• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гаспадаранне ў маёнтках палескага рэгіёну расійскай імперыі ў 1861-1914 гг. АЎТАРЭФЕРАТ дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.03 - усеагульная гісторря

    Гаспадаранне ў маёнтках палескага рэгіёну расійскай імперыі ў 1861-1914 гг.

    АЎТАРЭФЕРАТ дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.03 - усеагульная гісторря

    Памер: 15с.
    Мінск 2010
    9.45 МБ
    БЕЛАРУСКІДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
    УДК 332(091)(470+571)“18611914”](043)+
    94(470+571 )“18611914”](043)
    КАХНОВІЧ
    Віктар Адамавіч
    ГАСПАДАРАННЕ Ў МАЁНТКАХ ПАЛЕСКАГА РЭГІЁНУ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЬП Ў 1861  1914 гг.
    АЎТАРЭФЕРАТ дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.03  усеагульная гісторря
    Мінск, 2010
    Праца выканана ў Беларускім дзяржаўным універсітэце
    Навуковы кіраўнік:	Яноўскі Алег Антонавіч,
    кандыдат гісгарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі Расіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсігэта.
    Афіцыйныя апаненты:	Забаўскі Мікалай Міхайлавіч,
    докгар гістарычных навук, дацэнт, дэкан гістарычна^^акультэта УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт імя М. Танка»
    Жыхараў Сяргей Барысавіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістарычнага факультэта УА «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны»
    Апаніруючая арганізацыя: УА «Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя A. А. Куляшова»
    Абарона адбудзецца 25 сакавіка 2010 г. у 16.00 на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.01.05 у Беларускім дзяржаўным універсітэце па адрасу: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, 8, аўд. 407.
    Телефон навуковага сакратара: 2274511.
    Email: menkovski@bsu.by
    3 дысертацыяй можна азнаёміцца ў бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
    Аўтарэферат разасланы 23 лютага 2010 г.
    Вучоны сакратар
    савета па абароне дысертацый доктар гістарычных навук, прафесар
    В. I. Менькоўскі
    УВОДЗІНЫ
    Ва ўмовах свабоднага рынкавага развіцця асаблівае значэнне набывае гаспадарчы вопыт папярэднікаў. Ён дае магчымасць прадбачыць поспех таго альбо іншага эканамічнага праекта і засцерагчы грамадства ад неапраўданых выдаткаў. Так, спробы вырашэння аграрнага ггытання на мяжы ХІХХХ стст. адыгралі істотнейшую ролю ў гістарычным лёсе Расійскай імперыі. У сваёй аснове гэтае пытанне было ўвасабленнем вострай эканамічнай і сацыяльнай сітуацьп ў тагачаснай Расіі. Калі сялянская гаспадарка была пераважна адсталая і неэфектыўная, то ўзнікае пытанне аб стане памешчыцкай гаспадаркі: ці была яна здольна павесці аграрны сектар і ўсю краіну да паспяховай буйной таварнай капіталістычнай вытворчасці, да агульнага эканамічнага ўздыму і мадэрнізацыі грамадства? Нельга не ўлічваць таго, што дваранства валодала вялікімі і лепшымі масівамі зямель у краіне, мела адукацыю, пэўныя капіталы і дзяржаўныя прэферэнцыі, а таксама некаторы вопыт перадавога аграрнага і прадпрымалыгіцкага (уключаючы прамысловасць і гандаль) гаспадарання. Дадзеная акалічнасць, звычайна, недастаткова ўлічвалася ў гістарыяграфіі: памешчыцкая гаспадарка і землеўладанне разглядаліся, пераважна, як перашкода на шляху грамадскага прагрэсу.
    У рамках прапанаванай працы гістарычныя працэсы ў эвалюцыі памешчыцкай гаспадаркі ў асаблівы перыяд капіталізму 18611914 гг. (ад скасавання прыгону да Першай сусветнай вайны) вывучаюцца на прыкладзе Палескага рэгіёну. Заўважым, што такі падыход запатрабаваны ў айчыннай гістарыяграфіі, у якой рэгіянальны кірунак даследаванняў прадстаўлены недастаткова. Разам з тым, урадам Беларусі ажыццяўляецца маштабная праграма развіцця Прыпяцкага Палесся на 20092015 гг. Звяртаючыся да гісторыі краю, трэба ўлічваць, што Палессе  гэта дастаткова вялікі трансгранічны і своесаблівы рэгіён, трывалае вызначэнне якога замацавалася з часоў Расійскай імперыі, і беларуская ініцыятыва можа паслужыць як плённым прыкладам, так і заклікам да шматбаковага супрацоўніцтва ў эканамічным развіцці Палесся.
    АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ПРАЦЫ
    Сувязь працы з буйнымі навуковымі праграмамі (праектамі) і тэмамі
    Даследаванне з’яўляецца часткай навуковай дзяржбюджэтнай тэмы «Внешнеполнтнческне факторы в формнрованнн н эволюцйм росснйской государственностн в перноды Средневековья, Нового н Новейшего временн» НДП (навуковай даследчай працы) кафедры гісторыі Расіі БДУ, а таксама тэ1
    мы НДП «Модерннзацня Росснн (18611917 гг.): ннтеллектуальновдеологнческнй аспект» па гранту № 40 БДУ на 2008 г.
    Мэта і задачы даследавання
    Аб’ектам даследавання з’яўляецца эканамічнае развіццё ў аграрным сектары Расійскай імперыі ў межах рэгіёну Палесся на працягу 18611914 іт. Дадзены перыяд вылучаецца на той падставе, што менавіта ён стаў пасвойму унікальным часам працякання мадэрнізацыйных працэсаў у Расійскай імперыі, у межах якой тады цалкам знаходзіўся Палескі рэгіён. 3 аднога боку, скасаванне прыгоннага права паставіла і дваранства (палітычна і эканамічна дамінуючае саслоўе імперыі), і сялянства (колькасна пераважаючас саслоўе імперыі) у новыя, капіталістычныя і рынкавыя ўмовы гаспадарання. 3 іншага боку, Першая сусветная вайна ўнесла ў гістарычныя працэсы, што абазначыліся на папярэднім этапе, радыкальныя карэктывы. Рэгіён Палесся абраны для даследавання на той падставе, што ён, папершае, вылучаецца і агульнапрызнаны ў навуцы як адметны, акрэслены на падставе аб’ектыўных геаграфічных прыкмет, буйны рэгіён. Падругое, таму, што, нягледзячы на маштабы рэгіёну, вывучэнню асаблівасцей яго развіцця не надавалася належная ўвага з боку гістарычнай навукі, за выключэннем этнаграфіі і археалогіі.
    Прадметам даследавання з’яўляецца эвалюцыя гаспадарчых практык, умовы, асаблівасці і вопыт эканамічнай дзейнасці памешчыцкай гаспадаркі ў межах акрэсленых рэгіёну і перыяду. Мэта дадзенай працы  вызначэнне умоў, стану, тэндэнцый і вынікаў, асаблівых і падобных рысаў у эвалюцыі гаспадарання ў маёнтках памешчыкаў рэгіёну Палесся ў перыяд капіталістычнай трансфармацыі 18611914 гг.
    Мэта запатрабавала вырашэння наступных задач даследавання:
    1)	Вызначыць стан і прасачыць развіццё гаспадаркі ў маёнтках на Палессі як на ўзроўні вылучэння агульнай рэгіянальнай спецыфікі, так і на аснове вывучэння асобных прыкладаў гаспадарання. Акрэсліць, сінтэзуючы атрыманыя вынікі праведзенага даследавання, кола найбольш істотных фактараў, што ўплывалі на гаспадаранне ў маёнтках на Палессі.
    2)	Вылучыць асаблівасці дваранскага (памешчыцкага) землеўладання на Палессі для перыяду 18611914 гт. з мэтай больш дасканалага аналізу характэрных рыс і аспадарання ў маёнтках даследуемага рэгіёну.
    3)	Выявіць і навукова абгрунтаваць галоўныя тэндэнцыі і вынікі ў гаспадарчым жыцці маёнткаў на Палессі перыяду 18611914 гг.
    4)	Зрабіць даказальны аналіз наяўнасці пэўнай структуры памешчыцкага гаспадарання, а таксама вызначыць, што ў найбольшай меры фарміравала эканамічны поспех у маёнтках на Палессі.
    5)	Ацаніць прадпрымальніцкую актыўнасць памешчыкаў рэгіёну Палесся, прымаючы да ўвагі назіранні датычна дваранскага гаспадарання ў іншых рэгіёнах імперыі.
    Разам з тым, навізна і складанасць прадмета даследавання запатрабавалі вырашэння шэрага дадатковых задач: акрэсліць рэгіён даследавання; абазначыць тыя асаблівыя рысы сацыяльнаэканамічнага жыцця Палесся, што вызначаюцца ў гістарыяграфіі; акрэсліць кола гістарычных крьшіц па тэме і правесці іх знешнюю і ўнутраную крытыку; прадставіць тыпалогію гаспадарання ў маёнтках на Палессі з мэтай вылучэння асаблівых і агульных рысаў у эканамічным жыцці рэгіёну.
