• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія запісы Выпуск 1

    Гарадзенскія запісы

    Выпуск 1

    Памер: 147с.
    Мінск 1993
    93.14 МБ
         У пахаваннях зусім маленькіх дзяцей пахавальнага інвентару не бьыо. У магілах хлопчыкаў 10—12 гадоў выяўлены зрэдку нажы, паясныя жалезныя колцы. У магілах дзяўчынак, прыкладна ад 7 да 10 гадоў таксама знойдзены рэчы. У м. 3 (р. 4) па абодва бакі чэрапу знойдзена па 1 шматбусінным скроневым колцы. У м. 6 (р. 8) на грудзях знайшлі 2 бронзавыя гузікі, паабапал чэрапа завушніцы ў форме пытальніка. У м. 1 (р. 13) на чэрапе знайшлі фрагменты скуранога галаўнога ўбора, а на ім медныя пласцінкавыя ромбападобнай формы ўпрыгожанні з трапецападобнымі прывескамі. Гэтыя
    
    32
    
    ромбы былі нанізаны на бронзавую спіраль, на аднолькавай адлегласці адзін ад аднаго. На месцы шыі знайшлі некалькі фрагментаў сярэбраных з пазалотай бляшак ад налобнага аздаблення; на сярэднім пальцы левай рукі — 2 пярсцёнкі, на правай руцэ — 1 пярсцёнак. Пад левай далонню ляжалі некалькі дробных чорных пацерак, накшталт бісеру (аналагічны бісер знойдзены ў налобных упрыгожаннях у жаночых пахаваннях могільніка каля в. Куклі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці),
         Храналогія пахавальнага інвентару. Падковападобная фібула са спіралепадобнымі канцамі (р. 1, м. 2)⁷ і падковападобная фібула з зааморфнымі канцамі ў выглядзе мордаў драконаў⁸ (р. 4, м. 2), шматбусінныя скроневыя колцы’, палутараабаротныя пярсцёнкападобныя скроневыя колцы¹⁰, зробленыя з дроту скроневыя колцы, адзін канец якіх адагнуты назад¹¹, бляшкі ад галаўнога ўбору трох, чатырох і пяцівугольнай формы¹², упрыгожанні з медных пласцінаў ромбападобнай формы з трыма маленькімі трапецападобнымі прывескамі кожная, былі надзеты на бронзавую аднарадковую спіральку і ўсё гэта было прышыта да скураной шапкі¹³, зонныя пацеркі жоўтага, сіняга і зялёнага шкла¹⁴, бронзавыя бразготкі з двух палавінак без прорэзяў і грушападобнай формы з крыжападобнымі проразямі¹⁵⁻¹⁶, ракавіны кауры¹⁷ — усе гэтыя рэчы датуюцца X — XIV ст. Завушніцы: а) з трыма прывескамістрыжнямі¹⁸, б) у форме пытальніка¹⁹, в) з бронзавага дроту, сагнутага ў кальцо і перавітага на адным канцы другім бронзавым дроцікам²⁰. Усе гэтыя прадметы датуюцца XIV — XVII ст. Пярсцёнкі: а) сярэбраны з ажурнай рашэткайнавершам, з паглыбленнем для каменя, б) рубчатыя (датуюцца XI — XIV ст.)²¹, в) вузкапласцінкавыя з трыма барознамі²², г) вітыя²³ (датуюцца XI — XV ст.), д) плеценыя з 4х дроцікаў XII — XIV²⁴ ст.; е) пласцінкавыя шырокасярэдзінныя — сяр. XI — сяр. XIV ст.²⁵, ж) пласцінкавыя з авальнымі ці ромбападобнымі шчыткамі — к. XII — сяр. XV ст.²⁶, з) шырокасерадзінныя з незамкнутымі канцамі XI — XIII ст.²⁷, і) пласцінкавыя, аплецены зверху некалькімі тонкімі дроцікамі XI — XIII ст.²⁸, к) вузкапласцінкавыя к. X—к. XIII ст.²⁹. Бронзавыя гузікі XI — XV ст.³⁰. Паясныя наборы ўключалі ў сябе: дзягу (у некаторых выпадках упрыгожаны бронзавымі заклёпкамі), спражку, паясныя жалезныя колцы, скураны мяшэчак. Спражкі: а) лірападобнай формы (XI — к. XII ст.³¹, б) круглай формы X — XI ст.³², в) паўкруглыя XI — XIV ст.³³, г) авальнай формы з перамычкай у цэнтры X — XIV ст.³⁴, д) прамавугольныя з перамычкай у цэнтры X—XIV ст.³⁴, д) прамавугольныя з перамычкай у цэнтры XIII — XV ст.³⁵, е) прамавугольныя X — XIV ст.³⁶. Паясныя жалезныя колцы сяр. X — XVII ст.³⁷. Некаторыя мяшэчкі былі ўпрыгожаны бронзавымі акоўкамі XII — XIV ст.³⁸ Крэсівы: калачападобныя — XI — XIII ст.³⁹, двухлязовыя XI — XIV ст.⁴⁰. Тачыльныя брускі V — XIV ст.⁴¹ Нажы X — XVII ст.⁴²—⁴³. Знойдзены похвы з арнаментам. Нажніцы шарнірныя X — XIII ст.⁴⁴⁻⁴⁵ Шырокалязовыя праушныя сякеры X — XIII ст.⁴⁶^⁴⁷ Шпора з акруглым шыпам X — XI ст.⁴⁸ Знойдзены таксама кавалак скуранога абутку з бронзавым упрыгожаннем — накладкай, іголкі, манеты XIV ст.
         Знойдзеныя пад каменнымі кладкамі кавалкі керамічнага посуду мы разглядаем як пазамагільны інвентар. Увесь знойдзены керамічны посуд можна падзяліць на 2 асноўныя групы: леплены ад рукі і зроблены на ганчарным коле. Прычым, ганчарная кераміка складае прыкладна 60% ад усёй знойдзенай. Знойдзеная лепленая ад рукі кераміка мае аналогіі ў помніках сярэдняй і заходняй Беларусі⁴⁹. Датуецца апошняй чвэрцю 1 тыс.
    
