• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія запісы Выпуск 1

    Гарадзенскія запісы

    Выпуск 1

    Памер: 147с.
    Мінск 1993
    93.14 МБ
         Закладу сад, неабходны для Школы Медычнай, Музэй для навучання Гісторыі натуральнай, Гісгорыю натуральную Княства Літоўскага буду падаваць у часопісе Акадэміі Гарадніцкай, што мае быць створана».
         Яснавяльмсжны Граф Тызенгаўз для Доктара Жылібэра вызначыў наступныя пункты:
         «1. Ад дня жніўня 1775 (ддты ад 'езду з Ліёна) за кожны год працы Публічнай выплачана будзе сума 125 злотых па Рахунку Французскаму (Луідор), што складае паводле курсу манеты гэтага народу 280 злотых, вышэй найменаванаму прафесару выплачаны пунктуальна будуць.
        2.     Скарб эканамічны каралеўскі да прыватнага ўжытку Прафесара прызначае адпаведна да пасады Чалавека на Функцыі Публічнай жыццё/ кватару, апал, свечкі, а таксама іншыя неабхрдныя рэчы. Для жонкі названага Доктара і для двух асоб іх службы прызначаецца натуральная аплата паводле прыкладнага спецыяльнага пераліку.
        3.     Для выгоды і выкарыстання названага прафесара ў стайнях падскарбія будзе за кошт публічны пара коней.
         Мы ніжэй падпісаныя, усе пералічаныя вышэй умовы прымаем і пячаткай нашай сцвярджаем. У Гродне дня 9 месяца мая г. 1776».
         Перш за ўсё Жылібэр пачаў ствараць батанічны сад, які праз некалькі галоў будзе заЛчанм разам з Лонданскім і Пецярбургскім да найлепшых у Еўропе і атрымае пачэсную назву «Каралеўскі». Прафесар збірае са сваімі вучнямі ў ваколшах Гродна, Беластока, Варшавы, Нясвіжа, НавагарОдка, Вільні, Шчорсаў раніастгЛ чыя рдсліны, робіць гербарыі. 3 розных гарадоў на Гарадніцу прыходзяць скрынкі з насеннем, якія спецыяльны садоўнік старанна 18
    
    высаджваў і гадаваў. У 1778 г. сад меў 1500 відаў экзатычных раслінаў, сярод іх былі вельмі далікатныя экзэмпляры з Паўднёвай Амерыкі. Аб гэтым успамінаюць у сваіх дзённіках аш'лійскі падарожнік У. Кокс і выдатны швайцарскі вучоны Ё. Бернулі, што наведвалі Гродна.
         Сам Жылібэр у кніжцы «Аўтакрація Прыроды» так апісвае стан і арганізацыю навукі ў Гродзенскай каралеўскай медычнай акадэміі: «Каралеўская аптэка была пад маёй дырэкцыяй, службоўцы шпіталя залежалі ад мяне;... вучні, утрымліваныя за кошт Караля, слепа падпарадкоўваліся мне; кожны з іх абслугоўваў некалькі хворых у шпіталі на 60 ложкаў; залы былі дастаткова прасторныя і лёгка праветрываліся вентылятарамі... Я меў каадзьютарам пана Хінсельмана, вучня знакамітага Юнкера, добрага хіміка і вялікага практыка. Пан Вір 'ё, французскі хірург, былы прафесар анатоміі з Нансі, і доктар медыцыны з Страсбурга, малады чалавек, вельмі адукаваны, былі адказнымі за хірургічную частку: тут панавала вялікая гармонія...» Вядома, што ў акадаміі выкладалі таксама Мюнц і Мэнар.
         Кабінет Натуральнай Гісторыі меў выдатную калекцыю на 10 000 мінералаў, мноства гербарыяў, фізічных прыбораў, розныя шкілеты жывёлін і людзей. Акадэмія магла ганарыцца сваёй багатай бібліятэкай, дзе былі ўсе неабходныя для навукі кніжкі, «парыжская энцыклапедыя і мноства найноўшых прац, выдадзеных у Францыі і Германіі ў галіне медыцыны і натуральнай гісторыі». Тут знаходзіліся і 300 гравюр раслінаў на медзі. А над уваходам у анатамічны тэатр і кабінет па даручэнні караля праўдзіва быў зроблены надпіс: «Тут сама смерць на карысць чалавецтву абарачаецца»., Пры акадэміі працавалі два паляўнічыя, два птушкаловы і рыбак. Была закладзена школа акушэркаў, дзе выкладала акушэрка з Парыжа. У сваіх успамінах Жылібэр напіша, што Тызенгаўз даў «магчымасць зрабіць за 4 гады тое, чаго ў Францыі і за 20 не здолеў бы».
         Спецыяльна для акадаміі на вялікай эфектнай плошчы Гарадніцы быў пабудаваны прыгожы будынак у стылі барока, які меў сіметрычную кампазіцыю з калідорнай планоўкай. Цэнтральная трохпавярховая частка была накрыта вальмавым дахам. Галоўны фасад раскрапаваны па вуглах дзвюма вялікімі гранёнымі эркерамі з самкнутымі ўвагнутымі купаламі. Фасады былі аздоблены пілястрамі вялікага ордэра і пластыкай. Па баках да асноўнага аб 'ёму прылягалі аднапавярховыя флігелі з трохсхільнымі дахамі. (Гэты помнік архітэктуры XVIII ст. захаваўся па вул. Ажэшкі, 20, але знаходзіцца пад пагрозай знішчэння: пасля засыпкі рэчышча Гараднічанкі пры пабудове новай пл. Леніна грунтавыя воды падняліся і затапляюць падвалы былой акадэміі аж па самыя скляпенні, у выніку цэгла падмуркаў рассыпаецца, а грыбок расйаўсюдзіўся да другога паверху).
         Нястомны Жылібэр плануе арганізацыю сельскагаспадарчай і ветэрынарнай школаў, а думкі Тызенгаўза ідуць яшчэ далей: ён ставіць мэту стварыць у Гродне Акадэмію навук. На вялікі жаль, стваральнік і натхняльнік Гарадніцы Антоні Тызенгаўз у выніку інтрыгаў і зайздрасці ў 1780 г. быў зволены з пасады гродзенскага старасты і Жылібэр, страціўшы свайго мецэната, быў вымушаны ў 1781 г. пераехаць разам са сваімі вучнямі ў Вільню, дзе пры падтрымцы Марціна Пачабута і Яўхіма Храптовіча стварае на базе гродзенскай акадэміі факультэт медыцыны ў мясцовым універсітэце. Жылібэр узначальвае кафедру натуральнай гісторыі і батанікі і вывозіць з Гродна выдатную калекцыю на 10 000 мінералаў, бібліятэку з 3000 тамоў, у тым ліку 500 рэдкіх, хірургічныя інструменты, астранамічныя і фізічныя прыборы, большасць каштоўных раслінаў батанічнага саду.
    
