Гарадзенскія запісы
Выпуск 1
Памер: 147с.
Мінск 1993
Ландшафт Гроцзеншчыны, яе прырода на дзіва багатая на такія мясціны, пра якія Канстанцін Паўстоўскі казаў, што яны добратворныя, супакойлівыя і што ў іх ёсць штосьці свяшчэннае. Гэтыя мясціны настолькі пранізліва адлюстроўваюць прыгажосць роднай зямлі, што да іх нельга не паставіцца, як да святыні. ,
Мноства такіх мясцінаў у запаведных лясах Белавежскай пушчы на берагах спакойнага, нібы соннага Нарава. Усе пароды дрэў у гэтых лясах, нават вольха, так цягнуцца да святла, да сонца, што, здаецца, адчуваеш напругу іх ствалоў, падобную напрузе мускулаў штангіста, які імкнецца «ўзяць» рэкордную вагу.
У такім лесе адчуваеш сябе, як у гатычным храме: тая ж імклівасць лініяў, тая ж цішыня і прахалода. Неба і сонца амаль не відаць. Калі зірнеш у вышыню, бачыш толькі, як раз за разам апісваюць кругі верхавіны дрэў. Але варта выйсці на ўзгорак, і ў твар ударыць рэзкае святло, мяккая цеплыня няяркага беларускага сонца. I адкрыецца неба, на дзіва высокае і далёкае, нібы глядзіш у яго з глыбокай студні.
Нямала ў прыродзе Гроцзеншчыны і велічных мясцінаў. Мы амаль не бачым іх. Часткова з прычыны таго, што зза жыццёвай мітусні рэдка ўзіраемся ў аблічча роднай зямлі, часткова таму, што велічнасць іх, як правіла, някідкая, затоеная.
Адна з такіх мясцінаў — Замкавая гара ў Навагрудку. Першае, што адчуваеш на Замкавай гары,— гэта глыбокая пашана перад далёкімі прашчурамі, што заснавалі амаль тысячагоддзе назад умацаванне, а пазней Новагародак, цяперашні Навагрудак. I прыходзіць яна ад усведамлення таго, як глыбока і тонка адчувалі яны прыгажосць роднай зямлі, як умелі адкрыць яе для сябе і нашчадкаў.
3 Замкавай гары бачыш ўвесь Навагрудак. Здаецца, што цэрквы, касцёлы, дамы сплываюць з яе стромкіх плячэй у прасторы палёў і пералескаў. Іх нясе разводдзе садоў, састарэлых ад часу, магутных ліпаў і клёнаў. Сярод гэтага мора зеляніны раптам зазіхаціць цынкавым азярком дах дома — музея Адама Міцкевіча, успыхне чарапічнай чырванню паляна даху фарнага касцёлу, нібы дзяўчаткігарэзы, пырснуць сінню вежы Барысаглебскай царквы.
Адсюль на дзесяткі кіламетраў адкрываецца такая прастора, такая ясная далячынь абсягаў, што аж дых зойме, а цела поўніцца лёгкасцю і прагай
7
палёту. I ўзнікае адчуванне, што варта прыўстаць толькі на дыбачкі, узмахнуць рукамі — і паплывеш у разлітай да самага неба сіні над далёкімі палямі і ўзлескамі, над дарогамі, што знікаюць за ўзгоркамі па якім, быццам у нямым кіно, бягуць машыны.
Гродзеншчына багатая на мясціны, што нясуць на сабе водбліск славы вялікіх людзей і падзеяў. Гэта вёска Лаша, радзіма акадэміка Я. Ф. Карскага. Гэта возера Свіцязь, вёска Шчорсы, Навагрудскі замак, апетыя Адамам Міцкевічам з такой глыбінёй паэтычнасці, дакладнасці дэталяў і рамантычнасці, што нават ніколі не пабачыўшы іх, нельга не прасякнуцца трапяткой любоўю да іх. Гэта Кушляны і Залессе на Смаргоншчыне, мясціны, звязаныя з імёнамі Ф. Багушэвіча і М. Агінскага, дзе і сёння паветра адваложана паэзіяй і музыкай роднай зямлі. А за дзесяць кіламетраў ад іх руіны Крэўскага замка, сівое каменне якога было сведкам падзей, што пакінулі свой след у шматвяковай гісторыі народаў.
Ёсць на Гродзеншчыне святыя мясціны, такія святыя для беларускага і суседніх народаў, як і поле Кулікова для Расіі. Вось што зазначае пра адну з іх «Жывапісная Расія». «Незлічоныя полчышчы іх (манголаў), якія вёў Балкалай, рушылі на паўночназаходнюю Русь і на Літву. Іх запрашалі нават зайздросныя ворагі Міндоўгавы, Данііл і Васілька, князі Галіцкія. Міндоўг ведаў пра гэта, ён збіраў свае дружыны, паклікаў падуладных яму князёў і з магутнаю раццю пайшоў на страшэннага ворага. Яны сустрэліся на шырокай раўніне ля ваколіцаў Ліды (45 вёрст на паўночны захад). Манголы былі разбітыя ўшчэнт. Мясціна і цяпер называецца Шайбакполе, бо правадыром манголаў быў Шайбак, родзіч Батыя. Гэта адбылося ў 1242 годзе».
