Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
33.	Парадак слоў адпавядае парадку слоў беларускага сказа.
34.	Абодва сказы перакладакзцца наступным чынам: Варона, якой дагаджалаліса, згубіла сыр. Аднак у першым сказе апушчаны злучнік.
35.	Себасцьян заўважыў, што злачынца пакінуў сляды (гл. папярэднюю заўвагу).
36.	«Малочнік, калі ласка, прыпыніце дастаўку малака да 3 ліпеня. КаліВы не ўбачыце гэтага, сятра жанчыны, што жыве ў кватэры на першым паВерсе, раскажа Вам усё.» У англійскім сказе перад словам «сястра» стаіць доўгае азначэнне ў Выглядзе простага сказа, які знаходзіцца ў форме Possessive Case (прыналежнага склонаў).
11. УСМЕШКА ЧЭШЫРСКАГА KATA
Як мы плануем маўленне і як размаўляем?
«Я вельмі цябе прашу, не з’яўляйся і не знікай так раптоўна, — сказала Аліса. — У мяне ад гэтага трошкі кружыцца галава».
•Добра», — сказаў Кот. I на гэты раз ён знік паступова, пачынаючы з кончыка хваста і канчаючы ўсмешкай, бачнай некаторы час пасля таго, як растала ў паветры ўсё астатняе.
*Ну і ну!“ — падумала Аліса. — Катоў без усмешак я сустракала часта, а вось усмешку без ката! У жыцці не бачыла гакой цікавай штукі!»
Льюіс КЭРАЛ, «Аліса ў Краіне Цудаў»
Танталавы пакуты чакаюць таго, хто паспрабуе паназіраць, як чалавек плануе і ажыццяўляе моўны працэс. Пры вымаўленні сказа мы вельмі слаба ўяўляем, колькі часу спатрэбілася, каб запланаваць яго, і што пры гэтым адбываецца. Падчас не дапамогаюць і эксперыменты. У часопісах па псіхалінгвістыцы паведамляецца толькі пра нямногія з тысяч магчымых доследаў па разуменні гутарковай мовы. Такім чынам, мы будзем вельмі асцярожныя ў нашыхзаключэннях. Як заўважаюць Фодар, Бівер і Гарэт,
«практычна ўсё, што можна сказаць аб працэсе маўлення, з'яўляецца толькі тэарэтычнымі развагамі, нават зыходзячы са стандартаў, існуючыху псіхалінгвістыцы» (Fodor, Beverand Garrett, 1914.с.434).
Мабыць, толькі ў адной сітуацыі мы можам прасачыць, як гаворачы мысленна рыхтуе выказванне — калі ён спрабуе прыгадаць забытае імя. Апошняе часта «круціцца на кончыку языка», але ніяк не ўспамінаецца. Між тым у розуме чалавека
прысутнічае дакучлівая і няўлоўная здань гэтага слова. Гаворачы сутыкаецца са
«свайго роду бесцялеснай прысутнасцю, усмешкай без Чэшырскага ката» (Brown, 1970, с.234).
«Папраўкі» — сітуацыі, калі гаворачы выпраўляесамсабе, часам прапаноўваюцца ў якасці дадатковай крыніцы інфармацыі, як у сказе:
ФЕРДЫНАНД РАЗБІЎ МАШЫНУ Ў ПАНЯДЗЕЛАК, ПРАБАЧЦЕ, У АЎТОРАК.
Аднак у папраўках праходзіцьадносна доўгі час паміж памылкай і яе выпраўленнем. У большасці выпадкаў гаворачыя паводзяць сабе так, як быццам слухалі другога чалавека. «Кантроль за уласным маўленнем нагадвае назіранне за мовай другогачалавека» (Levelt, 1983, с.96-97). Такім чынам, папраўкі мала што даюць для разумення працэсу планавання мовы.
Значыць, трэба разлічваць на ўскосныя дадзеныя. Яны бываюць двух тыпаў. Па-першае, мы разгледзім паўзы ў спантаннай размове, каб выявіць у іх расстаноўцы пэўныя заканамернасці, якія б далі ключы да праблемы. Па-другое, мы прааналізуем памылкі гутарковай мовы: як агаворкі, што сустракаюцца ў здаровых людзей (напрыклад, ПІНУ КІЦЬ замест КІНУ ПІЦЬ)', так і сур’ёзныя парушэнні ў дысфазікаў — людзей, чыя мова пацярпела з-за якогась псіхічнага расстройства (напрыклад, ФАРШ замест ШАРФ). Будзем спадзявацца, што такія выпадкі дадуць нам неабходную інфармацыю аб тым, як мы плануем і ажыццяўляем маўленне.
