Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
7.	The worst — горшы, The west german — заходнегерманскі канцлер.
8.	Нагадаем, што гэтае прозбішча мае два варыянты напісання ў славянскіх мобах — Хомскі і Чомскі.
9.	Панядзелак, майскі дзень, поўдзень.
10.	Правільны сказ (у дужках) гучыць так: «Абяцай выкінуць яго з памяці». У першым сказе замест дзеяслоба obliterate (выкінуць) ужыты прыметнік: illiterate (непісьменны).
11.	Джон сцвярджаў, што можа з’есціжывую жабу.
12.	КЛЕРК ЦІ БЕГЕМОТ?
Будучыня псіхалінгвістыкі
Хто там ідзе
Так важна да варот?
Ён думаў — клерк, А гэта — бегемот.
Льюсіс КЭРАЛ, «Сільві 7 Бруна»
Як вы маглі пераканацца, псіхалінгвістыка — галіна ведаў, поўная супярэчнасцей. Часта здараецца так, што просты на першы погляд матэрыял можна растлумачыць па-рознаму. Псіхалінгвіст нярэдка выяўляе, што ён знаходзіццаў той жа сітуацыі, што і персанаж Льюіса Кэрала: ён не ўпэўнены, каго бачыць — банкаўскага клерка ці бегемота.
У гэтых акалічнасцях было б звышаптымістычна прадказаць будучыню гэтай дысцыпліны з той ці іншай мерай перакананасці. Але асобныя напрамкі даследавання пачынаюць выступаць на першы план, і некаторыя з іх мы згадалі або разгледзелі ў гэтай кнізе. Магчыма, найбольш карысным спосабам іх падачы было б сфармуляваць высновы, да якіх мы ўрэшце рэшт прыйшлі, і паказаць праблемы, што з іх вынікаюць.
Агульныя высновы
Як мы зазначылі ў прадмове, можна вылучыць тры найбольш істотныя праблемы псіхалінгвістыкі: праблемаавалодання мовай, сувязь лінгвістычных ведаў і ўжывання мовы, разуменне і спараджэнне мовы; іменна гэтыя сферы знаходзіліся пад пільнай увагай аўтара.
Мы разгледзелі тэмуавалодання мовай,адзначыўшыўагульных рысах існаваннесупярэчнасці паміж «прыродай» і «навучаннем». Ці з’яўляецца мова такой жа «натуральнай» з’явай, як, скажам, хадзьба ці палавая актыўнасць? Ці яна, наадварот, толькі навык, накшталт вязання, які мы набываем пры дапамозе навучання? Мы ўбачылі, што спробы Скінэра расулумачшць мову як выключна набытую форму паводзін аказаліся няўуалымі. Думка,
Клерк ці бегемот? 271 што фокусы пацукоў могуць растлумачыць з’яву мовы, цалкам беспадстаўная. He толькі вопыты з жывёламі не маюць дачынення да прадмета нашай гаворкі, але і сама мова пры пільным паглядзе аказваецца куды больш складанай, чым можна сабе ўявіць. У гэтым уся сутнасць праблемы. Калі немагчыма растлумачыць працэс авалодання мовай з дапамогай тэорыі простага навучання, то якусё ж выходзіць, што дзіця навучаецца так добра і так хутка размаўляць? Выйсце прапанаваў Хомскі: ён мяркуе, што здольнасць чалавека да маўлення хутчэй прыроджаная, чым набытая праз навучанне, што людзі «запраграмаваны» да мовы. Такую магчымасць мы даследаваліў некалькіх наступных раздзелах.
У раздзеле 2 мы разглядалі чалавечую мову ў параўнанні з сістэмамі камунікацыі жывёл. Мы зазначылі, што хутчэй за ўсё чалавек з’яўляецца адзінай істотай, якая размаўляе. Нягледзячы на тое, што асобныя віды камунікацыі жывёл нагадваюць чалавечую мову, ніводная ёю не з’яўляецца. Пазнаёміўшыся са спробамі навучання малпаў знакавай мове, мы ўбачылі, што іх дасягненні ў гэтай галіне вельмі сціплыя ў параўнанні з поспехамі чалавечых дзяцей. Малпы не пазбаўлены здольнасцей да авалодання сістэмай камунікацыі, што нагадвае мову, але самастойна вучыцца яны не схільны. Адным словам, вынікі доследаў з жывёламі пераканаўча даказваюць, што чалавечая мова з’яўляецца ўнутрана запраграмаванай дзейнасцю.
