Гаспадаранне ў маёнтках палескага рэгіёну расійскай імперыі ў 1861-1914 гг.
АЎТАРЭФЕРАТ дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.03 - усеагульная гісторря
Памер: 15с.
Мінск 2010
4) Даследаванне гаспадарання ў палескіх маёнтках паказвае, што, хоць Палессе было пераважна аграрным краем, у найбольшай ступені гаспадарчы поспех залежыў ад прамысловай дзейнасці і лясной гаспадаркі. Так, оольш за палову буйнейшых у краі латыфундый у якасці неабходнай у.мовы адноснага гаспадарчага поспеху мелі прамысловыя прадпрыемствы. Назіралася вядучая роля дваранскай прамысловасці на Палессі, аднак яна з часам састунала свае пазіцыі: у 1895 г. яе доля складала 3/4 , а ў 1910 г. ужо толькі 1/2 ад прамысловай вытворчасці ў рэгіёне.
5) Выяўлена, што да 9/10 ад агульнага ліку землеўласнікаў і 3/5 для ірупы буйнейшых землеўласнікаў (з землеўладаннем больш за 5 тыс. дзес.) не мелі вынікаў паспяховай прадпрымальніцкай дзейнасці. Устаноўлена, што Палессе ў найбольшай ступені выяўляла падабенства з сітуацыяй, якая мела месца на тэрыторыі ўласна Беларусі, а таксама на Паўночным Захадзе Расіі (Пецярбургская, Ноўгарадская і Пскоўская губерні), у Прывісленскім краі, Прыбалтыцы і, па некаторых параметрах, на Урале.
Асабісты ўклад суіскальніка
Праведзена першае ў беларускай гістарыяграфіі даследаванне памешчыцкага гаспадарання ва ўмовах капіталістычнага развіцця на прыкладзе рэгіёну Палесся і ў сістэмным і інтэграваным выглядзе вылучаны, у рамках прадмета працы, спецыфічныя рысы рэгіянальнага гістарычнага развіцця.
Аўтарам прапанавана спецыяльная тыпалогія гаспадарчых практык у маёнтках рэгіёну для перыяду капіталістычнага развіцця 18611914 гг. Дадзеная тыпалогія носіць інструментальны характар. Яе даследчая эфектыўнасць апрабавана ў рамках дадзенай працы, і яна можа быць прапанавана для вывучэння памешчыцкай гаспадаркі ў далейшым.
Быў даследаваны шэраг фамільных фондаў архіваў Беларусі, Расіі і Украіны, што ўпершыню дазволіла прасачыць гістарычную дынаміку ў гаспадаранні Радзівілаў, Паскевічаў, Цярэшчанак (датычна маёнткаў у Жытомірскім павеце), П. Л. Вітгінштэйна, М. Л. Гогенлоэ, Горватаў, Яленскіх і іішіых землеўласнікаўдваран на Палессі. Таксама навізну стварае ўвядзенне ў гістарыяграфічны зварот істотнага масіву новай гістарычнай інфармацыі фактычнага зместу, якая, разам з тым, мае карысны краязнаўчы і параўнаўчааналітычны характар. Усё адзначанае пашырае гістарыяграфічныя здабыткі.
Апрабацыя навуковых вынікаў дысертацыі
Вынікі дысертацыйнага даследавання былі прадстаўлены на міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях: Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 350годдзю М. Д. Ангуф’сваДзямідава, «Промышленная полнтлка в стратепш росснйскнх модерннзацнй ХУІП—XXI вв.» (Екацярынбург, чэрвень 2006 г.); Рэспубліканская навуковатэарэтычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы сацыяльнай гісторыі Беларусі (канец XVIII пачатак XX ст.): да 90годдзя Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.» (Мінск, 23 лютага 2007 г.); Міжнародная навуковатэарэтычная канферэнцыя «Реформы н революцнн: процессы модернмзацнн в Беларусн н другнх странах Европы» (Мінск, 2526 кастрычніка 2007 г.); Міжнародная навуковатэарэтычная канферэнцыя «Актуальные проблемы нз нсторнческого прошлого н современностн в обшественногуманнтарных н соцнорелнгноведческкх науках Беларусн, блнжнего н дальнего зарубежья» (Віцебск, 1920 красавіка 2007 г.); Міжнародная навуковапрактычная канферэнцыя «Методы нсследованнй нсторйй Беларусн: проблемы, достнження, перспектнвы» (Мінск, 2223 кастрычніка 2008 г.); Міжнародная навуковапрактычная канферэнцыя «Беларусь: этапы станаўлення дзяржаўнасці (да 90годдзя ўтварэння БССР)» (Мінск, 18 снежня 2008 г.); Міжнародная навуковапрактычная канферэнцыя «Сучас
5
ныя тэндэнцыі развіцця гістарычнай навукі і адукацыі» (Мінск, 25 верасня 2009 г.).
