Гарадзенскія запісы
Выпуск 1
Памер: 147с.
Мінск 1993
25
У дакументах архіўнага фонду «Гродзенскі гарадскі музей прыроды» (захоўваецца ў нашым архіве) ёсць звесткі пра вельмі каштоўныя і рэдкія археалагічныя знаходкі ў Гродне і ваколіцах, якія трапілі ў музей. У 1932 годзе пры пракладцы каналізацыі па цяперашняй вуліцы Тэлеграфнай была знойдзена на глыбіні 5,5 метра косць левай галёнкі маманта. У тым жа годзе каля вёскі Гожа вылавілі косць удава мамула¹⁰.
У справаздачы музея за другі квартал 1938 года чытаем, што ў час будаўніцтва дарогі ў Румлёва (цяпер жылы раён Гродна) наткнуліся на паклады выкапнёвых чацвярцёвага перыяду. У справаздачы запісаяа: «Вялікія рэшткі расліннасці і жывёл пацвярджаюць, што калісьці, у старажытныя часы, тут быў водны басейн, верагодна возера ці рака, вада якой зносіла трупы затанулых жывёл і хавала іх у гэтым месцы. Сярод мноства рэшткаў выкапнёвых найважнейшым было адкрыццё касцей маманта і валасатага насарога. Многія экспанаты, знойдзеныя ў Румлёва, у выніку своечасовай іх кансервацыі былі выратаваны і неўзабаве выстаўлены ў вітрынах музея»¹¹.
3 дакументаў фонда «Музей прыроды ў. Гродне» мы даведваемся, што ў верасні 1937 года ў Румлёве праводзіў археалагічныя капанні Варшаўскі дзяржаўны геалагічны інстытут, у выніку якіх было знойдзена вялікая колькасць археалагічных матэрыялаў.
Даведаўшыся аб новых знаходках у Румлёве, Варшаўскі інстытут запатрабаваў спыніць капанні, а знойдзеныя экспанаты перадаць яму на той падставе, што яны з 'яўляюцца сткай яго ранейшай калекцыі.
Станіслаў Жыўна не хацеў аддаваць у Варшаву знойдзеныя ім экспанаты, хаця новыя пошукі былі спынгны. Хвалюючыся аб лёсе знаходак у Румлёве, Станіслаў Жыўна пісаў, што прысланыя інстытутам людзі «ні маюць ігіякага ўяўлення аб кансервацыі археалагічных выкапняў»¹². Чым скончыліся спрэчкі пра знаходкі ў Румлёве, дакументы адказу не даюць.
Першага студзеня 1937 года музей меў 7288 экспанатаў. Ён быў адчынены штодзень, акрамя святаў, з 9 да 18, а ў нядзелю з 12 да 18 гадзін. Наведвалі музей у асноўным вучні і салдаты. У 1932 годзе яго наведалі 6934 чалавекі. Няшмат, але грошы патрабаваліся на зарплату толькі двум чалавека. Утрымліваўся музей за кошт бюджэту горада, фінансаванне яго ўвесь час пагаршалася. Калі ў 1930 годзе было выдзелена 15 600 злотых, то ў 1937 — толькі 7 641 злоты.
Пасля ўз 'яднання Заходняй Беларусі з БССР музей працаваў плённа. Колькасць экспанатаў павялічылася да дзесяці тысяч. На пачатку вайны музей быў зачынены. Першы памочнік захавальніка Аўгусцін Звяржэвіч прыклаў шмат намаганняў, каб захаваць экспанаты: сачыў за іх станам, прыбіраў памяшканне, дзверы ў пакой замыкаў і застаўляў старой шафай. У 1953 годзе мясцком музея, выдаючы А. Звяржэвічу дакументы для афармлення пенсіі, запісаў у пратаколе: «Асаблівай заслугай перад вобласцю і рэспублікай з 'яўляецца самаадданая праца Звяржэвіча ў цяжкія гады часовай акупацыі Гродна, калі ён, не атрымліваючы зарплаты, адзін здолеў захаваць ад разграбавання багатыя калекцыі...»¹³.
А. Звяржэвіч пасля вайны быў адным з галоўных супрацоўнікаў музея. Затым музей прыроды ператварылі ў філіял Гродзенскага дзяржаўнага гісторыкаархеалагічнага музея. 3 цягам часу і экспанаты з вуліцы Батанічнай былі перавезены на Замкавую. Там з імі і цяпер можна пазнаёміцца ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыкаархеалагічным музеі.
26
Далейшы лёс заснавальніка музея прыроды ў Гродне Станіслава Жыўны доўгі час быў невядомы. Супрацоўнікі музея таксама не ведалі пра яго. Але вось працуючы з дакументамі фонду «Гродзенскі Гарвыканкам», нечакана спаткаўся дакумент, у якім гаварылася аб лёсе Жыўны і яго сям 'L Гэта рашэнне гарвыканкама № 282 ад 9 чэрвеня 1945 г.¹⁴ 3 яго мы даведаліся, што Станіслаў Жыўна пасля уз 'яднання Заходняй Беларусі з БССР, працягваў працаваць у музеі прыроды ў якасці навуковага супрацоўніка. Аднак яго наспаткала хвароба і ў 1940 г. ён памёр. Паводле хадайніцтва дырэктара Гродзенскага музея Васілевіча за заслугі Станіслава Жыўны па стварэнні ў Гродне музея прыроды, яго жонцы — Разалі Вінсчэнтаўне была зацверджана персанальная пенсія 150 рублёў у месяц, а яго сыну Мечыславу — 50 рублёў у месяц да паўналецця.