Паўзы
Даследаваць мову шляхам разгляду бяссэнсавых спалучэнняў? Гэта здаецца парадаксальным. Але ідэя не настолькі заганная, як уяўляецца. Каля 40-50% звычайнага спантаннага маўлення займае маўчанне, хаця суразмоўнікі яго звычайна не заўважаюць, бо засяроджаны на прадмеце гаворкі.
Паўзы ў гаворцы бываюць двух відаў: паўзы для дыхання і паўзы хезітацыі. 3 першымі ўсё зразумела. Іх адносна нямнога (частковатаму, што пры гутарцы мы запавольваем тэмп дыхання), і яны адказныя толькі за 5% маўчання. Яны прыпадаюць у асноўным (хоць і не абавязкова) на межы, вызначаныя граматыкай (Henderson et al., 1965).
Паўзы хезітацыі даюць больш матэрыялу для разваг. Іх больш, і яны не маюць ніякай фізіялагічнай прычыны ў параўнанні з
параўнанні з напаўненнем лёгкіх паветрам. Звычайна яны займаюць ад адной трэці да паловы часу нашай размовы. Мова без такіх паўз лічыцца «горшай» (Jakson, 1932). Яна або адрэпеціравана загадзя, або гаворачы проста злучае шэраг стандартных фраз, звыкла паўтараючы іх як, напрыклад, маці сямігадовага дзіцяці, якое кінула камень у маё акно: «Выбачайце, ён раней ніколі такога не рабіў, я не ведаю, што з ім здарылася, ён звычайна такі добры, ціхі хлопчык, я проста дзіўлюся». На жаль, мы звычайна пераацэньваем тых, хто гаворыць бегла і бойка, магчыма, нават не думаючы пра змест сказанага, і часта з насмешкай ставімся да людзей, якія гавораць марудна, з запінкамі, але ўсур’ёз задумваюцца над сваімі словамі.
Паўзу вымераць вельмі цяжка, бо і зацягнутыя пры вымаўленні словы Н-У-У, В-В-ОСЬ таксама можна лічыць паўзай. Цяжкасцю вымярэння можа тлумачыцца істотная розніца ў поглядах псіхалінгвістаў, што даследавалі гэтую тэму. Асноўны прадмет спрэчкі — д з е дакладна знаходзіцца паўза. Адзін даследчык сцвярджае, што хезітацыі адбываюцца звычайна пасля першага слова ў сказе (Boomer, 1965). Аднак іншыя псіхалінгвісты, эксперыменты якіхуяўляюцца не менш пераканаўчымі, знаходзяць паўзы звычайна перад важнымі лексічнымі адзінкамі (GoldmanEisler, 1964, Butterworth, 1980-6). Меркаваць аб тым, хто мае рацыю, чытаючы апісанні эксперыментаў, проста немагчыма.
Аднак, нягледзячы на гэтае, здавалася б радыкальнае разыходжанне, можна выявіць адну важную дэталь. У с е даследчыкі прызнаюць, што гаворачыя звычайна робяць паўзы не п а м і ж даданымі сказамі, а ў н у т р ы іх. Гэта значыць, што існуечастковаесупадзеннеў працэсах планавання і вымаўлення выказванняў. Такім чынам, замест звычайнай схемы
Планаванне
Вымаўленне
Планаванне
Вымаўленне
сказ A
сказ A
сказ Б
сказ Б
нам трэба стварыць больш складаную:
Планаванне сказа A
Планаванне сказа Б
Вымаўленне сказа А Вымаўленне сказа Б
Інакш кажучы, мадэль — адзін сказ за адзінку часу —не адпавядае сапраўнасці. Мы пачынаем планаванне наступнага сказа, вымаўляючы папярэдні.
Узброеныя гэтай важнай інфармацыяй, паспрабуем удакладніць карціну, аналізуючы зксперыментальны матэрыял моўных памылак.
Моўныя памылкі: характар эксперыментальнага матэрыялу
Лінгвісты цікавяцца моўнымі памылкамі, бо маюць надзею, што мова з парушэннямі адкрые ім значна больш, чым дасканалая. Мову можна параўнаць са звычайнай хатняй сістэмай электразабеспячэння, якая складаецца з некалькіх адносна незалежных контураў. У нас няма магчымасці штосці ведаць пра гэтыя контуры, пакуль усе лямпы і разеткі працуюць без збою. Аднак калі мыш перагрызае провад на кухні і зробіць кароткае замыканне ў адным з ланцугоў, мы імгненна можам вызначыць, якія лямпы і разеткі звязаны адна з адной у звычайных рабочых умовах. Такім жа чынам можна было б знайсці «пашкоджанні» і ў мове.