    33
    
    н. э. У р. 12 сабралі шмат кавалкаў ад аднаго гаршка, які ўдалося аднавіць. Па плечыку і тулаве гаршка — па адной паралельнай лініі, паміж якімі ўпісаны трохвугольнікі. Венчык высокі, крыху адагнуты назад. Датуецца X — ХП ст.⁵⁰ Ганчарная кераміка амаль уся арнаментаваная: хвалісты, лінейны, спалучэнне хвалістага і лінейнага арнаментаў, шматрадная хваля, адзін кавалак гаршка з рыфленнем па тулаве. Ганчарная кераміка прадстаўлена сценкамі, донцамі (адно з кляймом) і двума венчыкамі накрывак. 3 сабраных кавалкаў удалося аднавіць 3 гаршкі. Першы (р. 3) мае форму слоіка, выпуклы, венчык слаба прафіляваны, адагнуты назад. Пад венчыкам па плечыку нанесены арнамент — неглыбокая перарыўная хваля. Другі гаршчок (р. 4) падоўжанай формы, звужаецца каля донца. Венчык крыху адагнуты назад, а паверху зроблены неглыбокі жолаб. Пад венчыкам хвалісты арнамент, а па тулаве — лінейны. Трэці гаршчок (р. 13) па плечыку ўпрыгожаны хвалістым і лінейным арнаментам. Датуюцца такія гаршкі X— XIII ст.⁵¹ Аналагічныя знойдзены на паселішчах Мазовіі ў слаях IX—X ст.⁵²
         Аналіз канструкцыяў каменных кладак, пахавальнага абраду, пахавальнага і пазамагільнага інвентару дазваляе датаваць помнік рубяжом X—XIV ст. Пры вызначэнні этнічнай прыналежнасці насельніцтва, якое пакінула гэты помнік, былі ўлічаны наступныя вельмі важныя асаблівасці яго: 1. Ужыванне камянёў пры збудаванні пахаванняў. 2. Звычай абкладваць нябожчыка дошкамі з усіх бакоў ці хаваць у дамавінах. 3. Наяўнасць вугальных праслойкаў у магілах і вогнішчаў каля іх. 4. Звычай класці ў магілы зброю. 5. Традыцыя ўпрыгожваць касцюм металічнымі вырабамі. Гэта: фібулы, пласцінкі на дзяжках, бляшкі ад галаўнога убору, акоўкі на кашальках і мяшэчках і інш. 6. Фрагменты керамічнага посуду пад кладкамі. Усе гэтыя асаблівасці, як вядома, з 'яўляюцца адлюстраваннем балцкіх пахавальных традыцыяў і таму ў этнічных адносінах пахаванае ў могільніку насельніцтва трэба разглядаць як балцкае. Былі гэта яцвягі, дайнава ці іншае з балцкіх плямёнаў? Дакладна вызначыць гэта дапамогуць далейшыя даследаванні помнікаў гэтага тыпу.
    
