Гарадзенскія запісы
Выпуск 1
Памер: 147с.
Мінск 1993
Аднак у Семінарыі нацыянальная думка яшчэ ўва мне не паспела. Наспявала тады болей думка рэлігійная і філасафічная. Mae погляды сацыяльныя былі яшчэ цьмянымі, ведаў я толькі аб крыўдзе і гаротным жыцці селяніна і работніка, але яе ім памагчы ў гэтым — разьвязаць не сіліўся. Усе імкненні мае былі тады скіраваны да таго, каб для сябе здабыць веду, пазнанне жыцця і шчасця, але аб чалавецтве я мала помніў. Думалася мне, што, развязаўшы рэлігійныя і філасафічныя пытанні, я буду шчаслівы і гэтым шчасцем надзялю людзей... Трагічнай такога погляду на свет і жыццё — паводле цяперашняга майго разумення — быў педагагічны кірунак у Семінарыі, выключаючы ўсе грамадскія пазнанні, а ўрэшце і тое, што на той час не было ніводнага прафесара (апроч Серабракова), які б даў новыя думкі і заахвоціў бы сваім выкладаннем да здабывання веды ў гэтай галіне.
He тое зусім было ў Акадэміі, куды мяне выслалі ў 1912 г. Там спаткаўся я з новымі поглядамі. Выкладанне (хоць у пачатковых нарысах) грамадскіх навукаў пабудзіла да паглыблення грамадскіх поглядаў. Там жа я спаткаўся не толькі з краёвакасцельнай думкай, якая панавала ў Віленскай Семінарыі, але з нацыянальным воблікам Палякаў з Польшчы этнаграфічнай, з Літвінамі ковенскімі і сейненскімі, а нават саратаўскімі Немцамі і Латышамі. Усе гэтыя народнасці неслі ясную, вырабденую даўгалетнім змаганнем з чужынцамі, нацыянальныя імкненні. Пад уплывам іхніх поглядаў пачынаюць крышталяваццца і мае погляды. Уступае тады касцельнакраёвая «тутэйшасць»
122
з беларускаю афарбоўкаю паяснейшаму чыста нацыянальнаму беларускаму пракананню. Прыглядаючыся да жыцця, я праканаўся, што ніхто з суседзяў не вывядзе беларускага народу з нядолі: ні буржуазія, ні сацыялісты, ні самыя нават левыя партыі з пасярод нашых суседзяў, а вывесці можа толькі сябе сам народ беларускі... Гэткім парадкам сацыяльнае пракананне прывяло мяне да нацыянальнага... Ужо за год гэтае пракананне настолькі паспела, што зажадала чыну. Задумаў я залажыць кружок і пачаў шукаць аднадумцаў. Падзяліўся сваімі думкамі з Цікотам і Хвецькам.
Тыя чэтай пахвалілі мой пачын. Звярнуўся я тады да нашых беларускіх «краёўцаў», да Пекарскага, Шырокага, а таксама да Францука і Жаўнеровіча, і ў рэзультаце 13 ці 20 кастрычніка 1913 году мы залажылі першы гурток беларускай студэнскай моладзі ў Петраградскай акадэміі. На старшыню выбралі Пекарскага (хочучы яго ўцягнуць да актыўнай работы), а на сакратара мяне. Ад гэтага часу пачаліся сходкі, дыскусіі, прэлекцыі, ад княгіні Радзівіл атрымалі 100 руб. на бібліятэку, дык залажылі бібліятэку беларусазнаўства, і беларуская работа ў акадэміі стала на моцны грунт. Калі на прышлы 1914 г. прыехалі ў акадэмію яшчэ Станкевіч, Шутовіч, Лупіновіч, Хоміч, Нуманцэвіч і Пятроўскі — гурток лічыў ўжо 11 сяброў (на 70 студэнтаў акадаміі), і работа развівалася. I хоць некаторыя пасля адышлі ад беларускай работы (Пекарскі, Шырокі, Францук), то ўсё ж такі з гэтага гуртка вышлі ідэолагі і барацьбіты сярмяжнага беларускакасцёльнага і кадэцкага руху.
Наш кружок уваходзіць у зносіны са студэнтаміБеларусамі Петраградскага універсітэту' і робіць супольныя сабранні на кватэры памёршага ўжо кс. Фр. Будзькі. На гэтыя сабранні прыходзіць Тарашкевіч, Душэўскі і інш.
У акадэміі я не толькі скрысталезаваў свае нацыянальнаграмадскія погляды, але і вырабіў план далейшай працы. Дык калі назначылі мяне па аканчэнні Акадэміі. у 1916 годзе ў Менск, я ехаў туды як ведамы работнік не толькі па касцельнай, але таксама па роднай ніве.
