• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія запісы Выпуск 1

    Гарадзенскія запісы

    Выпуск 1

    Памер: 147с.
    Мінск 1993
    93.14 МБ
    
                    ГАРАДЗЕНСКІЯ ЗАПІСЫ
    
    
    
    
    (Старонкі гісторыі і культуры)
    
    
    ВЫПУСК I
    
    
    
    ГАРОДНЯ, 1993
    
    
            ГАРАДЗЕНСКІЯ ЗАПІСЫ
    
    
    
    (Старонкі гісторыі і культуры)
    
    
    
    
    
    ВЫПУСК і
    
    ГАРОДНЯ, 1993
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    ГРОДЗЕНСКІ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ ФАКУЛЬТЭТ БЕЛАРУСКАЙ ФІЛАЛОГП I КУЛЬТУРЫ ГРОДЗЕНСКАЯ СУПОЛКА БЕЛАРУСКАГА ФОНДУ КУЛЬТУРЫ
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    Рэдакцыйная калегія: Павел Сцяцко (галоўны радактар) Сяргей Габрусевіч Ігар Жук Аляксей Пяткевіч
                          Генадзь Семянчук (адказны сакратар) Яўгенія Таюрская
    
    3 М Е С Т
    
    
    ГАБРУСЕВІЧ СЯРГЕЙ. Родная зямля.
    
                            I. ДАСЛЕДАВАННІ
    
    3 гісторыі Гародні
    
    МАЛІНОЎСКАЯ ТАЦЯНА 3 гісторыі пабудовы і дзейнасці Гродзенскага
                       кляштару дамініканаў.                       
    
    МІЛІНКЕВІЧ АЛЯКСАНДР Гродзенская Каралеўская медычная акадамія.
    
    ГАРДЗЕЕЎ ЮРАСЬ  3 гісторыі помніка Антонію Тызенгаўзу ў
                   Гродзенскім фарным (паезуіцкім) касцёле.
    
    ПЛЕШАВЕНЯ АЛЯКСАНДР Музей прыроды ў Гародні (старонкі гісторыі).
    
    На зямлі Гарадзенскай
    
    КВЯТКОЎСКАЯ АЛА   Даследаванні каменнага могільніку каля      
                      в. Вензаўшчына Шчучынскага раёна.           
    ШАБЛЮК ВАЛЕРЫ     У пошуках мінулага (гісторыкаархеалагічны  
                      нарыс вёскі Навасёлкі на Зэльвеншчыне).     
    ЦЫХУН АПАНАС      Тапанімія і гідранімія басейна ракі Свіслач.
    СЦЯЦКО ПАВЕЛ      3 лексічнай спадчыны жыхароў Зэльвен       
                      шчыны.                                      
    ПЯТКЕВІЧ АЛЯКСЕЙ  Старажытныя евангеллі з Гарадзеншчыны.      
    ТРУСАЎ ІГАР       Кніжная калекцыя з Шчорсаў.                 
    КАРНІЛАВА ЛЮДМІЛА Цудатворныя абразы Гарадзеншчыны. Абраз     
                      Маці Божай Жыровіцкай.                      
    ТРАЦЯК ЯНКА       Роля беларускіх святароў у адраджэнні род  
                      най мовы.                                   
    СНОП СЯРГЕЙ       Аб «феноменах» сацыялістычнага права.       
                      Лёсы людскія                                
    ШВЕД ВЯЧАСЛАЎ     «Трымаць пад арыштам у кляштары...»         
    ТОКЦЬ СЯРГЕЙ      «Мураўёўвешальнік» і палітыка расійскага   
                      самаўладства на Беларусі ў сярэдзіне XIX    
                      стагоддзя.                                  
    ЯРОМЕНКА КАЦЯРЫНА Спадчына вучонага.                          
    ДРОЗД СЯРГЕЙ      Нашы гістарычныя карані: па слядах К. Калі 
                      ноўскага.                                   
    САЧОК МАРЫЯ       Пра бацьку Максіма (да 130годдзя з дня     
                      нараджэння А. Я. Багдановіча).              
    МІКУЛА ЯЎГЕН      Аркадзь Смоліч на Гарадзеншчыне.            
    
    3
    
                            II. КРЫНІЦЫ
    
    
        Дынаміка колькасці езуітаў Гродзенскай калегіі за 1623/24 — 1773/74.— Склала і падрыхтавала да друку Блінова Тамара.
    
        Асабовы склад Гродзенскай езуіцкай калегіі ў 1727/28 — 1730/31.— Пераклала з латыні і падрыхтавала да друку Блінова Тамара.
    