    
    ЛІТАРАТУРА:
    
    
    
      ¹    Lietuvos archeologija. Vilnius, 1979, t. 1, s 87, pav. 18:1.
      ²    Воронвн H. H. Древнее Гродно // MHA. M., 1954, № 41; c. 41; ряс. 15:11; Малевская M. B. Некоторые ясторнческне связн Новогрудка в X в. По матеряалам керамякя // КСМА. М., 1972. Вьш. 129, с. 15, рнс. 5:1, 2, 5.
      ³    Materialy wczesnosredniowieczne. Warszawa, 1956, t. 4, s. 38, tabi. VI:6; VII:1.
      ⁴    Штыхов Г. B. Раскопкн в Лукомле в 1966—1968 гг. //Древностя Белоруссвн. Мвнск, 1969, с. 348, рвс. 27:5.
      ⁵    Штыхов Г. В. Древннй Полоцк. Мвнск, 1975, с. 30, ряс. 16; 22—26.
      ⁶    Малевская М. В. О датнровке нвжнего горнзонта Новогрудка // КСНА, М., 1965. Вып. 104, с. 88, тяп. 1.
      ⁷    Штыхов Г. В. Города Полоцкой землв. Мннск, 1978, ряс. 20:3; Поболь Л. Д. Древностм Белоруссяя в музеях Польшн. Мвнск, 1979, рнс. 78:6, 116:3—5, 7—13; Малевская М. В. О датнровке., рнс. 33:1; Зверуго Я. Г. Древнкй Волковыск. Мннск, 1975. Рвс. 11:4, 7, 9; Воровхн Н. Н. Древнее Гродно.., рвс. 16:9; Лысенко П. Ф. Берестье. Мвнск, 1985, рнс. 177; Lietuvos archeologija. Vilnius, 1979, t. 1, s. 60, pav. 19:1. Седова M. B.; Ювелврные взделня древнего Новгорода X—XV вв. М„ 1981, ряс. 31:2.
    