Аднак сапраўдную сутнасць і прыгажосць нашага краю вызначаюць мясціны, на першы погляд нічым не выдатныя, тыповыя.
Яны ніяк не адзначаны. Яны не апісваюцца ў турысцкіх даведніках. Мажліва таму, што іх незлічонае мноства, а можа таму, што мы няўважлівыя і абыякавыя, таму што ў кожнага з нас яны свае, непаўторныя. У кагосьці гэта агляды вёскі Загор 'е, што на Карэліччыне, у некага ўтульнасць вёскі Харошкі на Дзятлаўшчыне... Асабіста для мяне такая мясціна — Луцкаўлянскі перавал на шашы Гродна — Бераставіца.
Перавал стварае града ўзгоркаў Гродзенскага ўзвышша, якая, нібы серп, цягнецца ад мяжы Рэспублікі Польшча. Мясцовыя жыхары называюць яе Магілянскімі гарамі, відаць, ад назвы вёскі Магіляны Бераставіцкага раёна. Прыгажосць Луцкаўлянскага перавалу нечаканая і хуткабежная, бо да апошняга імгнення нішто не прадвызначае сустрэчу з ёй. Калі едзеш у бок Бераставіцы, за вёскай Пракопавічы дарога рэзка скіроўвае ўправа і па самым краі перасякае Луцкаўляны. Злева застаецца пакінуты млын, жорны якога яшчэ гадоў трыццаць таму круціліся вадою ракі Індуркі; гандлёвы цэнтр, аўтобусны прыпынак, справа — Палац культуры. Адразу ж за вёскаю пачынаецца працяглы пад 'ём. Ён канчаецца нечакана. I перад вамі — шырачэзны абсяг роднай зямлі, цудоўны пры любым надвор 'і і ў любы час году — як непаўторны ў дзівосах твар маці.
Тысячы гадоў на гэтай адданай і дзівоснай зямлі жывуць людзі, працавітасцю і талентам якіх стварыўся гістарычны ландшафт Гродзеншчыны і ансамбль нацыянальнага пейзажу. Мноства пакаленняў, абжьшаючы зямлю, стварылі гэты ансамбль, прасякнуты адзіным духам і сэнсам. Усеагульны характар і сэнс цэлага на працягу стагоддзяў захаваўся ў сістэме размежавання прасторы рассялення, у абрысе гарадоў і вёсак, у спосабах і прыёмах размяшчэння збудаванняў дойлідства — храмаў, дамоў, крэпасцяў. Вясковае
8
і гарадское, штучнае' і прыроднае складалі адзінства і гармонію. I ўсё, пачынаючы ад горада і храма і канчаючы прасёлкам, што прабіраецца полем ад жылля, або сіратлівым дрэвам сярод узаранага поля, літаральна ўсё мела свой мастацкі сэнс.
Прырода была храмам, а не майстэрняй. Гэта праяўлялася не толькі ў тым, што будавалі там, дзе можна было будаваць, аралі акурат там, дзе трэба было араць, сеялі грэчку і каноплі, а не кукурузу, але і ў тым, што прыроду ўспрымалі як працяг свайго жытла.
Я памятаю, як у пасляваенныя гады вёска рыхтавалася да Вялікадня. Пачыналі з таго, што чысцілі коміны, замазвалі шчыліны і трэшчыны у гліняных падлогах. Пасля гэтага бялілі сцены і столь хаты. На гэты час з дому выносілі на двор мэблю і ўсю хатнюю маёмдсць. Усё гэта прасушвалася пад промнямі красавіцкага сонца, праветрывалася пругкім вясновым ветрам. Затым прыбіралі дварышча. Прыдзірліва выграбалася мінулагодняя трава і смецце, што набралася за зіму, рамантавалася агароджа. Падразалі і бялілі дрэвы і кусты. Безумоўна ўсё гэта рабілася без усякіх пастаноў і суботнікаў, а толькі таму, што чалавек уключаў прыроду ў сферу сваёй культуры і духоўнасці. Прыкладаў, якія пацвярджаюць гэта, незлічонае мноства. Яны перад намі ў купінках цэркваў і шпілях касцёлаў, пабудаваных у суладанні з ландшафтам і рэльефам мясцовасці, гучаць у нашых сэрцах паэтычнымі назвамі вёсак і ўрочышчаў: Зарыца, Гожа, Крынічнае...
