• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія запісы Выпуск 1

    Гарадзенскія запісы

    Выпуск 1

    Памер: 147с.
    Мінск 1993
    93.14 МБ
         У побыце жыхароў паселішча выкарыстоўваўся і шкляны посуд (стопкі, бутэлькі, шкляніцы, штофы і г. д.). Аконнае шкло мела форму круглых, тонкіх пласцінаў дыяметрам 10—12 см, якія ўстаўляліся ў драўляныя ці алавяныя рамы.
         Пра заняткі сельскай гаспадаркай, рамёствамі і промысламі сведчаць знаходкі сярпоў, нажоў, зубіла, разца, праселкаў, рыбалоўных кручкоў, грузілаў. Да рэчаў хатняга ўжытку адносяцца ключы, замок, іголкі, напарстак, падсвечнік, люлькі для курэння і г. д.
         3 дэталяў адзення былі пасавыя спражкі, металічныя і касцяныя гузікі, шпількі для ўмацавання жаночага галаўнога ўбору, абутковыя падкоўкі.
         Сярод рэчаў упрыгожвання вылучаюцца бронзавыя завушніцы, якія датуюцца XIV — XV стст. Знойдзены таксама бронзавыя пярсцёнкі.
         У час раскопак было выяўлена каля 30 манетаў. Найбольш шматлікія з іх—медныя соліды («барацінкі»). Яна II Казіміра (1648—1668). Акрамя іх — паўгрош Вялікага княства Літоўскага часоў Аляксандра Ягялончыка (1492—1506), рыжскія соліды Густава II Адольфа Вазы (1621—1632) і Крысціны Аўгусты Вазы (1632—1654), білонавыя паўтары грошаў з Прусіі (1621) і манета вартасцю «I эрэ» з Швецыі (1696).
         Важным дапаўненнем да археалагічных раскопкаў з 'явіліся звесткі пісьмовых крыніцаў пра Навасёлкі. Упершыню на старонкі старажытных актаў паселішча трапляе з сярэдзіны XVII ст. як адна з вёсак маёнтку Івашкавічы, што належаў Шэметам . Вядома, што ў 60я гт. XVII ст. ваколіцы Навасёлкаў былі спустошаны рускімі войскамі. Напрыклад, суседняя вёска Лаўрыновічы цалкам спалена непрыяцелем. Пра лёс Навасёлкаў у гэты час у нас пакуль што
    
    39
    
    няма паведамленняў. Але, не выключна, што і яны не ўхіліліся разбурэння. Магчыма, спалены пракладна ў тыя гады млын і з 'яўляецца доказам.
         Найбольш падрабязнае апісанне (інвентар) фальварка Навасёлкі адносіцца да 1752 г’ У гэты час яго ўласнікам быў лоўчы Вялікага княства Літоўскага Міхаіл Сапега. Галоўнае месца ў забудове двара займаў жылы дом. Ён знаходзіўся на самым беразе Зальвянкі і складаўся з сямі пакояў з сенямі. Вонкавы выгляд і інтэр 'ер будынку былі даволі сціплымі. Нават страха, адметна ў большасці іншых фальваркаў, была саламяная. Як вынікае з тэксту дакумента, дом як усяродку, так і звонку, патрабаваў аднаўлення. Верагодна, што ён быў пабудаваны ў XVII ст. і менавіта яго сляды былі выяўлены намі ў адным з раскопаў на селішчы. Насупраць гэтага дома стаяў двухпавярховы спіхлер (пабудова для захавання збожжа, сельскагаспадарчых прадуктаў, адзення, прыладаў працы) з «піўніцай» (склеп). Сярод астатніх гаспадарчых пабудоў у дакуменце называюцца варыўня (тут прыгадаем рэшткі пабудовы за ачагом), пераробленая ў бровар вазоўня, сырнік, млечнік, гумно і два хлявы. На тэрыторыі маёнтку існаваў і сад (прыгадаем мясцовую назву селішча). У садзе знаходзілася 15 вулляў для пчолаў, раслі яблыні, слівы, парэчкі, агрэст, былі два агароды. Пры выездзе з двара стаяла невялікая карчма, Спраўдзіўся яшчэ адзін людскі погалас. Сама вёска ў 1752 г. складалася з шасці двароў. На феадала сяляне адраблялі тры дні паншчыны ў тыдзень і адзін дзень павінны былі працаваць на гвалтах (тэрміновыя сельскагаспадарчыя альбо іншыя дадатковыя работы ў панскай гаспадарцы). У 1777 г. на пяць сялянскіх двароў у Навасёлках прыходзілася 9 валоў, 5 кароў, 3 кані, 4 быкі, 2 бычкі, 3 цялят⁴. Такім чынам, тагачасных жыхароў нельга было назваць беднымі. Дакументы XVIII ст. данеслі да нас прозвішчы мясцовых сялян (Атарык, Лабовіч, Наумед Міско, Пучок). Як бачым, Георгі Сцяпанавіч Лаоовіч нездарма так добра ведае сваю вёску. Менавіта тут трэба шукаць карані яго роду.
         Удакладніць некаторыя моманты гісторыі Навасёлкаў дапамагла карта 1797 г., якая захоўваецца ў адным з маскоўскіх архіваў. На ёй адзначана вёска з васьмі дварамі і карчма пры дарозе на Лаўрыновічы — Бярэжкі. А вось фальварку на карце ўжо няма. Гэта дае падставу сцвярджаць, што ў перыяд паміж 1752 г. (дата складання інвентару) і 1797 г. фальварак Навасёлкі перастаў існаваць. Дарэчы, і карчма недзе ў канцы XVIII ці ў пач. XIX стст. перастала дзейнічаць. Аб гэтым сведчыць люстрацыя (рэвізія) маёнтку Дзярэчын за 1795 г, дзе выкладаецца неабходнасць пераносу карчмы з Навасёлкаў у Лаўрыновічы, якія маюць больш зручнае размяшчэнне (на былым Слошмскім шляху)⁵. Нягледзячы на гэтыя абставіны, амаль 200 гадоў сярод жыхароў Навасёлкаў захоўваецца памяць пра карчму на ўскраіне вёскі. На працягу мінулага і цяперашняга стагоддзяў Навасёлкі заставаліся маленькай вёскай, дзе жылі, у асноўным, нашчадкі яе першых пасяленцаў.
         Пасля нашых раскопкаў ля Навасёлкаў прайшло некалькі гадоў. Але краявід яе наваколля змяніўся да непазнавальнага. Хвалі Зэльвенскага вадасховішча падступаюць цяпер пад самыя хаты. Многія жыхары пакінулі свае абжытыя стагоддзямі сялібы і пераехалі ў іншыя мясціны. Пра старыя могілкі нагадваюць толькі векавыя хвоі. Знікла пад водамі і старадаўняе селішча. Але хочацца верыць, што не знікне памяць людская пра сваю родную вёску, пра сваіх продкаў, пра сваё мінулае.
    ✓
    
