Гарадзенскія запісы
Выпуск 1
Памер: 147с.
Мінск 1993
* Цяпер гэта ў асноўным частка тэрыторыі Нідэрландаў, за ваключэннем паўднёвага Брабанта (Бельгія).
21
і ўважыць імя гродзенскага старасты ўзвядзеннем яму каля маста на гарадніцы помніка¹¹. Гэта прапанова, як вядома, так і засталася на паперы. Адначасова з незаўважанай думкай К. Богуша, у першай палове стагоддзя, сваяк А. Тызенгаўза граф Канстанцін Тызенгаўз вырашыў узвесці ў Гродзенскім фарным касцёле помнік свайму продку. Так нарадзілася ідэя пабудовы помніка ў сценах Гродзенскага паезуіцкага касцёла. У 1855 г. К. Тызенгаўз памёр, так і не выканаўшы свой маральны абавязак. У сваім духоўным тастамэнце ён «усклаў на сына графа Райнольда Тызенгаўза абавязак узвесці помнік свайму дзеду Антону Тызенгаўзу...». He паспеў зрабіць гэтага і Райнольд, бо таксама памёр¹². Па загадзе ягонай сястры графіні Марыі Пжаздзецкай вядомы разьбар з Львова Томаш Дыкас* у 1886—1887 гг. падчас сваёй мастацкай вандроўкі ў Варшаве выканаў помнік, частка якога, а менавіта постаць жанчыны з .гіпсу, была пададзена ў 1887 г. у Таварыстве аматараў дыстынктоўных мастацтваў у Вільні¹³. Помнік быў зроблены з шэрага мармуру. Пасярэдзіне яго масяжны медальён с рэльефным бюстам графа Антонія Тызенгаўза; на прыступцы помніку жаночая постаць з дзвюма пальмавымі галінамі, постаць выяўляе алегорыю «Гораплачу»¹⁴. На табліцы помніка надпіс: «Antoni hr. Tyzenhauz, starosta grodhienzki, podskarbi W. K3L. ur. 1733— 1785. Marja z hr. Tusenhauzow Aleksandrowa hr Przezdziecka, spzlenia, jac Wole ojca i brata, pomnik ten Wzniosla»'⁵.
Магчыма, гэты надпіс даў падставы Я. Арлоўскаму сцвярджаць, што помнік быў узведзены ў гродзенскім фарным касцёле Марыяй Пжаздзецкай¹⁶. Арлоўскі памыляўся, бо каля 1990 г. (а менавіта гэтую дату ўзнясення ён падае) графіні ўжо не было сярод жывых. Яна памерла дзесьці паміж 1886 і 1893 гг., бо каля 1886 г. графіня загадала пабудаваць (а не ўзнесці, як гэта напісана на табліцы помніка) помнік¹⁷, а ў 1893 г. яе сын граф Канстанцін Пжаздзецкі ў «прашэнні на імя гродзенскага губернатара пісаў, што маці памерла і што ён мае намер «давесці да канца выкананне запавету свайго дзеда»¹⁸. Граф выканаў свой сямейны абавязак і акрамя таго зрабіў тое, што не прадугледзела яго маці. У верасні 1894 г. граф звярнуўся ў Віленскую рымскакаталіцкую кансісторыю з просьбаю дазволіць узвядзенне раней зробленага ў 1886—1887 гг. помніка і сутыкнуўся з наступнай праблемай. Для ўстаноўкі помніка спатрэбілася паменшыць алтар капліцы Св. Міхаіла. Кансісторыя дала такі дазвол, адначасова патрабуючы таго ж ад грамадзянскіх уладаў¹⁹. Згодна з апошняю датаю можна зрабіць пэўную здагадку і вызначыць храналагічныя рамкі працы над памяньшэннем памераў алтара капліцы і ўзнясеннем помніка ў ёй графу Антонію Тызенгаўзу. Я. Арлоўскі адзначаў, што помнік быў узнесены каля 1900 г.²⁰ Цяжка не згадзіцца з Арлоўскім, улічваючы факт таго, што з 1895 г. пачаліся працы з мэтаю паменшыць памеры алтара капліцы Св. Міхаіла, якія, магчыма, цягнуліся некалькі гадоў і завяршыліся ўзнясеннем помніка падскарбію надворнаму літоўскаму Антонію Тызенгаўзу.
¹ Zarys historii Polsk;— W, Piw, 1979. S. 336.
² Воблый K. Г. Очеркн no нсторян польской фабрнчной промышленностя. Т. I.— Кнев, 1909. С 56.
³ ЛДГА Ф. 391 воп. 1. с. 1080 ар. 53.