    19
    
         У Вільні Жылібэр закладвае батанічны сад, стварае заалагічны кабінет, працягвае навуковую працу. Выходзяць у свет ягоныя кніжкі, у тым ліку «Флора Літвы» на 5 тамоў (3 першыя выдадзены яшчэ ў Гродне). Ксёндз Юндзіл пісаў пра гэтага выдатнага вучонага: «Прафесар гэты навуцы сваёй цалкам аддадзены, аб поспехах вучняў і карысці краіны нястомна клапоціцца...»
       ' Умовы працы былі нялёгкія. Адносіны натураліста Жылібэра, асабліва з езуітамі, склаліся напружаныя, што не прыносіла задавальнення работаю. Ды і ў асабістым жыцці адбыўся канфлікт: зямляк Жылібэра Шавалье дэ Бярлюк, якому той даў прытулак, паспрабаваў адбіць ягоную жонку, дзеля чаго хацеў атруціць прафесара. На шчасце, любімы вучань Жылібэра Ануфры Арлоўскі здолеў выратаваць яго. На пачатку 1783 г. ён нечакана для многіх выехаў у Варшаву, а адтуль у Францыю «вывозячы з гэтага пабыту больш дасведчання, чым грошай».
         Асабліва засмучаны з гэтай нагоды быў кароль, якога з Жылібэрам звязвалі блізкія сяброўскія адносіны. Ён увесь час цікавіўся навуковаю працаю прафесара, праводзіў з ім доўгія гадзіны ў Гродне, дыскутаваў па фізіцы, натуральнай гісторыі, запрашаў да сябе на абеды. Па яго заказу быў зроблены мармуровы бюст вучонага і адбіты два медалі ў ягоны гонар. Кароль быў нават хросным бацькам сына Жылібэра, што нарадзіўся ў Гродне ў 1780 г. і атрымаў у яго гонар імя СтаніслаўАўгуст Яўхім...
         У сваім родным Ліёне Жылібэр працуе эпідаміёлагам у шпіталі ХастэльДзьё, прымае актыўны ўдзел у рэвалюцыі. У 1792 г. ён займае пасаду прафесара натуральнай гісторыі інстытута навук і карысных мастэрстваў. У наступным годзе яго абіраюць мэрам Ліёна, бо як пісаў аб ім «Журнал лэ Ліён>>, гэта: «Надзвычайны патрыёт, гарачы сябра рэвалюцыі, энтузіяст свабоды». Але ў выніку ілжывага даносу ён трапляе ў турму, потым вызваляецца, становіцца старшынёй Народнай рэспубліканскай Камісіі Рона і Луары. У час тэрору знаходзіўся на поўдні Францыі, дзе працягвае навуковыя доследы. Пасля пакарання смерцю Рабесп 'ера і ліквідацыі рэвалюцыйнага праўлення вяртаецца Жылібэр у Ліён, дзе меў бездакорны аўтарытэт, дзякуючы сваёй барацьбе ў абарону закона, роўнасці, справядлівасці, ладу і парадку. Разачараваны ў палітыцы, ён цалкам аддаецца навуковай працы, узначальвае таварыства медыкаў, здароўя, выкладае ў цэнтральнай школе, стварае Ліёнскі батанічны сад, перапісваецца з найбольш славутымі вучонымі Еўропы. Ягоныя навуковыя заслугі былі прызнаны вынаходствам новага віду расліны з назвай Жылібэрцыя. Памёр Жан Эманюэль Жылібэр 2 верасня 1814 г. у Ліёне.
         Калі коратка, такі жыццёвы шлях першага даследчыка флоры і фаўны Беларусі, стваральніка першай медычнай навучальнай установы ва Усходняй Еўропе, аб якім «філосаф на троне» кароль Станіслаў Аўгуст сказаў: «... пачцівы без грымасаў, непасрэдны без грубасці, красамоўны без падрыхтоўкі і вучоны без фанабэрыстасці». На жаль, яшчэ многія старонкі дзейнасці Жылібэра ў Гродне застаюцца невядомымі: не даследаваны былыя архівы А. Тызенгаўза ў Паставах і графа А. Храптовіча, не вывучаны працы Жылібэра па арганізацыі лекарскай справы і грамадскапалітычных адносінах у Рэчы Паспалітай, а таксама ягоныя гродзенскія і віленскія гербарыі, якія ў 1841 г. былі вывезены ў Кіеўскі універсітэт.
    
