• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гаспадаранне ў маёнтках палескага рэгіёну расійскай імперыі ў 1861-1914 гг. АЎТАРЭФЕРАТ дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.03 - усеагульная гісторря

    Гаспадаранне ў маёнтках палескага рэгіёну расійскай імперыі ў 1861-1914 гг.

    АЎТАРЭФЕРАТ дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.03 - усеагульная гісторря

    Памер: 15с.
    Мінск 2010
    9.45 МБ
    Раздзел 1.3 «Метадалогія даследавапня». Праца грунтуецца на прынцыпах гістарызму, навуковай аб’ектыўнасці, сістэмнасці і прынятага ў гістарычнай навуцы каштоўнаснага падыходу. У даследаванні прымяняліся філасофскалагічныя метады  праца з асобнымі гістарычііымі крыніцамі, палажэннямі і фактамі гістарыяграфіі. Выкарыстоўваліся спецыяльныя гістарычныя метады даследавання: гісюрыкагснстычны метад  для развіцця выяўленых сувязей гістарычных з’яў; гісторыкасістэмны метад памешчыцкая гаспадарка разглядалася як сістэма на рэгіянальным і лакальным узроўнях, што падвержана зменам; гісторыкатьшалагічны метад разглядаліся тэрытарыяльнапрасторавыя асаблівасці ў мінулым; гісторыкакампаратыўны метад  параўнанне гістарычнай сітуацыі ў розных маёнтках Палесся з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі. Пры разглядзе арганізацыі вотчыннай адміністрацыі ўзнікла неабходнасць звярнуцца да
    1 Tomaszewski, Jerzy. Z dziejow Polesia. 19211939. Zarys stosunkow spolecznoekonomicznych / Jerzy Tomaszewski.  Warszawa: Panstwowe Wydawnictwo Naukowe, 1963.  210 s.; Jasiewicz, Krzysztof. Zaglada polskich Kres6w. Ziemianstwo polskie na Kresach PolnocznoWshodnich Rzeczypospolitej pod okupacja sowiecka 19391941 / Krzysztof Jasiewicz. Warszawa: VOLUMEN, 1998.359 s.
    2 Несцярчук, Л.М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны ХХХ стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л.М. Несцярчук.  Міпск: БЕЛТА, 2002.  336 с., іл.; Федорук, А.Т. Старннные усадьбы Берестеіпцнны / А.Т. Федорук. — 2е нзд.  Мн.: БелЭн, 2006.  576 с., нл.
    8
    інстытуцыянальнага метаду  вотчыннае ўпраўленне разглядалася як адмысловая інстытуцыя са своеасаблівымі функцыямі, што змяняюцца з часам. У працы шырока выкарыстоўваліся колькасныя метады. Прапанавана аўтарская інструментальная тыпалогія гаспадарання ў маёнтках рэгіёну на падставе вылучэння прыярытэтных галін па атрымоўваемаму даходу.
    Раздзел 1.4 «Вынікі». Вылучаны агульныя рысы гістарыяграфіі: фіксацыя спецыфічных рыс гістарычнага развіцця на Палессі ў беларускай і польскай гістарыяграфіях, запатрабаванасць і пашырэнне на сучасным этапе вывучэння гісторыі нрадпрымальніцтва, рэгіянальнай і лакальнай гісторыі. Адзначаюцца асаблівасці базы крыніц па тэме, у тым ліку збядненне масіваў дакументаў дваранскіх фамільных фондаў у перыяд пасля 1861 г.
    У другой главе працы «Рэгіянальныя і субрэгіянальныя асаблівасці гаспадарання ў маёнтках на Палессі» даследуіоцца асаблівасці развіцця памешчыцкай гаспадаркі на рэгіянальным і субрэгіянальным узроўнях, вылучаюцца агульныя і адметныя рысы ў гістарычных працэсах перыяду ў рэгіёне Палесся ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі і агульнай сітуацыяй у еўрапейскай частды Расійскай імперыі.
    Раздзел 2.1 «Палессе ў кантэксце сацыяльнаэканамічных працэсаў Расійскай імперыі ў перыяд 18611914 гг.». У працы падрабязна акрэслены межы рэгіёну Палесся на падставе сістэматызацыі звестак спецыяльнай літаратуры другой паловы XIX — пачатку XX ст. Да рэгіёну бьші аднесены 23 паветы ў межах 8 губерань Расійскай імперыі, што прадстаўлена на аўтарскай карце і ў табліцах у дадатках да дысертацыі. Палессе было дастаткова буйным рэгіёнам: у рамках вылучаных для даследавання паветаў (сучасная тэрыторыя Украіны, Беларусі і ГІольшчы) яно займала 136 тыс. км2. Плошча Беларусі, для параўнання, складае 207,6 тыс. км2, а Нідэрландаў, Бельгіі і Люксембурга  да 75 тыс. км2. Разам з тым, палсскі край вылучаўся як дастаткова спецыфічны і адрозны ад іншых рэгіёнаў імперыі: нізінны (Папрыпяцце, прылеглыя і падобныя па вобліку мясцовасці басейны рэк: Заходні Буг, Вепш, Сож, Дзясна), балоцісты (да 1/4 плошчы), лясісты (звыш 1/2 плошчы), цяжкадаступны, з дрэннымі сельскагаспадарчымі ўгоддзямі, бедны.