    Праца грунтуецца на прынцыпах гістарызму, навуковай аб’ектыўнасці, сістэмнасці і прынятага ў гістарычнай навуцы каштоўнаснага падыходу. Апроч агульналагічных метадаў выкарыстаны наступныя спецыяльныя метады гістарычнага пазнання: гісторыкасістэмны, гісторыкатыпалагічны, гісторыкакампаратыўны, гісторыкагенетычны. Таксама выкарыстаны інстытуцыянальны сацыялагічны метад для вывучэння змен у часе ў арганізацыі вотчыннага ўпраўлення Гомельскай вотчыны Паскевічаў, некаторых іншых буйнейшых землеўласнікаў, калі тое дазвалялі крыніцы. Разам з тым, пры вывучэнні статыстычных крыніц і бухгалтарскаўліковых матэрыялаў былі прыменены інфармацыйныя тэхналогіі, колькасныя метады пазнання і рэканструкцыі гістарычнага працэсу.
    Палажэнні, вынесеныя на абарону
    Праведзенае даследаванне дазволіла вынесці на абарону наступныя палажэнні:
    1)	Сістэмна вылучаны фактары, што ўплывалі на гістарычны лёс палескага рэгіёну і вызначалі магчымасці памешчыцкай гаспадаркі на Палессі ў перыяд 18611914 гг. Так, устаноўлена, што якасна вызначальным і пераважным быў ўшіыў прыроднагеаграфічнага фактару, пераадоленне наступстваў якога вымагала вялікіх выдаткаў і негатыўна ўплывала на гаспадаранне ў краі. Гэты ж фактар абумоўліваў такія рысы гаспадарчага жыцця краю, як: раздробленасць угоддзяў, цераспалосіца, пашыранасць сервітутных угоддзяў і паўсюдная барацьба за сервітуты паміж сялянствам і памешчыкамі, вострая патрэба ў крэдыце і меліярацыі мясцовых гаспадарак. Падсумоўваючы вывучаны вопыт гаспадарання ў маёнтках рэгіёну, на другое месца па ўплыву можна паставіць такі суб’ектыўны фактар, як адносная схільнасць жыхароў Палесся да прадпрымальніцтва (лясныя промыслы, гандаль, іншае). Наступны фактар сялянская рэформа 1861 г., наступствы якой аб’ектыўна павысілі выдаткі вытворчасці (хаця б зза таго, што памешчыкі страцілі частку сваіх зямель і танныя рабочыя рукі прыгонных
    2
    3
    сялян). Вялікі ўплыў на змены ў памешчыцкім гаспадаранні мелі меліярацыя і будаўніцтва чыгунак, якія істотна аслаблялі негатыуныя праявы першага адзначанага фактару. Замыкае групу найбольш уіілывовых фактараў развіцця палескіх маёнткаў абмежавальная палітыка самадзяржаўя, што, хоць і стрымлівала гаспадарчую ініцыятыву пераважнай часткі мясцовых памешчыкаў, але не магла спыніць уласна гаспадарчую дзейнасць у маёнтках.
    2)	Устаноўлена, што на фоне ўсёй імперыі для Палесся быў характэрны дастаткова стабільны і выразны латыфундыяльны характар дваранскага землеўладання: латыфундыі складалі больш за 9/10 усяго дваранскага землеўладання, а таксама 2/5 (1877 г.), а затым 1/3 (1905 г.) да ўсяго зямельнага фонду ў рэгіёне. Асабліва моцна выяуленая асаблівасць характарызавала глыбінныя раёны Палесся (Пінскі, Мазырскі, Оўруцкі, Ровенскі паветы). Разам з тым, пэўная ўстойлівасць землеўладання на Палессі ўскосна сведчыла аб адноснай стабільнасці памешчыцкай гаспадаркі ў краі.
    3)	Устаноўлена (з дапамогай распрапаванай аўтарскай мадэлі эвалюцыі гаспадарчых практык у маёнтках на Палессі), што, агульна, назіраўся пераход ад тыпу гаспадарання з атрыманнем асноўнага даходу памешчыкаў ад здачы ў арэнду зямлі, прамысловых і гандлёвых аб’ектаў да пераважнага тыпу гаспадарання з атрыманнем асноўнага даходу ад нерацыянальнай эксплуатацыі лясоў. Пры гэтым адбывалася занядбанне і дэградацыя вытворчай базы маёнткаў.