У Менску было тады не многа дзеячаў. Даўнейшыя беларускія дзеячы былі або на фронце, або ў глыбіні Расіі. У Менску я застаў Левіцкага, Паўловіча, кс. Астрамовіча (А. Зязюля) і яшчэ некалькі дзеячоў. Пасля паказалі на менскім гарызонце Багдановіч, Смоліч, Заяц, Аляксюк, Земкевіч, так што новы 1917 год мы спатыкалі ўжо (на Захараўскай 18, дзе быў як бы зборны пункт) у даволі вялікай сямейцы. Гаварылі прамовы, укладалі планы, рыхтаваліся выдавецтва, рабілі складкі па падноснаму лісту — не спадзяючыся тых вялікіх падзей, якія адчынілі перад намі шырокі прастор для працы. (Тады гаварыў прамову і Багдановіч, каторы скора паехаў у Крым. Дэкламаваў Заяц з вялікім адчуццём).
Гэта было ў апошніх днях лютага і ў першых днях сакавіка, калі прышлі з Петраграду радасныя весткі аб рэвалюцыі. Менск заварушыўся. Беларусы страпянуліся разам з іншымі. Пачалася рэвалюцыйная гарачая работа. У сэрца ўступіла нейкая магутная сіла. Усюды закіпела як у катле. Народ пайшоў на вуліцу. Пачаліся маніфестацыі. Помню, у першай агульнаграмадзянскай маніфестацыі прынімалі ўчасце і Беларусы з транспарантамі, на якім была з аднаго боку надпісь: «Няхай жыве вольная Беларусь¹», а з другога нешта болей інтэрнацыянальнае (пралетарыі злучайцеся ці нешта іншае). Пад транспарантам даволі вялікая грамада Беларусаў з Алексюком на чале, каторы стараўся выбіцца на чало беларускага руху. (Я глядзеў на маніфестацыю з касцёльнага катэдральнага вакна, што на хорах). Была выпушчана адозва да беларускага народу, у каторай пісалася, што ланцугі доўгалетняй нядолі ўжо
123
скінуты, настала воля і што беларускі народ павінен здабыць зямлю і волю. Чэсць рэдагавання гэтай першай адозвы да нашага народу выпала мне — і яна, пасля некаторых дробных паправак, якія мы зрабілі ўжо разам са Смолічам, была надрукавана пабеларуску і расклеяна па ўсім горадзе, а нават разаслана па правінцыях. Першая публічная адозва на вуліцах Менска зрабіла вялікае ўражанне. Людзі чыталі яе і дзівіліся, што гэта за новы язык нейкі. Трэба ведаць, што тады Менск быў прыфрантавым горадам, дзе была цэлая маса ўсялякіх чыноўнікаў, зем, гусараў; і іншых вайсковых арганізацыяў, дык выступленне Беларусаў было для іх як бы палкаю ў мурашнік. У расейскіх чарнасоценцаў закіпела ад злосці і трывогі. Ад іх не адставалі і польскія. Але Беларусы, збуджаныя магутным громам рэвалюцыі, не глядзелі на нейкую злосць, але аддаліся з цэлай энергіяй працы. Выдавалі адозвы, лістоўкі, збіралі сілы і, каб зарганізаваць гэтую сілу, назначылі на 24 і 25 сакавіка з 'езд беларускіх дзеячаў. На з 'езд прыехалі ўсе, хто толькі мог, не толькі з Беларусі, але і з Петраграду, Масквы і Кіева. Але і гэтыя сілы не былі вялікімі, нешта да 40 чалавек.
На з 'ездзе выбралі першы Беларускі Нацыянальны камітэт, на чале са Скірмунтам, які тады шчыра гарнуўся да беларускай работы. У гэты камітэт увайшоў і я. 3 'езд выбраў таксама дэлегацыю з 7 чалавек да расейскага ўраду і даручыў гэтай дэлегацыі прадставіць шэфу тагачаснага ўраду князю Львову свае пажаданні ў беларускай справе, датычачыя школьніцтва, самаўрадаў і беларускай аўтаноміі. На чале ўсіх пажаданняў, ведама, стаяла «Зямля і воля». Да гэтай дэлегацыі належыў таксама і я. Князь Львоў адказаў на ўсе гэтыя пажаданні, што іх вырашыць можа толькі расейскі ўстаноўчы збор і прасіў пачакаць... пакуль ён збярэцца. Ён жа сваёй воляй нічога зрабіць не можа. 3 гэтым дэлегацыя вярнулася ў Менск.
