Гарадзенскія запісы
Выпуск 1
Памер: 147с.
Мінск 1993
Аднак трагічны канец гэтых працэсаў быў вызначаны тым, што хуткасць разбэшчвання старога ладу не адпавядала тэмпам развіцця новых сілаў, якія прыйшлі б на замену іх, паачышчалі б дзяржаву ад таго, што згніло, абудзілі б яе ад летаргічнага сну. Прыхільнікі рэформаў на чале з каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім складалі мізэрную меншасць сярод шматлікай шляхты і магнатэрыі, якія бачылі ў гэтых спробах замах на свае палітычныя прывілеі і незалежнасць. Адзінкі «новых людзей», што не абапіраліся ні на якія сур 'ёзныя грамадскія сілы, змагаліся ў пустаце і саступалі кансерватыўным колам, адвучаным ад самастойнага мыслення.
Адным з найбольш вядомых і таленавітых паплечнікаў караля ў змаганні за адраджэнне краіны быў гродзенскі стараста граф Антоні Тызенгаўз (1733—1784), чалавек моцнай волі і надзвычайнай энергіі, які ператварыў Гродна, разбураны войнамі XVII і пачатку XVIII стст., у «кветкуГаландыю». Абраўшы за галоўнае месца сваёй дзейнасці Гарадніцу* пад Гроднам, ён стварае тут культурнапрамысловы і навучальны цэнтр, які быў найбуйнейшым на Беларусі. Нават сціплы пералік зробленага гродзенскім старастам на
* Раён сённяшніх плошчы Леніна і вуліцы Ажэшкі.
15
працягу 15 гадоў уражвае і здзіўляе. Дзеля развіцця рамёстваў Тызенгаўз заснаваў цэлы шэраг мануфактураў: суконную, палатняную. шаўкаткацкую, залататкацкую, панчошную, паркаленабіўную, свечачную, фарбавальную, капялюшную, гульнёвых картаў, карункавую, металічных вырабаў, зброі, гарбарную, іголкавую і шпількавую, алейную. Для навучання мясцовых прыпісных казённых сялянаў, што працавалі на гэтых фабрыках, былі запрошаны выдатныя майстры з Германіі, Галандыі, Францыі і Швейцарыі, для іх будуецца сваё пасяленне ўздоўж вуліцы Раскоша. У Гродне адчыняецца гандлёвы дом са значным замежным крэдытам. Для паляпшэння камунікацыяў пракладваюцца новыя дарогі, паўстаюць масты, каналы, у прыватнасці ДнепраБужскі. Вялікі аматар і мецэнат мастацтва, Тызенгаўз у сваім палацы на Гарадніцы сабраў выдатную калекцыю карцінаў, з яго ініцыятывы паўсталі і плённа працавалі капэла, аркестр, балет і тэатр. У гродзенскай друкарні выдавалася газета, календары, кнігі. Як прыхільнік ідэяў еўрапейскай Асветы, Тызенгаўз стварае ў Гродне школы гандлю, будаўніцтва, музычную, балетную, бухгалтарскую, каморніцкую, акушэрскую і кадэцкі корпус. Але найвялікшую славу і гонар гродзенскаму старасту прынесла Каралеўская медычная акадамія.
Факт стварэння гатай навучальнай установы ў II палове XVIII ст. у Гродне мае асаблівае значэнне ў гісторыі медыцыны Беларусі; у той час на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай па сутнасці не было ніводнага факультэта, які б рыхтаваў урачоў для краіны. У Кракаўскім універсітэце ад 1775 года медычныя навукі ўвогуле не выкладаліся, а ў Вільні яшчэ толькі планавалася стварэнне медычнага факультэта. Юнакі, што мелі намер грунтоўна вывучаць медыцыну, ад 'язджалі за мяжу. а ў шпіталях працавалі пераважна іншаземцы.
Калі ініцыятыва адкрыцця на Гарадніцы Медычнай акадэміі належыць Антонію Тызенгаўзу, то яе стварэнне — заслуга выдатнага французскага вучонаганатураліста Жана Эманюэля Жылібэра.
