• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія запісы Выпуск 1

    Гарадзенскія запісы

    Выпуск 1

    Памер: 147с.
    Мінск 1993
    93.14 МБ
    
    
                                                                                                     11
    
    вышыня апсіды аднолькавая з вышынёю цэнтральнага нефа. Апсіда аддзяляецца ад нефа толькі падпружнай аркай, маючы агульны з асноўным аб 'ёмам дах. Трох 'ярусная з дзвюма вежамі кампазіцыя галоўнага фасада была ўпрыгожана жалезнымі крыжамі на вежах і атыку.
         Хоры для манахаў мясціліся за галоўным алтаром і былі драўляныя, а над бабінцам знаходзіліся вымураваныя з цэглы музычныя хоры, аздобленыя драўлянай разьбой.
         Пад касцёлам меліся падвалы, куды вялі драўляныя лесвіцы і дзе знаходзілася крыпта, але ў гэтай якасці падвал не выкарыстоўваўся ўжо ў XIX стагоддзі.
         Да кляшторнага будынку былі далучаны сакрысція з печчу і екарбніца. Абодва памяшканні мелі скляпенні. Дзверы касцёла, зробленыя з магутных дошкаў, аздабляла жалезная акоўка. Будынак быў атынкаваны звонку і ўнутры. Як адзначыў інвентар, у 1830 годзе будынак быў моцным і надзейным.
         Інтэр 'ер касцёла ўпрыгожвалі 11 алтароў з абразамі, выкананымі жывапісам. Тут жа знаходзіліся старадаўнія (магчыма, з XVII стагоддзя) партрэты фундатараў касцёла — Сапегаў. У касцёле падчас літургіі выкарыстоўвалі багата каштоўных рэчаў: больш як 100 сярэбраных манстранцыяў, пушак і келіхаў, больш за 200 падсвечнікаў, кандзілябраў і лямпаў, зробленых са шкла, металу і керамікі. Цікавым элементам інтэр 'ера скарбніцы і сакрыстыі былі дзевяць маляваных шафаў, якія, на жаль, да нашых дзён не захаваліся нават у музейных фондах Беларусі.
         Дамініканскі касцёл быў адным з самых прыгожых у Гродне, пра што падчас свайго побыту ў Гродне напісаў Ю. У. Нямцэвіч⁶.
         Калі вярнуцца да кляшторнага будынку, вымураванага ў 1737 годзе, то ўяўленне аб ім можа даць чарцёж фасада шляхетнага пансіёну, які захоўваецца ў Вільні⁷. На гэтым чарцяжы даецца праект перабудовы будынку дамініканскай школы пад пансіён, выкананы ў 1836 годзе. Праект пададзены на фасадзе старога будынку, які існаваў да здзяйснення новага праекту. Гледзячы на гэты фасад старой дамініканскай школы, можна адзначыць, што Яна была будынкам, складзеным з дзвюх частак. Правая, якая далучалася да касцёла, адрозніваецца ад левай часткі не толькі выразнасцю кампазіцыі фасада, але і вышынёю даху. Відаць, гэтая правая частка і ёсць пабудаваны ў 1737 годзе «мураваны новы кляштар».
         Прыбудова левай часткі будынку была зроблена ў 60я гады XVIII стагоддзя. Валыняк піша, што ў 60я гады прыёрам гродзенскіх дамініканаў быў айцец Людзвіг Рыбінскі, які ахвяраваў на новы кляштар 5000 злотых і зрэалізаваў дабудову, Памёр а. Рыбінскі ў 1770 годзе ў Нясвіжы⁸. Невялікія грошы, якія ахвяраваў а. Рыбінскі, вызначылі памер і лаканічнасць дабудовы, якая выконвала ролю пашырэння плошчы памяшканняў пад класы і пабудову бровару, што адзначана на планах кожнага паверху, далучаных да праекту перабудовы дамініканскай школы.
         Старадаўні фасад вырашаны вельмі лаканічна. Рытмічная вертыкаль галоўнага фасада адзначана вокнамі і лапаткамі паміж імі. Левая частка не мае вызначанай кампазіцыі, што звязана з вытворчай функцыяй памяшканняў гэтай часткі будынку.
         Этапы пабудовы гэтай часткі кляшторнага комплексу можна прасачыць і на планах горада Гродна. Так, на плане горада Гродна 1753 года⁹ дамініканскі комплекс адзначаны двума мураванымі будынкамі — касцёлам
    