Будучы ў Петраградзе, бел. дэлегацыя прабавала навязаць кантакт і супрацоўніцтва з Літвінамі, аднак тыя нашу прапазыцыю адкінулі, матывуючы свой адказ тым, што звязвацца з Беларусамі для Літоўцаў не карысна, бо літоўская справа не ёсць міжнароднай справай, а беларуская ў пачатках толькі ўнутранай расейскай. Прамоўцамі ад літоўскага камітэту былі найболей Шылінг і Пожэлло, а ад нас Скірмунт і Красоўскі.
Ад з 'езду дзеячоў пачынаецца ў беларускім руху, пад уплывам паглыблення рэвалюцыйных думак, вялікая дыферэнцыяцыя. На Скірмунта глядзяць як на абшарніка, фірма ягоная ставіць у падазрэнні, асабліва ў вачах расейскай чорнай сотні, увесь беларускі рух. Кажуць, што гэта панская і польская інтрыга. Разсяваюць пры гэтым па ўсёй Беларусі немагчымыя слухі. Дык левае крыло руху са Смолічам і Жылуновічам на чале пачынае адходзіць ад Нац. Камітэту, на месца каторага творыцца Рада Беларускіх арганізацый. Але і Рада скора ўступае яшчэ лявейшым кірункам, не прызнаючы ўжо ўсіх беларускіх арганізацыяў, а толькі левасацыялістаў. Смоліч і Жылуновіч склікаюць сялянскія з 'езды, на каторых выносіцца штораз то болей рэвалюцыйныя рэзалюцыі. На гэтыя з 'езды прыязджалі не толькі з Меншчыны, але нават з Віцебшчыны і Магілёўшчыны.
У гэтым часе 24—25 траўня 1917 г. я склікаў з 'езд беларускага духавенства. Прыехала больш 20 прадстаўнікоў нашага духавенства. На з 'ездзе абгаварыліся справы арганізацыйныя, выдавецкія, культурнарэлігійныя, справа бел. казанняў. Чыталі рэфэраты: кс. Станкевіч «Беларускі рух і яго адносіны да жыцця рэлігійнакасцёльнага», кс. В. Гарасімовіч «Дзейнасць духавенства грамадскаэканамічная», Кс. Ф. Абрантовіч «Праца
124
асьветная», кс. Л. Хвецька «Праца выдавецкая» і я «Дзейнасць каталіцкага духавенства ў Беларусі — палітычнанародная».
Але пад той час, летам 1917 году, пачынаецца новы рух, які ўскалыхнуў сапраўды жыццём Беларусі і даў ёй нейкую рэальную сілу: гэта быў рух вайсковы. 3 'езды ваякаў з розных франтоў адбываюцца тацы ў Менску, Віцебску, Кіеве, Адэсе. Усюды выбіраюцца выканаўчыя камітэты і пасылаюцца дэлегаты ў Цэнтральную Вайсковую Раду, якая ўфармавалася ў Менску. I да гэтай Вайсковай Рады пераходзіць не толькі правадырства ў беларускім руху, але яна бадай з 'яўляецца прадстаўніцай усяго руху. Цывільныя адміністрацыі як бы тушуюцца перад вайсковымі, усе аглядаюцца на Вайсковую Раду.
Летам 1917 г. я гаварыў беларускую навуку падчас візытацыі Арц. Роппа ў Будславе, Касценевічах, Крывічах (дзе надта ж шчыра віталі роднае слова). I напаследак у Радашковічах, дзе Палякі пад павадырствам Хэлхоўскага зрабілі шум і крык у касцёле і ўрэшце ўстроілі эксодум. Супакоіў іх вышаўшы з касцёла Арц., а я навуку скончыў без перашкод. Маніфестуючых было да 30 чалавек, пераважна работнікаў і паліцыі, якія пад камандай Хэлхоўскага служылі ў «дарожнай камандзе»...
У той жа час я пачаў шырокую усведамляючую акцыю пасярод менскага каталіцкага грамадзянства. Пачаткі гэтай працы былі вельмі цяжкія. Трэба было развеяць усе эндэцкія забабоны, якія моцна заселі ў галовах мяшчанства, трэба было ўсведаміць аб розніцы паміж рэлігіяй і народнасцю, трэба было змагацца з адной стараны з бураю рэвалюцыі, якая гуцзела штораз то мацней, а з цругой стараны — з польскім чарнасоценствам, якое пачало кідаць у мяне балотам і падрываць усялякімі спосабамі маё добрае імя ў веруючых масах.