• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія запісы Выпуск 1

    Гарадзенскія запісы

    Выпуск 1

    Памер: 147с.
    Мінск 1993
    93.14 МБ
    
    рна, в. Клепачы воз. Бяздоннае Зэльвенскага рна, в. Мінеўшчына Ваўкавыскага рна Гродзенскай вобласці, а таксама на могілыгіках каля вв. Ваўча Докшыцкага рна, Перавоз Глыбоцкага рна Віцебскай вобласці і інш.). На разглядаемым могільніку ў пяці выпадках сустрэты пахаванні нябожчыкаў на левым ці правым баку, але, заўважце, толькі ў магілах з падхаваннямі. Напрыклад, р. 4, м. 3: дзяўчынка пахавана на левым баку, на глыбіні 1 м. У 20 см на захад ад гэтай магілы размяшчаецца магіла № 5, дзе пахаваны разам мужчына — на спіне ў выцягнутым стане, і хлопчык справа ад дарослага на левым баку, на глыбіні 0.92 м. Прычым, магіла № 5 пасунута «уверх» у адносінах да магілы № 3. У р. 8, м. 8 — пахаванне хлопчыка на правым баку на глыбіні 0,94 м. Гэтае пахаванне мае агульную сценку з пахаваннем № 5 (мужчынскае, нябожчык ляжаў на спіне), якое зроблена на глыбіні 1 м. Прычым, дзіцячае пахаванне пасунута «ўніз» у адносінах да магілы № 5. У р. № 16, магіла № 3 жанчына пахавана на левым баку, з падагнутымі каленямі, на глыбіні 1 м. 3 левага боку ад яе ў 10 см размяшчаецца магіла № 4 (пахаванне мужчынскае на спіне), зробленае на глыбіні 0,76 м. У адносінах да магілы № 4, пахаванне № 3 пасунута «ўверх». Усе гэтыя пахаванні, як бачым, размяшчаюцца побач. А вось у м. 8 (р. 6) назіралі іншую карціну. На глыбіні 0,6 м знаходзілася жаночае пахаванне, прычым у магіле адразу за чэрапам ляжаў камень 0,2 м у дыяметры. Ніжэй, на глыбіні 0,8 м знайшлі яшчэ зусім разбуранае мужчынскае пахаванне (відаць, яго разбурылі, калі хавалі жанчыну). Абодва нябожчыкі ляжалі на спіне, у выцягнутым стане. Але ў адносінах да мужчынскага, жаночае пахаванне знаходзіцца на ўзроўні грудзей першага, г. зн. пасунута «ўніз». Такім чынам, ва ўсіх разгледжаных выпадках мы бачым наступны малюнак: а) падхаванне да сваякоў; б) выкананы асноўнае пахаванне і падхаванне на рознай глыбіні; в) па адносінах да асноўнага, падхаванне, як было заўважана, абавязкова пасунута ў той ці іншы бок, але ніколі не размяшчаецца побач. Такая асаблівасць пахавальнага абраду тлумачыцца народным павер 'ем, згодна з якім «калі хаваць сваякоў роўнымі радамі, дык роўнымі ж радамі паляжа ўвесь род» (г. зн. перамруць — A. К.).
         Арыентаваны шкілеты галавой на паўднёвы захад ці поўдзень, зрэдку — на захад.
         Амаль кожны нябожчык быў абстаўлены дошкамі з усіх бакоў, не замацаванымі паміж сабой. Толькі ў адным пахаванні (р. 1, м. 2) знойдзена драўляная заклёпка. Відаць, у некаторых асобных выпадках дошкі мацавалі з іх дапамогай. Парахня ў магілах прасочана на вышыню 0,3 м. У м. 1 (р. 7) і м. 3 (р. 18) замест парахні сустрэты кавалкі галінак, на якія паклалі нябожчыкаў. У адзінкавых пахаваннях — м. 5, 6 (р. 14), м. 1, 2 (р. 16) парахня не знойдзена ўвогуле. У пераважаючай большасці выпадкаў нябожчыка апускалі на дно магільнай ямы прама на мацярык. I толькі ў м. 7 (р. 16) пад парахнёй выяўлены вуголлі і попел. Відаць, перад пахаваннем, у магіле распалілі вогнішча і месца для нябожчыка «ачысцілі».
         У асобных магілах за межамі парахні, па перыметры магільнай ямы выкладзены камяні — 10—15 см у дыяметры (р. 4, м. 3; р. 5, м. 5; р. 6, м. 6, .17; р. 16, м. 3, 4, 5). У запаўненні магілы № 17 (р. 6) над чэрапам ляжаў камень, а над нагамі — 2 камяні; у магіле № 8 (р. 6) камень ляжаў у магіле за чэрапам. У м. 3 (р. 4) за камянямі —вуглі шырынёй 1,5—2 см, а ў магіле 4 (р. 4) вуглі — за межамі парахні.
         Захаванасць шкілетаў у вывучаных магілах у большасці выпадкаў вельмі дрэнная. У некаторых пахаваннях знойдзены толькі чэрапы ці чэрапы і рэшткі 30
    