Апублікаванасць вынікаў дысергацыі
Вынікі даследавання апублікаваны ў 5 навуковых артыкулах у рэцэнзуемых навуковых выданнях, што адпавядаюць пункту 18 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняў і наданні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь, з агульным аб’ёмам 2,04 аўтарскія аркушы [2; 3; 4; 5; 6]. Таксама вьшікі даследавання апублікаваны ў адным артыкуле ў зборніку навуковых прац і ў 7 матэрыялах выступленняў (тэзісаў, артыкулаў) на канферэнцыях з агульным аб’ёмам 2,17 аўтарскіх аркушаў [1; 7; 8; 9; 10; 11; 12; 13].
Структура і аб’ём дысертацыі
Дысертацыя складаецца з пераліку ўмоўных абазначэнняў, уводзін, агульнай характарыстыкі працы, трох главаў, заключэння, бібліяграфічнага спіса і дадаткаў (39 табліц і 3 асобныя дадаткі). Поўны аб’ём дысертацыі складае 220 старонак. Тэкст дысертацыі складае 115 старонак, бібліяграфія 41 старонку, дадаткі 64 старонкі. Бібліяграфічны спіс уключае 556 адзінак выкарыстаных крыніц, у тым ліку 247 адзінак захоўвання архіўных матэрыялаў, 13 аўтарскіх публікацый.
АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ПРАЦЫ
У першай главе працы «Гістарыяграфія, крыніцы, метадалогія даследавання» аўтар ажыццявіў аналіз гістарыяграфіі на праблеме, ахарактарызаваў базу крыніц і вызначыў метадалагічны апарат даследавання.
Раздзел 1.1 «Гістарыяграфія». Разглядаецца дарэвалюцыйная, савецкага часу і сучасная (навейшая) гістарыяграфія. На першым этапе яе развіцця вылучаны радыкальны (марксісцкая, народніцкая і ліберальная літаратура) і кансерватыўны кірункі ў гістарыяграфіі у залежнасці ад прыхільнасці аўтараў або да ліквідацыі (частковай ці поўнай), або да захавання памешчыцкага землеўладання. У рамках дарэвалюцыйнай гістарыяграфіі былі закладзены асноўныя пазіцыі ў разілядзе пытання аб памешчыцкай гаспадарцы ў наступны час. Гэты пласт гістарыяграфіі разнастайны і неаднародны па свайму складу. Істотнейшы ўплыў на гістарыяграфію аказалі аўтары марксісцкай арыентацыі: палажэнне У. I. Леніна аб тым, што буйное землеўладанне з’яўлялася базавай умовай буйной аграрнай капіталістычнай вытворчасці1. Насуперак, аўтары народніцкай арыентацыі (М. П. Аганоўскі, А. I. Антановіч, князь A. I. Васільчыкаў, інш.) лічылі, што буйная гаспадарка
1 Ленйн, В.Н. Каішталйзм в сельском хозяйстве (О кнлге Каугского н о статье Булгакова) / В.Н. Леннн // Полное собранне сочнненнй: в 55 т. 5е нзд. М.: Госполнійздат, 19581965. Т. 4. 1898 апрель 1901 г. 1959. С. 95152.
знікне, а будучыня належыць дробнай сялянскай гаспадарцы'. Увагу прыцягвае праца A. I. Васільчыкава, дзе ўпершыню вызначана рэгіянальная спецыфіка ў развіцці памешчыцкай гаспадаркі і адзначаны некаторыя асаблівыя рысы Палесся2. Прадстаўнікі ліберальнага кірунку (A. А. Кауфман, С. М. Пракаповіч, A. А. Мануілаў, інш.) вагаліся, але схіляліся, у цэлым, да экспрапрыяцыі прыватнаўласніцкіх зямель на карысць сялян. Вялікую ўвагу прыцягвае праца прадстаўніка кансерватыўнага кірунку К. Ф. Галавіна, што была прысвечана буйному землеўладанню ў Расіі і Еўропе3.