Лічым, што імёны Жыўны Станіслава і Звяржэвіча Аўгусціна павінны знайсці адлюстраванне ў экспазіцыях раздзела прыроды ў ’ Гродзенскім дзяржаўным гісторыкаархеалагічным музеі.
¹ Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці (ДАГВ), ф. № 689, воп. 1.
² Тамсама інв. № 2365 «Музей у Гродне».
³ ДАГВ, ф. 104, воп. 1, справа 1, л. 20. Справаздача музея за 1927—29 гг., с. 2—7, Гродна, 1931 г.
⁴ Тамсама.
⁵ ДАГВ, інв. № 2303 «Nieman» (Часопіс), Гст. 14. Гродна, 1935 г.
⁶ Тамсама, ф. 46, воп. 1, спр. 3, ст. 60.
⁷ Тамсама, ст. 60—61.
⁸ ДАГВ, ф. 104, воп. 1, спр. 9, ст. 2.
⁹ Тамсама, спр. 9,10 і інш.
¹⁰ Дагв, інв. № 2303 «Nieman» (Часопіс), падзел «Хроніка», Гродна, 1935.
¹¹ Тамсама, ф. 104, воп. 1, спр. 14, ст. 19.
¹² Тамсама, інв. № 2303, ст. 14, ф. 104, воп. 1, спр. 13, л. 35.
¹³ ДАГВ, ф. 1269, воп. 1, спр. 62, л. 2.
¹⁴ ДАГВ, ф. 484, воп. 1, спр. 124, л. 333; ф. 1171, воп. 1, спр. 36, л. 50.
27
НА ЗЯМЛІ ГАРАДЗЕНСКАЙ
Ала Квяткоўская (Менск)
ДАСЛЕДАВАННІ КАМЕННАГА МОГІЛЬНІКУ КАЛЯ в. ВЕНЗАЎШЧЫНА ШЧУЧЫНСКАГА РАЁНА
Каменны могільнік знаходзіцца прыкладна за 80 м на паўднёвы захад ад вёскі, на ўскрайку выцягнутай марэннай грады вышынёй да 8—10 м, каля дарогі з в. Ванзаўшчына ў в. Матылі. Як паказалі даследаванні, магілы размешчаны не толькі на пляцоўцы ўзвышша, але і на яго схілах, не дасягаючы падножжа. У размяшчэнні магіл назіраецца сістэма — цягнуцца яны няроўнымі радамі ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. У гэтых няроўных радках магілы складаюцца групамі — па 2—4. Сярод мясцовых жыхароў могільнік гэты існуе пад назвай «Барок». Прычым, жыхары сцвярджаюць, што «тут пахаваны» воіны.
На працягу 1986* — 1989 гг. аўтарам закладзены 18 раскопаў агульнай плошчай 824 кв. м (даследаваннямі ахоплена амаль уся пляцоўка помніка, глядзі мал. 1). Ускрыты 133 пахаванні з трупапакладам, адно пахаванне па абраду трупаспалення і адно пахаванне названа так умоўна. 131 пахаванне па палавой прыкмеце размяркоўваецца наступным чынам. Дакладна вызначаны 56 мужчынскіх | 3 пад пытальнікам, 23 жаночыя + 2 пад пытальнікам, 36 дзіцячых пахаванняў. 3за дрэннай захаванасці чарапоў і адсутнасці костак шкілетаў не вызначаны па палавой прыкмеце 13 пахаваных.
Памеры каменных надмагільных кладак вагаюцца ў межах ад 1,8x1,2x0,2 м да 3,0x1,40x0,2 м, а ў асноўным 2,1x1,0 м, ці 2,6x2,1x0,25 м. Форма кладак розная: круглая, амаль круглая, авальная, выцягнуты авал, прамавугольная. Па спосабах збудавання (канструктыўных асаблівасцях) кладкі можна падзяліць на 3 тыпы. Тып 1. Кладка выканана наступным чынам: па краях ляжалі камяні вялікіх ці сярэдніх памераў, як абрамленне, а цэнтр збудаваны з камянёў меншых памераў, пакладзеных бессістэмна, шчыльна. У выніку краі былі вышэйшыя за цэнтр (30%). Тып II. Кладка зроблена спосабам чаргавання вялікіх ці сярэдніх і малых камянёў, пакладзеных як і ў першым выпадку, бессістэмна, шчыльна (45%). Тып III. Сюды адносяцца кладкі, збудаваныя з камянёў амаль аднолькавых памераў, пакладзеных бессістэмна, шчыльна (25%). Усе кладкі — аднаслойныя.