    ног і рук. У м. 5 (р. 1) знойдзены 2 чэрапы, костак шкілетаў не было. Разам з тым, адзначана, што нябожчыкаў ніколі не хавалі ў дробным сыпкім пяску (напрыклад, большая частка р. 13; увесь р. № 15, дзе не было аніводнага пахавання. Тое ж самае назіралі ў час раскопкаў могільніку каля в. Куклі Воранаўскага рна Гродзенскай вобласці.
         Пасля таго як нябожчыка клалі ў магілу, яго крыху засыпалі грунтам, а потым насыпалі ў магілу вугаль. Прычым гэтыя праслойкі — над усім шкілетам, не даходзячы да чэрапу, ці над чэрапам і нагамі, ці толькі над чэрапам і толькі над нагамі. Таўшчыня гэтых праслойкаў вагаецца ад 0,05 да 25—30 см. У большасці выпадкаў вуглі бралі з вогнішчаў, якія былі побач з магіламі ля ўзгалоўя (справа ці злева) ці побач з магіламі. Памеры вогнішчаў вагаюцца ад 0,4x0,4 глыбінёй 0,25 м, да 1,0x0,45 м глыбінёй 0,3 м. У некаторых вьшадках, як паказалі даследаванні, вогнішчы распальвалі ў магілах над чэрапам і нагамі, а потым вуголлі рассыпалі над усім шкілетам. У м. 5 (р. 6) каля чэрапу ў магіле знойдзены вуглі і кавалкі перапаленых костак. У м. 16 (р. 6) зафіксавана вугальная праслойка таўшчынёй 0,35 м, якая складаейца з двух вугальных праслойкаў паміж якімі — пясок таўшчынёй 0,08 м. Побач з магілай № 4 (р. 7) — вогнішча памерамі 1,0x0,82 м таўшчынёй 0,35 м і складалася з мноства дробных асобных вогнішчаў дыяметрам ад 8 да 10 см. У м. 4 (р. 8) вакол шкілета размяшчаліся ^невялікія (15—17 см у дыяметры) вогнішчы каля галавы: па 1м ля плячэй, каля локцяў, каля правага і левага калена, 1 — каля ступеняў ног. У м. 6 (р. 8) каля правага калена, звонку адзначана вогнішча 0,15—0,2 м у дыяметры, таўшчынёй 0,15—0, 2 м. У асобных магілах адзінкавыя вуглі сустракаліся ў запаўненні, сярод грунту. Наяўнасць вугалю і вогнішчаў у магілах трэба разглядаць, верагодней усяго, як адлюстраванне абраду трупаспалення, які пйнаваў на гэтай тэрыторыі раней. Зараз у сувязі з пераходам да абраду трупапакладу, замест нябожчыка палілі галінкі, а вуглі насыпалі ў пахаванні (і ў наш час сімвалічным адлюстраваннем абраду трупаспалення з 'яўляецца свечка, якую запальваюць, калі памірае чалавек).
         Пасля таго, як вуглі насыпалі ў магілы, пахаванні канчаткова засьшалі, а на паверхні зноў палілі галінкі (аб гэтым сведчаць вуглі, якія знойдзены ў слаі гумуса, пад каменнымі кладкамі) і білі керамічны посуд, а кавалкі клалі ля ўзгалоўя. Выкарыстанне керамічнага посуду ў пахавальных абрадах вядома яшчэ з часоў старажытнай Грэцыі, дзе на магілы дзяўчат ставілі сасуды для амавенняў. У часы панавання а’браду трупаспалення ў гаршкі ссыпалі рэшткі спаленых костак. 3 пераходам да абраду трупапакладу нярэдка гаршкі з ежай ставілі ў магілы каля галавы ці ног нябожчыкаў. Кавалкі бітых гаршкоў у нашым выпадку трэба разглядаць, на нашу думку, як адлюстраванне павер 'я, згодна з якім цэлы гаршчок выступаў як сімвал жыцця, і ка.п чалавек паміраў, гаршчок разбівалі. У двух выпадках кавалкі керамікі зафіксаваны ў запаўненні магілаў над верхняй часткай шкілетаў.
         Скончваўся абрад пахавання збудаваннем каменных кладкаў.
         Па наяўнасці ці адсутнасці пахавальнага інвентара магілы размяркоўваюцца наступным чынам: 85 — з інвентаром і 49 — безінвентарныя.
         Размяшчэнне і склад інвентару ў некаторых жаночых пахаваннях выглядаў наступным чынам. У м. 2 (р. 1) на чэрапе сляды галаўнога ўбора (8 бляшак), на грудзях ляжала бронзавая падковападобная фібула са спіралепадобнымі канцамі. На безыменным пальцы правай рукі — сярэбраны пярсцёнак. Пад локцем левай рукі — нож з касцяной арнаментава
    