У раздзелах 3 і 4 мы прааналізавалі адпаведныя біялагічныя сведчанні. Мы зазначылі, што мозг, а таксама зубы, язык і галасавыя звязкі няблага прыстасаваны да патрэб мовы. Мы таксама звярнулі ўвагу на тое, што працэс маўлення патрабуе сінхроннасці вельмі многіх аперацый, і верагодна, што людзі ўнутрана «запраграмаваны» на выкананне гэтай задачы. Мы заўважылі, што мова валодае ўсімі адметнымі адзінкамі біялагічна абумоўленых паводзін. Яны праяўляюцца, калі індывід дасягае пэўнага ўзросту, затым развіваюцца згодна свайму прыроднаму тэмпу, паслядоўна праходзячы праз пэўныя перыяды, або «вехі». Прамое навучанне і інтэнсіўная лрактыка даюць адносна невялікі эфект. Такім чынам, мы прыходзім да цвёрдага заключэння, што існуе біялагічная абумоўленасць засваення мовы.
Наступным нашым крокам было высвятленне таго, ш т о і м е н н а з’яўляецца прыроджаным. У раздзеле 5 мы падрабязнаакрэслілі погляды Хомскага. Па-лершае, апісалі яго «класічную» версію (1965 года), дзе ён выказаў меркаванне, што кожнае дзіця нараджаецца з гатовым Механізмам Авалодання Мовай, які ўключае стваральнік гіпотэз, шэраг лінгвістычных універсалій і ацэначную працэдуру, што на яго думку, у комплексе забяспечвае найлепшую з магчымых граматык. Далей
мы растлумачылі, чаму ён адмовіўся ад сваіх ранніх поглядаў: аказалася, што немагчыма дакладна апісаць працэдуру ацэнкі. На жаль, яму так і неўдалося адказаць на пытанне, як дзіця авалодвае ўсімі граматычнымі сродкамі на ладставе абмежаваных дадзеных, які знаходзяццаў яго распараджэнні.
Далей мы звярнуліся да яго пазнейшага па часе палажэння аб «прынцыпах і параметрах» (1986). У дадзеным выпадку дылема «прырода — навучанне» знімаецца гіпотэзай аб тым, што дзеці строга кіруюцца сваёй прыроджанай праграмай. Дзеці, на думку вучонага, нараджаюцца з гатовай двухяруснай сістэмай — шэрагам моўных прынцыпаў і шэрагам «параметраў», аспектаў мовы, якія могуць пэўным чынам мяняцца. Дзіця павінна назіраць за мовай, што гучыць вакол, і «устаноўліваць пераключальнікі» у тым ці іншым напрамку. Здольнасць да мовы трактуецца як асобны «модуль», ці кампанент, які існуе незалежна ад агульных пазнавальных здольнасцей.
У раздзеле 6 і 7 мы разгледзелі працэс авалодання мовай праз прызму меркаванняў Хомскага. У раздзеле 6 было адзначана, што дзіцячая мова не з’яўляецца выпадковай мешанінай дрэнна скапіраванаў мовы дарослых. Дзеці як быццам падсвядома адчуваюць, што мова кіруецца правіламі, і выпрацоўваюць свае ўласныя правілы, каб растлумачыць пачутае. Аднак у раннім узросце прырода гэтых правілаў не абавязкова лінгвістычная. Дзеці хутчэй за ўсё проста абапіраюцца на сваё агульнае развіццё.
У раздзеле 7 мы разгледзелі тры альтэрнатыўныя версіі. Або дзіця валодаеспецыфічнай лінгвістычнай інфармацыяй, якая, на думку Хомскага.патрабуе няшмат дадзеных для сваёй актывізацыі, або яно вырашае моўныя задачы пры дапамозе агульнага інтэлекту, або дзеці ўзброены прыроджаным механізмам апрацоўкі моўнага матэрыялу.
ГІогляды Хомскага не пацвердзіліся. Хоцьдзеці і валодаюць агульным ключом да мовы па сваёй схільнасці да пошуку іерархічнай структуры і структурна-залежных аперацый, аднак яны не маюць уяўлення аб двух узроўнях мовы — «глыбінным» і «паверхневым». Мабыць, у раннім узросце яны не ведаюць таксама пра ўсеагульныя абмежаванні і не праяўляюць умення «устаноўліваць пераключальнікі».