    34
    
      ⁸    Седова М. В. Ювелнрные нзделня., рнс. 30:2.
      ⁹    Szukiewicz W. Niekture zabytki przednistoryczne w pow. Lidzkim // Ksenga pamiatkowa na uzoczystosc setnej rocznicy urodzin Adama Mickiewicza (1798—1898). Wazszawa, 1898, t. 2, s. 226, № 10; Коробушкнна T. H. Курганные древностн XI—XIII вв. в Белорусском побужье // Древнерусское государство н славяне. Ммнск, 1983, рнс. 10; 6; Lietuvos archeologija, t. 1, s. 90, pav. 21:1; 2; Svetikas E. XIV—XVII A. Alytaus kapinynas. t. 1, s. 40, карта № 2; Седова M. B. Ювелнрные нзделня.., рнс. 2:10; Зверуго Я. Г. Верхнее Понеманье в IX—XIII вв. Мннск, 1989, с. 108, рнс. 61:13.
      ¹⁰   Гуревнч Ф. Д. Древннй Новогрудок. Ленннград, 1981, с. 103, рнс. 79:1, 2; Зверуго Я. Г. Верхнее Понеманье в IX—XIII вв., с. 35, рнс. 14:2—3, 6—12; Rocznik Bialystocki. Bialystok, t. 3, 1962, s. 351, tabi. X: 22—23.
        Седова M. B. Ювелнрные нзделня., c. 15, рнс. 3:7; Svetikas E. XIV—XVII A. Alutaus Kapinynas t. 1, s. 44, № 40—10.
      ¹²    Зверуго Я. Г. Верхнее Понеманье в IX—XIII вв., с. 108, рнс. 61:1, 2, 5—8—9—12; Гуревнч Ф. Д. Древннй Новогрудок, С. 87, рнс. 66:7; Lietuvos archeologija. t. 1, s. 90, p. 21:4, 7; t. 6, s. 40, p. 65:2, 4, 13, 18, 19; p. 66:7; Седова M. B. Ювелнрные нзделня.., c. 154, рнс 60:3, 5—6.
      ¹³   Lietuvos azcheologija, t. 6, Vilnius, 1988, s. 28, pav. 37:11; Фмнноугры н балты в эпоху средневековья. М., 1987, с. 424, 425:19.
      ¹⁴   Гуревнч Ф. Д. Древннй Новогрудок, с. 64, рнс. 49:3, 4; Зверуго Я. Г. Древннй Волковыск, с. 75, рнс. 27:10—12; Поболь Л. Д. Древностн Белорусснн в музеях Польшн, с. 120, рнс. 79:1,3.
      ¹⁵   Мальм В. А., Фехнер М. В. Прнвескябубенчякн. Труды ГНМ, вып. 43, М., 1967, с. 33.
      ¹⁶   Зверуго Я. Г. Древннй Волковыск, с. 42, рнс. 13:20; Он же. Верхнее Понемапье в IX—XIII ст., с. 28, рнс. 9:9; Гуревнч Ф. Д. Древннй Новогрудок, с. 42, рнс. 30:15, с. 87, рнс. 66:19; Lietuvos archeologija, t. 1, s. 91, pav. 22:4; Поболь Л. Д. Древностн Белорусснн в музеях Польшн, с. 119, рнс. 78:13, с. 147, рнс. 96.
      ¹⁷   Lietuvos azcheologija, t. 1, s. 138, pav. 16:2; s. 140, pav. 18:1; Зверуго Я. Г. Древннй Волковыск, c. 61, рнс. 21:10.
      ¹⁸   Lietuvos archeologija, t. 1, s. 135, pav. 13:7; Svelikas E. XIV—XVII A. Alytaus kapinynas, t. 1, s. 42, карта № 4.
      ¹⁹   Lietuvos archeologija, t. 1, s. 90, pav. 21:10—13; Svetikas E. XIV—XVII A. Alytaus kapinynas, t. 1, s. 43, карта № 5; Гуревнч Ф. Д. Древняй Новогрудок, с. 11, рмс. 4; Седова М. В. Ювелнрные нзделня древнего Новгорода, с. 15, рнс. 3:1, 2, 9.
      ²⁰    Svetikas Е. XIV—XVII A. Alutaus kapinynas, t. 1, s. 46, № 37—59.
      ²¹   Седова M. В. Ювелнрные нзделня древнего Новгорода, с. 123, рнс. 45:6; Зверуго Я. Г. Верхнее Понеманье в IX—XIII вв., с. 72, рнс. 40:11; с. 105, рнс. 59:3, с. 108, рнс. 61:3—4; Поболь Л. Д. Древностн Белорусснн в музеях Польшн, с. 127, рнс. 81. 81:10, с. 165, рнс. 112; Lietuvos archeologija, t. 1. s. 90, pav. 21:19; t. 6, s. 25, pav. 32:12.