      ¹ Шаблюк В. У. Феадальныя пасяленні XVI — XVIII стст. на р. Зальвянцы // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1984. № 1. С. 76—78.
    
      ² ЦДГА РБ (г. Мінск), ф. 1752, воп. 1, спр. 8, арк. 329.
    
    ³ ЦДГА РБ (г. Мінск), ф. 1928, воп. 1, спр. 179.
    
    ⁴ Рук. адз. бібл. Віленскага унту, ф. 4, спр. А1231, арк. 6.
    
    ⁵ Рук. адз. бібл. Віленскага унту, ф. 4, спр. А1410, арк. 12ад.
    
    40
    
                                          Апанас Цыхун (Гродна)
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    ТАПАШМІЯ 1 ГІДРАНІМІЯ БАСЕЙНА PAK1 СВІСЛАЧЫ
    
         Рака Свіслач, левы прыток Нёмана, пачынаецца на паўднёвазаходніх схілах Ваўкавыскага ўзвышша, каля вёскі Занкі ў Свіслацкім раёне. Выток яе — невялічкая крынічка ў вёсцы Занкі. За гэтаю вёскаю як невялікі ручай цячэ праз урочышча Кавалёўшчыну, затым каля вёскі Грыцкі праз урочышча Крывое балота. За гарадскім пасёлкам Свіслач рака цячэ праз вёску Ранявічы, затым вёску Пацуі, Яскалды, Клепачы, Краснае, Каласы.
         Далей Свіслач нясе свае воды каля паселішчаў і ўрочышчаў Дзіневічы, Гінюшы, Лішкі, Муравана, Малыя Эйсманты, Пухоўчыцы, Пачобуты, Падбагонікі, Макараўцы, Курчоўцы, Сарасекі, Водла, Канюхі, Казлы, урочышча Сукавічы, хутар Знайдзіна, вёскі Грайна, Ярмолічы, былы Ярмоліцкі вадзяны млын, вёскі Жукевічы, Вялікія Ёдкавічы, Балічы, Лугавая, урочышча Вайтаўшчына, вёскі Ланявічы, Станявічы, Занявічы, Сухая даліна, урочышча Гурная Свіслач, вёскі Літвінкі, Фэрма, урочышча Янкяляў хутар, урочышча КарозаЁшчык, вёску Карозічы, Гаркоўскіх вадзяны млын, вёску Сцяцкі, саўгас «Свіслач», урочышча Дзерачынак, цагельню «Дзекалавічы», вёску Дзекалавічы.
         Правыя прытокі ракі Свіслачы: Рудаўка, Бераставічанка, Уснарка, Струга, Цішаўка, Верацейка, Пякелка; левыя прытокі: Знайдзінскі роў, Лашанскі роў, Нятупа, Водла, Індурка, Струга, Лашанка, Перабітка, Чартарыя або Квасоўка.
         Далей разгледзім тапонімы і гідронімы басейна ракі Свіслач у Свіслацкім, Бераставіцкім і Гродзенскім раёнах.
         Караняўское балото — урочышча на левым беразе ракі Свіслач, сенажаць сялян вёскі Караневічы Капцёўскага сельсавета Гродзенскага раёна.
         Лашанскі роў — ручай, які выцякае з балота недалёка ад вёскі Магіляны ў Канюхоўскім сельсавеце і каля вёскі Грайна ўпадае ў раку Свіслач.
         Папова яма — самае глыбокае месца на рацэ Свіслачы недалёка ад вёскі Грайна ў Канюхоўскім сельсавеце Бераставіцкага раёна.
         Блізцы — урочышча каля ракі на поўдзень ад хутара Знайдзіна ў Канюхоўскім сельсавеце Бераставіцкага раёна.
         Знайдзінскі роў — ручай, які выцякае з Канюшскага балота ў Бераставіцкім раёне і каля вёскі Канюхі ўпадае ў раку Свіслач.