        Тытунёвая фабрыка ў Гародні. — Падрыхтавала да друку Батракова Карына.
    
        Трацяк Янка. Палетку нашага араты...
        3 жыцця і дзейнасці кс. В. Гадлеўскага. Аўтабіяграфічны нарыс.
        Пратакол Беларускага Сялянскага з 'езду ў Гародні.
        Імем Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. — Падрыхтаваў да друку Трацяк Янка.
    
                            III. ПАМЯТНЫЯ ДАТЫ
    
        Каляндар памятных датаў культуры Гарадзеншчыны на 1993 г.— Складальнікі Пяткевіч Аляксей і Трацяк Янка.
    
    
    
    Сяргей Габрусевіч
    (Гродна)
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    РОДНАЯ ЗЯМЛЯ
                              <...людн, нгде зароднлнся н ускормлены суть по бозе, к тому месту велнкую ласку нмаюць».
    Ф. Скарына
        Пачуццё роднага кута, любоў да яго чалавек набывае з малаком маці. Таму такія дарагія нам родная хата, родная вёска, родная вуліца.
        3 цягам часу, сталеючы, набываючы жыццёвы вопыт, пашыраючы свае веды, знаёмячыся з новымі людзьмі, родны кут вырастае да памераў Краю. Але гэта не значыць, што зменшылася або прытупілася пачуццё роднага кута. He. Яно становіцца яшчэ больш глыбокім і вострым. Бо толькі з гадамі чалавеку ва ўсёй паўнаце адчыняецца прыгажосць і жыватворная моц роднага кута. Тут і сонца свеціць ярчэй, і дрэвы зелянейшыя, і вада самая смачная ў свеце. Для чалавека, які нарадзіўся і вырас у вёсцы, «родны кут» — гэта не толькі хата, надворак, садок, абмежак агарода, але і велічнарамантычныя далягляды палёў і пералескаў.
        Прыязджаючы ў родную вёску Верхаўляны ці няхай думаючы толькі аб ёй, заўсёды адчуваю светлабалючую роднасць, арганічную еднасць з крынічкай, што бурлівіць ля падножжа гарадзішча і родзіць маленькую ракў Шэпша, якая тужыцца з усёй моцы, прабіваючы сабе шлях праз карэнне магутных вольхаў, зараснікі вербалозу і калокавіны дзеля таго, каб падтрымаць знясіленую меліяратарамі Верацейку. Адчуваю роднасць з лужком, што кожны год у пачатку травеня за адзін ранак паспявае выткаць жоўты малачаевы дыван,— з драўлянымі кладкамі і масткамі, са сцяжынкамі цераз поле і луг, што быццам бы для цябе і пакладзены, пад твой крок і рух пратаптаныя. Мабыць, таму, для спасціжэння роднага кута чалавеку непатрэбны памочнікі.
        Іншая справа спасціжэнне Айчыны ці яе часткі — роднага краю. Такога спасціжэння не можа быць без ведання яго прыроды, гісторыі, культуры, без прыналежнасці да сённяшніх і заўтрашніх клопатаў тваіх землякоў.
        Наш край мае два найменні. Гістарычнае — Гродзеншчына, Гродзенская зямля і геаграфічнае — Прынямонне.
        Гістарычнае імя даў горад Гродна — адзін з самых старажытных гарадоў на Беларусі. Упершыню згадваецца ён у Іпацьеўскім Летапісе. Летапісец паведамляе, што ў 1128 годзе гродзенскія дружыны на чале з князем Усеваладам Валынскім (нашчадкам славутага кіеўскага князя Яраслава Мудрага і зяцем Уладзіміра Манамаха) рушылі пад Полацк.
        1128 год лічыцца афіцыйнай датай заснавання Гродна. Аднак у гістарычнай літаратуры неаднаразова выказваліся меркаванні, што Гродна ўзнік у 10 —пачатку 11 стагоддзя. Аўтар «Гродзенскай старыны» Я. Арлоўскі
    
