Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
Раздзел 10 прысвечана працэсу разумення. Адзначана, што людзі звычайна чуюць тое, што жадаюць пачуць. Яны шукаюць пэўныя апоры, калі дэкадзіруюць мову, а знаходзячы іх, робяць высновы аб пачутым. Іншымі словамі, аюдзі карыстаюцца стратэгіямі ўспрымання — ці скарочанымі шляхамі ў разуменні мовы. Сказы цяжка зразумець, калі стратэгіі ўспрымання не працуюць або калі паўстаюць іншыя перашкоды, напрыклад, адваротны парадак слоў. I ўсё ж адны стратэгіі не могуць у поўнай меры растлумачыць, як мы разумеем мову, бо яны вельмі няпэўныя і ўсеабдымныя. Так мы прыйшлі да гарызантальнай мадэлі аналізу. Яна дзейнічала паспяхова, асабліва ў выпадках са складанымі сказамі. Пры такой мадэлі лексічныя адзінкі ўтрымліваюцца ў памяці да таго часу,пакуль не знойдуцца прамежкі, куды яны падыходзяць. Аднак у адносінах да механізму запаўнення прамежкаў многія пытанні ўсё ж застаюцца. Больш таго, незразумела, як узаемадзейнічаюць стратэгіі ўспрымання і механізмы запаўнення прамежкаў. Узаемаадносіны паміж сінтаксісам і лексікай у гарызантальнай мадэлі таксама застаюцца няяснымі: працэс падбору слоў нашмат складаней, чым думалі раней. Патэнцыяльныя прэтэндэнты аўтаматычна актывізуюцца, і падаўленне непажаданых слоў не менш важная рэч, чым знаходжанне аднаго патрэбнага.
У раздзеле 11 мы звярнуліся да самога працэсу мовы. Ён падаецца выключна складаным, бо кожны новы сказ часткова плануецца ў час вымаўлення папярэдняга. Ключавыя словы, агульныя сінтаксічныя сродкі і інтанацыя, магчыма,плануюцца першымі, а далей у адпаведныя месцы змяшчаюцца ўсе астатнія словы і канчаткі. Арганізацыя і інтэграцыя розных частак сказа ажыццяўляеццаў адпаведнасці з прынцыпам рытмічнасці. Выбар слоў уключае актывізацыю шматлікіх патэнцыяльных лексічных адзінак з наступным звужэннем выбару да аднойпатрэбнай.
А зараз абагульнім нашы заключэнні па трох разгледжаных аспектах.
Па-першае, ш т о с ь ц і спецыфічнае ў мове сапраўды з’яўляецца прыроджаным, хоць мы дакладна не ведаем, з чаго складаецца гэтае «штосьці». Мову нельга растлумачыць як простае адгалінаванне агульнага інтэлекту, хаця мы,безумоўна, карыстаемся агульнымі пазнавальнымі здольнасцямі, калі размаўляем, хаця і няясна — як.
Па-другое, мы зразумелі, што трансфармацыйная граматыка не адыгрывае вялікай ролі пры тлумачэнні, як мы разумеем і ствараем мову. Сувязь ламіж моўнымі ведамі, як прадстаўляе іх трансфармацыйная граматыка, і ўжываннем мовы досыць слабая. Аднак Хомскі спрабуе больш дакладна акрэсліць патэнцыяльна важныя прынцыпы, на якіх грунтуецца мова і якія нельга ігнараваць.
Па-трэцяе, мы высветлілі, што працэсы разумення і спараджэння мовы куды больш складаныя, чым лічылася дагэтуль. Яны ахопліваюць значную колькасць паралельных аперацый, і вызваліцца ад непажаданых вырыянтаў не менш важна, чым выбраць патрэбныя словьі і структуры.
Дык у якім напрамку мы пойдзем далей?
Планы на будучыню
Узаемадзеянне навуковых дысцыплін — восьаснова будучага прагрэсу псіхалінгвістыкі. Неабходнасцьсувязі паміжлінгвістыкай і псіхалогіяй не выклікае сумнення. Аднак пажадана таксама супрацоўнічаць з вучонымі, якія займаюцца праблемамі эталогіі, неўралогіі і штучнага інтэлекту.
Акрэслім кожную з трох асноўных тэм, якія даследуюцца ў гэтай кнізе, і вызначым, як сумеснымі намаганнямі можна вырашыць некаторыя асноўныя праблемы (а ў пэўных выпадках гэта ўжо адбываецца).