Аднак няма сумнення ў тым, што ў гэтым працэсе задзейнічаны не толькі агульны інтэлект, які накіроўваецца клапатлівымі бацькамі. Няма відавочнай сувязі паміж тым, што дзеці атрымліваюць ад бацькоў, і тым, да чаго даходзяць уласнымі намаганнямі. Іх моўныпрагрэс нельга растлумачыць і надзённымі патрэбамі. Больш таго, навука ведае некалькі прыкладаў (згадаем Марту, Чэлсі і асабліва Джыні), калі мела месца значнае разыходжанне паміж
Клерк ці бегемот? 273 лінгвістычнымі і агульнымі разумовымі здольнасцямі.
Мабыць, дзеці ад прыроды надзелены механізмам засваення мовы. Яны здольны выдзяляць мову з навакольнай мешаніны гукаў, кіруючыся шэрагам унутраных «дзеючых прынцыпаў». Іншымі словамі, яны маюць адносна мала папярэдніх ведаў пра сапраўдную ф о р м у мовы, але, тым не менш,праяўляюць уражлівую здольнасць да апрацоўкі лінгвістычнага матэрыялу. Як функцыяніруюць дзеючыя прынцыпы, яшчэ не высветлена, мы таксама не ведаем, чаму дзеці вяртаюцца да сваіх папярэдніх выказванняў, каб выправіць памылкі. Гэты факт здзіўляе, бо дзеці звычайна не ўспрымаюць паправак, што робяцца дарослымі.
Абагульняючы змест раздзелаў з 1па 7, можна сказаць, што мы знаходзім пераканаўчыя доказы на карысць меркавання аб прыроджанасці моўныхздольнасцей. Аднак калі справа даходзіць да самога вызначэння прыроджанасці, то мы сутыкаемся зпэўнымі цяжкасцямі. Дапушчэнне Хомскага, што дзеці нараджаюцца з высокаарганізаванай Універсальнай Граматыкай у галаве ўяўляецца залішне аптымістычным. Яго версіі не пацвярджаюцца эксперыментальна. Мы схільны лічыць, што дзеці валодаюць прыроднай здольнасцю да апрацоўк і лінгвістычных дадзеных, якая, верагодна, з’яўляецца часткай агульных пазнавальных здольнасцей. Але мы яшчэ не разумеем механізмаў, якія ляжаць у аснове моўнага працэсу.
У заключнай частцы кнігі мы звярнуліся да мовы дарослых. Раздзелы 8 і 9 прысвечаны ўзаемадзеянню моўныхведаў.прааналізаваных з пункту гледжання трансфармацыйнай граматыкі і ўжывання мовы. У раздзеле 8 мы папярэдне растлумачылі, чаму аддаём перавагу трансфармацыйнай граматыцы, і акрэслілі перадумовы «класічнай» (1965) граматыкі Хомскага. Далей апісаны некаторыя праблемы, звязаныя з трансфармацыямі, і расказаны, як у далейшым Хомскі прыйшоў да іншай версіі, якая датычыцца больш глыбокага і абстрактнага ўзроўню ведаў.
У раздзеле 9 мы апісалі разнастайныя спробы псіхалінгвістаў у 60-ых і 70-ых гадах праверыць, ці адыгрывае класічная транфармацыйная граматыка якую-небудзь ролю пры разуменні і спараджэнні мовы. Мы заключылі, што трансфармацыі, безумоўна, не ўдзельнічаюць у апрацоўцы маўлення, і малаверагодна, каб чалавек у размове абапіраўся на глыбінныя структуры Хомскага, хоць і не было даказана адваротнага. Мы вырашылі, што класічная трансфармацыйная граматыка ўяўляе сабою своеасаблівы «лінгвістычны архіў», які змяшчае веды аб мове: як напрыклад, адзін сказ перабудоўваецца ў другі. Гэты архіў непасрэдна не ўдзельнічае ў працэсе разумення мовы, хаця яго і можна пры неабходнасці
выкарыстаць для кансулыацыі. Далей мы зазначылі, што самая апошняя мадэль Хомскага яшчэ менш прыстасавана для практычнага выкарыстання. Аднак было б няслушна з боку псіхалінгвістаў цалкам адмаўляць погляды вучонага. Ён шукае фундаментальныя прынцыпы, якія маглі б паўплываць на наша разуменне моўнага працэсу.
Прыйшоўшы да вываду, што трансфармацыйная граматыка не дапаможа растлумачыць, як чалавек у ж ы в а е мову, мы звярнуліся да нашай заключнай тэмы: што канкрэтна адбываецца, калі чалавек разумее ці вымаўляе выказванне.