    31
    
    най ручкай: пад ім — фрагменты яшчэ аднаго невялікага нажа. 3 левага боку каля пляча знайшлі драўляную заклёпку ад дамавіны. У м. 4 (р. 4) на сярэднім пальцы левай рукі — бронзавы пярсцёнак. У м. 3 (р. 7) на безыменным пальцы правай рукі — пярсцёнак, на сярэднім пальцы левай рукі — пярсцёнак, каля левага бядра — жалезная іголка. У м. 1 (р. 8) злева каля чэрапу — скроневае колца з трыма падвескамі стрыжнямі з бронзы і жалеза, з правага боку — 2 круглыя бронзавыя колцы, зробленыя з дроту і звязаныя кавалкам скуры, крыху вышэй ад каленаў, у цэнтры — жалезная спражка. У м. 4 (р. 9) на месцы шыі — каралі з сініх, белых, зялёных і чорных пацеркаў, сярод іх кавалкі вялікай бразготкі і 3 меншыя па памерах бразготкі, а таксама фрагменты ракавіны кауры. На чэрапе медныя бляшкі ад галаўнога ўбора, на сярэднім пальцы правай рукі — бронзавы плецены з дроцікаў пярсцёнак. У м. 5 (р. 9) на нагах нябожчыцы ляжаў камень — 20—25 см у дыяметры. На чэрапе выявілі бляшкі ад галаўнога ўбору чатырохвугольнай формы, з правага і левага боку чэрапа — па 1 бронзавым шматбусінным скроневым колцы, з правага боку каля бядра — жалезны нож, на грудзях — бронзавы пярсцёнак. Пад чэрапам — кавалак скуры ад шапкі.
         У мужчынскіх пахаваннях знойдзены разнастайны пахавальны інвентар. Склад і размяшчэнне яго ў адносінах да нябожчыка ў некаторых магілах выглядаў наступным чынам. У м. 3 (р. 1) каля правага і левага бядра — па адным жалезным паясным колцы, паміж імі на тазавых костках — жалезная спражка, на правым калене — сякера, побач, бліжэй да левага калена, — фрагмент жалезнага нажа. У м. 2 (р. 4) справа пад чэрапам знайшлі бронзавую падковападобную фібулу з канцамі ў выглядзе мордаў драконаў і кавалак тканіны ад галаўнога ўбору, на сярэднім пальцы правай руі — віты бронзавы пярсцёнак, каля левага бядра нож у скураных аздобленых похвах, пад ім фрагменты яшчэ аднаго нажа, на левай назе — шпору і фрагмент стрэмя. У м. 5 (р. 4) каля левага бядра — крэсіва з крэмнем, фрагменты нажа і тачыльны брусок. У м. 3 (р. 5) з правага боку, вышэй ад калена на 15—16 см ляжала жалезная спражка, на ступнях ног — жалезная сякера, каля правага бядра — нож, тачыльны брусок, крэсіва з крэмнем. У м. 5 (р. 5) на ступнях ног ляжала сякера, справа на тазавых касцях — жалезная спражка, крыху ніжэй — нож, крэсіва з крэмнем. У м. 6 (р. 5) каля левага бядра — маленькая жалезная сякера, нож, на тазавых касцях у цэнтры — бронзавая спражка і кавалкі дзягі, пад імі шасціпромневая акоўка на мяшэчак з кавалкам скуры, тачыльны брусок, крэсіва і жалезная спражка. У м. 4 (р. 12) у цэнтры на грудзях — пражскі грош (Каралеўства Чэхія, Вацлаў IV, 1378—1419 гг.), 2 бронзавыя фігурныя накладкі, фрагменты скураной дзягі, каля левага бядра — пярсцёнак, фрагмент паяснога жалезнага колца, крэсіва з крэмнем, крыху ніжэй бядра — нож, на ступнях ног сякера з жалезным клінам. У м. 6 (р. 16) злева каля бядровай косткі — нож, ля правага калена — сякера з жалезным клінам, пад ёй — дзіда.