    
      *    Раён сённяшніх плошчы Леніна і вуліцы Ажэшкі.
      *    Па іншых звестках у 1759 г.
    
    
    20
    
                                         Юрась Гардзееў (Гродна)
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    3 ГІСТОРЫІ ПОМНІКА АНТОНІЮ ТЫЗЕНГАЎЗУ У ГРОДЗЕНСКІМ ФАРНЫМ (ПАЕЗУІЦКІМ) КАСЦЕЛЕ
    
        Імя і дзейнасць Антонія Тызенгаўза не патрабуе ніякай рэкламы. Пачаўшы сваю кар 'еру як дзеяч грамадскапалітычны, А. Тызенгаўз праславіўся значна больш як рэфарматар гаспадаркі, мецэнат навукі і мастацтва. Грандыёзныя рэформы падскарбія надворнага Літоўскага і гродзенскага старасты былі самай вялічэзнай інвестыцыяй караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага¹ і мелі на мэце будаўніцтва «буйнага прамысловага цэнтра»², удасканаленне формаў і метадаў сельскагаспадарчай вытворчасці, рэформы ў галіне сацыяльнай і вытворчай інфраструктуры, культурнага жыцця. Як і многія іншыя прадпрыемствы прагрэсіўных магнацкіх колаў, справа А. Тызенгаўза пацярпела крах з прычыны палітыкаэканамічнай прыроды Рэчы Паспалітай.
        Род Тызенгаўзаў старадаўні. Прынамсі, першыя звесткі аб ім вядуць у XII ст.³. Трохі блытаным застаецца пытанне паходжання роду Тызенгаўзаў. С. Касцялкоўскі, які 35 гадоў працаваў над манаграфіяй, прысвечанай жыццю і дзейнасці падскарбія надворнага Літоўскага А. Тызенгаўза, адзначаў, што род гэты паходзіць з Гальштэйна з дому Сегабарг⁴. Пошукі 1820—1848 гг., якія праводзіліся з мэтай выяўлення паходжання роду графаў Тызенгаўзаў, прывялі да высновы: род бярэ свае пачаткі з Брабанта і Галандыі*⁵.у У XII ст., а дакладней у 1196 г., продкі славутага падскарбія, якія «мелі месцазнаходжанне сваё ў г. Любаку, дзе валодалі цэлаю вуліцаю дамоў», прыбылі ў вусце Дзвіны, у інфлянты⁶. Любак жа — гэта горад зямлі Гальштэйн, якая знаходзілася недалёка, на паўночны ўсход ад Бранта і Галандыі. Усе гэтыя тэрыторыі у XII ст. уваходзілі ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі⁷, і таму месцазнаходжанне роду фактычна не змяняецца, а толькі пашыраецца ягоны сямейны арыял. У XII ст. некаторыя прадстаўнікі з роду Тызенгаўзаў, пакінуўшы даволі значны маёнтак ў інфлянтах, перасяліліся на тэрыторыю сучаснай Літвы і Беларусі⁸, дзе паланізаваліся на працягу XVII — XVIII стст. Для часоў панавання караля Станіслава Аўгуста асоба, на якую звярталася шмат увагі, быў Антоні Тызенгаўз. У пачатку XIX ст. ксёндз Францішак Ксаверны Богуш, які суправаджаў падскарбія ў падарожжы 1777—1778 гг. у Германію. Галандыю, Францыю, Англію⁹, з 1773 г. быў прэфектам шляхецкага канвекта¹ , пакінуў пасля сябе спадчыну — мемуары. Менавіта ў мемуарах блізкага да А. Тызенгаўза К. Богуша, знаходзілася прапанова ўвекавечыць