* Тамаш Дыкан — разьбар, аўтар помнікаў А. Міцкевічу ў Тарнаполю, Пшэмыслю, Злачове, праектаўпомнікаў у Кракаве і Варшаве і г. д.
22
⁴ Koscialkowski S. Antoni: T/zenhauz, podskarbi nadwovny litewski. London, 1970. T. I. S. 29.
⁵ ЛДГА Ф. 391 eon. 1 c. 1080 ap. 1
⁶ Там жа ap. 53.
⁷ Нсторня средннх веков. М., 1990. Т. I. С. 302.
⁸ Koscialkowski S. Antoni Tyzenhaus. Т. 1. S. 30.
⁹ Jadkowskr J. Grodno. Wilno, 1923. S. 38; Koscialkowski S. Antoni Tysenhaus... London, 1971. T. S. 342—343.
'° Jadkavski J. Grodno. S. 87.
¹¹ Ks. Bohusz X. Spominka o Antonim Tyzenhauze // Tygodnik Wilenski, т. IX. — Wilno, 1820. № 161. S. 255.
¹² ЦДГА Рэспублікі Беларусь y г. Гродна. Ф. I. воп. 9 c. 148 ap. 3.
¹³ Slownik artystow polskich i obcych u Polsce dzialaja, cych. Wroclaw, 1975. T. 2 S. 137.
¹⁴ ЦДГА Рэспублікі Беларусь y г. Гродна Ф. I. воп. 9 c. 148 ap. 3.
¹⁵ Jodkowski J. Grodno. S. 94.
¹⁶ Орловскнй E. Гродненская старнна. 4. I.— Гродно, 1910.— C. 181.
¹⁷ Slownik artystow polskieh, t. 2. S. 137.
¹⁸ ЦДГА Рэспублікі Беларусь y г. Гродна ф. 1 воп. 9 c. 148 ap. 3.
¹⁹ ЛДГА Ф. 604 воп. 4 c. 4996, ap. 1, 4—5.
²⁰ Орловскнй E. Гродненская старнна. C. 181.
Аляксандр Плешавеня (Гродна)
МУЗЕЙ ПРЫРОДЫ Ў ГРОДНЕ (старонкі гісторыі)
Сярод першых актаў ворганаў савецкай улады ўлетку 1920 г. у Гродне быў і акт аб стварэнні музея прыроды. Адразу пачаўся збор экспанатаў. Але ў хуткім часе горад быў захоплены войскамі Польшчы і праца па стварэнні музея спынілася. Аднак і цяпер адзначае Гродзенскі дзяржаўны гісторыкаархеалагічны музей гэту дату як пачатак свайго заснавання’. У 1990 годзе ён адзначыў сваё 70годдзе — прайшла добра наладжаная творчая канферэнцыя.
I ўсётакі першы музей у Гродне быў адчынены 9 снежня 1922 г. Яго заснавальнікам і кіраўніком многія гады быў вядомы гісторык Юзаф Ядкоўскі. У справаздачы музея за 1923 год, Ядкоўскі пісаў, што «...удалося ўвесці ў жыццё першы дзяржаўны музей на паўночнаусходніх граніцах Рэчы Паспалітай»².
Але ў міжваенныя гады быў адчынены яшчэ адзін музей у Гродне — музей прыроды, аб якім і пойдзе наша гаворка. Яго заснавальнікам быў жыхар Гродна Станіслаў Жыўна*, вялікі аматар і пазнавальнік прыроды. Цікавая гісторыя стварэння музея.
Пятнаццацігадовы Лнак Станіслаў Жыўна ў пошуку месца ў жыцці і работы паехаў у 1908 годзе ў Амерыку. Змяніўшы некалькі прафесій, ён уладкаваўся ва універсітэт у штаце Канекцікут на пасаду прарэктара. Асвойваючы гэту прафесію пад кіраўніцтвам прафесара Воада, Жыўна пазнаваў таямніцы жывёльнага і расліннага свету, стаў заўзятым аматарам прыроды. Неўзабаве і сам пачаў калекцыянаваць экспанаты, рабіць кансервацыю, прэпараванне і апісанне. За некалькі гадоў ён стварыў багатую калекцыю — пераважна па энтамалогіі (насякомыя)**, мінералогіі, кахналогіі (ракавіны)"* і іншых кірунках.
У 1924 годзе Станіслаў Жыўна вярнуўся ў Гродна. Прьшёз з сабою калекцыю. Яна зацікавіла мясцовых аматараў прыроды. Даведаліся пра яе і ў гарадской радзе. Яна стварыла спецыяльную камісію, якая прызнала калекцыю вельмі каштоўнай. У прынятай радай пастанове 24 ліпеня таго ж года гаварылася, што Станіслаў Жыўна бязвыплатна дорыць гораду Гродна
Жыўна Станіслаў, нарадзіўся ў 1893 годзе ў Гродне, жыў па Завіленскім завулку, 23, а ў 1931 годзе — па вуліцы Цагельнай, 2. Памёр у 1940 годзе, пахаваны ў Гродне.