    5
    
    лічыў, што Гродна мог быць заснаваны ў час паходу кіеўскага князя Уладзіміра Святаслававіча ў 983 годзе на яцвягаў ці ў час паходу Яраслава Мудрага ў 1038 годзе. Гэта думка заслугоўвае ўвагі хоць бы таму, што ўжо ў другой палове 12 стагоддзя Гродна быў значным цэнтрам культуры. Тут складалася адметная школа дойлідства, красамоўны помнік якой Барысаглебская (Каложская) царква і сёння дае эстэтычную асалоду гараджанам і шматлікім турыстам.
        3 другой паловы XII стагоддзя Гродна становіцца цэнтрам удзельнага княства, пра што сведчыць славуты помнік усходнеславянскай літаратуры «Слова пра паход Ігаравы».
         Гродзенскае ўдзельнае княства праіснавала да 1241 года, калі горад зведаў напад татарскіх полчышчаў. У гэты час ў Гродне княжыў 71гадовы князь Юры Глебавіч. Яму належаў як сам горад, так і навакольныя землі. Нягледзячы на мужную і адчайную абарону, горад быў захоплены, гарнізон на чале з князем згінуў у баі. Гродна быў ператвораны ў руіны, а насельніцтва перабіта.
        3 гатага часу Гродна на многія стагоддзі пазбаўляецца ролі адміністрацыйнага цэнтра. Але нязменна застаецца гістарычным, культурным асяродкам гродзенскай зямлі.
         У яе сучасных межах Гродзеншчына фармуецца з канца 18 стагоддзя. У выніку 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) уся яе тэрыторыя ўвайшла ў склад Расійскай Імперыі і была ўключана ў Слонімскую і Віленскую губерні, якія пазней аб 'яднаны ў Літоўскую губерню.
        1 студзеня 1802 года створана ЛітоўскаГродзенская губерня, якая падзялялася на 8 паветаў: Гродзенскі, Лідскі, Навагрудскі, Ваўкавыскі, Слонімскі, Брэсцкі, Пружанскі, Кобрынскі. Такая назва губерні праіснавала да 1840 года, калі выйшаў імператарскі ўказ аб перайменаванні ЛітоўскаГродзенскай губерні ў Гродзенскую.
         Канчаткова межы Гродзеншчыны склаліся пасля Вялікай Айчыннай вайны. У 1944 годзе створана Гродзенская вобласць Беларускай ССР.
         Пазней да Гродзенскай вобласці было далучана некалькі раёнаў былых Баранавіцкай і Маладзечанскай вобласцяў.
         Для сучаснай Гродзешйчыны характэрна амаль абсалютнае супадзенне адміністрацыйных, геаграфічных і культурных межаў. На захадзе, уздоўж мяжы з Рэспублікай Польшча, тэрыторыя вобласці абрамляецца ўзгоркамі Гродзенскага і Ваўкавыскага узвышшаў. На паўднёвым усходзе, на ўзмежжы з Брэсцкай і Мінскай вобласцямі, ляжыць Навагрудскае ўзвышша, а на паўночным усходзе — Ашмянскае.
         Іх найвышэйшыя пункты — Замкавая гара ў Навагрудку і Мілавідаўская ў раёне Крэва — утвараюць вялізныя вароты, у якія коціць свае воды Нёман, яшчэ немнагаводны, спакойны, але ўжо з відавочнай размашыстасцю і напорыстасцю вялікай ракі. I цяпер усе рэкі Гродзеншчыны непасрэдна ці кружным шляхам, як Вілія і Ашмянка, цягнуцца да бацькіНёмана. Калі глядзіш на дзівосную вязь Нёманавых завілінаў, яго вялікіх і малых прытокаў, на гэтае мноства блакітных прожылаў, якія пераразаюць цёмную жаўцізну ўзвышшаў і ізумрудную зеляніну долаў, міжвольна параўноўваёш іх з крывянымі артэрыямі роднага краю.
         Уся Гродзенская зямля сплятаецца ў адзіны жывы арганізм Нёманам і дзесяткамі яго вялікіх і малых прытокаў. А таму Прынямонне — геаграфічнае імя нашага краю. Імя больш быліннае, паэтычнае, як і сам Нёман.
    
    6
    
                         Рака наша слаўная Нёман Чысцейшая чэрвеньскіх рос, Хто мар не ўплятаў у твой гоман, Табе хто кахання не нёс.
    
         Так пяецца ў народнай песні пра Нёман. I спяваць так можна толькі пра Нёман, бо менавіта ён з найбольшай глыбінёй адлюстроўвае характар беларусаў, як Волга рускіх, Дняпро ўкраінцаў, Влтава чэхаў.
         Дарэчы, быліннасць і паэтычнасць уласцівая нават маленькім рэчкам Гродзеншчыны. На шчасце, большасць з іх захавалася амаль некранутымі дзякуючы вялікім лясным масівам, што спрадвек называюцца пушчамі.
         У нашай свядомасці гэта перадусім Белавежская пушча. Бо яна — унікальны помнік не толькі прыроды Беларусі, але ўсяе Усходняй Еўропы. Але прыгажосць нашай зямлі немажліва без Гродзенскай, Ліпічанскай, Налібоцкай пушчаў, без Аўгустоўскіх лясоў і тысячы безыменных пералескаў.