• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гаспадаранне ў маёнтках палескага рэгіёну расійскай імперыі ў 1861-1914 гг. АЎТАРЭФЕРАТ дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.03 - усеагульная гісторря

    Гаспадаранне ў маёнтках палескага рэгіёну расійскай імперыі ў 1861-1914 гг.

    АЎТАРЭФЕРАТ дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.03 - усеагульная гісторря

    Памер: 15с.
    Мінск 2010
    9.45 МБ
    Раздзел 3.3 «Гаспадаранне ў Гомельскай вотчыне Паскевічаў». Вотчына ахоплівала амаль усю паўднёвую палову Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Падрабязным чынам была прааналізавана выкупная аперацыя ў Гомельскай вотчыне ў 1864—1866 гг., вынікі якой магчыма пашырыць на рэгіён Палесся. У 1870я гг. назіраўся крызіс у фальваркавай гаспадарцы вотчыны, што было цесна звязана з неспрыяльнымі прыроднымі ўмовамі гаспадараіпія, з хранічнай нядбайнасцю арандатараў фальваркаў і іншых маёмасцей, са стратай цукровым заводам князя Паскевіча ў Гомелі сваіх пазіцый на рынку, а таксама з валам неплацяжоў і нядоімак сялянаў за арандуемыя і набытыя ўгоддзі. Выхад з сітуацыі быў дбайным уласнікам знойдзены  правядзенне шырокай меліярацыі ўгоддзяў у вотчыне, што было зроблена з дапамогай дзяржавы (18701880я гг.), а таксама засяроджанне на лясной гаспадарцы і прамысловай дзейнасці (Добрушская папяровая фабрыка, лесапільныя заводы і сснапрэсавальны завод ва ўрочышчы Глушэц, з апорай на які развівалася лугаводства ў вотчьше).
    Раздзел 3.4 «Гаспадаранне ў палескіх маёнтках Цярэшчанак». Разглядаецца сітуацыя ў валоданнях (Чэрвонскае, Каравінецкае, Андрушэўскае) Цярэшчанак у Жытомірскім павеце Валынскай губерні. Тут назіраўся пераход у гаспадарчай практыцы ад пераважна прамысловага прадпрымальніцтва да гаспадарання, пры якім сумяшчаўся даход ад прамысловасці з даходам ад сельскай гаспадаркі ў эканоміях і ад арэнды
    ўгоддзяў сялянамі, а таксама ад эксплуатацыі лясоў. Гэтая тэндэнцыя нарастала паралельна з пераўтварэннем Цярэшчанак у буйных латыфундыстаў і манапалізацыяй цукровай галіны.
    Раздзел 3.5 «Гаспадаранне ў маёнтках Горватаў, Яленскіх, Н.А. Бабрынскай і іншых уласнікаў». Разглядаецца шэраг асобных прыкладаў гаспадарання (Нароўля  Горватаў, ЗаказельБелін  Бабрынскай, Чачэрск Чарнышовых, Прывітаўка і Рэчыца  Цярлецкіх, іншыя), якія прадстаўлены ў крыніцах не паслядоўна, а эпізадычна. Выяўляецца агульная тэндэнцыя да заняііаду гаспадаркі ў фальварках і ўзрастаннс ролі эксплуатацыі лясоў і прамысловай дзейнасці (асабліва вінакурэння) у даходах землеўласнікаў.