У гістарыяграфіі савецкага часу пераважна даследавалася сялянская гаспадарка, а гаспадарка памешчыцкая разглядалася праз прызму палажэнняў аб класавай барацьбе. Асабліва гэта было ўласціва для савсцкай гістарыяграфіі ў 19201940я гг. У пасляваенны ж час назіралася пашырэнне праблемнага поля даследаванняў. Выключнае значэнне захоўваюць працы A. М. Анфімава, Л. П. Мінарык, I. Д. Кавальчанкі, В. П. Цяпліцкага і Л. П. Ліпінскага, дзе разглядалася памешчыцкая гаспадарка ў Расіі4. Разам з тым, вызначэнне спецыфічных рысаў гістарычнага развіцця гаспадаркі на Палессі (неспрыяльныя прыродныя ўмовы, выразны латыфундызм дваранскага землеўладання, раздробленасць угоддзяў, цераспалосіца, інш.) было ўласціва для беларускай гістарыяграфіі. Такога падыходу прытрымліваўся яшчэ М. В. ДоўнарЗапольскі5. Таксама і ў польскай гістарыяграфіі, пачынаючы з прац
1 Антоновйч, А.Л. Вопросы земледельческой промышленностн н дворянского землевладення в Россйй / А.Н. Антоновйч. М.: Тйп. Товва тнп. А.Н. Мамоптова, 1898. С. 4252; Васйльчнков, А., кн. Землевладенне н земледелне в Россйй н другях европейскнх государствах: в 2 т. / А. Васнльчнков, кн. СПб.: Тйп. М. Стасюлевнча, 1876. Т. 2. С. 570585; Огановскнй, Н.П. Закономерность аграрной эволюцнн: в 3 ч. / Н.П. Огановскйй. Саратов: Электротнполйтографйя Б.Л. Рабйновнч, 19001913 гг. Ч. 2. Теорйй капнталйстнческого развнтня. Обіцнй ход н фазы аграрной эволюцйй. 1911.С. 379399.
2 Васнльчнков, А., кн. Землевладенне й земледелне в Россйй. .. Т. 2. С. 640647.
3 Головян, К. Крупное землевладенне в Западной Европе н Росснн / К. Головйн. М.: Унйверснтетская тйпографня (М. Каткова), 1887. С. 8, 57.
4 Анфямов, А.М. Крупное помеіцнчье хозяйство Европейской Росснн. (Конец XIX начало XX века) / А.М. Анфймов. М.: Наука, 1969. 396 с.; Мннарнк, Л.П. Экономнческая характернстнка крупнейшнх земельных собственнмков в Россйй конца XIX начала XX в. (Землевладенйе, землепользованне, снстема хозяйства) / Л.П. Мннарнк. М.: Советская Россмя, 1971. — 144 с.; Ковальченко, Н.Д. Соцяальноэкономнческйй строй помеіцнчьего хозяйства Европейской Россйй в эпоху капнталйзма. Нсточннкй й методы нзучення / П.Д. Ковальченко [н др.]; под ред. Н.Д. Ковальченко. М.: Наука, 1982. 264 с.; Тешшцькнй, В.П. Реформа 1861 року і аграрні відносйнй на Украінн (6090і рокн XIX ст.) / В.П. Теплнцькйй. Кнів: Вйдво АН УССР, 1959. 308 с.; Лнпйнскйй, Л.П. Развятне капнталйзма в сельском хозяйстве Белорусснн. (Вторая половнна XIX века) / Л.П. Лйпйнскйй. Мннск: Наука н техншса, 1971. 256 с.
5 ДовнарЗапольскнй, М.В. Нсследовання н статьн: в 2 т. / М.В. ДовнарЗапольскяй. Кяев: Тйп. 1й Кневской артелн печатного дела, 1909. Т. 1. Этнографня й соцйологйя, обычное право, статястйка, белорусская ішсьменность. С. 440448.
6
7
краязнаўцаў 19201930х гг., адзначалася выразная спецыфіка Палескага рэгіёну1.
На навейшым этапе ў гістарыяграфіі адзначаецца пашырэнне вывучэння гісторыі прадпрымальніцтва, у тым ліку памешчыцкага, а таксама рэгіянальнага і лакальнага аспектаў у гістарычных даследаваннях. Апошні, у прыватнасці, прадстаўлсны ў працах, пгго былі прысвечаны гістарычнаму лёсу дваранскіх сядзіб на Берасцейшчыне, Л. М. Несцярчука і A. Т. Федарука2. Разам з тым, заставалася актуальным вывучэнне асаблівасцей развіцця памешчыцкай гаспадаркі на Палессі.
Раздзел 1.2 «Крыніцы». Даследаванне абапіраецца на разнастайныя дакументальныя (заканадаўчыя, актавыя, справаводчыя, статыстычныя), a таксама . апавядальныя крьшіцы і некаторыя матэрыялы перыёдыкі дарэвалюцыйнага часу. Дастаткова вялікая ўвага была звернута, у сілу спецыфікі праблемнага поля даследавання, на статыстычныя крыніцы, a таксама на матэрыялы дваранскіх фамільных архіўных фондаў Беларусі (у Мінску: 694 Радзівілы, 986 Горваты, 1636 Яленскія, 2461 і 3030 Чарнышовы, 3013 Паскевічы; у Гродна: 485 Булгарыны, 1325 Скірмунты), Расіі (СанктПецярбург: 892 Балашовы, 899 Бабрынскія) і Украіны (Кіеў: 49 Патоцкія, 239 Грахольскія, 240 Аскеркі, 249 Гіжыцкія, 257 Радзівілы, 830 Цярэшчанкі, 2216 Цярлецкія, 2219 Міхайлоўскія і Ерлічы, іншыя).