Гэты прафесар медыцыны з Ліёна быў запрошаны ў Гродна блізкім супрайоўнікам Тызенгаўза, рэчыцкім харунжым Тадэвушам Даўнаровічам, якога той у 1773 г. накіраваў на два гады ў Заходнюю Еўропу дзеля пошуку прыдатных ддя прапы на Гарадніцы людзей, азнаямлення з «воднымі машынамі», сельскай і рыбнай гаспадаркамі. У час свайго падарожжа □асланнік наведаў Гановер, Амстардам, Гамбург, Лондан, Манчэстар, Бардо, Парыж, Ліён і Луку ў Італіі. 25 красавіка 1775 г. у сваім лісце з Ліёну ў Гродна ён піша: «Знаходжу тут канавальскую школу, якой не бачыў ні ў якой краіне, з анатоміяй усіх жывёлін, лепшымі медыкамі або прафесарамі папулярнай медыцыны заложаную». Даўнаровіч спачатку шукаў для Гарадніцы «студ.энта» з гэтай школы, які мог бы лячыць жывёлін, але ўрэшце знайшоў нават «прафесара папулярнай медыцыны». Нягледзячы на тое, што апошні патрабаваў 120 луідораў у год, Даўнаровіч раіць яго ангажйраваць, бо той можа зарганізаваць піколу не толькі ветэрынарную, але і медычную.
3 біяграфіі Ж. Э. Жылібэра да нас дайшлі наступныя звесткі. Нарадзіўся ён 21 чэрвеня 1741 года ў в. Карэт (Carette), што ў Даліне дэ СанКлэр (Valloh de SaintClair) каля Ліёну ў сям 'і Клаўдзія і Агаты з дому Джаміньяні. Сваё дзяцінства маленькі Жан правёў у роднай вёсцы. Ягоныя бацькі, небагатыя і заўсёды занятыя цяжкай сялянскай працай, не мелі часу для выхавання хлопчыка, і яго навукай займаўся брат бацькі яго маці ксёндз Джаміньяні. Магчыма, што пад уплывам гэтага вядомага і ўсімі паважанага настаўніка, паэта і аўтара вядсмай у той час кнігі «Паэзія аб Святым Пісанні і аб многіх іншых тэмах набожнасці», малады Жылібэр быў прызначаны да 16
духоўнай кар 'еры. У 7 гадоў Жылібэр пераехаў у горад і пачаў вучыцца ў школе. Сухая сістэма навучання, якая там панавала, прыгнятала энергічнага хлопца і не надта заахвочвала да старанных заняткаў. Ад самага маленства яго глыбока цікавілі багацце і прыгажосць навакольнай прыроды. Ужо ў 12 гадоў ён марыў аддаць сваё жыццё вывучэнню натуральнай гісторыі; і як ён сам пазней адзначаў: «Схільнасць, якую я заўсёды меў да навукі, складала шчасце майго жыцця, прыносіла чароўныя моманты поспехаў, ратавала ад роспачы ў бядзе».
Пасля заканчэння школы ў 1757 годзе Жылібэр цэлы год вывучаў філасофію пад кіраўніцтвам выдатнага настаўніка, пра якога вельмі цёпла пісаў у сваіх успамінах.
У 1760 годзе* ад 'язджае да Манпелье на поўдні Францыі, дзе вывучае медыцыну ў мясцовым універсітэце. Батаніку і прыроду выкладалі тут выдатныя прафесары Саваж і Гуан. Гэта быў бліскучы перыяд у гісторыі існага з XIII ст. медычнага факультэта універсітэта ў Манпелье, дзе студэнты атрымлівалі не толькі грунтоўныя веды, але і навыкі навуковадаследчай працы. У жніўні 1763 года пасля абароны дыплома «De nature medicatrice» Жылібэр вяртаецца ў Ліён, дзе займаецца медычнай практыкай і гербарызуе. У гэты час ён знаёміцца з прыродазнаўцамі Вілерсам, Ля Турэтам і Раз 'ерам, сяброўства з якімі падтрымлівае праз трыццаць гадоў. 3 ліпеня 1766 года Жылібэр стала жыве на вёсцы, бо паводле закону таго часу універсітэцкі дыплом прызнаецца толькі пасля двухгадовай практыкі на вёсцы.
У час побыту ў Ліёне ў 1768 годзе выдатнага філосафа Жана Жака Русо Жылібэр блізка з ім знаёміцца, праводзіць доўгі час у размовах і дыскусіях, падарожнічае разам з ім па ваколіцах. (Магчыма, што менавіта гэтае знаёмства і рэкамендацыі Жылібэра дазволілі А. Тызенгаўзу ў час побыту ў ПарЫжы ў 1778 г. угаварыць Ж. Ж. Русо пераехаць жыць у Гродна на Гарадніцу. Для працы ў адзіноце «парыжскаму пустынніку» быў запрапанаваны дом у Белавежскай пушчы, «неабмежаваная вольнасць», любыя паслугі, якіх бы жадаў сабе. На жаль, гэтую ўмову Тызенгаўз не паспеў зрэалізаваць).
У 1768 годзе Жылібэра выбіраюць на пасаду прафесара анатоміі, хірургіі і натуральнай гісторыі Медычнага каледжа ў Ліёне, дзе акрамя яго выкладалі яшчэ два прафесары — Жалі і Віле. 27 лістапада таго ж года раз 'юшаны натоўп, абвінавачваючы каледж, як месца «дзе анатамуюць жывых дзяцей», знішчыў яго абсталяванне, мэблю, творы мастацтва, батанічныя, анатамічныя і мінералагічныя калекцыі і ў рэшце падпаліў будынак. Толькі праз 300 ахвяраў прыбыўшае войска здолела разагнаць людзей.
Пасля адбудавання каледжа Жылібэр закладае за свой кошт батанічны сад, маючы падтры»^ку каралеўскага інтэнданта і абяцанне міністра, што сродкі на гэтую мэту будуць выдаткаваны. Паранейшаму Жылібэр шмат часу аддае гербарызаванню: 1769 — ГрандШартроз, 1772 — Гранобль, Альпы. У 1773 годзе наведвае музеі і сады Парыжа, знаёміцца з вучонымі Бернарам і Жазэфам дэ Жус 'ё. У гэты час Жылібэра напаткаў жудасны лёс: у выніку непаразуменняў сродкі, прызначаныя на закладанне батанічнага саду, не былі выплачаны, і прафесар, які выдаў іх работнікам і прадпрымальнікам з уласнай кішэні, канчаткова дайшоў да галечы. Пакрыўджаны, Жылібэр да таго ж яшчэ зусім сапсаваў свае адносіны з мясцовымі медыкамі пасля публікацыі свайго артыкула «Лекавая анархія», дзе ён востра крытыкаваў някемнасць і малаадукаванасць урачоў, сістэму навучання медыцыне ва ўніверсітэтах. У яго нараджаецца думка пакінуць радзіму, ён звярнуўся па параду да вядомага швейцарскага медыка, фізіёлага і батаніка Альбэрта Халера з Берна, з якім падтрымліваў карэспандэнцыю. Менавіта ў гэты час Жылібэр атрымаў
Па іншых звестках у 1759 г.
17
прапанову ад Даўнаровіча, бо той, як пазней сам пісаў: «...як прыватны пасланнік польскага караля шукаў урача, які б прыроду Вялікага княства Літоўскага мог бы апрацаваць, сад батанічны закласці і школу медычную стварыць». (Ва ўспамінах Ж. Э. Жылібэра і ў адным з лістоў караля чытаем, што ён быў заангажываны ў Гродне ў чэрвені 1774 г. Аднак гэта хутчэй за ўсё непаразуменне, бо Даўнаровіч трапіў ў Ліён толькі ў 1775 г. (Ужо 1 жніўня 1775 года пакіцае свой родны Ліён і кіруецца ў яму невядомы горад Гродна, забяспечаны багатым гербарыем з 3000 раслінаў і бібліятэкай. У час свайго падарожжа Жылібэр знаёміцца з Банэ ў Жаневе, Халерам у Бэрне, Жаснерам у Цурыху, Жакенам у Вене. Усюды яго прымаюць шчыра, дапамагаюць радамі, падтрымліваюць. Жакэн нават ахвяраваў насённе экзатычных раслінаў, якія пазней будуць выкарыстаны для гродзенскага батанічнага саду. 9 кастрычніка Даўнаровіч разам з Жылібэрам былі ў Варшаве. У канцы таго ж года Жылібэр прыехаў у Гродна. Пасля азнаямлення з сітуацыяй на месцы была складзена дамова паміж Яснавяльможным панам Графам Тызенгаўзам, Падскарбіем надворным Вялікага княства Літоўскага і Жылібэрам, заслужаным Прафесарам Медыцыны ў Каралеўскім Ліёнскім Каледжы і доктарам Факультэта медыцыны ў Акадэміі ў Манпелье:
«Я, Жан Эмануэль Жылібэр, бяру на сябе наступныя абавязкі:
На працягу ўсіх дзесяці гадоў аддаваць сваю працу і стараннасць маю Каралю і Рэчы Паспалітай у закладанні Школ медычных і Ветэрынарных і да выканання абавязацельстваў, што карысць грамадскую маюць, і Яснавяльможным графам на мяне ўскладзеныя.
Вучняў здольных вучыць буду абодвум медыцынам і зраблю іх прыдатнымі і карыснымі ўрачамі.