    Так, у маёнтку Горватаў Нароўля назіраўся заняпад фальваркавай гаспадаркі. Асаблівае значэнне для ўласнікаў гэтага маёнтка атрымаў лес, для высечкі якога была пабудавана спецыяльная невялікая чыгуначная лінія. Даходы ад продажу дрэва дазволілі ўласнікам развіваць вінакурэнне ў Нароўлі, а таксама арганізаваць у пачатку XX ст. невялікі, але дастаткова паспяховы сенапрэсавальны завод. З’явілася магчымасць да развіцця лугаводства ў маёнтку. У валоданні ЗаказельБелін, што ў 1893 г. графіня Н. А. Бабрынская набыла ў К. К. Ажэшкі, былі ажыццёўлены вялікія каніталаўкладанні ў перапрацоўчую прамысловасць. Было ўстаноўлена, што ў 1910 г. у Заказелі дзейнічаў буйнейшы спіртзавод у рэгіёне. Між тым, занядбаная гаспадарчая інфраструктура ў маёнтку, што засталася ад ранейшых уласнікаў, і неспрыяльныя ўмовы мясцовасці паглынулі фінансавыя магчымасці графіні і не дазволілі пабудаваць паспяховую камерцыйную гаспадарку.
    Раздзел 3.6 «Вынікі». Прадстаўлена агульная мадэль эвагпоцыі гаспадарання ў маёнтках на Палессі, што паказвае пераход ад пераважнага арэнднага землекарыстання (земляробства і жывёлагадоўля, дзейнасць гандлёвых і дробных прамысловых аб’ектаў) да пераважнага засяроджання ўласнікаў маёнткаў на нерацыянальнай эксплуатацыі лясоў.
    ЗАКЛЮЧЭННЕ
    Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі
    Падсумоўваючы, вылучаюцца наступныя вынікі працы:
    1) Упершыню сістэмна вылучаюцца асаблівасці гістарычнага развіцця на Палессі ў 18611914 гг. Вылучаюцца наступныя фактары ў эканамічным стане рэгіёну і памешчыцкага маёнтка:
    а)	На першае месца па ўплыву варта паставіць фактар спецыфічнага прыроднага асяроддзя. Апроч таго, што дадзенае меркаванне падтрымлівалася ў гістарыяграфіі (К. Ясевіч, Ю. Тамашэўскі, М. В. ДоўнарЗапольскі, М. Б. Фрыдман, В. П. Панюціч, В. М. Бусько, інш.) і падзялялася сучаснікамі выву13
    12
    чаемага перыяду (I. I. Жылінскі, I. В. Лявіцкі, К. Забелін, Ц. I. Асадчы, інш.), яно вынікае з разляду асобных гаспадарак у рэгіёне. Так, у межах ДавыдГарадоцкай ардынацьгі Радзівілаў да 73 % плошчы займалі няўдобіцы  забалочаныя абшары. Абмяжоўвалі ўмовы мясцовасці гаспадаранне ў маёнтках Горватаў, у маёнтках Вітгінштэйна (Ленін, Лахва, іншыя), у Каравінецкім маёнтку Цярэшчанкі, у маёнтках Яленскіх, у Гомельскай вотчыне Паскевічаў (дзе да 1880х гг. забалочаныя масівы складалі звыш 70 % плошчы). Непасрэдна дадзеная акалічнасць знайшла ўвасабленне ў нізкіх ураджаях, вымаканні пасеваў, эпізаотыях, дрэннай якасці кармоў для жывёлы. Гэты ж фактар вызначаў такія рысы краю, што спарадычна прасочваюцца ў гістарыяграфіі (беларускай і польскай, часткова  украінскай, асабліва сучаснай), як: раздробленасць угоддзяў, цераспалосіца, пашыранасць сервітутных угоддзяў і паўсюдная барацьба за сервітуты між сялянствам і памешчыкамі, вострая патрэба ў крэдыце і меліярацыі мясцовых гаспадарак.
    б)	На другое месца можна паставіць традыцыйную схільнасць жыхароў краю да прадпрымальніцтва. Яна адзначалася як сучаснікамі (I. В. Лявіцкі, Ч. Пяткевіч, ішпыя), так і, часткова, у гістарыяграфіі (A. А. Несцярэнка, К. Р. Воблы, М. Б. Фрыдман, Л. П. Ліпінскі, інш.). Тое ж рэпрэзентуе вылучаная і разгледжаная ў другой главе «валынская практыка», а таксама прыклады  з рознай ступенню паспяховасці  эканамічнай дзейнасці Паскевічаў, Цярэшчанак, Радзівілаў, Горватаў і інш. Можна сцвярджаць, што дадзеная схільнасць лагічна следуе з геаграфічньгх умоваў краю, якія вымушалі да пошуку неабходных рэсурсаў, да выхаду за межы стэрыятьшаў «дваранскага вобразу жыцця». Гэтая ж пэўная прадпрыемлівасць уплывала на адносную стабільнасць памешчыцкага землеўладання ў рэгіёне Палесся.