Вырашыць праблему авалодання дапаможа разуменне працэсу «кіруемага навучання» (Gould and Marler, 1987). Некалі было прынята думаць, што інстынкт дыяметральна супрацьлеглы навучанню. Лічылася, што лаводзіны насякомых (пчол, напрыклад) абумоўлены інстынктамі, а больш высокаарганізаваныя жывёлы абапіраюцца галоўным чынам на навучанне і кіруюцца прыроджанай праграмай. Хоць лчолы ад прыроды схільныя да распазнавання розных відаў кветак, але «было б немагчыма забяспечыць кожную пчалу ад нараджэння даведнікам па ўсіх палявых кветках, якія яна можа сустрэць у жыцці» (Gould and Marler, 1987, с.62). Выяўляецца, што відавочнае і значнаепа аб’ёму навучанне вышэйшых жывёл таксама кіруецца прыродным механізмам. Жывёлы запраграмаваны так, каб «падладзіцца» да канкрэтных умоў навакольнага асяроддзя. Навучанне, якое абумоўлена
біялагічнымі механізмамі, з’яўляецца «ключом» да разумення прыроды чалавечай мовы, вось чаму дзіцяці значна лягчэй навучыцца размаўляць, чым справіцца са, здавалася б.простымі арыфметычнымі правіламі — складаннем і адыманнем. Даследаванне гэтай асаблівасці ў жывёл, напэўна, паглыбіць наша разуменне яе і ў людзей.
Даследаванні мозга, у прыватнасці яго зрокавай сістэмы, таксама могуць паглыбіць нашы ўяўленні пра мову. Па-першае, з іх дапамогай мы лепш зразумеем працэс сталення. Ці здольны дзеці гэтак жа паспяхова авалодваць іншымі чалавечымі ўменнямі? Або гэты працэс нагадвае ператварэнне апалоніка ў дарослую жабу, калі малыя паводзяць сябе зусмі інакш, чым дарослыя? Дыяпазон магчымых адказаў дапаможа нам зразумець, як трэба разглядаць мову.
Па-другое, мы здолеем пранікнуць у сутнасць заблытанага пытання аб модулях. Многія вучоныя зараз згаджаюцца, што мозг уяўляе сабою «модульную структуру», гэта значыць, складаецца з шэрага адносна незалежных «модуляў», ці кампанентаў, у кожнага з якіх ёсць свая ўласная функцыя. Аднак яшчэ не існуе адзінага погляду на прыроду гэтых модуляў. Ці з’яўляюцца яны бі'ялагічна абумоўленымі структурамі, якія захоўваюць сваю аўтаномнасць напрацягу ўсяго чалавечага жыцця (Fodor, 1983, 1985)? Ці яны незалежныя толькі пры нараджэнні, а ў працэсе сталення чалавека паступова ўступаюць ва ўзаемадзеянне (гл. Gardner, 1983, 1985)? Або мозг спачатку ўяўляе сабой адзіную сістэму, а асобныя модулі развіваюцца з цягам часу? «Модулі не прыроджаныя, яны набытыя» (Bates et al., 1988, с.284). Або нарэшце, гэтыя магчымасці ўзаемазвязаны? «Модульную сістэму нелыа разглядаць выключна як прыроджаную, яна можа развівацца і як п р а д у к т стваральнага працэсу» (Karmiloff-Smith, 1986, с. 142). Больш глыбокае разуменне модульных сістэм было б перавагай пры вывучэнні мовы. Паняцце модуляў істотнае таксама і пры разглядзе другой асноўнай тэмы гэтай кнігі — узаемасувязі моўных ведаў і ўжывання мовы. Большасць вучоных прызнаюць існаванне модуляў унутры саміх модуляў.
Аднак маюцца пэўныя радыкальныя рознагалоссі наконт таго, колькі субмодуляў можа існаваць у самой моўнай здольнасці і як яны функцыяніруюць (Fodor, 1983, 1985, Bates et al., 1988). Як лічыць Фодар, «насычанасць інфармацыяй з’яўляецца неад’емнай уласцівасцю модульных сістэм» (Fodor, 1985, с.4). Інфармацыя «закладзена»ў модуль — у тым сэнсе, што ён функцыяніруе незалежна ад іншых модуляў. Напрыклад, для модульнай сістэмы ў працэсе распазнавання
слоў характэрна аўтаматычная актывізацыя ўсіх слоў, якія адпавядаюць гукавой мадэлі, а сінтаксічныя сродкі або кантэкст не ўлічваюцца. А некаторыя псіхалінгвісты, наадварот, выступаюць за «модульны граматычны разбор» і мяркуюць, што разуменне сказаў пачынаецца з аўтыматычнага прымянення сінтаксічных правілаў (раздзел 10). Гэтыя модулі, безумоўна, уключаюць у сябе веды, аднак спазнаюццапраз сваё выкарыстанне. Такім чынам, нам трэба ведаць, колькі існуе модуляў, як яны ўзаемадзейнічаюць і як звязаны з такімі здольнасцямі, як, напрыклад, мышленне.перш чым мы вырашым праблему ведання і ўжывання мовы.