” Навука аб насякомых.
♦» Падзел заалогіі па вывучэнню ракавін.
24
сваю калекцыю, што на яе аснове ствараецца гарадскі музей прыроды, а нядаўні гаспадар калекцыі пажыццёва назначаецца яго кіраўніком (ахоўнікам).
Часова калекцыю размясцілі ў двух пакоях аховы. С. Жыўна ўзяўся за сістэматызацыю экспанатау, падрыхтоуку экспазіцыі музея .
Адчынены музей быў 21 лістапада 1926 года. Па тым часе ў ім было шмат экспанатаў, пераважна заморскіх: млекакормячых — 17 відаў, птушак — 340, матылькоў — 774, марскіх істотаў — 749, майскіх жукоў і аваднёў — 402, птушыных яек — 290, гнёздаў — 17, мінералаў — 355. Усяго — 2933⁴.
Быў прыняты статут музея. Згодна з ім асноўнай задачай была актывізацыя навукі аб прыродзе і выхаванне ў людзей беражлівых адносін да яе. На чале музея стаяў камітэт з дванаццаці чалавек: два члены гарадской рады, адзін прадстаўнік магістрата, па адным прадстаўніку ад сярэдніх і пачатковых школ, ад дырэкцыі дзяржаўных лясоў, ад дзяржаўнага музея, ад таварыства аматараў прыроды, павятовай аховы прыроды, ад грамадскасці і кіраўнік музея прыроды. Нязменным старшынёй камітэта з 'яўляўся Ян Якімовіч, павятовы ўрач. Камітэт працаваў энергічна, разглядаў шмат арганізацыйных і чавуковых пытанняў.
Колькасць экспанатаў пастаянна павялічвалася. Найпершая ўвага звярталася на мясцовую флору і фаўну. У 1929 годзе мясцовыя экспанаты ўжо складалі большасць, а агульная іх колькасць дасягнула амаль чатырох тысяч⁵.
Значная частка экспанатаў была ад аматараўкалекцыянераў. Так, Марыя ВенжыкВідоўская перадала музею сабраныя яе мужам дзвесце мінералаў Урала і Сібіры, сто дзесяць экспанатаў іншых горных парод, а таксама косці пазваночніка маманта, шмат іншых археалагічных знаходак.
Арнітолаг інжынер Адам Дзержаноўскі, жыхар Гродна, ахвяраваў сто шэсць экспанатаў водных птушак з розных краін свету. Перадаў ён і навуковыя працы па арніталогіі і свае работы па апісанні калекцыі. Яны паклалі пачатак бібліятэкі музея. Ян Каханоўскі, заснавальнік заапарку ў Гродне, перадаў музею 44 экспанаты, з іх 38 — птушкі мясцовай фаўны⁶.
2 ліпеня 1927 года рыбакі злавілі ў Нёмане каля Гродна асятра. С. Жыўна ў справаздачы пра работу музея шкадаваў, што не ўдалося атрымаць шкуру для такога каштоўнага экспаната, засталося толькі фота рыбіны.
Каб аддзячыць прыхільнікам музея, была заведзена ганаровая кніга ахвяраванняў. Першым у ёй значыцца імя С. Жыўна, далей ідуць М. ВенжыкВідоўская, А. Дзержаноўскі... А. Дзержаноўскаму быў пажыццёва нададзены тытул прарэктара музея⁷.
Сам С. Жыўна наладзіў сувязі з лесаахоўнымі службамі, аматарамі прыроды, выязджаў у творчыя экспедыцыі. У чэрвені 1933 года ён пабыў у лясах каля Барова Лідскага павету. У справаздачы пісаў: «Я асабіста збіраў усё, што мне трапляла пад руку, не перастаючы радавацца, калі кожны дзень былі новыя віды з сямейства насякомых — конікі, даўганосікі і многае іншае, што не сустракалася ў ваколіцах Гродна»⁸.
А ў ліпені таго года ён накіраваўся ў экспедьіцыю ў Свянтакшыцкія горы па малахіты. (Сабраў каля ста дробных малахітаў). Сустрэўся з калекцыянерам Залескім, у якога было больш як тры тысячы камянёў. Ён прадаў музею 22 рэдкія мінералы. Наведаў С. Жыўна музей прыроды ў Кальцах, захавальнікам якога быў 91гадовы Влошак, удзельнік паўстання 1863 года. Папаўняўся Гродзенскі музей прыроды за кошт памену з музеямі Львова, Катавіц, Варшавы і іншымі⁹.