Апошнімі дзесяцігоддзямі ^пейзаж Гродзеншчыны быў пад прыгнётам сацыяльнага утылітарызму. Прырода ўсведамлялася майстэрняй, а не храмам, у чым непасрэдна выражалася ідэя тэхнічнай уладьі над ёю. На прыроду глядзелі індустрыялізатарскімі позіркамі урбанізму. Нездарма неабходнасць пераходу ад вёскі да гораду была назойлівай ідэяй некалькіх дзесяцігоддзяў. Прыроду імкнуліся эксплуатаваць па законах машыннай тэхналогіі, яе разглядалі як частку прамысловай вытворчасці.
У выніку вынішчаны тысячы хутароў, прыйшлі да заняпаду сотні «неперспектыўных» вёсак. Жывое цела зямлі да гэтага часу крамсаюць падзёншчыкімеліяратары, узброеныя моцнай землярыйнай тэхнікай.
На шчасце, пейзаж Гродзеншчыны, яепрырода паспытала намнога меншую страту, чым іншыя рэгіёны краіны. Сёння яшчэ можна яе адрадзіць.
Вядома, адраджэнне роднай зямлі запатрабуе ад нас напружанай працы, вялікіх матэрыяльных і грашовых выдаткаў. Усё гэта мы адолеем толькі ў тым выпадку, калі знойдзем і ўмацуем сваё, нацыянальнае, калі кожны з нас усвядоміць, што ён не частка насельніцтва, а гаспадар гэтай цудоўнай зямлі.
9
ДАСЛЕДАВАНН!
3 гісторыі Гародні
Тацяна Маліноўская (Гродна)
3 ГІСТОРЫІ ПАБУДОВЫ I ДЗЕЙНАСЦІ ГРОДЗЕНСКАГА КЛЯШТАРУ ДАМІНІКАНАЎ
Муры кляштару дамініканаў у Гродне мясціліся па вуліцы Віленскай. Да ’ сённяшняга дня захаваліся толькі два кляшторныя будынкі па вуліцы Савецкай 68, якія даюць нам рэальную магчымасць уявіць багатую культурную і грамадскую мінуўшчыну айцоў дамініканаў у Гродне.
22 снежня 1216 года папа Ганоры III зацвердзіў закон св. Дамініка — ордэн братоўпрапаведнікаў. Амаль праз сто гадоў, у 1317 годзе, белыя расы дамініканаў з 'явіліся ў Вялікім княстве Літоўскім. А яшчэ праз трыста гадоў, у 1644 годзе, у Рыме была заснавана літоўская кангрэгацыя ў імя Анела Захавальніка, да якой быў далучаны і гродзенкі канвент дамініканаў.
Вядомы даследчык гісторыі дамініканаў Вялікага княства Літоўскага Валыняк¹ лічыць, што касцёл дамініканаў у Гродне быў заснаваны на падставе прывілея Жыгімонта III у 1632 годзе, а ў 1633 годзе быў ужо пабудаваны на фундацыю Фрэдэрыка і Хрысціны з Пацаў Сапегаў². Валыняк, які працаваў з архіўнымі дакументамі ў Кракаве, а значыць меў доступ да найбольш захаваных архіваў, адзначыў, што пра дзейнасць гродзенскіх дамініканаў у XVII стагоддзі нічога невядома.
У 1737 годзе прыёрам гродзенскіх дамініканаў стаў Томаш Ганусевіч, які пачаў «мураваць новы кляштар»³. Асобна ў тэксце адзначана, што кляштар пачалі мураваць. Гэта дае пацставу меркаваць, што дагэтуль існаваў драўляны кляштар пры мураваным касцёле, які асвяцілі ў імя Прасвятой Дзевы Марыі Ружанцовай.
Нам цяжка меркаваць пра выгляд гэтага касцёла, бо ён не захаваўся да нашых дзён. Ёсць толькі фотаздымак другой паловы XIX стагоддзя, на якім відаць галоўны фасад касцёла. Аблічча касцёла дапамагае ўявіць «інвентар Гродзенскага касцёла і кляштара дамініканаў 1830 года» (захоўваецца ў Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы ў Вільні)⁴. Інвентары звычайна абапіраліся ў даціроўках на папярэднія запісы альбо на вусную традыцыю. Менавіта ў гэтым інвентары адзначана, што касцёл пабудаваны ў 1708 годзе. Хутчэй за ўсё — гэта дата адной з найбольш значных рэканструкцый, якая была зафіксавана ў нейкім папярэднім дакуменце. Ма.нах запісаў у інвентары, што «касцёл у фігуры прамавугольны з закругленнем ля Вялікага алтара, з двума вежамі і фацыятай паміж іх, з бабінцам... і двума падоўжнымі капліцамі. Касцёл накрыты дахоўкай. Капліцы, якія дасягаюць вышыні паловы касцёла, накрытыя: адна —дахоўкай, другая —гонтам»⁵. Улічваючы дадзены інвентар, фотаздымак, а таксама захаваныя планы касцёла, можна ўявіць гэты помнік архітэктуры як бяскупальнае трохнефнае з апсідай збудаванне, у якім