    в)	Істотным фактарам быў ўплыў сялянскай рэформы 1861 г.: яна пазбавіла вотчыннікаў даходаў ад чыншу, які пераважаў у буйных землеўладаннях на малапрыдатным для развіцця фальваркавай гаспадаркі Палессі (прыклад Алыцкай і ДавыдГарадоцкай ардынацый, Гомельскай вотчыны, інш.). Разам з тым, памешчыкі рэгіёну вымушаны былі пагадзіода з пераходам у надзельнае сялянскае землеўладанне да 1/3 зямлі маёнткаў (у Пінскім, Мазырскім паветах  1/5). Пасля скасавання прыгону выраслі выдаткі на арганізацыю гаспадаркі эканоміі, што прыводзіла да ўпадку гаспадаркі ў пасэсараў і ў вотчыннікаў (прыклады маёнткаў П. Л. Вітгінштэйна, Радзівілаў, іншых валоданняў).
    г)	Уплыў тэхнічных праектаў  меліярацыя, чыгунка. Дадзены фактар непарыўна звязаны з першым, бо і маштабнасць, і эканамічная эфектыўнасць нрама залежалі ад памераў дзяржаўных ці іншых доўгатэрміновых
    капіталаўкладанняў. Значэнне гэтага фактару выразна прасочваецца на прыкладзе Гомельскай вотчыны Паскевічаў і маёнтка Дзяніскавічы Радзівілаў.
    д)	Фактар абмежавальнай палітыкі царызму да мясцовага «польскага» (каталіцкага) дваранскага памешчыцкага асяродка і гаспадарання ў краі, што адзначалася самімі палескімі памешчыкамі і дастаткова шырока рэпрэзентавана ў гістарыяграфіі (С. М. Самбук, А. П. Жытко, Д. Бавуа, К. Г’ранёўскі, А. Раманоўскі, Т. Эпштэйн, інш.). Нанрыклад, гэта быў гой істотны фактар, што ствараў адносна больш спрыяльныя канкурэнтныя ўмовы для гаспадаркі Цярэшчанак і Ф. I. Паскевіча, якія не адчувалі, падобна Радзівілам, ціску з боку дзяржавы fl; 3; 4; 5; 6; 7; 8; 9; 10; 11; 12; 13],
    2)	Устаноўлена, што на фоне ўсёй Расійскай імперыі рэгіён Палесся адрозніваўся ўстойлівасцю дваранскага землеўладання: з 1877 г. па 1905 г. яно скарацілася на 10,313,7 %, і працэс ішоў нават больш павольна, чым у цэлым на заходніх тэрыторыях імперыі (Прывісленскі край, Украіна, Беларусь). Пры іншых роўных умовах, апошняе сведчыла аб адноснай стабільнасці памешчыцкай гаспадаркі ў рэгіёне. Адрозніваўся рэгіён Палесся і ярка выражаным латыфундыяльным характарам памешчыцкага землеўладання. Латыфундыі ахоплівалі больш за 9/10 дваранскай зямлі. У 1877 г. яны складалі 2/5, а ў 1905 г.  1/3 усяго зямельнага фонду ў рэгіёне. Устаноўлена, што прадпрымальніцкая актыўнасць канцэтравалася ў буйнейшых валоданнях. У найбольшай ступені вылучаліся стабільнасцю і латыфундызмам дваранскага землеўладання глыбінныя паветы Палесся: Мазырскі, Пінскі, Оўруцкі, Ровенскі [4; 5; 6; 11].