Памылкі, якія мы будзем разглядаць, — гэта, па-першае, агаворкі і, па-другое, мова дысфазікаў — людзей збольш ці менш сур'ёзнымі парушэннямі мовы. Паколькі матэрыял даволі незвычайны, разгледзім яго прыроду больш падрабязна. Язык любога чалавека час ад часу робіць агаворкі, і часцей за ўсё тады, калі яго ўладальнік стаміўся, трохі выпіў або моцна нервуецца. Такія памылкі сустракаюцца даволі часта, а таму іх можна лічыць звычайнай з’явай. Аднак, калі вы закраняце тэму агаворак у групе людзей, па крайняй меры адзін з іх, пэўна, усміхнецца і з веданнем справы скажа: «Дык агаворкі ж маюць сексуальнае паходжанне, ці не так?» Гэтае даволі распаўсюджанае непаразуменне вынікае з працы вялікага венскага псіхолага Зігмунда Фрэйда. Там выказваецца думка,што мовастымулюецца падсвядомымі імпульсамі чалавека, часта звязанымі з сексам. Напрыклад, Фрэйд паведамляў пра выпадак з жанчынай, якая гаварыла, што яе катэдж знаходзіцца «НА СЦЯГНЕ ПАГОРКА» (Berglende), а не на «СХІЛЕ ПАГОРКА» (Berglenhe), бо ў яе ў дзяцінстве быў выпадак, калі чужая прагная рука схапіла яе за гэтую частку цела» (Freud, 1901). Фактычна такіх прыкладаў можна прывесці няшмат (Ellis, 1980). Магчыма, сапраўды былі выпадкі, калі дзяўчына, захоплена кідаючыся ў абдымкі.скажам, Арчыбальда, ненаўмысна шаптала «Мілы Алгернон». Таксама верагодна, што хтосьці, гаворачы на тэму сексу, засаромеецца і запнецца пры гаворцы. Інакш кажучы, міф пра сексуальнае паходжанне моўных памылак нелыа прымаць усур’ёз. Верагодна, трэба дадаць, што людзі проста заўважаюць і памятаюць сексуальныя агаворкі больш, чым якія-небудзь іншыя.
Але агаворкі гэтыя сведчаць нестолькі пра нечыя сексуальныя фантазіі, колькі праасаблівасці планавання і спараджэння мовы. Дысфазія значна адрозніваецца ад агаворак і ў вялікай ступені адыходзіць ад нормы. Назва д ы с ф а з і я паходзіць ад грэчаскага «bad speech» (дрэнная мова), і выкарыстоўваецца для
парушанай мовы», хаця ў ЗША больш ужывальным тэрмінам для абазначэння такога роду моўных парушэнняў з’яўляецца а ф а з і я, што літаральна азначае «адсутнасць мовы».
Дысфазія ахоплівае шырокі спектр моўных адхіленняў. Ёсць людзі, якія здольны вымаўляць толькі адно слова, напрыклад, 0 МІЛЫ, 0 МІЛЫ, 0 МІЛЫ абочасцей штось непрыстойнае: ЧОРТ, ЧОРТ, ЧОРТ. Згодна адной недаказанай тэорыі, чалавек, які перажыў моцнае патрасенне, заўжды спатыкаецца пасля на тым слове, што было прамоўлена ў цяжкі момант. На другім краі спектра людзі, якія толькі зрэдзь часу сутыкаюцца з цяжкасцямі пры пошуку слоў, і не заўсёды зразумела, дзе заканчваецца сапраўдная дысфазія і пачынаюцца звычайныя агаворкі. Факт, пранікнення аднаго ў другое абазначае, што мы можам даследаваць абодва тыпы памылак разам, шукаючы адказ наконт планавання і спараджэння мовы (Ellis, 1985).
Тыпалогія дысфазіі (спробы класіфікаваць яе па розныхтыпах парушэнняў) з’яўляецца тэмай заблытанай і супярэчлівай і знаходзіцца па-за межамі абмеркавання ў гэтай кнізе. Мы разгледзім туттолькі прыклады цяжкасцей у пошукахназваў, што з’яўляецца, відаць, самым распаўсюджаным з усіх сімптомаў дысфазіі. Гэты сімптом так ці інакш прысутнічае ў большасці моўных расстройстваў. Яскравы прыклад такога адхілення мы знаходзім у рамане Кінгслея Аміза «Заканчэнне» (1914). Герой рамана — дысфазік, універсітэцкі выкладчык на пенсіі, прафесар Джордж Зайер, які некалькі месяцаў таму перанёс удар: