• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія запісы Выпуск 1

    Гарадзенскія запісы

    Выпуск 1

    Памер: 147с.
    Мінск 1993
    93.14 МБ
    
    118
    
         Вось пра што з вялікім болем і сумам апавядаў Вінцэнт Гадлеўскі Язэпу Малецкаму пры апошняй сустрэчы: «Пару дзён таму я меў гутарку з немцамі, хіба апошнюю, і сказаў ім адкрыта, што Немцы абяцалі даць Беларусам перад вайной, а што далі ў ходзе вайны? Вы, казаў я, разьвязваючы самаахову, абяззброілі беларускі народ, мардуючы ваеннапалонных ды палячы вёскі, стварылі партызаншчыну. Мы вас віталі з кветкамі, як вызвольнікаў, а вы як нас патрактавалі? Цяпер я палітычны труп і не магу выступаць больш ад майго і вашага імя да беларускага народу!¹ Яны ўськінулі мне, што мая дзейнасьць ідзе ў разрэз зь нямецкімі інтарэсамі на Ўсходзе. Рассталіся мы холадна, цяпер чакаю майго арышту.»¹¹
         Чакаць прыйшлося не доўга. Праз некалькі дзён пасля гэтага ён быў арыштаваны Менскім СД і вывезены ў Рыгу, дзе, па ўсёй верагоднасці, і быў замучаны. Было гэта альбо на зыходзе 1942 года, альбо напачатку 1943. Сёння, калі збываюцца мары Вінцэнта Гадлеўскага аб незалежнай Беларусі, нелыа забываць тых, хто гэтай святой ідэі аддаў сваё жыццё. Людзі павінны помніць, людзі павінны ведаць кожнага, хто шукаў у смяротны для Бацькаўшчыны час выратавання свайму народу ад кроважэрных жорнаў фашызму і камунізму. Якой бы спрэчнай не была постаць Вінцэнта Гадлеўскага на палетку беларускага нацыянальнага адраджэння, ды толькі нельга згадзіцца з тым, што «кс. Вінцэнт Гадлеўскі быў вялікай ахвярай на нашым нацыянальным аўтары ня толькі як мучанік, але як і змагар вялікага стылю за вызваленьне беларускага народу. Таму тыя, на чыім сумленьні ёсьць хоць кропля крыві ў ягонай сьмерці, хай каюцца перад Богам і сваім народам. Благое часам можа пайсьці у забыцьцё, але гераічная пастава волатамучаніка Вінцэнта Гадлеўскага будзе нам сьвяціць вечна»¹².
         Хай Бог дае.
         Болыц падрабязна пра жыццё і дзейнасць Вінцэнта Гадлеўскага ад маленства і да зняволення (1926 г.) можна прачытаць у «Аўтабіяграфічным нарысе», які прапануецца чытачам.
    
       ¹ Беларуская ніва. 1926 г., № 19.
    
       ² Bielaruskaja Krynica. 1927 г., № 34.
    
       ³ Bielaruskaja Krynica. 1928 г., № 40.
    
       ⁴ Chryscijanskaja Dumka. 1929, № 1.
    
       ⁵ Bielaruskaja Krynica. 1930 r., № 13.
    
       ⁶ Беларускі фронт. 1936, № 1.
    
       ⁷ Беларуская школа. 1942, № 4.
    
       ⁸ 3 кнігі «Да 110годдзя Вацлава Іваноўскага (1880—1943)». Менск, 1990. С. 36.
    
       ⁹ Беларус. 1988, № 350.
    
      ¹⁰ Літаратура і мастацтва. 1992, № 19.
    
      ¹¹ Язэп Малецкі. Пад знакам Пагоні. Таронта, 1972 г. с. 94.
    
      ¹² Тамсама.
    
    119
    
    3 ЖЫЦЦЯ I ДЗЕЙНАСЦІ КС. В. ГАДЛЕЎСКАГА
    
    Аўтабіяграфічны нарыс
    
        На паўночным краю Белавежскай пушчы ў Ваўкавыскім павеце Поразаўскай (даўней Баярскай) воласці ляжыць вёска Шурычы. Ад Поразава 7 км, ад Свіслачы — 25 км. Вёска ўся каталіцкая, беларуская. 3 аднае стараны чарнее лес — гэта край вялікай і магутнай пушчы, дзе нядаўна яшчэ вадзіліся зубры, лосі і алені, там балоты і ўзгоркі з усялякімі краёвымі дрэвамі: ад сасны і ёлкі да грабу, буку і чачоту (крутая бяроза), а з другой—пасма ўзгоркаў, якія аддзяляюць вадастокі Нёману і Віслы. Адгэтуль пачынаецца Рося, якая ўпадае ў Нёман, і Нарва, якая разам з Бугам нясе свае воды праз Віслу ў Балтыку.
        Вёска Шырычы — тыпова беларуская. Аднак носіць на сабе пячаць паўднёвых уплываў: хлявы і гумны не так збудаваны, як у Паўночнай Беларусі, крыты яны болей на спосаб украінскі, на ўсе чатыры бакі, без шчытоў. Дый выглядаюць вельмі арыгінальна. Гутарка ў Шурычах таксама немаець таго шырокага акання, якое спатыкаеш далей на поўнач, каля Ліды, Маладзечна і Дзісны. У нас кажуць: дзядзько, Ясько, бацько і г. д Ёсць таксама саўсім адменныя словы як: судашаць (спатыкаць), устаўне (заўсёды) і шмат іншых. Мова Шурыч — гэта будзе тая мова, якую мы відзім у зборніку Федароўскага «Люд Беларускі».
        У гэтай вёсцы ў гоцзе 1888, у месяцы лістападзе 16 дня я радзіўся. Бацька мой Ян Гадлеўскі, сын Габрыеля і Магдалены (з Гуштыноў), а матка Кацярына Дземянчук, дачка Міхала і Сюзанны. Сям 'я Гадлеўскіх жыла ў Шурычах спрадвеку; у Поразаўскім парахвіяльных актах спатыкаецца яна перад 1700 гадоў. Дзед Габрыеля меў паўвучастка зямлі, на яго трох сыноў выпадала па 6 часцей, дык мой бацька пайшоў вучыцца за сталяра. Матка мая была таксама родам з Шурыч. Радзіўся я ў курной хаце і — як наказваюць — цэлы год качаўся ў дыме, пакуль не вывелі коміна. Да двух гадоў быў у Шурычах, а потым бацькі нашы пераехалі ў Броўск пад Нарву, дзе бацька мой знайшоў работу ў ляснічага Левіцкага, добрага чалавека, даўнейшага рускага ліберала. 3 яго дзецьмі я гуляў — о гэта былі мае першыя таварышы, якіх помню. 3 Броўска, калі я меў 5 гадоў, бацькі мае пераехалі зноў у Шурычы, а потым у Поразава, дзе купілі сабе на адселіцы паміж Суботкай (ці не ад слова «Субач»?) і Навадворскай вул. дом, у якім бацька залажыў сталярню. Тут пачалі вучыць мяне грамаце і паслалі ў народную Паразоўскую школу. За дзве зімы я яе скончыў «першым вучнем», маючы дзесяць гадоў (1899). Бацька, відзячы здольнасці свайго сына, пастанавіў прадаць дом і гарод
    