    На падставе матэрыялаў першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва ў Расійскай імперыі 1897 г. устаноўлена, што рэгіён адрозніваўся нізкім узроўнем урбанізаванасці (10 % пры 13,3 % па імперыі), аграрным характарам гаспадаркі (72,4 % занятага насельніцтва), але з адносна большай, чым у сярэднім па еўрапейскай частцы Расіі, вагой дваранства ў агульнай структуры насельнідтва (1,2 % і 0,9 % адпавсдна). Вылучаюцца спсцыфічныя рысы для глыбінных раёнаў Палесся (Мазырскі, Рэчыцкі, Оўруцкі, Радамысельскі і некаторыя іншыя паветы). Менавіта тут была найменшая доля дваранства пры
    9
    найбольш аграрным і сялянскім характары агульнай структуры насельніцтва і найбольш хуткім дэмаграфічным росце. Разам з тым, у дадзеным раздзеле акрэсліваюцца агульныя тэвдэнцыі ў парэформенным развіцці (і ў пачатку XX ст.) маёнткаў у Расійскай імперыі, вылучаюцца найбольш істотныя рысы дадзенага працэсу ў рэгіянальным разрэзе (Украіна, Беларусь, Прывісленскі край, Урал, Палессе).
    Акрэсліваюцца ўплыў на сацыяльнаэканамічнае жыццё рэгіёну абмежавальнага расійскага заканадаўства ў дачьшенні да мясцовых «польскіх» памешчыкаў, а таксама (бегла) уплыў чыгуначнага будаўніцтва і меліярацыі, на што звяртаеода ўвага пры разглядзе асобных маёнткаў у трэцяй главе.
    Раздзел 2.2 «Памешчыцкае землеўладанне на Палессі». На падставе матэрыялаў Варшаўскага статыстычнага камітэта ўстаноўлена, што Холмшчына (Холмскае Палессе, 5 паветаў) адрознівалася ў межах Прывісленскага краю адносна больш пашыраным і стабілыіым характарам буйной дваранскай землеўласнасці. Даследаванне ж матэрыялаў Цэніральнага статыстычнага камітэта імперыі (пазямельныя перапісы 1877 г. і 1905 г.) паказвае, што ў межах астатніх 18 палескіх паветаў працэс скарачэння дваранскай землеўласнасці адбываўся павольней (10,3 %), чым у Прывісленскім краі (26 %), на ўкраінскіх землях (34,2 %), на Правабярэжнай Украіне (16,2 %), у еўрапейскай частцы Расіі (47,7 %). Адрознівалася ж Палессе (падобна да Урала, беларускай тэрыторыі і Правабярэжнай Украіны) ярка выражаным латыфундыяльным характарам землеўладання. Асабліва гэта датычылася глыбінных раёнаў Палесся.
    Раздзел 2.3 «Гаспадарчая ініцыятыва ў палескіх маёнтках». У дадзеным раздзеле падсумоўваюцца і прыводзяцца ў сістэму наяўныя ў гістарыяграфіі назіранні аб спецыфіцы гаспадарчага гістарычнага развіцця на Палессі. Апроч таго, на падставе даследавання шэрагу апавядальных і статыстычных крыніц вылучаюцца і аналізуюцца формы, тыпы і спосабы рэалізацыі гаспадарчай ініцыятывы памешчыкаў на Палессі. Так, прапанавана вылучэнне 3х груп маёнткаў па ступені рэалізацыі гаспадарчай (прадпрымальніцкай) ініцыятывы. На падставе матэрыялаў зборніка «Вся Россйя» і 2га вьшуску «Краткнх справочных сведеннй о некоторых русскнх хозяйствах» прасочваецца адносна невялікая доля прадпрымальніцкіх гаспадарак сярод усіх маёнткаў у рэгіёне, а таксама засяроджанне прадпрымальніцкай гаспадарчай актыўнасці ў найбольш буйных валоданнях і цесная залежнасць гаспадарчага поспеху ад прамысловай дзейнасці ў маёнтках.
    Раздзел 2.4 «Прамысловае прадпрымальніцтва ў маёнтках па Палессі». На падставе матэрыялаў фабрычназаводскай статыстыкі канца XIX  пачатку XX ст. прасочваецца развіццё дваранскай прамысловасці ў рэгіёне ў
    агульным плане і па асобных галінах. Большасць дваранскіх прадпрыемстваў (звыш 95 %) знаходзілася ў вясковай мясцовасці. Усяго з’ява дваранскага прамысловага прадпрымальніцтва ахоплівала да 1/10 ад ўсіх маёнткаў у рэгіёне. Вылучаліся такія галіны дваранскай прамысловасці: лесапільная, вінакурная, таксама цукраварная на паўднёвай ускраіне краю і шкляная і фарфоравафаянсавая галіны на Валынскім Палессі.