    12
    
    і далучаным да яго кляштарам, які выцягнуўся ўздоўж вуліцы Віленскай (сёння Савецкай) з паваротам на дзядзінец. Далей па Віленскай ішлі мяшчанскія дамы на дамініканскім пляцы з тарцовай арыентацыяй фасадаў. На плане горада Гродна 1795 года¹⁰ фасад ужо падоўжваецца за кошт прыбудовы на месцы старых жылых дамоў.
         Важкімэлементам у планоўцы комплексу дамініканскага кляштару з 'яўляецца будынак, які выцягнуўся ўздоўж вуліцы Дамініканскай. Будынак быў вымураваны ў 80я гады XVIII стагоддзя.
         На плане Гродна 1753 года гэты будынак адзначаны як драўляны і меў падоўжную форму з невялікай прыбудовай з боку дзядзінца. А на плане 1795 года будынак ужо мае іншую канфігурацыю і без прыбудовы.
         Растлумачыць змену ў характары і планіроўцы будынку нам дапаможа ліст П. Пірамовіча — сакратара Ізабэлы Браніцкай у Беластоку, да сакратара ў Варшаве. Ліст датаваны 5 мая 1782 года, у ім чытаем: «Днямі горад Гродна вельмі гарэў уначы ад агню, які ўзнік у жыдоўскім доме. Цэлая вуліца Замкавая з палацамі пагарэла, усяго дамоў, якія загінулі ў вогнішчы,— 300. Касцёл фарны мураваны з усім, што ў ім было, пагарэў, дамініканскі апаліўся, але захаваўся, толькі ўнутраныя будынкі яго ўсе пагарэлі»¹¹. Такім чынам, у 1782 годзе ў выніку пажару драўляны будынак, пазначаны на плане 1753 года, згарэў.
         Улічваючы гэты факт і тое, што ў XVIII стагоддзі вырасла патрэба ў адукаваных людзях, а дамініканы сталі вядучым ордэнам у галіне адукацыі пасля касацыі ў 1773 годзе орддна езуітаў, — пачалося будаўніцтва новага мураванага будынку на месцы драўлянага.
         Мураваўся гэты будынак пры прыёры Людзвіку Грынцэвічу, які быў вядомым архітэктарам. Пасля вучобы ў Італіі Грынцэвіч вяртаецца на Беларусь і стварае шэраг праектаў фасадаў і алтароў у Забелах, Друі, Нясвіжы і іншых мясцінах. Мы не маем прамых доказаў таго, што Грынцэвіч — бацька беларускага барока, — аўтар праекта фасада мураванага будынку дамініканскага кляштара, які быў пабудаваны ў 80я гады XVIII стагоддзя. Але ж будучы прыёрам гродзенскіх дамініканаў, ён не мог ухіліцца спакусы стварыць адзін з галоўных фасадаў новага кляшторнага будынку на падначаленай яму тэрыторыі.
         Такім чынам, разам з пабудовай у 80я гады мураванага будынку па вуліцы Дамініканскай было завершана тым самым будаўніцтва дамініканскага кляштару ў Гродне.
         На пачатку XIX стагоддзя пры дамініканскім кляштары дзейнічалі: Студыум вышэйшы, гімназія, школы павятовая і парафіяльная. У гэтых установах вучылася 336 вучняў, якіх навучалі 18 настаўнікаў¹ . Шырокую вядомасць у краі мела цудоўная бібліятэка гродзенскіх дамініканаў, а таксама фізічная лабараторыя.
         Ад 1803 года на працягу некалькіх гадоў у гродзенскай дамініканскай школе выкладаў фізіку і матэматыку славуты навуковец дамініканец Фелікс Цяцерскі, які надрукаваў і выдаў у Гродне сваю дысертацыю па эксперыментальнай фізіцы¹³.
         У 1840 годзе адбылася касацыя гродзенскага дамініканскага кляштару. У былых дамініканскіх мурах была адчынена мужчынская гімназія, а касцёл былога кляштару, пазбаўлены парафіі, дзейнічаў як студэнцкі (гімназіяльны) касцёл.
         Гімназісты гродзенскай гімназіі прынялі актыўны ўдзел у паўстанні 1863 года, таму расейскія ўлады, адзначыўшы ўплыў каталіцкага духавенства на ўдзельнікаў паўстання, забаранілі дзейнасць касцёла пры гімназіі і размясцілі ў ім царкву Ямбургскага ўласнага палку’⁴. Але ў такой якасці касцёл праіснаваў няшмат і ў 1875 годзе «во нзбежанне соблазна в местном населеннн» старадаўні касцёл дамініканскага кляштару, упрыгожванне горада, 13
    