         Тацяцкі брод — брод праз раку Свіслач за хутарам Знайдзіна.
         Скрынішча — урочышча, лука каля ракі Свіслач побач з вёскай Канюхі.
         Заменны роў — ручай з вадой, канава ў канцы знайдзінскага поля недалёка ад хутара Знайдзіна ў Канюхоўскім сельсавеце, упадае ў раку Свіслач.
         Гольняўскае балото — урочышча, сенажаць, на правым беразе ракі Свіслач каля вёскі Канюхі, належала сялянам вёскі Гольні Алекшыцкага сельсавета Бераставіцкага раёна..
    
    41
    
         Буслава яма — самая глыбокая ўпадзіна на рацэ Свіслач на поўдзень ад хутара Знайдзіна ў канюхоўскім сельсавеце.
         Слоўшчына — урочышча, сенажаць на правым беразе ракі Свіслач на паўднёвы ўсход ад вёскі Канюхі.
         Бохчын роў — роў, канава, напоўненая вадой, выцякае з багны каля вёскі Падбагонікі, цячэ аж да вёскі Алекшыцы ў Бераставіцкім раёне.
         Падбагоніцкі выган — урочышча, выган каля ракі Свіслачы недалёка ад вёскі Падбагонікі.
         Шляхецкае балото — урочышча, сенажаць над ракой Свіслаччу недалёка ад вёскі Канюхі.
         Каменная лука — урочышча, лука на Шляхецкім балоце, на якой расло грудавое сена, рутка і дзяцеліна.
         Агароднікава лука — урочышча, сенажаць на Шляхецкім балоце над Свіслаччу каля вёскі Канюхі.
         Клябаншчына — урочышча, сенажаііь каля вёскі Канюхі.
         Пруты — урочышча, сенажайь недалёка ад вёскі Канюхі на левым беразе ракі Свіслач.
         Круглянская лука — урочышча, сенажайь каля ракі Свіслач за вёскай Канюхамі — у Пруцкім балоце.
         Старая Одля, Старая Водля — урочышча, сенажаць на левым беразе ракі Свіслач на поўнач ад вёскі Канюхі.
         Баброніцкае балото — урочышча, сенажайь над ракой Свіслач у Канюхоўскім сельсавеце, належала сялянам вёскі Бабройнікі ў Індурскім сельсавеце, недалёка ад вёскі Канюхі.
         Вялікае балото — урочышча, сенажаць каля ракі Свіслач на ўсход ад вёскі Пачобуты ў Макараўскім сельсавеце Бераставіцкага раёна.
         Новая Одла, Новая Водла — сенажайь над ракой Водлай, недалёка ад вёскі Водлы ў Канюхоўскім сельсавеце.
         Адлянскі брод — брод, пераезд праз раку Водлы пры самым яе ўпадзенні ў раку Свіслач.
         Кунцаўская Одла, Кунцаўская Водла — сенажаць на левым беразе Свіслачы недалёка ад вёскі Водлы ў Канюхоўскім сельсавеце, належала сялянам вёскі Кунцаўшчына Індурскага сельсавета Гродзенскага раёна.
         Сухадоўская Одла, Сухадалінская Водла — сенажайь недалёка ад вёскі Водла ў Канюхоўскім сельсавеце, належала сялянам вёскі Сухая Даліна Індурскага сельсавета.
         Чарнёнскае, Схадоўскае балото — урочышча, сенажайь над ракой Свіслач на поўдзень ад урочышча Сукавічы, былога шляхецкага засценка ў Канюхоўскім сельсавеце, якое належала сялянам вёскі Сухая Даліна Індурскага сельсавета.