У галаве некаторых пахаванняў адзначаны камяні значна большых памераў, чым ужытыя ў кладках, а ў нагах — крыху меншыя, чым у галавах, ці
* Вынікі даследаванняў 1986 г. надрукаваныя. Гл.: A. В. Квятковская. йсследовання каменного могнльннка у д. Вензовіцнна // КСЯА. М., 1989, вып. 198, с. 90—95.
28
адзначаліся вялікія камяні ў галаве і ў нагах пахаванняў. Гэтыя камяні звычайна акруглай ці прамавугольнай формы ўверсе, без слядоў штучнай апрацоўкі.
Пахавальны абрад у магіле з трупаспаленнем (р. 4, м. 6) выглядаў наступным чынам. Надмагільная кладка амаль круглай формы, па спосабе ўтварэння адносіцца да 1га тыпу. Магільная яма памерамі 2,0x1,5 м глыбінёй 1,4 м арыентавана ў кірунку поўначпоўдзень. Запаўненне магілы: пад кладкай у слаі гумусу адзначаны вуглі, ніжэй — пясок таксама з вуглямі таўшчынёй 0,08—0,1 м, пясок — 0,51 м, праслойка попелу — 0,2 м, моцны слой вугалю таўшчынёй 0,3 м. На глыбіні 0,88 м — 1 м ад дзённай паверхні, сярод вугалю знайшлі кавалкі лепленага ад рукі керамічнага посуду: венчыкі — 3, сценкі — 41, донцы — 4 і 1 венчык ганчарнага гаршчка. Усе фрагменты керамікі знойдзены ў паўночнай частцы магілы. На адным з венчыкаў звонку ёсць пальцавыя ўмяціны, а пад шыйкай па плечыку — штампаваны арнамент. Такі ж самы венчык, але без штампаванага арнаменту знойдзены ў запаўненні м. 3 (р. 5). Цэлыя гаршкі з падобным арнаментам сустрэты ў пахаваннях могільніку на р. Сара (паўночнаусходняя Літва)¹. Лепленая кераміка са штампаваным арнаментам выяўлена пры раскопках Гродна, у слаях IX — X ст. Ранняя ганчарная кераміка са штампаваным арнаментам ёсць у Навагрудку ў слаях X — XI ст.², а таксама на паселішчах Мазовіі X — пач. XI ст.³ Лепленая кераміка з пальцавымі ўмяцінамі знойдзена ў кургане на поўдзень ад Лукомскага гарадзішча (VIII — IX ст.)⁴, а ганчарная — у Полацку, у слаях XI — XII ст.⁵ Венчык ганчарнага гаршка невысокі, моцна адагнуты назад. Аналагічныя венчыкі гаршкоў знойдзены ў Наваградку, у слаях X — першай паловы XI ст.⁶
Пахавальны абрад у магілах з трупапакладам выглядаў наступным чынам. У выкапаную чатырохвугольную з закругленымі вугламі яму (якая звужаецца ў доннай частцы) клалі нябожчыка у выцягнутым стане, на спіне. Становішча чэрапа —рознае: прама (зрэдку), а часцей —нахілены да правага ці левага пляча. Становішча рук — рознае. Зыходзячы з аналізу становішча рук у нябожчыкаў відаць, што часцей сустракаецца становішча абедзвюх ці адной рукі на плячы (28 выпадкаў) і ў 21 выпадку — рукі складзены на жываце. Трэба таксама адзначыць, што ў 65 пахаваных рукі не захаваліся (пагнілі). Амаль заўсёды ногі выпрастаныя.
Акрамя вышэй разгледжаных пахаванняў, дзе нябожчыкі пакладзеныя на спіну, у выцягнутым стане, намі зафіксаваны некалькі пахаванняў, дзе нябожчыкі былі пакладзены на левы ці правы бок. Першыя даследчыкі гэтага тыпу помнікаў В. А. Шукевіч і Э. А. Вальтэр таксама ў час раскопаў сустракалі пахаванні, дзе нябожчыкі былі пакладзены на бок, і была зроблена выснова, згодна з якой, разам з абрадам пакладу на спіне існаваў асобны абрад пахавання на баку. Памылковасць гэтай высновы паходзіць ад недакладнай методыкі даследаванняў гэтых помнікаў. Як вядома, В. А. Шукевіч і Э. А. Вальтэр вывучалі кожнае пахаванне паасобку, не ўлічваючы такой важнай умовы жыцця старажытнага насельніцтва, як пражыванне сем 'ямі і родам. Адпаведна павінен быў быць складзены сямейны абрад пахавання, які можна прасачыць, калі вывучаць не толькі кожнае пахаванне ў сувязі з іншымі, а і прамежкі паміж магіламі. Гэта значыць, што гэтыя помнікі трэба вывучаць суцэльнай плошчай. Зыходзячы з гэтай методыкі даследаванняў, аўтар прасачыла сямейны звычай пахавання не толькі на гэтым, але і на іншых помніках падобнага тыпу (напрыклад, могільнікі каля в. Дуклі Воранаўскага 29