    Раздзел 2.5 “Эксплуатацыя лясоў, «валынская практыка»”. На падставе апавядалыіых крыніц дапаўняецца вядомае ў гістарыяграфіі палажэнне аб выключнай ролі для памешчыкаў распрацоўкі лесу на Палессі. Падобная сітуацыя была на Урале, Паўночным Захадзе Расіі і на беларускіх зсмлях. Апроч таго, вылучаецца асаблівая практыка на Валынскім Палессі, калі ў парэформенны час мясцовыя памешчыкі пачалі заахвочваць масавую нямецкую каланізацыю на сваіх землях, што спрыяла эканамічнаму прагрэсу.
    Раздзел 2.6 «Вынікі». Адзначана на падставе новага матэрыялу, што Палессе было аграрным краем з дамінуючым і адносна ўстойлівым і латыфундыяльным дваранскім землеўладаннем. Менавіта ў буйных маёнтках засяроджвалася гаспадарчая актыўнасць. Устаноўлена, што эканамічны поспех у найбольшай ступені залежыў ад прамысловай дзейнасці і лясной гаспадаркі. Выяўлена, што дваранства займала пераважную ролю ў прамысловасці рэгіёну, але павольна страчвала сваі пазіцыі ў гэтай сферы.
    У трэцяй главе працы «Тэндэнцыі гаспадарання ў маёнтках на Палессі ў перыяд капіталістычнай трансфармацыі J 8611914 гг.» на падставе дакументаў дваранскіх фамільных архіўных фондаў вывучаны шэраг асобных прыкладаў гаспадарання. Вынікі назіранняў былі злучаны ў агульнай мадэлі эвалюцыі памешчыцкай гаспадаркі ў рэгіёне і інтэрпрэтаваны аўтарам.
    Раздзел 3.1 «Гаспадаранне ў маёнтках Радзівілаў». Прасочваецца гістарычная дынаміка ў эвалюцыі гаспадарання ў Алыцкай ардынацыі (поўдзень Луцкага і поўнач Дубенскага паветаў Валынскай губерні), у ДавыдГарадоцкай ардынацыі (захад Мазырскага і паўднёваўсходняя ўскраіна Пінскага паветаў Мінскай губерні), у маёнтку Дзяніскавічы і некаторых іншых у Клецкай і Нясвіжскай ардынацыях (Слуцкі павет Мінскай губерні) Радзівілаў. Выяўляецца агульны заняпад гаспадаркі ў арандатараў фальваркаў, маёнткаў, прамысловых і гандлёвых аб’ектаў у валоданнях. У найбольшай ступені з 1870х гг. даходы Радзівілаў пачалі залежаць ад лясной гаспадаркі. Паспяховая фальваркавая гаспадарка назіралася толькі ў асобных цэнтральных маёнтках. Вялізныя ж абшары землеўласнасці на Палессі выконвалі ролю сыравіннай перыферыі ўнугры валоданняў. Адзначым, што менавіта ўзмацненню эксплуатацыі лясоў служыла прыватная чыгунка Радзівілаў
    10
    11
    Ганцавічы  Дзяніскавічы ў 19101915 гг. (тое ж назіралася ў маёнтку Нароўля Горватаў і ў маёнтку Ленін князя Вітгінштэйна).
    Раздзел 3.2 «Гаспадаранне ў маёнтках П.Л. Вітгінштэйна і М.Л. Гоген.чоэ». Назіраліся, у цэлым, тыя ж тэндэнцыі, што і ў валоданнях Радзівілаў. Асабліва ярка яны прасочваюцца на прыкладзе палескіх валоданняў князя П. Л. Вітгінпггэйна (Ленін, Лахва, Гарадзятычы і іншыя ў Мазырскім павеце Мінскай губерні). Так, назіралася ўзрастанне ролі даходаў ад эксплуатацыі лясоў і падзенне ролі паступленняў ад арандатараў маёнткаў, фальваркаў і іншых аб’ектаў нерухомасці. Як вынік, ужо на момант смерці князя П. Л. Вітгінштэйна ў 1887 г. асноўныя лясныя багацці яго валоданняў былі вычарпаны. Разам з тым, вялізарную і, бадай, невырашальную праблему для землеўласніка складаў канфлікт з чыншавай шляхтай, што змагалася за перадачу ёй ва ўласнасць арандуемых зямель, а таксама карумпаванасць і службовыя злоўжыванні вотчыннай адміністрацыі. 3 улікам усяго гэтага, a таксама хранічнай запазычанасці ўласнікаў, нежаданнем спадчыннікаў князя страчваць германскае падданства на карысць расійскага, у канцы XIX ст. разгарнуўся маштабны распродаж аднаго з найбуйнейпіых латыфундыяльных валоданняў Расійскай імперыі і Еўропы.