    быў знішчаны «за нсключеннем одного крыла, прнмыкаюіцего к гнмназнальному зданню»¹⁵, якое меркавалася выкарыстоўваць пад бібліятэку і падрьгхтоўчы клас.
         Ад XIX стагоддзя будынак па вуліцы Дамініканскай выкарыстоўваўся магістратам пад розныя службы і невялікія крамкі. Будынак кляштара па Віленскай, які мясціў гімназію, упершыню перабудоўваўся ў 1836 годзе. Аб плане перабудовы сведчыць чарцёж, які мы ўжо нагадвалі¹⁶. Гэтыя чарцяжы сцвярджаюць аб значнай перабудове, калі павялічылася агульная шырыня будынку за кошт вуліцы, зменена вышыня і выява даху. Кампазіцыя галоўнага фасада падчас перабудовы страціла баракальныя рысы і набыла рысы класіцызму: сіметрычнасць, цэнтр якой выдзяляўся шасцю пілястрамі, цэнтральным уваходам і ўпрыгожваўся прыступкавым атыкам. Бакавыя часткі фасаду былі вырашаны сіметрычным аздабленнем вокнаў, атыкамі і рустоўкай. На гэтую першую рэканструкцыю ўрад выдзяліў у 1833 годзе 63 171 рубель¹ .
         У 60я гады XIX стагоддзя зноў быў праведзены рамонт, падчас якога на фасадзе зніклі цэнтральныя пілястры, але яны з 'явіліся ў бакавых частках, па шэсць з кожнага боку. Замест атыка цэнтр фасада ўпрыгожыў франтон'⁸.
         Чарговы рамонт васьмідзесятых гадоў мінулага стагоддзя зноў змяніў фасад гімназіі. Аўтарам новага праекта стаў архітэктар СанктПецярбургскага страхавога (ад агню) таварыства К. Гейне¹ . Дзякуючы яго праекту на фасадзе з 'явілася ляпніна, на франтоне распластаўся агромісты арол, профілі франтона былі заменены сандрыкамі.
         I далей гэты будынак значна змяніў свой вонкавы выгляд і планоўку толькі пасля Другой сусветнай вайны, калі ўнутраныя памяшканні былі перабудаваныя пад кватэры.
         Знік у мінулым стагоддзі касцёл дамініканаў, зменены падчас шматлікіх рамонтаў выгляд былой дамініканскай школы, і ўжо цяжка пазнаць у гэтым будынку былыя баракальныя дамініканскія муры. Толькі будынак па вуліцы Дамініканскай нагадвае сваю славутую даўніну.
    
       ¹ Wiadomosci о dominikanach prowincyi Litewskiej zebral Wolyniak, cz I, Krakow. 1917
       ² Тамсама, S. 92;
       ³ Wolyniak.— S. 95;
       ⁴ ЦДГА Літвы, Вільнюс, ф. 604, в. 1, адз. зах. 7500, арк. 1;
       ⁵ Тамсама.
       ⁶ Niemcewicz I. U. Podroze histozyczne.— Paryz; Petersburg, 1858.S. 358;
       ⁷ ЦДГА Літвы, Вільнюс, ф. 567, в. 27, адз. зах. 92;
       ⁸ Wolyniak.— S. 95;
       ⁹ Instytut sztuki PAN. пед. № 51122;
       ¹⁰ ЦДВГА CCCP, ВУ21873;
    
       ¹¹ Archiwum wojewodzki w Bialymstoku, teka 316, S. 52;
       ¹² ЦДГА Літвы, Вільнюс, ф. 604, в. 1, адз. зах. 2679, арк. 2;
       ¹³ Wolyniak — S. 35;
       ¹⁴ ЦДГА Літвы, ф. 694, в. 5, адз. зах 840, арк. 6;
       ¹⁵ ЦДГА Беларусі, Гродна, ф. 8, з. 1, адз. зах. 1640, арк. 1—2;
       ¹⁶ ЦДГА Літвы, Вільнюс, ф. 567, в. 27, адз. зах. 4;
       ¹⁷ ЦДГА Беларусі, Гродна, ф. 8, в. 1, адз. зах. 152, арк. 5;
       ¹⁸ ЦДГА Літвы. Вільнюс, ф. 567, в. 27 адз. зах. 4;
       ¹⁹ Тамсама.
    
    14
    
                                      Аляксандр Мілінкевіч (Гродна)
    
    
    
    
    
    
    
    
    ГРОДЗЕНСКАЯ КАРАЛЕЎСКАЯ МЕДЫЧНАЯ АКАДЭМІЯ
    
        Рэч Паспалітая ў XVIII ст. перажывала вельмі складаны перыяд сваёй гісторыі. 3 аднаго боку, глыбокае разбэшчванне ўсяго дзяржаўнага арганізму, анархія палітычнага жыцця, заняпад гарадоў і вёсак прывялі да падзелу гэтай дзяржавы агрэсіўнымі суседзямі — Расіяй, Прусіяй і АўстраВенгрыяй і да яе знікнення з. палітычнай карты Еўрбпы ў 1795 годзе. 3 другога боку, у другой палове гэтага стагоддзя ў Рэчы Паспалітай набіраюць сілу працэсы ўнутранага адраджэння, на арэну грамадскага жыцця выходзіць шэраг прагрэсіўных рэфарматараў, якія робя'ць сур 'ёзныя захады ў драматычным змаганні з усемагутнай цемрай і духоўным варварствам. Ідэі і думкі Асветы былі асноўнай зброяй разбурэння сістэмы паняццяў і законаў, што стаялі на варце «залатой вольнасці» магнатаў і шляхты, феадальнай раздробленасці і невуцтва. У 1773 годзе ў Рэчы Паспалітай ствараецца першае ў Еўропе міністэрства адукацыі — Адукацыйная камісія, якая надала школьнаму выхаванню свецкі характар. У гэты час у Кракаўскім і Віленскім універсітэтах схаластычную філасофію выціскаюць прыродазнаўчыя навукі, у краіне паяўляецца сетка мануфактур, нарастае разняволенне сялян, ажыўляецца гандаль, праводзяцца рэформы па ўмацаванні цэнтралізаванай улады.