    
    120
    
    і пераехаць у Варшаву, куды яго цягнулі ўспаміны даўнейшых часоў, дзе ён свайго часу здабыў сабе ў сталярскім цэху «грамату» на чалядніка (падмастерье). У Варшаве паступіў я ў гімназію, дзе прабыў да 1903 году і кончыў тры класы. Цяжка тут жылося. Бацька працаваў як мог, але не маючы добрага здароўя — надрываўся. Быў час, што не меў зусім работы. Працаваў у вялікай фабрыцы Горна, ставіўся таксама да работы і на меншых сталярных. Зарабляў сярэдня — па рублю на дзень. Аплаціць з гэтых шасці рублёў на тыдзень кватэру, купіць ежу і адзетку ды яшчэ вучыць сына ў гімназіі — было труднавата. Трэба было расходаць запас, які прывязлі ў Варшаву і пускаць грошы, выручаныя за дом. Але і запас скора канчаўся, а жыццё было штораз то труднейшае. Тады адзін са знаёмых выклікаў маіх бацькоў у Коўну. Матка хацела назад у Шурычы, але што там рабіць на тэй шостай часці'. Дык парышылі пераехаць у Коўну (восень 1902 г.). Аднак і ў Коўна не было лепш’. Тут нават не было большых сталярняў і фабрык, дык бацька залажыў сталярню на сябе і пачаў зарабляць на жыццё. Аднак работа была не заўсёды, дык часам у хату заглядала бяда. Трэба было відзець той клапатлівы сум бацькі, галаву сям 'і, калі не было за што купіць найпатрэбнейшых рэчаў. Але палажэнне хутка паправілася, знайшліся добрыя людзі, знайшлася работа, мы аджылі. Але тыя трагічныя мінуты засталіся ў маёй памяці назаўсёды.
         Як у Варшаве, так і ў Коўне, былі і светлыя гадзіны, поўныя радасных успамінаў. I так помню (з Варшавы), як з маткай выглядаў я бацькі, варочаўшагася з работы, жылі мы тады на Празе, займалі зальку з далёкім відам па вуліцы, добра тады жылося, бацька зарабляў нязгорш; бывала, выглядаю я, а матка пры мне, гаворачы, пазнаём, цешылася, калі ўжо бацька пакажацца ў далі, спаткаем... Сколькі тады было радасці і вяселля, а сколькі добрых слоў¹. Бацька хоць змучаны працай і хадзьбой, аднак жа, быццам забываўся аб усім і далучаўся да агульнай радасці. Тая залька вось і цяпер здаецца мне ў вачах стаіць... Там жа я адхварэў на водру і запаленне лёгкіх. Вуліца тая звалася Стралецкая. А ў Коўне болей шэрае і «рэальнае» было жыццё, глыбейшых і прамаўляючых успамінаў адтуль я не вынес.
         Калі палажэнне наша ў Коўне трохі паправілася, пачалі мае бацькі думаць аб тым, як бы ўцячы адтуль. He спадзяваліся ведаць лепшай будучылі там. Але куды ўцякаць? Дзе шукаць лепшай долі? 3 нагаворам маткі бацька рашыў ехаць у Шурычы і вясною 1904 году мы туды выехалі. Ізноў я вярнуўся ў вёску, каб пазнаць яе жыццё.
         Спачатку мы жылі разам з дзядзькамі, а пасля падзяліліся. Бацьку майму выпала шостая часць участка і трохі будынку. Устроіліся неяк. Я ўжо памагаў бацьку ў рабоце, бывала так, што каля хаты і гаспадаркі, а бацька на рабоце. Калі прайшла зіма, я сабраў нешта з 20 дзяцей і пачаў іх вучыць. Плацілі па рублю з дзіцяці. На другую зіму зноў сабраў дзяцей, але браў ужо даражэй і сабраў трохі грошай, каб паехаць і здаць экзамены з 4 класаў. Паехаў у Гародню і тут, падвучыўшы трохі зімой з 1905 па 1906 год, здаў экзамен вясною 1906 г.
         Куды цяпер? Бацькі часта ўспаміналі мне, што яны рады былі б відзець мяне ў духоўным стане, але не прымушалі, пакідаючы маёй ахвоце і ўнутранаму пазванню. А гэтае пазванне якраз заклікала мяне пад духоўны сцяг... He ведаю, скуль гэтае пазванне ўва мне знайшлося і якімі сіламі развівалася — можа маім ідэалістычным паглядам на свет, можа тым рамантызмам у душы, якім я быў абвеены ад пачатку майго сведамага думання і пачуцця, а можа пад уплывам вялікага імкненьня да здабыцця веды, асабліва
    
    121
    
    тэалогіі і філасофіі, якая, паводле майго тагачаснага погляду,— мелі даць адказ на ўсе загадкі чалавечага і ўсясветнага быцця?.. А гэтыя загадкі мяне пад той час найболей займалі. Кожную кніжку і кожную вестку я проста глытаў... Апроч гэтага, дзякуючы японскай вайне і наступаўшай за ёю рэвалюцыі, я моцна заінтэрасаваўся палітыкай і грамадскімі справамі. Як японская вайна дала мне пачатак палітычных пазнанняў, так расейская рэвалюцыя 1905—6 году ўвяла мяне ў лабірынт грамадскіх загадак. Маючы перад сабою і за сабою кароткае жыццё маіх блізкіх, і зноў жа, гледзячы на багатае жыццё варшаўскіх фабрыкантаў і вясковых двароў, я праймаўся нядоляй першых і шчасцем апошніх і стараючыся сваім малажавым розумам развязаць загадку няроўнасці людскага бытавання.
         3 такімі поглядамі я апынуўся восенню 1908 года ў Віленскай Духоўнай Семінарыі. Два гады (1906—1908) прабыў на вёсцы, вучачы дзяцей і здабываючы для сябе патрэбную веду, мовы, матэматыку, літаратуру. (Экзамены ў Семінарыю здаў у 1907 годзе, але год прымушаны быў чакаць кандыдатам).
         У Семінарыі заняўся, апроч абавязковых прадметаў, філасофіяй, рэлігіяй і літаратурай.
         Ужо ў Семінарыю прынёс з сабою беларускую нацыянальную свядомасць і зараз на першым курсе запісаўся Беларусам. Але нацыянальнае пытанне мяне тады не інтарэсавала. Болей мяне цікавілі філасофія, тэалогія; пры помачы якіх я стараўся развязаць загадкі пачатку, канца і мэты людскога і ўсясветнага бытавання, а таксама дайсці тых законаў, на якіх гэта бытаванне дзержыцца. Сіліўся таксама пазнаць падзеі людскога жыцця ў гісторыі і літаратуры і заахвочаны выкладаннем расейскай літаратуры Серабраковым, вельмі здатным прафесарам, заняўся вывучэннем расейскай, польскай і ўсясветнай літаратуры. На чацвёртым курсе гэтае вывучанне абхапіла і беларускую літаратуру, з якой творы Багушэвіча былі як бы пуцяводнай эвангеліяй маёй да лепшай дзейнасці.