і першы раз, пад эскортай аж трох паліцыянтаў (пры гэтым двух конных) у Лыптуны і на Лукішкі. Прасядоеў на гэты раз болей як два тыдні і быў выпушчаны па загаду міністра справядлівасці Жыхлінскага, калі варочаўся ў Жодзішкі, народ шчыраю душою вітаў мяне, а пасля першага звальнення ўстроіў нават урачыстае спатканне з прамовамі, кветкамі, песнямі. На другі раз я ўжо баяўся спаткання і прыехаў у Жодзішкі неспадзявана.
2 траўня 1926 году пачаў пяяць у касцёле «святы Божа» па беларуску і таксама песні за працэсіяй. Перашкоды са стараны Палякаў не толькі не зламалі стойкасці, але яшчэ болей прыхінулі да свайго роднага.
Урэшце 23 сакавіка з 'явілася на плябаніі паліцыя і паказваючы судовы «акт выконавчы» загадала збірацца і ехаць у Макатоўскую турму — на двухгадовую адседку. Роўна a 12 гадзіне ночы з 23 па 24.III.1927 году я пакінуў Жодзішкі.
Галоўныя даты працэсу:
Акружны суд 1—2 сакавіка 1926 г.
Апеляцыйны 12 чэрвеня 1926 г.
Найвышэйшы 18 студзеня 1927 г.
129
(Аб Жодзішках асабліва слаўным плебісцыце і судзе абшырна не пішу, бо аб гэтым было ў «Б. Крыніцы і Пшэгл. Віл.»).
Р. S. Сваёй рэлігійнай дзейнасці я тут не датыкаю. Яна была заўсёды ў тым кірунку, каб паглыбіць рэлігійнае ўсведамленне ў масах, даць гэтым усведамленнем масам каталіцкае пазіцыі пазытыўнае пракананне. Выступаючы з навукамі, я заўсёды гаварыў ад шчырага сэрца і свайго ўнутранага праканання. Шчырыя і пракананыя словы сцягвалі (асабліва ў Менскую катэдру) мноства народу. Касцёл быў заўсёды поўны. Mae пракананні перадаваліся іным, і я бачыў у вачах слухачоў маіх слёзы. He стараўся я іх выціскаць, не кідаўся ніколі на розныя гістарычныя або тэатральныя штукі, гаварыў проста, і, здаецца, гэтая прастата найбольш трапляла да праканання.
Хачу прыпомніць слоў пару аб маім бацьку. Памёр ён у 1919 г. 18 студзеня, надломлены працавітым жыццём, маючы 56 г. ад роду. Быў гэта вясковы інтэлігент, добра граматны і ад прыроды адароны нейкай удумчывасцяй і ахвотай да разважанняў. Чалавек чыстай душы і справядлівага жыцця, быў моцна рэлігійным і начытаным у св. Пісанні. Знаў таксама гісторыю, розныя гістарычныя падзеі яго моцна цікавілі. Калі паўстаў беларускі рух, мой бацька прыльнуў да яго шчыраю душою і стараўся пашыраць. Бывала стане ў Поразаве перад касцёлам з «Беларусам» у руках і чытае, а каля яго цэлае грамада людзей. Слухаюць, дзівяцца з «простай» газеты, а бацька выказвае патрэбу беларускага друку. Калі я падрос, быў ён не столькі бацькам мне, сколькі прыяцелем і таварышам... Дзіўлюся я цяпер з ягонага педагагічнага такту і «зразумення маёй маладой душы».
Чэсць яго памяці.
Відзеўся з ім апошні раз перад Калядамі 1918 г. Быў на яго магіле апошні раз 16 верасня 1925 г., у той самы дзень, калі мяне збайкатавалі на паразоўскім фэсце пад павадырствам кс. Спэрскага. Адсунуты ад клебаніі, пайшоў на магілу бацькі, але і тут знайшлі мяне паліцыянты, бо быў я тады пад следствам і пад дазорам паліцыі.
¹ Bielaruskaja Krynica. 1927 г. № 13—15.
Матэрыялы аўтабіяграфічнага нарыса падрыхтаваў да друку Янка Трацяк.
130
ПРАТАКОЛ
Беларускаго Селянскаго Зьезду у Горадні
15—16 сьнежня 1918 г. «
Старшынею зьезду выбран сябр А. Смоліч, на месьнікам старшыні Андрей Якубецкій, пісарамі В. Курбскі і Я. Натусэвіч.
Прынялі праграму зьезду:
1. Аб палітычным палаженьні.
2. Аб арганізаціі Гродзеншчыны.
3. Аб зямельнай справі.
4. Аб выплаце ваенных стратау і цапамозі ахвярам вайны.
5. Аб школьнай срраві.
6. Выбары Гродзсьскай Паветовай Рады.
У справі палітычнаго палажэньня прынята гэткая рэзолюція: Дзеля абароны правоу беларускаго народу на яго родную зямлю і вольнае, націянальнае развіцьце, зьезд пастанауляе: патрэбна моцная організацыя па весках і паветах.
Беларускі народ павінен быць целым і ні ад кога нізалежным. Сваіх правоу ен оудзе дабівацца разам с сусецнімі цэмократычнымі народамі, а перад усім з народам літоускім.
Арганізація цэнтральная.
Пасьля доугіх дэбатау пастанавілі прыняць гэткую рэзалюцію:
Выбраць Павятовую Раду і апроч яе Арганізацыйную Камісьсю цзеля надгатоукі Губернскаго Зьезду. Зьезд выказуе пожаданьня, каб шчырые беларусы, члены Беларускай Управы накінулі яе і далучыліся да Павятовай Рады. У справе організацыі на мейсцох пастанавілі:
1. Арганізаваць сельскіе і валасные камітэты.
2. Пратэставаць проціу арганізацыі парафіальных камітэтау.
3. Даручыць валасным камітэтам арганізаваць міліцію і запатрэбаваць у немцау аружжа.
4. Арганізаваць пры валасьцех прадавольственные камітэты.
У зямельнай справі.
Пастановілі прыняць гэткую рэзалюцыю: Земля павынна адысьці ца працоунаго нароцу бяз выкупу.
Пры валасных камітэтах закладаюцца зямельные камісіі, якіе праводзяць спіс зямлі памешчыцкай, казеннай і інш., а так сама і селянскай, клапоцяцца аб гаспадарцы у воласьці і засеві палеу.
Аб выплаце ваенных стратау
пастанавілі: цабівацца учасьця предстаунікоу Беларусі на міравым кангресі дзеля абароны права беларускаго народу і сплаты ваенных стратау; прасіць Віленскую Беларускую Раду арганізаваць Цэнтральны Камітэт да помачы пацярпеушым ад вайны і паклапаціцца аб тым, каб дастаць патребные для гэтаго средствы у Літоускаго Ураду і запзаніцай.
Прэдлажыць валасным камітэтам зрабіць прымерные падрахункі ваенных стратау.
Аб школьнай справі.
Школьнай справы павінны дагледаць валасные камітэты. Яныж клапоцяцца аб закладаньні новых школак. Школьная навука у ніжейшай школі па меры можнасьці павінна вясьціся у беларускай мові.
131
Выбары Паветавай Рады.