Апроч мадэлі Хомскага.пытанне моўных ведаў і ўжывання мовы варта разгледзець на іншых граматыках. I «граматыка агульнай структуры фразы» (Gardar et al., 1985), і «лексічнафункцыянальная граматыка» (Bresnan, 1982)прапануюць мадэлі, дзе няма істотнага раздзялення паміж лінгвістычнымі структурамі і працэсамі, у якіх яны выкарыстоўваюцца. Мяркуючы па навуковых працах, робяцца спробы праверыць гэтыя мадэлі.
Перапляценне агульных ведаў аб навакольным свеце з лінгвістычныміўжо вывучаецца прагматыкай — раздзелам лінгвістыкі, які разглядаеўжыванне мовыў сітуацыях рэальнага жыцця. Каліў васпытаюцца: «Ведаеце, колькі часу?», вы, напэўна, адкажаце: «Сем гадзін», а непроста «Так». Або калі хтосьці гаворыць: «Фільм у восем. Можна разлічваць на машыну Пенелопы?>, то ён мяркуе, што машына Пенелопы можа зламацца, і з-за гэтага ён спозніццаў кіно. Як мыпрыйшлі да гэтай высновы, калі тэарэтычна існуюць іншыя магчымыя версіі? Верагодкы адказ, як мы прыходзім да самай дакладнай інтэрпрэтацыі, яшчэ абмяркоўваецца (Sperber and Wilson, 1986). Прычына рознагалоссяўадносна працэсаў разумення і спараджэння мовы вынікае з недасканаласці вылічальных машын. Камп’ютэры з’яўляліся асноўным узорам для моўных працэсаў па крайняй меры напрацягу апошніх дзесяці гадоў, і ўсё ж «ёсць істотны недахоп у думцы, што ўспрыманне мовы ажыццяўляецца ў лрацэсары, які нагадвае вылічальную машыну» (Elman and Mecelland, 1984). Аднак нядаўна з’явіліся больш дасканалыя камп’ютэры — з паралельнасцю працэсаў.
Распрацоўваюцца мадэлі працэсаў, якія бяруць за аснову чалавечы мозг: «Мы жадаем замяніць «камп’ютэрную метафару» як мадэль розуму на «разумовую метафару» як мадэль мышлення» (Rumelhart et al., 1986, с.75).
Гэтыя новыя мадэлі ўлічваюць той факт, штоў болынасці выпадкаў розныя віды інфармацыі ўтрымліваюцца ў памяці адначасова. Падсвядома кожны аспект сітуацыі ўплывае на іншыя і ў сваю чаргу залежыць ад іх уплыву. Наватары ў гэтай
галіне зазначаюць: «Каб выявіцьгэтыя падсвядомыя адчуванні, мы і іншыя вучоныя звярнуліся да класа модуляў, які назвалі мадэлямі паралельнай-размеркав а л ь н а й апрацоўкі (ПРА). Апошнія прадугледжваюць, што апрацоўка інфармацыі адбываецца праз узаемадзеянне шэрага шматлікіхпростых элементаў, так званых секцый, кожная з якіх пасылае ўзбуджальныя і тармазныя сігналы іншым секцыям» (McCelland eta/., 1986). Карацей кажучы, самі секцыі вельмі простыя, і нечым кажучы, нагадваюць клеткі мозга, размеркаваныя па ўчастках. Прадукцыйнасць іперавага сістэмы залежаць ад узаемасувязі, і названа такая тэорыя «тэорыяй узаемасувязі».
Возьмем добра вядомы прыклад (McCelland et a!., 1986): дапусцім.пры чытанні чалавек сустракае слова STOP, апошняя літара якога не прачытваецца (яе ніжняя палова закрыта чарнільнай плямай). Па верхняй палове чытачпазнае літары «Р» ці «R», аднакпотым «R» будзе адкінута з-за немагчымасці існавання такога слова. Звесткі аб форме кожнай літары і аб кожнай лексічнай адзінцы, верагодна, захоўваюцца на сваіх месцах, але яны ўзаемазвязаны і ўспрымаюцца паралельна.