    3)	Пабудаваная мадэль эвалюцыі гаспадарання ў маёнтках на Палессі ў перыяд 18611914 гг. паказвае, што, агульна, найраўся дрэйф у гаспадарчых практыках уладальнікаў маёнткаў на Палессі ад пераважнага аірымання даходу ад пасэсарскага арэнднага трымання зямлі і прамысловых і гандлёвых аб’ектаў да засяроджання на драпежніцкім вынішчэнні лясоў. Назіралася занядбанне і дэградацыя вытворчай базы маёнткаў. Асабліва выразна адлюстроўвае гэта прыклад маёнткаў П. Л. Вітгінштэйна, Цярлецкіх, палескіх валоданняў Радзівілаў, іншых маёнткаў [4; 6; 9; 12; 13],
    Падмацоўваецца дадзенае палажэнне і назіраннем, што было зроблена на падставе вывучэння фамільных дваранскіх фондаў як цэласных сістэмных масіваў і аб’ектаў даследавання. Выяўлена, што ўнутраныя прычыны заняпаду панскай гаспадаркі знаходзілі выразнае знешняе ўвасабленне ў матэрыялах фондаў: у параўнанні з перыядам існавання прыгоннага права ўбываюць, у цэлым, колькасна і якасна масівы дакументаў дваранскіх землеўласніцкіх фамільных фондаў [2].
    14
    15
    4)	Адзначаецца, на падставе новага матэрыялу, што Палессе было аграрным краем з пераважным значэннем земляробства. Традыцыйна ў маёнтках рэгіёну (буйных, як ііравіла) было пашырана гаспадаранне арандатараўпасэсараў і іздольнае землекарыстанне сялянаў, а таксама лясныя промыслы. Прагрэс у сельскай гаспадарцы вызначала звяртанне ў земляробстве да насенневай гаспадаркі, садаводства, агародніцтва, вырошчвання тэхнічных культур і кармавых траваў. Апошняе было цесна звязана з гградпрымальніцкай жывёлагадоўляй (мясной, племянной, малочнай). У некаторых вьшадках (прыклад Нароўлі Горватаў і Гомельскага маёнтка Паскевічаў) самастойнае таварнае значэнне атрымала лугаводства. Аднак, у сілу натуральных абставін, сельская гаспадарка, у цэлым, не станавілася фактарам эканамічнага поспеху мясцовых памешчыкаў.
    Даследаванне дазволіла выявіць, што ва «ўзорных» (рэпрэзентаваных як лепшыя гаспадаркі па меркаванню сучаснікаў) і буйнейшых (з больш чым 5 тыс. дзес.) маёнтках, а таксама ў асобных гаспадарках (Паскевічаў, Радзівілаў, Цярэшчанак, Н. А. Бабрынскай, інш.) назіралася моцная залежнасць эканамічнага поспеху ад прамысловай дзейнасці і лясной гаспадаркі. Так, болей 1/2 буйнейшых у краі латыфундый, як неабходная ўмова адноснага гаспадарчага поспеху, мелі прамысловыя прадпрыемствы. Аднак прамысловая дзейнасць ахоплівала не болей 1/10 маёнткаў на ГГалессі. Разам з тым, назіралася вядучая роля дваранскай прамысловасці на Палессі, якая з часам саступала свае пазіцыі: у 1895 г.  50,8 % прадпрыемстваў, 71,7 % вытворчасці, 70 % рабочых; у 1910 г.  45,25 %, 50,7 %, 40 % адпаведна. Такім чынам, дваранская прамысловасць скарацілася за адзначаны перыяд на 1/3. Галоўнымі былі вінакурная, цукровая, лясная, а таксама шкляная і фарфоравафаянсавая галіны прамысловасці. Назіралася замаруджанне тэмпаў развшця, апроч як у вінакурэнні [3; 4; 5; 6; 11],